Падарожжа ў нябыт
Андрэ Маруа
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 256с.
Мінск 1974
Месяцы два смакавалі яны слодыч духоўнага збліжэння. За гэты час Глэдзіс Пэкс абвясціла ўсяму Парыжу, што рыхтуе выданне твораў непрызнанага генія. Гэтым геніем стаў наш Шалон. Яна знайшла яму выдаўца, дамовілася з перакладчыкам на англійскую мову, адрэкамендавала яго многім выдатным чужаземцам, якія наведвалі Парыж,— Джорджу Муру, Луіджы Пірандэла, Гофмансталю, Сінклеру Лыоісу. Потым, вычарпаўшы ўсе даступныя ёй спосабы рэкламы, яна папрасіла ў нашага друга які-небудзь тэкст.
Яе задаволіла б любая драбніца — нарыс, артыкул, некалькі гатовых старонак. Шалон, які, зразумела, у гэтыя два месяцы працаваў не болып, чым звычайна, нічога ёй даць не мог, у чым і прызнаўся з уласцівай яму шчырасцю. Але місіс Пэкс была не з тых жанчын, што пакідаюць геніяў, як неўзараную цаліну. За сваё жыццё яна ўжо дзесяць такіх апрацавала: прыгорне да сябе беднага, закінутага, нясмелага чалавечка, надзеленага невядома за што дзівосным дарам пісаць, маля-
ваць, ствараць музыку, і праз некалькі месяцаў выпускае ў свет авеянага славай майстра. Яе цеіпыў самы працэс такога ператварэння. Уплыў яе быў вялікі, і дабівацца свайго яна ўмела. Глэдзіс Пэкс энергічна занялася выхаваннем Шалона, і, воляй-няволяй, ён павінен быў нешта рабіць.
He ведаю, з чаго яна пачала, — кампліменты, напэўна, магчыма, абяцанні (не думаю, каб яна з ім какетнічала: Глэдзіс — жанчына халодная, натуры строгай), але аднойчы Шалон прыйшоў да мяне збянтэжаны.
— Хачу з табой параіцца, — кажа... — Місіс Пэкс прапануе мне на зіму свой дом у Напулі, каб я мог спакойна працаваць. Прызнацца, у мяне няма ніякага жадання пакідаць Парыж... I потым я зараз не ў форме... Хіба толькі, каб зрабіць ёй прыемнасць. Ёй вельмі спадабаўся мой раман, і мяне спакушае думка, што за дватры месяцы адзіноты я, можа, яго закончу.
«Закончыць» раман, які не быў пачаты... Цікавая логіка! Але ён гаварыў сур’ёзна, і я не пярэчыў.
— Ну што ж, — кажу, — цудоўна! Місіс Пэкс прапануе слушна. У цябе сапраўды вялікі талент, ты кожны дзень у звычайных гутарках пускаеш на вецер цэлыя раздзелы бліскучай кнігі. Калі просьба жанчыны, атмасфера захаплення і давер’я будуць спрыяць таму, што ты нарэшце запішаш тое, чым так шчодра дзелішся з намі, мы ўсе будзем вельмі рады... Згаджайся, стары, я падтрымліваю... Мы ўсе цябе падтрымліваем.
Ён падзякаваў і праз некалькі дзён наведаў мяне, каб сказаць, што выязджае. За цэлую зіму ён прыслаў нам пару паштовак. У лютым я адправіўся ў Напуль, каб яго пабачыць.
* * *
Асабняк містэра і місіс Пэкс вельмі прыгожы. Яны рэстаўрыравалі і прыстасавалі да сваіх патрэб невяліч-
кі правансальскі замак-крэпасць, які ўзвышаўся над залівам. Суровасць будынка і подступаў да яго ў кантрасце з раскошай і адмысловым унутраным камфортам здзіўлялі, як чароўная казка. Кветнікі і дрэўцы былі размешчаны на тэрасах, выштукаваных з вынаходніцкай хітрасцю, бо каб іх прыляпіць да скалы, спатрэбіліся дзесяткі кубаметраў бетону. За шалёныя грошы гаспадары навезлі з Італіі кіпарысаў, і яны, як вартавыя, абрамлялі дзёрзка перайначаную людзьмі прыроду. Калі я з’явіўся, дварэцкі далажыў, што пан працуе і папрасіў пачакаць.
Чакаў я даволі доўга.
— А! Дарагі мой! — сказаў Шалон, прыняўшы мяне нарэшце. — Дагэтуль я не ўяўляў, што такое работа. Пішу многа, спорна, з натхненнем. Думкі атакуюць, аглушаюць, бяруць у палон. Пяро проста не паспявае занатоўваць вобразы і мыслі. Яны б’юць фантанам з крыніцы ўзрушанай памяці. Скажы, ты калі-небудзь адчуваў такое?
