Падарожжа ў нябыт  Андрэ Маруа

Падарожжа ў нябыт

Андрэ Маруа
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 256с.
Мінск 1974
74.45 МБ
— Самая лепшая, — пахваліў Бельтара.
— 0 не! — усцешыўся Шалон.— Я не лічу яе лепшай. Самая лепшая, па-мойму, — сцэна сустрэчы Жаржыяны і Сільвіо.
— О так,— згадзіўся той.— Гэта яшчэ лепшая.
Місіс Пэкс адвяла мяне ўбок:
— Я вас прашу, скажыце шчыра, ён напісаў бязглуздзіцу?
Я моўчкі пацвердзіў.
— Як жа гэта здарылася? — прамовіла яна. — Я ніколі не думала!.. Ён мне здаваўся такім разумным.
— Ён сапраўды разумны, дарагая місіс Пэкс, але творчасць і гутарка — з’явы розныя і нават процілеглыя. Можна памыліцца.
— He, не, — ускіпела яна. — Гэта недаравальна. Hi ў якім разе нельга пускаць гэта ў друк... Пасля ўсіх маіх рзкамендацый... Я скажу яму ў вочы, што яго опус бяздарны, агідны, смеху варты...
— Калі ласка, не рабіце гэтага. Вы яму пашкодзіце на ўсё жыццё. Заўтра, без сведак, я паспрабую сам. He трэба яго крыўдзіць у такі вечар... He трэба.
На другі дзень, калі я адважыўся трошкі яго пакрытыкаваць, Шалон успрыняў мае дробныя і нясмелыя заўвагі з такім гневам, з такой пагардай, я адчуў такую аголенасць яго эмоцый, што страціў усякую рашучасць. Ранейшы вопыт мне даказваў, што з маіх намаганняў толку не будзе. Ізноў іграць ролю мальераўскага Мізантропа, акт першы, сцэна другая? Навошта? Я ведаў, што пачую: «А я сцвярджаю, што мае вершы вельмі добрыя» і ў мяне не хопіць духу паслаць знішчальную рэпліку. А таму лепш за ўсё адступіць адразу. I пайшоў я, узяўшы рукапіс пад паху, да майго выдаўца, паклаў тоўсты сшытак на стол і без усякіх каментарыяў сказаў:
— Гэту кнігу напісаў Шалон.
— Няўжо? — замітусіўся выдавец.— Гэта кніга Шалона? Палічу за шчасце яе мець. Аб ёй так многа гавораць. Я вам вельмі ўдзячны, дарагі друг, што вы ўспомнілі мяне. Як вы мяркуеце, я гатовы неадкладна скласці ўмову тэрмінам на дзесяць год?
Я параіў яму пачакаць крыху, спадзеючыся, што ён прачытае кнігу і адмовіцца. Але ж вы ведаеце, як гэта робіцца. Нашы імёны, маё і Шалона, былі для яго гарантыяй. Ён адправіў рукапіс у набор, нават не глянуўшы.
Вестка аб гэтым развеяла падазрэнні Шалона.
Тры дні місіс Пэкс яго не трывожыла, усклаўшы клопат на мяне. Калі ж дазналася пра мой візіт да выдаўца, сустрэла мяне з абурэннем і, адчытаўшы як мае быць за падатлівасць, напісала Шалону рэзкае пісьмо, якое ён назаўтра нам паказваў, ледзь не плачучы. Ён доўга вышукваў прычьіну гэтай раптоўнай несправядлівасці. I прыйшоў да вываду дзікага, абсурднага, але які начыста змываў з яго ганебную пляму. Ён уявіў сабе, што Глэдзіс Пэкс пазнала сама сябе ў вобразе нягеглай англічанкі, паказанай у яго рамане, пасля чаго адразу павесялеў і перастаў аб ёй думаць.
* * *
Праз тры месяцы кніга выйшла ў свет.
Дрэнных водгукаў у друку не было. Шалон карыстаўся агульнай сімпатыяй, і прычыняць яму боль ніхто не хацеў. Крытыкі сябры выказваліся аб кнізе стрымана, астатнія маўчалі.
Затое вусная крытыка разлівалася шумлівым патокам. He было таго дня, каб у мяне не пыталіся: «Ну, а як Шалон? Вы бачылі яго раман? Гэта нешта жудаснае!..» Праз месяц увесь Парыж, не чытаючы, ведаў, што кнігу не варта чытаць. На вітрынах кнігарань прыгожыя жоўтыя вокладкі зрабіліся бледна-лімоннымі, потым павольна пачалі чарнець. Пад канец года амаль увесь тыраж вярнулі выдаўцу. Затраты не апраўдаліся, і Шалон заявіў, што яго абакралі.
Няўдача адабрала ў яго спакой, абудзіла нянавісць. Цяпер ён дзяліў чалавецтва на дзве катэгорыі: «тыя, хто цэніць маю кнігу» і «тыя, хто не цэніць маёй кнігі». Жыць у грамадстве стала яму цяжка. Калі мы збіраліся наладзіць таварыскі абед, Шалон гаварыў:
— Гэтага не запрашайце, я яго цярпець не магу.
— Чаму? — пытаў Фабер. — Ён разумны і зусім не злы.
