Падарожжа ў нябыт  Андрэ Маруа

Падарожжа ў нябыт

Андрэ Маруа
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 256с.
Мінск 1974
74.45 МБ
Таксама важна дадаць, што «Танатос» знаходзіцца на ўлонні прыроды ў цудоўнай мясцовасці, мае чатыры тэнісныя корты, пляцоўку для гульні ў гольф і вялізны басейн для плавання. Кліентура атэля складаецца з асоб мужчынскага і жаночага полу і амаль уся належыць да высокіх і вытанчаных пластоў грамадства. Сацыяльная згода, якая пануе ў нашым атэлі, памножаная на незвычайнасць сітуацыі, надае адпачынку ў ім ні з чым не параўнаную прывабнасць. Пасажыраў, што едуць да нас, просім выходзіць на станцыі Дымінг, дзе іх чакае спецыяльны аўтобус атэля. Аб прыездзе просім паведаміць загадзя, за два дні наперад, пісьмом альбо тэлеграфна. Наш тэлеграфны адрас: «Танатос», Каранада, Нью-Мексіка.
Жан Манье ўзяў калоду карт і расклаў іх так, як навучыла яго Фані. Яму выпала ўдача.
:К * *
Падарожжа цягнулася доўга. Поезд шпарка імчаўся міма баваўняных палёў, дзе працавалі негры — чорныя кропкі сярод белай пены. Жан Манье то чытаў, то драмаў, то зноў прабаваў чытаць — так прайшлі два дні і дзве ночы. Нарэшце яны ўехалі ў горы, гіганцкія, фантастычныя, казачныя. Цягнік з гулам ішоў у цясніне паміж высачэнных скал, перасечаных упоперак фіялетавымі, жоўтымі і чырвонымі палосамі. Паміж скал, на палове іх вышыні, доўгаю белаю стужкай віселі аблокі. На дробных станцыях можна было ўбачыць мексіканцаў у шырокіх капелюшах і вышываных скураных куртках.
— Наступная станцыя — Дымінг,— папярэдзіў Жана Манье негр, праваднік спальнага вагона.— Пачысціць вам чаравікі, містэр?
Француз сабраў свае кніжкі і зачыніў чамадан. Звычайнасць гэтага, што ні кажы, апошняга падарожжа здзіўляла яго. Ён пачуў шум горнага патока. Заскрыгаталі тармазы. Цягнік спыніўся.
— У «Танатос», сэр? — аклікнуў Жана Манье насільшчык-індзеец, прабягаючы паўз вагоны. Ён пагрузіў ужо ў сваю каламажку багаж дзвюх маладзенькіх бландзінак, якія тупалі за ім услед.
«Няўжо гэтыя дзве мілыя дзяўчыны прыехалі сюды паміраць?» — падумаў Жан Манье.
Яны зірнулі на яго засмучанымі вачамі і прашапталі нейкія словы, якіх ён не разабраў.
Аўтобус атэля «Танатос» зусім не быў падобны на катафалк, як некаторыя маглі сабе ўявіць. Пафарбаваны ў ярка-сіні колер, блакітны і жоўценькі ўнутры, ён зіхацеў на сонцы сярод абшарпаных і разбітых аўтамашын, якія надавалі прывакзальнаму двару, дзе не сціхала іспанская і індзейская лаянка, выгляд рынка, заваленага жалезным ламаччам. Скалы, што аб-
ступалі дарогу, абраслі лішайнікам, былі пакрыты блакітна-шэрай смугой, а вышэіі выблісквалі металічныя колеры горных парод. Шафёр, тоўсты чалавек з лупатымі вачамі, быў у шэрым форменным адзенні. Жан Манье з далікатнасці сеў побач з ім, каб не дакучаць сваім спадарожніцам. Потым, калі машына пачала пятляць, крута падымаючыся ўгору, француз паспрабаваў загаварыць са сваім маўклівым суседам:
— Вы даўно працуеце шафёрам «Танатоса»?
— Тры гады,— прабурчаў шафёр.
— Дзіўная, відаць, работа.
— Дзіўная? — паціснуў плячамі шафёр.— Чаму дзіўная? Я ваджу аўтобус. Што ж тут дзіўнага?
— Скажыце, вашы пасажыры калі-небудзь вяртаюцца?
— He часта,— крыху збянтэжана адказаў той.— He часта... Але гэта бывае. Вось, напрыклад, я.
— Вы? Сапраўды? Вы прыехалі сюды як... кліент?
— Вось што, містэр,— сказаў шафёр,— я ўзяўся за гэтую работу не для таго, каб у мяне пыталіся, дый павароты тут небяспечныя. Вы ж, мабыць, не хочаце, каб я ўкакошыў вас і гэтых дзяўчынак.
