Падарожжа ў нябыт
Андрэ Маруа
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 256с.
Мінск 1974
— Чаму ж ён не пісаў?
— Ён пісаў, мадмуазэль, і я прынёс вам цэлую кучу неадпраўленых пісем, знойдзеных пасля яго смерці.— Палкоўнік дастаў з кішэні ёмісты пакет і перадаў Жэнні. Яна мне аднойчы паказвала. Почырк шпаркі, дробны, невыразны... Лініі матэматыка, а стыль паэта.
— Захавайце гэтыя лісты, мадмуазэль, яны належаць вам... I даруйце мне за раптоўны візіт... Я лічыў сваім абавязкам, як сынаву памяць... У яго пачуццях да вас не было нічога непачцівага і легкадумнага. Вы былі для яго ўвасабленнем дасканаласці і хараства... I магу вас запэўніць, Андрэ быў варты сваёй вялікай любві.
— Але чаму ён не шукаў сустрэчы са мной? Чаму я сама нічога не зрабіла, каб з ім пабачыцца?.. Ах, як я злую на сябе! Як я злую!
— Хай вас не мучыць сумленне, мадмуазэль... Вы ж не маглі ўгадаць... Скончыўшы вучылішча, Андрэ папрасіў, каб яго накіравалі на Мадагаскар; прычынай такога рашэння былі вы, вядома... Ён сказаў сястры: «Альбо разлука вызваліць мяне ад гэтага безнадзейнага кахання, альбо я стану героем, і тады...»
— А хіба не геройства,— прамовіла ўзрушаная
Жэнні,— такое пастаянства пачуццяў, такая адданасць і скромнасць!
ІІотым, калі палкоўнік падняўся, яна парывіста схапіла яго за рукі:
— Мне здаецца, што я не зрабіла нічога дрэннага, і ўсё ж такі... I ўсё ж я адчуваю, што на мне таксама ляжыць нейкі абавязак перад яго пакрыўджаным ценем... Мне балюча!.. Слухайце, палкоўнік, скажыце мне, дзе ваш сын пахаваны?.. Даю вам слова, што да самай сваёй смерці я кожную сераду буду прыносіць букет фіялак на яго магілу.
— Вось чаму,— закончыў сваё апавяданне Леон Ларан,— на працягу ўсяго жыцця наша Жэнні, якую лічаць чэрствай, расчараванай, а некаторыя нават цынічнай, кожную сераду пакідае сваіх сяброў, работу, свае амурныя справы і адна ідзе на могільнік Манпарнас да нябожчьіка лейтэнанта, якога ніколі не бачыла... Я думаю, вы цяпер пераканаліся ў справядлівасці маіх слоў. Гэта гісторыя надта сеятыментальная для нашага часу.
Некалькі хвілін усе маўчалі, потым Бертран Шміт сказаў:
— На свеце заўсёды знойдзецца крыху рамантыкі для тых, хто яе варты.
КАР’ЕРА
майстэрні жывапісца
Бельтара кожную трэцюю суботу збіраліся: дэпутат Ламбер-Леклерк (цяпер ужо намеснік міністра фінансаў), раманіст Сіўрак і Фабер, аўтар п’есы «Кароль Калібан», з поспехам пастаўленай у тэатры Жымназ.
Аднойчы вечарам Бельтара пазнаёміў сяброў з маладым правінцыялам, сваім дваюрадным братам, якому вельмі хацелася стаць літаратарам.
— Гэты хлопец,— сказаў ён ім,— напісаў раман, па-мойму не горшы, чым у іншых. Прашу цябе, Сіўрак, прачытай, калі ласка. Мой брат нікога не ведае ў Парыжы, ён інжынер і жыве ў Баё.
— Шчаслівы чалавек! — прамовіў Фабер.— Вы напісалі кнігу, вы жывяце ў правінцыі і вы нікога ые ведаеце? Лічыце, што вам пашанцавала,пане мой. Пачнуць спрачацца, хто першы вьіявіў скрыты талент,— і, калі вы зможаце ўдала стварыць вакол сябе легенду, праз год вы станеце больш славутым, чым сам Сіўрак, наш друг. Адно я вам, галубчык, параю: не высоўвайцеся... Баё! Гэта так добра — Баё... I зусім не таму, што ў вас няма асабістага абаяння, пане мой, а проста — чалавечая прырода церпіць геніяў толькі на адлегласці.
— Прыкіньцеся хворым,— аўтарытэтна параіў Ламбер-Леклерк.— На хваробе многія зрабілі бліскучую кар’еру.
— I чым бы ты ні займаўся,— дадаў Бельтара,— не кідай сваёй спецыяльнасці. Спецыяльнасць — найлепшы назіральны пункт для творчасці. Калі ты замкнешся ў сценах кабінета, ты будзеш пісаць кнігі на прафесійным узроўні, складзеныя як мае быць і нудныя да немагчымасці.