Я сарамліва прызнаўся, што падобныя крызісы ад перапоўненасці бывалі са мной рэдка, і выказаў меркаванне, што яго натуры больш, чым мне, адпавядае бурны ўзлёт. Ад доўгага маўчання назапашаныя ім матэрыялы спрасаваліся і цяпер выбухнулі, як порах. Я правёў у яго ўвесь вечар. (Місіс Пэкс знаходзілася япічэ ў Парыжы.) Цікавыя перамены заўважыў я. Раней адной з самых абаяльных яго асаблівасцей была выключная разнастайнасць размовы. Я не меўчасу многа чытаць і даражыў тым, што ў асобе Шалона знаходзіў чалавека, які чытаў усё. Ён першы знаёміў мяне з дасягненнямі маладых. Куды б ні ішоў ён увечары — у тэатр ці з візітам — ніхто у Парыжы не ведаў столькі гісторый, інтымных драм і пацешных анекдотаў. I самае важнае, што Шалон быў адным з тых рэдкіх сяброў, з якімі заўсёды можна было пагаварыць пра сваё, пра сваю работу, адчуваючы, што ён гэтым сапраўды
цікавіцца і, слухаючы вас, не думае пра сябе. Пабыць з ім было вельмі прыемна.
Але ў Напулі Шалон стаў зусім іншы. За два месяцы ён не разгарнуў ніводнай кнігі, ні з кім не сустракаўся. Ён гаварыў толькі аб сваім рамане. Калі я пачаў расказваць пра нашых сяброў, ён трошкі паслухаў, потым выняў з кішэні блакнот і нешта запісаў.
— Ты што запісваеш? — пытаю.
— Ды так! Прыйшла ў галаву ідэя для маёй кнігі. He хочацца, каб яна прапала.
Праз хвіліну, калі я працытаваў яму словы адной з кліентак Бельтара, ён ізноў выцягнуў блакнот.
— Ты што? У вар’яты падаўся?
— Дарагі мой, у мяне ёсць цудоўны персанаж, які шмат чым нагадвае Бельтара. Тое, што я пачуў, можна з поспехам выкарыстаць.
У яго з’явілася ўпэўненасць прафесіянала, заўзятасць чалавека, ахрышчанага ў новую веру. Пры мне было некалькі раздзелаў маёй апошняй кнігі. Я збіраўся прачытаць іх Шалону і, як заўсёды, паслухаць яго заўвагі. Але нічога з гэтага не выйшла — ён і вухам не павёў. Мне стала прыкра, нудна. А скончылася тым, што ён раззлаваў мяне сваімі легкадумна пагардлівымі адносінамі да нашых класікаў.
— Ты лічыш? — скрывіўся ён. — Рэалізм Стэндаля? Так... Знайшоў сабе дзіва! Па сутнасці, і «Пармскі манастыр» і «Чырвонае і чорнае» ўсяго толькі раманыфельетоны. Па-мойму, зрабіць можна куды лепш.
Я развітаўся з ім і хутчэй выехаў.
* * *
Вярнуўшыся ў Парыж, я адразу ж адчуў, што Глэдзіс Пэкс не марнавала часу. Яе арганізатарскія здольнасці далі плён. Пра кнігу Шалона гаварылі многа, гаварылі з павагай і надзеяй. Ніякіх слядоў грубай, крык-
лівай рэкламы, якая адпрэчвае людзей далікатных. Здавалася, што гэта жанчына знайшла спосаб папулярызаваць употай, падсвятляючы імя свайго абранніка як бы знутры. Поль Маран сказаў, што яна, як ніхто, «адмыкае замкнутае».
Адусюль у мяне пыталіся: «Вы былі на поўдні? Вы бачылі Шалона? Кажуць, ён напісаў нешта выдатнае?»
Місіс Пэкс правяла ў Напулі ўвесь сакавік і паведаміла нам, што кніга амаль закончана, але Шалон не хоча ёй паказваць. Ён сцвярджае, што яго твор адно цэлае і вырываць з яго кавалкі нельга, бо страціцца свежасць, парушыцца стройнасць кампазіцыі.
Нарэшце, у пачатку красавіка, яна абвясціла, што Шалон прыехаў, згадзіўся прачытаць раман і яна запрашае ўсіх нас у адну з субст на літаратурны вечар.
