Падарожжа ў нябыт
Андрэ Маруа
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 256с.
Мінск 1974
— Шэф, рахунак на пятнаццаты,— далажыў афіцыянт.
Пан Рабер адышоў ад мяне, але з галавы маёй усё яшчэ не выходзіла гэта дзіўпая пара.
Бурдак... Ну, ясна, я яго сустракаў у Парыжы. Паміж першай і другой вайной яго часта можна было бачыць у драматурга Фабера, які чамусьці сябраваў з ім. Мабыць, таму, што ў абодвух была аднолькавая цяга — надзейна хаваць капіталы, і аднолькавы страх — вылецець з капіталамі ў трубу... Бурдак... Напэўна, яму ўжо каля васьмідзесяці год. Я прыпамінаю, што ў 1923 годзе ён кінуў справы, нажыўшы немалую колькасць мільёнаў.
Тады яго турбавала зніжэнне курсу франка.
— Гэта чорт ведае што! — лямантаваў ён.— Я працаваў сорак год, каб апынуцца голым на вуліцы. He толькі мая рэнта і мае аблігацыі зараз нічога не варты, нават мае лепшыя акцыі не падымаюцца. Нашы грошы цякуць як вада. Як мы будзем жыць на старасці год?
— Рабіце, як я,— параіў яму Фабер.—Я перавёў усё, што маю, у фунты стэрлінгаў... Самая цвёрдая валюта.
Калі мне давялося бачыць іх ізноў гады праз тры ці чатыры, абодва былі збянтэжаныя і разгубленыя. Бурдак паслухаўся Фабера; але тут праз некаторы час Пуанкарэ падняў франк, а фунты стэрлінгаў пакаціліся ўніз. Цяпер Бурдаку не давала спакою думка, як ухаваць свае прьібыткі ад падаткаў, якія няўхільна раслі.
— Вы — дзіця,— навучаў яго Фабер.— Рабіце, як я... Адзіная і самая надзейная валюта — гэта золата... Каб вы ў 1918-м купілі залатыя зліткі, ніхто б не бачыў вашых прыбыткаў, вы б не плацілі падаткаў і сёння разбагацелі б яшчэ больш... Памяняйце на золата ўсё, што ў вас ёсць, і будзеце жыць, як у бога за пазухай.
Бурдак паслухаўся. Ён і яго жонка накупілі золата, дасталі адмысловы куфар і цешыліся тым, што час ад
часу, прачыніўшы дзверы ў запаветны куток, маліліся на свайго ідала. Потым гадоў дзесяць яны мне не пападаліся на вочы. Нейк раз у 1937 годзе я іх сустрэў у гандляра карцінамі ў прадмесці Сэнт-Анарэ. Ён — галантны і сумны, яна — рухавая і наіўная, маленькая акуратная бабулька, у чорным шаўковым плацці з карункавым жабо.
— Вы — мастак, паважаны пане,— звярнуўся ён да мяне,— скажыце, калі ласка, ці можна спадзявацца, што падаражэюць імпрэсіяністы?.. Вы часам не чулі?.. Мне кажуць, што напэўна, але ж яны і так у цане, не дакупішся... Трэба было запасацца імі ў пачатку стагоддзя... Мабыць, самае ідэальнае — дазнацца, якая новая школа заменіць іх, каб набыць карціны зараней, пакуль яны не ўвайшлі ў моду. Але, на жаль, ніхто не дае гарантый... Што за эпоха!.. Нават эксперты нічога не ведаюць! Вы проста не паверыце! Я іх пытаю: «Што цяпер найбольш у хаду?» Яны вагаюцца, дарагі мой, блытаюцца. Адны — кажуць — Утрыло, другія — Пікасо... Але ж гэта ўсім вядома.
— Ну, а як ваша золата? — запытаў я.
— Яно пры мне... пры мне... Дабавілася яшчэ некалькі зліткаў... Але ж урад мае намер рэквізаваць золата, ачысціць прыватныя сейфы... Гэта жахліва!.. Вы мне скажаце: самае разумнае — пераправіць усё за мяжу. Правільна, дарагі мой, правільна... Але куды? Брытанскі ўрад такі ж цвердалобы, як і наш, Галандыя і Швейцарыя — прахадны двор у выпадку вайны... Застаюцца Злучаныя Штаты... Але ж там пры Рузвельце сам долар... Ну, і туды трэба ехаць жыць, каб не рызыкаваць, што калі-небудзь нам перакрыюць дарогу да нашай маёмасці.
