Падарожжа ў нябыт  Андрэ Маруа

Падарожжа ў нябыт

Андрэ Маруа
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 256с.
Мінск 1974
74.45 МБ
— Вы мяне ўжо бачылі.
— На які рэйс?
— На аб’яднаны.
Ён мяне прапусціў. Цяпер мне трэба было знайсці кантору ККК. «Паўночна-заходні канец поля»,— даў адрас Франк... Я прабаваў арыентавацца, як умеў... Сонца хавалася ў тумане, але расплывістая пляма цьмянага святла паказвала, дзе яно прыблізна знаходзіцца. Я перайшоў цераз імшыстую нізіну, дзе сярод чахлага трысця і нізкарослага хмызняку варушыліся слімакі і жабы. Нарэшце я заўважыў адзінокі будынак з чырвонай цэглы, на якім выдзяляліся тры белыя літары «ККК». Дом быў невялікі, звычайны, службовы, нак-
шталт тых, што будуе ведамства мастоў і дарог на французскіх станцыях. 3 адчаем убачыў я, што, нават і ў гэтым глухім кутку, перад дзвярамі варушыліся сотні наведвальнікаў; некаторыя з іх горка плакалі.
He буду апісваць гэта новае чаканне. Я так стаміўся, што не меў сілы ні скардзіцца, ні пакутаваць. Калі надышла мая чарга, я апынуўся ў крэсле перад сталом, а насупраць сядзела дзяўчына ў шэра-блакітнай уніформе. Яна не была прыгожай ні з твару, ні з фігуры, валасы, зачасаныя без прэтэнзій; але я заўважыў, што, прымаючы майго папярэдніка, увіхалася спрытна і шпарка. Відаць, яна ,не належала да той катэгорыі служачых, што чэрпаюць асалоду, ставячы перашкоды і ўскладняючы становішча.
— Вы гаворыце, што бачылі пана Франка?.. У вас ёсць накіраванне ад яго?
— Ёсць. Калі ласка.
— Добра... Пагляджу... Значыць, вы просіце візу на часовы прытулак... Колькі часу, думаеце, спатрэбіцца вам, каб... я не кажу, забыць, а каб аслабіць гэту сувязь? Дваццаць год? Трыццаць год?
— He ведаю... У маім узросце...
— У вас няма ўзросту... Дзесяць год хопіць?
Яна ў момант запоўніла друкаваныя бланкі, дала іх мне падпісаць, потым праводзіла мяне да вельмі старога чалавека, які сядзеў на ўзвышшы пасярод залы.
— Пан камісар,— далажьіла яна.— Гэта пропуск на пэўны тэрмін па просьбе пана Франка... Усё ў парадку.
Дзядок падпісаў, не чытаючы, і паставіў штэмпель з датай.
— А цяпер хутчэй. бяжыце да пана Франка,— спагадліва параіла дзяўчына.— Зараз пятнаццаць гадзін. Кантора зачьгняецца ў шаснаццаць.
«Хутчэй бегчы...» Нішто сабе парада! Я ледзьве цягнуў збалелыя ногі. Знадворку туман згусціўся яшчэ
больш. Я хутка згубіў сцежку, заблытаўся ў калючым трысці і ўпаў. Падняўся ўвесь у гразі, калоцячыся ад холаду, і ў такім нервовым напружанні, што патраціў некалькі гадзін, пакуль адшукаў будынак Б. Там было ўсё замкнёна.
— Вам трэба вярнуцца ў горад і прыйсці заўтра,— сказаў швейцар.
Але я так стаміўся, што, карыстаючыся цемрай і туманам, ціхенька зайшоў за будынак і правёў ноч у нейкіх кустах пад перакуленай ваганеткай. Я прачнуўся ў дрыжыках, увесь пранізаны болем. Ад самага пачатку майго злашчаснага вандравання па канторах і канцылярыях толькі цяпер упершыню выбліснула сонца. Мне здалося, што яно стаіць надта высока, і я з трывогай зірнуў на гадзіннік. Было ўжо за поўдзень. Ніякага сумнення, што я заснуў толькі пад раніцу і страшэнна заспаў. Я пасяешна абышоў будынак і ўбачыў чараду мужчын і жанчын такой даўжыні, што вартаўнікі былі вымушаны падзяліць яе на групы.
Чаканне. Павольнае прасоўванне наперад. Бой гадзінніка, як удары нажа ў сэрца. Раз... Два... Чаканне перад ліфтам... Тры... Чатыры... Ніякіх надзей. Назад у горад. Кашмарная ноч... Ранішняя беганіна. Чаканне каля агароджы. Чаканне перад будынкам Б. Чаканне перад ліфтам. Марудны пад’ём да калідора трыццаць чацвёртага паверха... 3451... 3452... 3454. Павольнае перасоўванне з крэсла ў крэсла... «Наступны!» Нарэшце я зноў пападаю ў кантору пана Франка.
