Падарожжа ў нябыт  Андрэ Маруа

Падарожжа ў нябыт

Андрэ Маруа
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 256с.
Мінск 1974
74.45 МБ
* * *
Вайна 1914 года гвалтам перайначыла жыццё кожнага. Бельтара стаў драгунам, Фабер — лётчыкам у Салоніках. Ламбер-Леклерк, паранены на фронце, вярнуўся з гонарам у Палату і заняў пост памочніка міністра. Шалон, пабыўшы салдатам пры інтэнданцтве, быў адкліканы аддзелам прапаганды і закончыў вайну ў Парыжы на вуліцы Францыска Першага. Пасля дэмабілізацыі ён зрабіў мне і Фаберу шэраг важных паслуг, бо праз доўгую адсутнасць мы страцілі кантакты з цэнтрам, ён жа, наадварот, заваяваў ласку новых і магутных сяброў.
Бельтара быў узнагароджаны баявым ордэнам, Фабер таксама, яшчэ раней. Ламбер-Леклерк дабіўся ад свайго калегі з ведамства мастацтваў, каб мяне ўключылі ў першыя пасля перамір’я цывільныя спіскі ўзнагароджаных. У мой гонар «Саюз пяці» наладзіў цудоўны абед у рэстаране рускіх эмігрантаў — ікра, асятрына, «водка». Музыканты ў шаўковых кафтанах выконвалі цыганскія песні. Нам здалося (не іначай, як пад уплывам сумных мелодый), што ў той вечар Шалон крыху зажурыўся.
Я вяртаўся назад разам з Фаберам, які жыў непадалёку ад мяне. Была прыгожая зімовая ноч. Праходзячы праз Елісейскія Палі, мы ўспаміналі Шалона.
— Ах, небарака,— заўважыў я,— як гэта цяжка ў яго гады, азірнуўшыся ў мінулае, бачыць там адну пустату!
— Ты думеш, ён гэта ўсведамляе? — запытаў Фабер. — Алімпійская бесклапотнасць!
— He ведаю. Па-мойму, яго жыццё нейк раздвойваецца. Калі ўсё добра, усюды запрашаюць, усюды прымаюць, ён забывае, што нічога для гэтага не зрабіў. Але ў глыбіні душы адчувае. Няясная трывога заўсёды пры ім і часам прабіваецца наверх, калі навокал занадта спакойна... Скажам, калі сёння вечарам вы ўсе з радасцю абмяркоўвалі мой твор, а я выступаў з тлумачэннем, ён, напэўна, заўважыў, што аб ім ніхто ні слова.
— Ёсць людзі, у якіх няма зазнайства, а значыцца, і зайздрасці.
— Безумоўна, але Шалон не з такіх. Для гэтага трэба быць альбо вельмі сціплым і казаць сабе: «Гэтыя рэчы не для мяне», альбо вельмі гордым і думаць: «Мне іх не трэба». Шалон хоча мець усё, але ён болып гультай , чым славалюб. Павер, становішча вартае жалю.
Йа гэтую тэму мы гаварылі доўга. Кожны з нас ставіўся да яго паблажліва. Кантраст паміж яго бясплоднасцю і нашай пладавітасцю рабіў нас чуллівымі, спагадлівымі, і мы шкадавалі Шалона.
Назаўтра Фабер і я пайшлі ў міністэрства да ЛамберЛеклерка.
— Ёсць у нас адна ідэя,— сказаў я яму,— з’явілася ўчора, калі мы з табой развіталіся. Ці не здаецца табе, што Шалону непрьіемна бачыць нас усіх чатырох з ордэнамі і медалямі, а самому заставацца абдзеленым? Якое гэта мае значэнне? Ніякага, вядома, як і многае на свеце,— гэта толькі сімвал. А раз яно не мае значэння, то чаму б гэты сімвал не начапіць на грудзі Шалону?
— Я не маю нічога супраць,— адказаў Ламбер-Леклерк,— але ж патрэбны заслугі.
(— Што?— запратэставаў намеснік міністра, разваліўшыся ў кутку канапы.— He мог я сказаць такога глупства.
— Ну, тут ужо выбачай. Mary спаслацца на Фабера... Ты сказаў: «Патрэбен хоць бы нейкі выгляд заслуг».
— Гэта магчыма, — прамовіў Ламбер-Леклерк. — Я не служыў у ведамстве мастацтваў і пры ўсім жаданні не мог бы яго прасунуць, але я вам сказаў, што, калі б Шалон захацеў прайсці ў мяне па спіску забеспячэнцаў, зрабіць гэта вельмі лёгка.)