He памятаю, што я тады адказаў. Ва мне падымалася злосць на гэтых старых, што, як смала, чапляліся за свой скарб у той час, як развальвалася цывілізацыя. Выходзячы з галерэі, я развітаўся з імі і назіраў, як
яны асцярожна ступалі дробнымі крокамі, абое ў чорным, карэктныя і непрыемныя.
I вось ізноў я сустракаю іх на Лексінгтон-авеню ў рэстаране «Залатая змяя». Што яны рабілі ў час вайны? Якім чынам трапілі ў Нью-Йорк? Мне цікава было даведацца пра гэта і, калі Бурдак устаў, я падышоў да яго і назваў сябе.
— Аяк жа, як жа!.. Вельмі добра помню,— ажывіўся ён.— Якое шчасце пабачыць вас ізноў, дарагі мой пане! Спадзяюся, вы не адмовіцеся зрабіць нам гонар і прыйсці да нас на шклянку чаю ў атэль «Дэльмоніка». Мая жонка будзе так рада... Жыццё ў нас аднастайнае, англійскай мовы мы не ведаем, ні я, ні яна...
— I вы пражываеце ў Амерыцы пастаянна?
— Іначай нельга. Я вам усё растлумачу. Прыходзьце заўтра а пятай гадзіне.
Я прыняў запрашэнне і з’явіўся ў вызначаны TapMin. Пані Бурдак была ў тым самым чорным шаўковым плацці з карункавым жабо, што і ў 1923 годзе, і ў жамчужным калье. Яна мне здалася занадта змрочнай.
— Мне так нудна! — паскардзілася яна.— У нас усяго два пакоі, ніякіх сяброў... Ах! Ніколі я не думала, што давядзецца канчаць свой век у выгнанні.
— Мадам, хто ж вас прымусіў? — запытаў я.— Наколькі мне вядома, у вас не было асаблівых прычын баяцца немцаў. Я разумею, што вам не хацелася жыць пры іх; аднак па сваёй волі адплываць у чужую краіну, выгнаннікамі, не ведаючы мовы...
— О, немцы тут ні пры чым. Мы прыехалі сюды яшчз да вайны,— журботна прамовіла яна.
Яе муж падняўся, прачыніў дзверы ў калідор, каб праверыць, ці не падслухоўвае хто, замкнуў іх, потым, вярнуўшыся, сеў і ціха сказаў мне:
— Я вам усё растлумачу. Мы ведаем, што вы чалавек стрыманы, і ахвотна выслухалі б вашу параду. Ёсць у мяне амерыканскі адвакат. Але вы мяне лепш зразу-
мееце... Дык вось... He ведаю, ці помніце вы, што, як прыйшоў да ўлады Народны фронт, мы палічылі небяспечным трымаць нашы залатыя зліткі ў французскім банку. Нам удалося знайсці спосаб пераправіць іх, надзейна і ўпотай, у Злучаныя Штаты. I, натуральная рэч, мы вырашылі там замацавацца. I не для таго, каб не разлучацца з нашым золатам... а нейк само па сабе... У Нью-Йорку аднак, у 1938 годзе, мы яго памянялі на долары, бо не верылі (і мелі падставу), што Амерыка дапусціць новую дэвальвацыю. Апроч таго, добра інфармаваныя людзі нам сказалі, што Расія збівае цану на золата, разгарнуўшы ў Сібіры геалагічныя пошукі... Але тут была праблема: у якой форме захоўваць нашы грошы? Рахунак у банку? У папяровых доларах? У акцыях? Калі б мы накупілі амерыканскіх аблігацый, нас бы прымусілі плаціць падаходньі падатак, а ён тут вельмі вялікі. I мы ўсё пакінулі ў папяровых доларах.
Я не стрымаўся і перабіў яго:
— Значыцца, каб не плаціць пяцьдзесят працзнтаў падатку, вы гатовы выкінуць на вецер усе сто?
— Тут іншая прычына,— прамовіў ён таямнічым голасам.— Мы прадчувалі, што будзе вайна, а значыцца, рахункі ў банках могуць замарозіць, сейфы ачысціць, тым болей, што мы не з’яўляемся амерыканскімі грамадзянамі... I мы вырашьілі трымаць нашы грошы заўсёды пры сабе.
— Пры сабе? — аслупянеў я.— Што вы такое гаворыце?.. Тут, у гасцініцы?
Абое схілілі галовы з усмешкай, потым пераглянуліся, як хітрыя змоўшчыкі.
— Так,— прамовіў ён ледзь чутна.— Так, тут, у гасцініцы. Мы ўсё — долары і трошкі золата — паклалі ў дарожны чамадан. Ён там, у нашай спальні.