— А! Гэта вы! Прынеслі візу?
— Прынёс,— адказваю я, падаючы ў крэсла ад слябасці.— Вось яна.
Спачатку ён глянуў з задавальнеянем і добразычліва, потым з прыкрасцю вытрашчыў на мяне вочы:
— Чаму ж вы не прыйшлі ўчора? Ваша віза несапраўдная.
— Як несапраўдная? Чаму?
— Тэрмін годнасці віз ККК — адны суткі. А чаму? He ў маёй кампетэнцыі. Такое правіла. Хутчэй бяжыце да іх у кантору і папрасіце прадоўжыць тэрмін. Яны вам зробяць адразу... Наступны!
Ад гэтых слоў я наліўся гневам. 3 нянавісцю ўявіў свае бясконцыя бадзянні, гразішчу, слоту, марную мітусшо і, без усякай павагі да навакольнага камфорту, забыўшы пра дваццаць асоб, што слухалі мяне ў пярэдняй, закрычаў не сваім голасам:
— Даволі, хопіць! Хопіць ганяць мяне па вашых канцылярыях, з чаргі ў чаргу, ад бюракрата да бюракрата! Хопіць вашых паперак! Наздзекаваліся! Намучылі! Хопіць! Хопіць! Хопіць!.. Калі выехаць адсюль так цяжка, я не паеду.
Я стукнуў кулаком па стале пана Франка; ён, мабыць, спужаўся, і не без падставы, бо я ашалеў ад злосці.
— Я не паеду! Я не паеду!
Франк паклікаў сакратара, яны схапілі мяне за плечы і выпхнулі з канторы. На шум з’явіліся два здаравенныя вартаўнікі, сціснулі мне рукі і вывалаклі з будынка. Вырваўшыся на волю, я пачаў бегаць па пляцоўцы і крычаць:
— Я не паеду!
Навокал сабралася шмат пасажыраў. Некаторыя прабавалі мяне ўгаварыць, але я нікога не слухаў.
— Я не паеду!
Раптам перада мной адкрыўся нейкі прасвет. Я кінуўся туды. Свежы салёны вецер павеяў мне ў твар. Два агеньчыкі выбліснулі ў тумане. Дзе яны? На якім беразе. Чуцён быў глухі грукат марскога прыбою.
— Я не паеду.
Агні набліжаліся. Што гэта? Агні ці чалавечыя вочы? Гэта былі вочы, мілыя шэрыя вочы, поўныя болю і смутку, вочы маёй жонкі Данаціны.
— Я не паеду,— прамовіў я слабым голасам.
* * *
— Доктар,— закрычала яна,— ён пачаў гаварыць!
— Значыць, хвароба адступіла,— пачуўся грубаваты голас доктара Галцье.
Апошнія пасмы туману чапляліся за фіранкі. Прывычныя контуры мэблі выразна вырысоўваліся ў дзённым святле. На сценах зазіхацелі жывымі колерамі знаёмыя карціны, і над самым маім тварам, блізкаблізка, блішчалі ў слязах вочы Данаціны, гордыя і поўныя любві.
ёс?— сказаў Блан-
ЛЁС
дэль.— He, я не веру ў лёс... ці, больш дакладна, не веру ў тым сэнсе, які надавалі гэтаму слову ў старажытнасці... Я не веру, што нейкая варожая сіла, схаваўшыся за ўсыпанай зоркамі заслонай, вышуквае людзей і рыхтуе ім гібель... Я не веру, што нейкі пякельны механізм, сканструяваны багамі, заўсёды абкружае нас сваімі хітрамудрымі і жорсткімі спружынамі, якія мы накручваем і прыводзім у pyx... He... Наадварот, я веру, што сусвет абыякавы да ўчынкаў людзей і кожны з нас можа, у пэўнай меры, каваць свой уласны лёс... Такая вера супакойвае... Аднак...
Ён спыніўся і хвілінку падумаў:
— Аднак бывае такі дзіўны збег акалічнасцей... TaKia цудоўныя супадзенні... спалучэнні падзей, калі ўсё адно да аднаго, зубец да зубца, шасцярня да шасцярні, так дапасавана і з такой няўхільнасцю прыводзіць да катастрофы, што спасылка на выпадковасць не кожнага можа задаволіць. О, я добра ведаю, што з мільярдаў фактаў, сведкамі якіх мы былі, знойдзецца некалькі незвычайных... Тым не менш д’ябальская злашчаснасць гэтых здарэнняў нярэдка можа здзівіць людзей самых далёкіх ад забабоннасці.
Слухайце... Аднойчы ў Нью-Йорку... Але гэта доўгая гісторыя.