— Ён жа не ідыёт,— ізноў загаварыў расказчык.— Але і тое добра, што ты яго не прымушаў. Па спісках памяці паэта Эжызіпа Маро Шалон усё ж атрымаў ордэн. Прапануючы яму падпісаць заяву, я меў неасцярожнасць заўважыць (бо трошкі злаваўся, што ён лічыць гэта натуральным), колькі мы мелі турбот, каб зрушыць справу з месца.
— Няўжо? — спахмурнеў ён.— А я думаў, гэта вельмі проста.
— Вядома, проста, каб у цябе былі заслугі...
Ён здзівіўся з такой шчырасцю, што я адразу змоўк.
* * *
Яго сябры і прыхільнікі справілі яму гучны банкет. Ламбер-Леклерк прывёў міністра асветы, праслаўленага прамоўцу. Былі там два акадэмікі, яшчэ адзін з Акадэміі Ганкураў, актрысы, мастакі і некалькі свецкіх львоў. Ва ўсіх быў цудоўны настрой. Чалавек — істота добразычлівая, калі ён спакойны і не зайздросціць. Шалон, які нікому не замінаў, быў кожнаму сімпатычны, і раз ужо знайшлася магчымасць паспрыяць яго шчасцю, усе з радасцю ўзяліся гэта рабіць. Тыя, хто быў там,
разумелі і адчувалі, што герой гэтага свята — фікцыя, ілюзія, створаная іх уяўленнем. Яны былі нават удзячны Шалону за тое, што яго існаванне залежала ад іх ласкі, і смакавалі ў няпэўным зіхаценні яго поспеху сваю ўласную магутнасць, тое, што яны з нічога зляпілі фігуру. Людовік Чатырнаццаты любіў людзей, цалкам яму абавязаных, і гэта каралеўская рыса ўласціва многім абраннікам лёсу.
Калі ўсім прысутным падалі салодкае, хтосьці з паэтаў прачытаў прыгожыя вершы. Міністр сказаў кароткае слова: тэмпераментна, складна і з гумарам. Ён гаварыў аб сціплым і глыбокім уплыве Шалона на сучасную французскую літаратуру, аб яго красамоўстве, аб Рываролі і Малармэ. Госці стоячы віталі героя вечара. Нарэшце з чароўнай непасрэднасцю хораша выступіў Шалон. Яго слухалі ўважна ў атмасферы агульнай узрушанасці. Банкет удаўся на славу.
Выйшаўшы, я пасадзіў Шалона ў сваю машыну і сказаў яму:
— Добра, вельмі добра.
Ён усміхнуўся шчаслівы:
— О! Надзвычайна! I самае прыемнае, што ўсё рабілася шчыра, ад душы.
I, ведаеце, ён не памыляўся.
* * *
3 таго часу кар’ера Шалона набыла імпэт. Яго жыццёвы шлях стаў гладкім і шырокім, як уезджаная магістраль. Ніякіх перашкод! Hi разу не ўпаў, не паслізнуўся. Перавага нікчэмнасці ў тым, што яе нельга ўшчаміць. I мы з задавальненнем прадбачылі ўжо стужку Ганаровага Легіёна на шыі нашага друга. Ужо ў некаторых сяброўскіх дамах пачалі гаварыць, што трэба яго прасунуць у Акадэмію. Герцагіня дэ Т... нясмела намякнула аб гэтым аднаму акадэміку, вялікаму майстру вы-
барчых спраў, і той сказаў ёй: «Так, так, мы думаем, але пакуль што яшчэ ранавата». 3 кожным днём на твар Шалона ўсё выразней клалася тая пагодлівая яснасць, што паходзіць ад спакойнай мудрасці ці ад сытага гультайства, якія, між іншым, нярэдка збліжаюцца.
У самую пару яго росквіту Шалонам зацікавілася місіс Пэкс. Глэдзіс Ньютан Пэкс была багатай прыгожай амерыканкай, якая, як амаль усе амерыканкі, багатыя і прыгожыя, праводзіла (і цяпер праводзіць) большую частку года ў Францыі. Яна мае раскошную кватэру на вуліцы Францыска Першага і асабняк на поўдні. Яе муж, Уільям Ньютан Пэкс, з’яўляючыся старшынёй праўлення Універсальнай Каўчукавай Кампаніі і некалькіх чыгунак, прыязджае ў Еўропу толькі на адпачынак.
Усе мы даўно ведалі місіс Пэкс, заўзятую прыхільніцу мастацтваў, якая захаплялася літаратурай, жывапісам і навейшай музыкай. Яна шмат увагі аддала Бельтара, калі той яшчэ толькі пачынаў: купляла яму палатно, папрасіла намаляваць яе партрэт і заказала партрэт місіс Джэрвіс, праз які ён праславіўся. Два гады яна расхвальвала сваім знаёмым Бельтара, арганізавала выстаўку яго карцін, давала абеды ў яго гонар і, нарэшце, запрасіла Бельтара правесці зіму ў яе асабняку ў Напулі на беразе мора, каб ён мог спакойна працаваць.