— Дурань! — пачуўся рэзкі голас Сіўрака.— «Спецыяльнасць — найлепшы назіральны пункт...» Як можаш ты, разумны чалавек, паўтараць падобныя штампы? Калі пісьменнік не знаходзіць матэрыялу ў сабе, ніякі «пункт» яму не паможа. Хіба Пруст выходзіў з дому? А Талстой выязджаў з Яснай Паляны? Калі ў яго пыталіся, хто такая Наташа, ён адказваў: «Наташа — гэта я». А Флабер...
— Выбачай,— не згадзіўся Бельтара.— Талстога акружала вялізная сям’я, і ў гэтым адна з крыніц яго сілы. Пруст наведваў рэстаран «Рыц», меў шмат сяброў, у якіх заўсёды мог пачарпнуць патрэбную інфармацыю. Што датычыцца Флабера...
— Ніхто не спрачаецца,— перабіў Сіўрак,— але ўяві сабе Пруста без велікасвецкіх тэм... У яго б знайшлося, што сказаць... Ён аднолькава цікава гаворыць і пра сваю хваробу, і пра сваю спальню, і пра сваю старую служанку. Між іншым, я магу прывесці прыклад, які цябе цалкам пераканае, што нават самага дасціпнага розуму, пастаўленага ў найлепшыя ўмовы для назірання, мала, каб стварыць мастацкую рэч. Наш друг Шалон... У каго было болып часу і магчымасцей назіраць за рознымі пластамі грамадства? Шалон бачыў, і вельмі блізка, пісьменнікаў, мастакоў, камерсантаў, акцёраў, палітычных дзеячаў, дыпламатаў, быў сведкам самых патаемных сцэн чалавечай камедыі. А якія вынікі? На жаль, мы гэта ведаем!
— Шалон! — умяшаўся Ламбер-Леклерк,— а што з ім здарылася? Хіба ў каго з вас ёсць весткі пра Шалона?
— Мы заходзім у адну і тую ж кнігарню,— растлумачыў Сіўрак,— і я там зрэдку яго сустракаю, але ён робіць выгляд, што мяне не бачыць.
Малады правінцыял нахіліўся да гаспадара і ціха запытаў, хто такі Шалон.
— Сіўрак,— папрасіў Бельтара,— раскажы гэтаму хлопцу пра кар’еру Шалона. Для юнакоў прыклад павучальны.
* * *
Сіўрак выпрастаўся, сеў на край канапы і загаварыў. Голас у яго быў скрыпучы, кожны склад ён нібы адкусваў зубамі. Апавяданне ён пачаў так:
— He ведаю, малады чалавек, ці чулі вы пра клас рыторыкі ў ліцэі Генрыха Чацвёртага, выпуск 1893 rofla. Гэты ліцэй, што суседзіць з Пантэонам, даў не менш выдатных выхаванцаў, чым Эколь Нармаль, адкуль выйшлі — Тэн, Прэво-Парадоль, Сарсэ і Эдмон Абу. Клас рыторыкі быў, як мне гаворыць кожны раз пры сустрэчы адзін з нашых былых настаўнікаў, «аранжарэяй славутых людзей», паколькі там вучыліся адначасова Бельтара, Ламбер-Леклерк, Фабер і я. ЛамберЛеклерк, як і тады ўжо, рыхтаваўся да грамадскай дзейнасці: разам з Фаберам пасля заняткаў любіў ацірацца на скачках...
— Ты хоць чын мой паважай! — нахмурыўся намеснік міністра.
— Тваё правасхадзіцельства быў адзіным сярод нас, хто з юнацкім запалам прадчуваў сваю будучыню. Бельтара схільнасці да малявання не выяўляў, Фабер і не марыў прабівацца ў драматургі. Наш выкладчык літаратуры стары Гамелен казаў яму: «Мой бедны Фабер, вы не адолееце французскай мовы да канца дзён сваіх». Думка слушная, але цяперашняя некультурная публіка з ёю не згаджаецца. Што датычыцца мяне, то
найбольшай маёй эстэтычнай асалодай было маляваць Венеру на палях сшыткаў. Шалон дапаўняў нашу групу.