— Вядома, не хачу,— згадзіўся Жан Манье і, зразумеўшы недарэчнасць свайго адказу, усміхнуўся.
Гадзіны праз дзве шафёр моўчкі паказаў яму пальцам на сілуэт «Танатоса», які вырысоўваўся на пласкагор’і.
* * *
Атэль быў пабудаваны ў іспана-індзейскім стылі: нізкі, са ступеньчатым дахам і чырвонымі мураванымі сценамі — грубая імітацыя пад гліну. Пакоі выходзілі на поўдзень, на крытыя веранды, шчодра асветленыя сонцам. Прыезджых сустрэў парцье-італьянец. Яго чыста выбрыты твар адразу ж нагадаў Жану Манье дру-
гую краіну, вуліцы вялікага горада, бульвары ў кветках.
— Чорт вазьмі, дзе я вас бачыў? — запытаў ён у парцье ў той час, як хлопчык-слуга браў яго чамадан.
— У Барселоне, сэр, у атэлі «Рыц»... Прозвішча маё — Сарконі... Я выехаў адтуль, калі пачалася рэвалюцыя...
— 3 Барселоны ў Новую Мексіку! Нішто сабе махнуў!
— 0, сэр, пасада швейцара ўсюды аднолькавая. Толькі карткі, якія я папрашу вас запоўніць, тут крыху даўжэйшыя. Вы ўжо, калі ласка, даруйце, сэр.
Ён падаў гасцям друкаваныя бланкі, дзе сапраўды было многа граф, пытанняў і падрабязных тлумачэнняў. Кліентам прапаноўвалася дакладна запісаць дату і месца свайго нараджэння, а таксама прозвішчы асоб, якіх трэба апавясціць у выпадку няшчаснага здарэння.
«Просьба прыкласці адрасы сваякоў ці сяброў (самае меншае — два) і абавязкова перапісаць уласнаручна на сваёй роднай мове наступную заяву (форма A):
Я, ніжэйпадпісаны,		 будучы пры сваім розуме і ў цвёрдай памяці, сцвярджаю і сведчу, што сам добраахвотна расстаюся з жыццём, а таму здымаю цалкам з дырэкцыі ўсякую адказнасць, калі са мною што здарыцца...»
Седзячы за суседнім столікам адна адной насупраць, дзве прыгожанькія спадарожніцы Жана Манье старанна перапісвалі форму. Ён заўважыў, што яны выбралі нямецкі тэкст.
* * *
Дырэктар атэля Генры Берстэкер, спакойны чалавек у акулярах з залатой аправай, вельмі ганарыўся сваім адмысловым пансіянатам.
— Гэта ваш атэль? — запытаў яго Жан Манье.
— He, сэр,— гэта ўласнасць акцыянернага таварыства, але ідэя сапраўды мая, і я прызначаны яго дырэктарам пажыццёва.
— А як вам удаецца пазбегнуць непрыемнасцей з боку мясцовых улад?
— Непрыемнасцей! — здзівіўся Генры Берстэкер, страшэнна шакіраваны.— Але ж мы не робім нічога, што супярэчыла б звычайным абавязкам гаспадароў атэля. Мы даём нашым кліентам тое, чаго яны хочуць, і толькі... Зрэшты, пан Манье, ніякіх мясцовых улад тут няма. Гэта тэрыторыя так дрэнна размешчана, што ніхто дакладна не ведае, каму яна належыць — Мексіцы ці Злучаным Штатам. Доўгі час гэта плато лічылася недаступным. Існуе легенда, што некалькі стагоддзяў таму назад сюды ўцяклі рэшткі аднаго індзейскага племені, каб памерці разам, ратуючыся ад еўрапейцаў, і тутэйшыя жыхары кажуць, што душы іх вартавалі калісьці гару, не дазваляючы нікому падняцца. 3 гэтай прычыны нам і ўдалося купіць тут зямлю па сходнай цане, каб жыць вольна і незалежна.
— А сем’і вашых кліентаў ніколі не падавалі на вас у суд?
— Падаваць на нас у суд? — абразіўся Берстэкер.— Божа праведны, а за што? Хто нас можа судзіць? Наадварот, сэр, сем’і нашых кліентаў рады, што нам без усякага скандалу ўдаецца вызваліць іх ад праблем далікатных і, часта, вельмі пакутлівых. He, не, сэр, мы ўсё гэта робім хораша, карэктна, нашы кліенты — нашы лепшыя сябры... Можа, вы жадаеце паглядзець свой пакой? Калі вы не супраць, мы вас змесцім у нумар сто трынаццаты. Спадзяюся, вы не верыце ў прыкметы?
— Ніколькі,— адказаў Жан Манье.— Але я выхаваны ў строгіх рэлігійных правілах, і, шчыра прызнаюся, думка аб самагубстве мяне трывожыць.