Потым да Бельтара прыйшоў поспех, а поспех — гэта тая мяжа, за якой канчаецца вялікая дружба місіс Пэкс. Жанчына яна з розумам, але ў сваёй любві да мастацкіх рэчаў трымалася поглядаў некаторых біржавых спекулянтаў, што баяцца стабільных каштоўнасцей і хапаюцца за дробныя акцыі, невядомыя шырокай публіцы, аб якіх яны ўжо маюць па сакрэту пэўныя звесткі. Яна любіць пісьменніка, якога не друкуюць, драматурга невыразнага, п’еса якога разы тры праскочыла ў авангардысцкім тэатры, кампазітара, накшталт Эрыка Саці, пакуль той не прыдбаў сабе вучняў, альбо эру-
дытаў рэдкага профілю, якіх-небудзь санскрытолагаў ці даследчыкаў старажытнага кітайскага жывапісу.
Праўда, мушу адзначыць, яна ніколі не апякала людзей нікчэмных і пасрэдных. У яе быў і спрыт і густ. Але страх перад банальным, агулыіадаступным, мог яе адштурхнуць нават ад дасканалага. Я не ўяўляю, каб Глэдзіс Пэкс магла любіць Талстога альбо Бальзака. Адзенне ёй шыюць у найлепшых атэлье, яна не будзе насіць плацця, нават самага прыгожага і якое ёй падабаецца, калі ўбачыць у іншых такога ж фасону. Са сваімі пісьменнікамі і мастакамі яна абыходзіцца гэтак жа: адае іх слугам, як толькі яе сябры прывыкнуць да іх.
Мабыць, я нясу адказнасць за тое, што нацэліў яе ўвагу на Шалона. Неяк раз вечарам на абедзе ў Элен дэ Тыянж мяне пасадзілі з ёю поплеч. I здарылася так, што гутарка зайшла пра яго, і я неасцярожна сказаў: не, ён ніколі не друкаваўся, але задумы ў яго грандыёзныя, і нават ёсць пачатыя работы.
— Вы іх бачылі?
— Так, але гэта яшчэ толькі нататкі. Няма пра што гаварыць.
Я сказаў без усякага намеру, аднак іменна тое, што магло болып за ўсё спакусіць місіс Пэкс. Адразу ж пасля абеду яна затрымала Шалона недзе ў кутку і, пягледзячы на ўсе спробы Элен іх разлучыць (гаспадыня не прызнавала манаполій у сваім салоне), не адпускала яго ўвесь вечар. Я назіраў за імі здалёк. «Гэта трэба было прадбачыць, — разважаў я... — Ва ўсякім разе Шалон ідэальны аб’ект для эксперыментаў місіс Пэкс. Яна шукае неапублікаванага, невядомага, схаванага ад вачэй... I вось перад ёю прадмет яе мар: пісьменнік без чытачоў, таямнічы аўтар яшчэ ненапісаных кніг. Фізік, які паступова разрэджвае паветра ў закрытай пасудзіне, імкнецца да абсалютнай пустаты. Глэдзіс Пэкс, адзін за адным мяняючы сваіх падапечных па прынцыпу найменшай прадукцыйнасці, набліжаецца да нуля. I ў Ша-
Лоне Яго знаходзіць. Гэта цудоўнае супадзенне дзвюх блізкіх тэндэнцый павінна абаіх ашчаслівіць. Выходзіць, я ім памог».
I сапраўды, з наступнага дня пачаўся перыяд Шалона ў жыцці Глэдзіс Пэкс. Было ўзгоднена, што ён абедае ў яе тры разы на тыдзень, што яна прыйдзе глянуць на яго чарнавікі, а ўзімку забярэ яго з сабой у Напуль, «каб ён мог спакойна працаваць». Некалькі дзён мяне трывожыла думка, як аднясецца місіс Пэкс да рукапісаў Шалона, якія, нават з яе пункту гледжання, надта ж мізэрныя. Але тут мне здрадзіла логіка, бо страх быў зусім дарэмны. Я сустрэў Глэдзіс Пэкс на другі дзень пасля, так сказаць, папярэдняй інвентарызацыі яго творчых дасягненняў. Яна была ў захапленні. «Тут тоіцца болып, — сказала яна, — болып зместу ў задумах вашага друга, чым у плённых здабытках Генры Джэймса...» I ўсё наладзілася.