— Хто? Ён? Змяя. Нічога не напісаў пра маю кнігу, — адказваў сярдзіта Шалон.
Гэты чалавек, раней такі мілы і скромны, стаў фанабэрыстым да немагчымасці. Ён заўсёды насіў у KimaHi хвалебную заметку, з натугай праціснутую мной у друк, і чытаў яе абы-каму. Калі які-небудзь крытык пералічваў таленавітых раманістаў нашага пакалення, ён дзівіўся, не знаходзячы свайго імя: «Гэты Біду — паскуднік!» — сцвярджаў ён. Альбо так: «Ад Жалу я такой подласці не чакаў!..» Неўзабаве, падобна вар’ятам, якія, абвінаваціўшы ўсіх суседзяў у злачынных падкопах пад свой дабрабыт, канчаюць тым, што нават
на жонку і на дзяцей сваіх глядзяць, як на ворагаў, так і Шалон — вырашыў, што ў «Саюзе пяці» яго як пісьменніка не цэняць, і паступова адвярнуўся ад нас.
Можа, у новым асяродзішчы, менш інфармаваным, ён і знайшоў бы тое бескарыслівае, пачцівае давер’е, якое мы так доўга яму аказвалі. Тры разы ўзапар ён не з’явіўся на нашы сходы. Бельтара напісаў яму і не атрымаў адказу. Тады мне даручылі быць паслом ад «чатырох» і схадзіць да яго на кватэру.
— Бедны хлопец, ці ж ён вінаваты, што не мае таленту? — гаварылі мы.
Ён быў дома і мяне прыняў, але вельмі холадна.
— He, не, — сказаў ён, — даўно вядома, што людзі — дрэнь. I вы такія ж, не лепшыя. Пакуль я быў вашым дарадчыкам, з захапленнем слухаў вас, вы сябравалі са мной. Калі ж я захацеў сам нешта стварыць, ты, асабліва ты, адчуў ва мне магчымага саперніка і арганізаваў змову маўчання вакол маёй кнігі.
— Я? Каб ты ведаў, колькі разоў я абіваў парогі, прасіў за цябе!
— О, так! Падлізваліся, каб потым угробіць! Ашуканцы! Крывадушнікі!..
— Пабойся бога, Шалон!.. Узводзіш паклёп! Успомні той дзень, калі ты мне паведаміў, што збіраешся паехаць у Напуль, хочаш узяцца за работу. Ты вагаўся, быў не ў форме. Я падбадзёрыў цябе, павіншаваў...
— Помню. I ніколі вам гэтага не дарую: табе і Глэдзіс Пэкс.
Ён падняўся, падышоў да дзвярэй і расчыніў іх, каб паказаць, што аўдыенцыя скоячана. Выходзячы, я пачуў:
— Вы загубілі маю кар’еру.
* *
— I самае цікавае, — прамовіў Бельтара, — самае дзіўнае, што ён сказаў праўду.
ЗМЕСТ
Ю. Гаўрук. Чарадзей слова	
3
Падарожжа ў нябыт	
5
Лёс		
21
Атэль «Танатос Палац»	
33
Пакаранне золатам	
51
Карычневая магія	  .
61
Вяртанне з палону 	
75
Біяграфія		
82
Прыліў	
101
Часовы прыпынак	
118
Кветкі па сезону	
135
Кірмаш у Нэйі	
151
Кафедральны сабор	
157
Мурашкі	
159
Ірэн	
161
Рыкашэт	
165
Ведная мама 	
168
Зялёны пояс	
171
Асабняк 	
175
Палярына 	
178
Пасля канікул	
182
Добры вечар, дарагая	
187
Нараджэнне майстра	
200
Мірына	
205
Фіялкі ў сераду	
216
Кар’ера	
228
Маруа А.
М 80 Падарожжа ў нябыт і яшчэ 24 навелы. Пераклад
з французскай. Мн., «Маст. літ.», 1974.
256 с.
Беларускаму чытачу прапануецца 25 лепшых навел з багатай творчай спадчыны вядомага французскага пісьменніка.
0734-005
ММ302(05)-74 54'73
Н (франц.)
На белорусском языке
АНДРЕ МОРУА
Путешествне в небытне н еіце 24 новеллы
Нздательство «Мастацкая літаратура» Государственного комнтета Совета Мпннстров БССР по делам нздательств, полнграфші п кшіжной торговлп. Мннск, Советская, 19.
Рэдактар В. С. Сёмуха. Мастак A. М. Кашкурэвіч. Мастацкі рэдактар В. П. Жыжэнка. Тэхнічны рэдактар М. Ц. Папкова. Карэктар Г. А. Гарэлік.
Здадзена ў набор 2/VII 1973 г. Падп. да друку 22/Х 1973 г. Тыраж 7 000 экз. Фармат 70Х108’/з2. Папера друк. № 1. Ум. друк. арк. 11,2. Ул.-выд. арк. 10,99. Зак. 282. Цана 70 кап. Паліграфічны камбінат імя Я. Коласа Дзяржаўнага камітэта Савета Міністраў БССР па справах выдавецтваў, паліграфіі і кніжнага гандлю. Мінск, Чырвоная, 23.
MII1CK
«МАСТАЦКАЯ ЛІТАРАТУРА»
1974