— Што вы, сэр! Якое самагубства! Аб гэтым і размовы не можа быць,— сказаў Берстэкер такім безапеляцыйным тонам, што яго субяседнік адразу сціх.— Сарконі, праводзьце пана Манье ў нумар сто трынаццаты. А што датычыцца трохсот долараў, калі ласка, сэр, аддайце іх па дарозе нашаму касіру, кабінет якога знаходзіцца побач з маім.
Дарэмна шукаў Жан Манье ў нумары 113, цудоўна асветленым аранжавым захадам сонца, слядоў якіх-небудзь смертаносных прылад.
* *' *
— Калі ў вас вячэра?
— У восем трыццаць, сэр,— адказаў слуга.
— Пераадзявацца трэба?
— Большасць джэнтльменаў трымаецца гэтага правіла, сэр.
— Добра. Я пераадзенуся. Падрыхтуйце мне чорны гальштук і белую сарочку.
Увайшоўшы ў салон, Манье сапраўды ўбачыў дэкальтаваных дам і мужчын у смокінгах.
Да яго адразу ж падышоў пан Берстэкер, прыветлівы і пачцівы.
— 0, пан Манье... Вы з’явіліся... А я вас шукаў... Паколькі вы адзін, я падумаў, ці не будзе вам прыемней павячэраць у кампаніі з адной нашай кліенткай, місіс Кірбі-Шоў.
Манье з незадавальненнем паморшчыўся:
— Я прыехаў сюды не затым, каб весці свецкае жыццё... Але ўсё роўна... Вы можаце паказаць мне гэтую даму, не знаёмячы з ёю?
— Вядома, пан Манье... Місіс Кірбі-Шоў — вунь тая маладая жанчына ў белым^ крэп-сацінавым плацці, што сядзіць каля піяніна і гартае часопіс. Мне не верыцца, каб яе фізічны выгляд каму-небудзь не спада-
баўся... Хутчэй наадварот... Гэта — на. рэдкасць прыемная дама, добра выхаваная, інтэлігентная, з артыстычнай душой...
Сапраўды місіс Кірбі-Шоў была вельмі прыгожая жанчына. Цёмныя валасы ў дробных буклях звісалі аж да патыліцы, адкрываючы высокі лоб. Вочы разумныя, цёплыя, мяккія. На якога чорта гэта мілая істота надумалася шукаць сабе смерці?
— Няўжо і місіс Кірбі-Шоў?.. Што, хіба і гэтая дама прыехала да вас, як і я, з той жа мэтай?
— Напэўна,— адказаў пан Берстэкер і шматзначна падкрэсліў: — На-пэў-на.
— Калі так, пазнаёмце мяне.
Пад канец вячэры, простай, але выдатнай і цудоўна сервіраванай, Жан Манье ўжо ведаў амаль усё галоўнае з біяграфіі Клары Кірбі-Шоў. Яна выйшла замуж за чалавека багатага, добрага па натуры, якога не любіла. Пакінуўшы яго паўгода назад, яна выехала ў Еўропу з адным вельмі прывабным і цынічным маладым пісьменнікам, з якім сустрэлася ў Нью-Йорку. Яна думала, што гэты малады чалавек ажэніцца з ёю, як толькі яна атрымае развод, але, апынуўшыся ў Англіі, ён даў ёй зразумець, што яна яму надакучыла і не патрэбна. Абражаная і пакрыўджаная яго жорсткасцю, яна паспрабавала растлумачыць яму, што дзеля яго ахвяравала ўсім і становішча яе жудаснае. Ён нахабна рассмяяўся:
— Клара, вы сапраўды жанчына мінулага стагоддзя,— сказаў ён, здзекуючьіся.— Калі б я падазраваў, што вы так нашпігаваны віктарыянскімі поглядамі, я б не звязваўся з вамі, не забіраў бы вас ад мужа і дзяцей. Мілая мая, вам трзба вярнуцца. Ваша прызванне — мець кучу дзяцей і няньчыць іх.
Тады яна ўхапілася за апошнюю надзею — угаварыць свайго мужа, Нормана Кірбі-Шоў, каб той узяў яе назад. Яна была ўпэўнена, што, спаткаўшыся з ім
вока на вока, здолее крануць яго сэрца і дабіцца свайго. Аднак Норман, абкружаны зграяй сваякоў і кампаньёнаў, варожа настроеных супраць Клары, якія сачылі за кожным яго крокам, быў няўмольны. Пасля некалькіх дарэмных спроб, зняважаная, даведзеная да адчаю, аднойчы раніцай яна знайіпла ў сваёй паштовай скрынцы праспект атэля «Танатос» і зразумела, што гэта адзіны спосаб, хуткі і лёгкі, вырвацца з той страшнай пасткі, у якую яна трапіла.