Бурдак падняўся, адчыніў суседнія дзверы і, узяўшы мяне за руку, паказаў мне па вялізны чорны чамадан, самы звычайны на выгляд.
— Вось...— прашаптаў ён, як свяшчэннік перад алтаром, і зачыніў дзверы.
— А вы не баіцеся,— запытаў я,— што пра гэту гісторыю са скарбам у чамадане дачуюцца? Якая спакуса для зладзеяў!
— He,— адказаў ён.— Ніхто гэтага не ведае, апрача нашага адваката... і вас, якому я поўнасцю давяраю... Усё прадугледжана, магу вас запэўніць. Чамадан не прыцягвае ўвагі, як, скажам, куфар. Ніхто не падумае, што там столькі багацця. А галоўнае, мы заўсёды на варце, і ўдзень і ўночы, тут, у пакоі.
— Вы ніколі не выходзіце?
— Разам ніколі! У нас ёсць рэвальвер, у шуфлядзе ў століку каля чамадана. I хто-небудзь з нас абавязкова дзяжурыць. Я хаджу снедаць у французскі рэстаран, дзе мы з вамі спаткаліся. Мая жонка там абедае. Так што чамадан без нагляду не бывае. Вы разумееце?
— Ну, шаноўны пане Бурдак, аднаго я не разумею, чаму вы асудзілі сябе на такое існаванне — мізэрнае, самотнае, як у манастыры?.. Падаткі? А што вам да іх? У вас жа столькі сродкаў, што вы маглі б жыць у раскошы да канца сваіх дзён!
— Справа не ў гэтым,— нахмурыўся ён.— Я не хачу аддаваць ім грошы, прыдбаныя мною ў вялікіх пакутах.
Я паспрабаваў змяніць тэму гутаркі. Бурдак быў адукаваны, нядрэнна разбіраўся ў гісторыі. Мне цікава было паслухаць пра калекцыю аўтографаў, сабраную ім калісьці, але яго жонка, апантаная яшчэ больш, чым ён, павярнула зноў на ранейшае.
— Ёсць адзін чалавек, якога я ўсё ж баюся,— сказала яна прыглушаным голасам,— гэта наш метрдатэль, немец, што прыносіць нам падсняданак. Позірк, які ён кідае часам на гэтыя дзверы, мне страшэнна не падабаецца. Але раніцай мы дома абое. Я думаю, што ў гэты час няма ніякай пагрозы.
I яшчэ мелі клопат — сабаку. У іх быў прыгожы пудзель, на рэдкасць разумны, які заўсёды ляжаў у кутку гасцінай. Але ж тры разы на дзень яго трэба было выпускаць. I яны вадзілі яго напераменку.
Я развітаўся.
Мне было прыкра ад іх вар’яцкай маніі, дурной упартасці, і разам з тым нешта прыцягвала мяне да гэтых незвычайных людзей.
Пасля візіту да іх я часта знарок пачаў раней адрывацца ад работы, каб прыйсці на абед у «Залатую змяю» роўна а сёмай гадзіне. Тады я мог сесці за адзін стол з пані Бурдак. Яна не была такой ваўкаватай, як яе муж, і даволі наіўна дзялілася са мной сямейнымі трывогамі і праектамі.
— Эжэн,— аднойчы прызналася яна,— чалавек выключнай інтуіцыі. Ён прадугледжвае ўсё. Сёння ўночы раптам у яго з’явілася думка, што ўрад можа абвясціць абмен грошай, каб выбраць іх з прыватных рук, і тады мы будзем вымушаны прад’явіць свае долары.
— Вядома. I што ж тут дрэннага?
— Гэта вельмі сур’ёзна,— сказала яна.— Мы нічога не прад’яўлялі, калі Міністэрства фінансаў Злучаных Штатаў у 1943 годзе ўзяло на ўлік маёмасць бежанцаў... На нас бы пасыпаліся непрыемнасці... Але ў Эжэна ёсць новы план. Здаецца, у некаторых рэспубліках Паўднёвай Амерыкі падатак на прыбыткі не накладаецца. Калі б нам удалося туды перакінуць наіп капітал...
— Як жа яго перакінуць, не паказаўшы ў таможні?
— Эжэн мяркуе, што трэба спачатку прыняць падданства тае дзяржавы, якую мы сабе выберам. Калі, напрыклад, мы станем уругвайцамі, перавод туды грошай будзе законны. (
Гэта мне паказалася настолькі забаўным, што назаўтра я прыйшоў у рэстаран снедаць. Пан Бурдак, як заўсёды, сустрэў мяне з радасцю.