Ён уздыхнуў, адпіў глыток кавы, потым, калі ўсе мы прыціхлі, пачаў расказваць:
— Вы, можа, памятаеце, што я жыў у Амерыцы праз некалькі год пасля сканчэння першай сусветнай вайны. Гэта быў перыяд пратэкцыянізму, абмежаванняў і так званага «прасперыці». Жыццё ў Нью-Йорку здавалася мне лёгкім, мітуслівым і даволі-такі нудным. Завяліся ў мяне і сябры, былі сярод іх нават людзі выдатныя: маладыя прафесары, якія потым, пры прэзідэнце Рузвельце, сталі асобамі магутнымі; маладыя актрысы, што цяпер зіхацяць па Брадвеі, а пачыналі беднымі прыгажунямі; маладыя журналісты, якія здзіўлялі смеласцю сваіх ідэй, а сёння выйшлі ў людзі і лічацца кансерватарамі...
Мы арганізавалі невялічкі гурток і кожны вечар збіраліся то ў бары на 52-й вуліцы, куды нас прываблівалі кухня і адмысловы італьянскі вермут, то на кватэры каго-небудзь з нас. Мы пілі многа. А напіўшыся, пачыналі гульню ў любоў проста так, без ніякіх пачуццяў, альбо слухалі негрыцянскі джаз, і не скажу, што былі шчаслівыя.
Нейк раз вечарам уся наша кампанія абедала ў Мірыям Джэнінгс, якая жыла па той бок Іст-Рывера на Доўгім Востраве ў арыгінальньім доме ружовага колеру. У нашым гуртку яна адна была багатая і магла прыняць разам усіх... Вы ведаеце Мірыям Джэнінгс па галівудскіх фільмах. Вы ёю захапляецеся, і не без падставы. Гэта — вялікая актрыса. Але мала хто ведае, што гэта кіназорка была ў свой час проста жанчынай...
Яна была з тых, каго амерыканцы называюць «школьнымі нявестамі». Дачка свяшчэнніка, яна выхоўвалася на шчодрую дапамогу ў адным з лепшых ісаледжаў і вырасла дзяўчынай прыстойнай і пікантнай. Скончыўшы школу, яна выйшла замуж за Джэнінгса, старога мільянера, які да гэтага разоў пяць разводзіўся, і да такой ступені быў пудны, што ніяк не мог
падабраць сабе жонку без папярэдняга кантракта на вялікую суму, але, і пры гэтай умове, больш двух гадоў ні адна з яго жонак не вытрымлівала. Учынак Мірыям быў дзіўны, і не скажу, каб пахвальны, але яна ўсё як след прадумала і добра сыграла сваю ролю. Разлік яе быў такі: цярпець два гады брыдкага, а можа, і агіднага мужа, каб заваяваць сабе незалежнасць на ўсё астатняе жыццё. Яна развялася з Джэнінгсам пасля цікавага падарожжа ў Італію. Гэта было зроблена без шуму, без сваркі, і стары дзівак, каб адзначыць разлуку, наладзіў пышны банкет, на які былі запрошаны ўсе шэсць жонак... Але, як кажа Рэдыярд Кіплінг, гэта ўжо другая гісторыя.
Дык вось, уявіце сабе вечарынку ў Мірыям: сярэбраныя кандэлябры... свечкі — ружовыя і блакітныя... святло мяккае... закускі далікатныя, амаль еўрапейскія... шампанскага ўдосталь... Жанчыны бялявыя, і ўсе крыху пад чаркай... Пасля абеду селі гуляць у покер. Я ў карты невялікі мастак. А ў гэты вечар мне асабліва не шанцавала. Я быў па вушы закаханы ў Мірыям, і ёй падабалася дражніць мяне, распальваць маю рэўнасць. Пад поўнач у мяне не было ўжо ні цэнта, і, калі я ўбачыў Мірыям каля Эрнеста Франца, музычнага крытыка, да якога яна ледзь не тулілася, прымушаючы гэтага педанта піць віно, я раптам заявіў, што стаміўся, што заўтра раніцай у мяне работа і што я іду спаць.
Уся кампанія шумна запратэставала. Каля майго паліто і капелюша завязалася сапраўдная бойка. Мяне нізашто не адпускалі. Мірыям села мне на калені і пачала абдымаць. Але я, змарыўшыся за вечар, ад свайго не адступаў. Тон спрэчак, спачатку вясёлы, стаў нарэшце прыкры, і скончылася тым, піто я нагаварыў ім грубасцей. Няньчыцца са мной ім надакучыла. Я аплаціў свой пройгрыш, нейкую фантастычна завышаную суму, і збіраўся ўжо ўцячы, але, праверыўшы кішэні, пераканаўся яшчэ раз, што ў мяне няма грошай нават на