Гэта быў бялявы хлопец з тонкімі, прыгожымі рысамі твару. Працаваў ён мала, чытаў многа, умеў цудоўна выбіраць паэтаў і гальштукі і, дзякуючы свайму бездакорнаму густу, набыў між намі вялікі аўтарытэт. У той час, прачытаўшы «Гісторыю трынаццаці» Бальзака, мы вырашылі заснаваць, чацвёра нас і Шалон, «Саюз пяці». Кожны з «пяці» павінен быў падтрымліваць чатырох астатніх ва ўсім і заўсёды. Мы дамовіліся, што грошы, прызнанне, сувязі, усё, што мог прыдбаць адзін з «пяці», павінна было служыць нашым агульным інтэрасам. Гэта быў цудоўны праект, але ён так праектам і застаўся, бо, скончыўшы ліцэй, мы разышліся. Яго правасхадзіцельства і я падаліся ў юрысты, Фабер, якому трэба было зарабляць на жыццё, уладкаваўся да свайго дзядзькі ў банк. Бельтара пачаў займацца медыцынай. Ваенная служба разлучыла нас яшчэ больш, а потым перашкаджалі розныя акалічнасці. Шэсць гадоў мы амаль нічога не ведалі адзін пра аднаго.
На выстаўцы 1900 года я ўпершыню ўбачыў карціну Бельтара. Мяне вельмі здзівіла, што ён стаў мастаком, а яшчэ болып тое, што ў яго быў талент. Нас заўсёды глыбока хвалюе, калі мы адкрываем нешта выдатнае ў чалавеку, з якім сябравалі з дзяцінства. Тое, што ў генія былі таварышы, уявіць лёгка, але цяжэй паверыць, што сярод тваіх таварышаў быў геній. Я яму напісаў. Ён запрасіў мяне да сябе. Яго майстэрня мне спадабалася, я пабываў там некалькі разоў і, пасля доўгага абмену пісьмамі і тэлеграмамі, арганізаваў абед «пяці». За абедам кожны расказаў, чым ён займаўся, скончыўшы ліцэй.
Шэраг даволі цікавых абставін прымусіў трох з нашай кампаніі адмовіцца ад кар’еры, выбранай для нас
бацькамі. Каханкай Бельтара стала адна натуршчыца, з якой ён зрабіў для ўласнай забавы некалькі ўдалых эскізаў. Гэта жанчына зблізіла яго з мастакамі. Ён працаваў, меў поспех і, праз некалькі месяцаў, зусім адвярнуўся ад медыцыны.
Потым, апынуўшыся на поўдні, на сваёй радзіме, ён намаляваў безліч партрэтаў марсельскіх купцоў і, асабліва, іхніх жонак, зарабіўшы на гэтым тысяч дваццаць франкаў, што дало яму магчьімасць, вярнуўшыся ў Парыж, працаваць для сябе. Ён мне паказаў карціны, у якіх «сцвярджаўся характар», як гаварылі тагачасныя крытыкі.
Фабера, які на вечары ў дзядзькі пазнаёміў гасцей з урыўкам са свайго сцэнічнага твора ў выкананні аматараў, расхваліў адзін стары пісьменнік, друг іхняй сям’і. Гэты добразычлівы чалавек, узяўшы над ім шэфства, парэкамендаваў Адэону паставіць яго першую п’есу «Стэп». Ламбер-Леклерк быў сакратаром у сенатара ад дэпартамента Ардэш, які абяцаў зрабіць яго супрэфектам. Я напісаў некалькі навел і прачытаў іх у прысутнасці «пяці».
Шалон слухаў нас уважна. Ён выказаў шэраг тонкіх і справядлівых думак аб маіх першых спробах, адзначыў, што сюжэт аднае з іх запазычаны з навелы Мерымэ і што мой стыль занадта набліжаецца да Барэса, якім я тады захапляўся. Ён бачыў пастаноўку п’есы Фабера і з выключным веданнем тэатральнай спецыфікі назваў яму сцэну, якую варта было перарабіць. Разам з Бельтара ён прайшоўся па яго майстэрыі і з кампетэнтнасцю мастацтвазнаўцы разважаў аб імпрэсіянізме. Потым падтрымаў Ламбер-Леклерка, прааналізаваўшы палітычнае становішча ў дэпартаменце Ардэш з дзівоснай дакладнасцю. I да нас вярнулася ранейшае ўражанне, што Шалон самы бліскучы з нашай кампаніі, і мы, шчыра прызнаючы яго перавагу, у сваю чаргу папрасілі яго расказаць пра свой жыццёвы шлях.
У васемнаццаць гадоў, атрымаўшы ніштаватую спадчыну, ён пасяліўся ў невялічкай кватэры, аблажыўся кнігамі і працаваў, як ён казаў, адразу ў некалькіх кірунках. Перш за ўсё, ён пісаў вялікі раман, накшталт «Вільгельма Мейстэра» Гётэ, які павінен быў скласці першы том «Новай чалавечай камедыі». Таксама ён думаў аб драматычным творы, у якім былі б аб’яднаны дасягненні Шэкспіра, Мальера і Мюсэ. «Вы разумееце, я жадаю спалучыць фантазію з іроніяй, лёгкасць з глыбінёй». Нарэшце, ён пачаў «Філасофію духу» — «блізкую да Бергсана,— і’аварыў ён мне,— але значны крок наперад у аналізе феномена інтуіцыі».