Ах, гэты вечар! Мы яго век не забудзем! Салон на вуліцы Францыска Першага быў належным чынам падрыхтаваны. Люстры ўсюды патушаны, за выключэннем адной вялізнай венецыянскай лямпы, малочна-белае святло ад якой мякка клалася на аўтара, рукапіс і эфектна пастаўленую за спіной Шалона галінку квітнеючай слівы ў кітайскай вазе. Тэлефон быў выключаны. Слугі атрымалі строгі наказ нікога з прысутных не трывожыць. Шалон нерваваўся, фанабэрыўся, быў ненатуральна вясёлы. Місіс Пэкс аж зіхацела ад радасці. Яна яго як след усадзіла, наліла ў шклянку вады, паправіла абажур. Ён надзеў рагавыя акуляры, праверыў голас і, пасля кароткай паўзы, пачаў чытаць.
Праслухаўшы з дзесятак фраз, мы з Фаберам глянулі адзін на аднаго. Ёсць мастацтвы, што дапускаюць памылку, якія навізной стылю, светаўспрымання могуць уразіць і затлуміць галаву, але пісьменік раскрываецца хутка. 3 першых жа слоў мы выявілі самае горшае: Шалон не ўмеў пісаць, зусім не ўмеў. У дзіцяці можа быць наіўнасць, непасрэднасць. А Шалон пісаў банальна, прымітыўна да дзікасці. Ад гэтага чалавека, такога
чулага, дасведчанага, мы чакалі, мабыць, глыбіні, складанасці хадоў. А тут усё наадварот — раман для слязлівых дзяўчат, дыдактыка, нудота, не мора, а лужына вады. Пераканаўшыся ў нікчэмнасці формы, мы, паслухаўшы яшчэ крыху, пераканаліся і ў нікчэмнасці зместу. Прыгнечаныя, разгубленыя, мы з адчаем пераглядваліся. Бельтара, паціснуўшы няўзнак плячамі, як бы сказаў: «Бач ты!» Фабер ківаў галавой і, здавалася, шаптаў: «Як жа так? Як жа так?» Я не зводзіў вачэй з Глэдзіс Пэкс. Ці разумее яна, чаго сапраўды варта гэта паднесеная нам лухта? Спачатку яна слухала паблажліва, але вельмі хутка ўстрывожылася і час ад часу кідала на мяне дапытлівы позірк. «Якая катастрофа! — думаў я.— I што ёй сказаць?»
Чытанне цягнулася больш за дзве гадзіны. Слухачы маўчалі. Хоць бы гук, хоць бы слова!.. Настолькі гэта быў слабы і бездапаможны твор. Найлепшыя намеры танулі ў яго кнізе, як іскры ў балоце. Наіўная душа аўтара была вывернута напаказ. Слухаючы Шалона, я раптам са здзіўленнем адкрыў у ім цэлы свет расчараванняў, журбы, ушчэмленай сентыментальнасці. I я сказаў сабе, што было б цікава напісаць кнігу пра няўдалага раманіста і, уключыўшы туды цалкам яго paMan, паказаць псіхіку свайго персанажа ў вельмі арыгінальным аспекце. ПІалон чытаў, і яго расчуленасць, пры жахлівай нязграбнасці формы, нагадвала залёты закаханай пачвары, жаласныя і смешныя.
Калі ён скончыў, цішыня была мёртвая. Мы спадзяваліся, што нас выратуе Глэдзіс Пэкс. Ва ўсякім разе яна ў сябе дома, і вечар наладжаны ёю. Але гаспадыня сядзела, як чужая. Бельтара, ураджэнец гераічнага поўдня, самы вытрыманы сярод нас, вырашыў адпакутаваць за ўсіх і выказаўся першы, коратка і тактоўна. Нашу маўклівасць ён апраўдаў хваляваннем, падзякаваў місіс Пэкс, якая стварыла ўмовы для напісання гэтай выдатнай кнігі, і, павярнуўшыся да мяне, зрабіў
вывад: «Сіўрак, напэўна, з вялікай ахвотай перадасць яе свайму выдаўцу».
— 0! — абазваўся я... — Свайму альбо іншаму... Я думаю, што місіс Пэкс...
— А навошта іншаму? — горача ўмяшаўся Шалон. — He, твой мне болып падабаецца: аўтарытэтны, спрытны. Калі ты возьмеш клопат на сябе, мне будзе вельмі прыемна.
— Абавязкова, мой дарагі... Гэта лягчэй лёгкага.
Маўчанне місіс Пэкс рабілася нясцерпным. Яна пазваніла, загадала падаць ліманад і пячэнне. Шалон спяшаўся замацаваць сваю радасць канкрэтнымі фактамі.
— А як вы знаходзіце вобраз Алісы?
— Цудоўны, — адказаў Бельтара.
— А сцэна прымірэння праўдзівая, як па-вашаму?