• Газеты, часопісы і г.д.
  • Падарожжа ў нябыт  Андрэ Маруа

    Падарожжа ў нябыт

    Андрэ Маруа

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 256с.
    Мінск 1974
    74.45 МБ
    — А вы не баіцеся смерці? — запытаў Жан Манье.
    — Вядома, баюся... Але яшчэ больш мяне пужае жыццё.
    — Дасціпны адказ,— заўважыў Манье.
    — Гора навучыць,— уздыхнула Клара.— А цяпер раскажыце мне, як вы тут апынуліся.
    Выслухаўшы расказ Жана Манье, яна яго строга адчытала.
    — He магу паверыць! — сказала яна.— Як?.. Вы хочаце памерці толькі таму, што панізілася цана вашых акцый? Няўжо вы не разумееце, што праз год, праз два, самае болыпае праз тры, калі ў вас хопіць мужнасці жыць, вы ўсё гэта забудзеце і, можа, нават вернеце свае страты?..
    — Mae страты — не галоўная прычына. Гэта сапраўды не мела б значэння, каб у маім жыцці захаваўся які-небудзь сэнс... Але я ўжо казаў вам, што ад мяне адмовілася жонка... У Францыі ў мяне няма ні блізкай радні, ні сябровак. I яшчэ, каб ужо да канца быць шчырым, скажу,— я калісьці пакінуў сваю бацькаўшчыну праз адну вялікую няўдачу ў каханні. За каго ж мне цяпер змагацца?
    — Як за каго? За самога сябе... За тых, хто вас пакахае, а ўсё гэта яшчэ будзе на вашым шляху... Калі вы пераканаліся, што некаторыя жанчыны ў цяжкую для вас хвіліну паводзілі сябе агідна, не судзіце несправядліва аб усіх іншых.
    — Вы сур’ёзна думаеце, што на свеце ёсць жанчына... Я хачу сказаць, жанчыны, якіх я мог бы пакахаць... і якія згадзіліся б некалькі гадоў жыць у галечы, у беднасці, у пастаянным змаганні?..
    — Я ў гэтым упэўнена,— сказала яна.— Ёсць жанчыны, якія любяць барацьбу, а ў беднасці знаходзяць для сябе нават нейкую рамантычную асалоду... Напрыклад, я.
    — Вы?
    — 0, я толькі хацела сказаць, што...
    Засаромеўшыся, яна абарвала размову, потым дадала:
    — Мне здаецца, нам пара вярнуцца ў салон. У сталовай мы засталіся адны, і метрдатэль ходзіць вакол нас, як на іголках.
    — А вы не думаеце,— запытаў Жан Манье, накідваючы на плечы Клары Кірбі-Шоў гарнастаевы паланцін,— вы не думаеце... што ў гэтую ноч?..
    — 0 не,— сказала яна.— Вы ж толькі што прыехалі...
    — А вы?
    — А я ўжо тут два дні.
    Развітваючыся, яны дамовіліся заўтра раніцай зрабіць невялічкую прагулку ў горы.
    4s *
    Ранішняе сонца паклала наўскос на веранду свой прамяністы абрус. Жан Манье, асвяжыўшыся пад ледзяным душам, злавіў сябе на думцы: «Да чаго ўсё ж такі добра жыць на свеце!..» Але тут ён успомніў, што ў яго засталося ўсяго некалькі долараў і некалькі дзён жыцця. Ён уздыхнуў:
    «Ужо дзесяць гадзін!.. Клара, напэўна, мяне чакае...»
    Ён паспешна адзеўся і ў белым палатняным касцюме адчуваў сябе бадзёра і лёгка. Ён знайшоў Клару Кірбі-Шоў каля тэніснай пляцоўкі, яна таксама была ў белым і гуляла ў суправаджэнні дзвюх маладзенькіх аўстрыек, якія ў момант разбегліся, убачыўшы француза.
    — Я іх напалохаў?
    — Дзяўчаткі вельмі баязлівыя.., Яны мне расказалі сваю гісторыю.
    — Цікава!.. Спадзяюся, вы мне яе перакажаце... Вы хоць трошкі спалі ўночы?
    — 0 так, і даволі моцна. Мне здаецца, гэты хітры Берстэкер нам чагосьці падсыпае на сон.
    —■. He думаю,— сказаў ён.— Спаў я нармальна і прачнуўся зусім здаровы.
    Праз хвіліну ён дадаў:
    — I вельмі шчаслівы.
    Яна зірнула на яго з усмешкай і прамаўчала.
    — Давайце пойдзем гэтаю сцежкай,— параіў Манье,— і вы мне раскажыце пра маладзенькіх аўстрыек... Вы будзеце маёй Шэхеразадай...
    — Але ў нас не будзе тысячы і адной ночы.
    — У нас?.. Вы кажаце... у нас?.. Эх!..
    Яна спыніла яго:
    — Дзяўчынкі гэтыя — блізняты, дзве сястры. Яны разам выхоўваліся, спачатку ў Вене, потым у Будапешце, і не было ў іх ніякіх блізкіх сяброў. У васемнаццаць год ім папаўся нейкі венгерац, арыстакрат, са знатнай фаміліі, прыгожы, як анёл, і музыкальны, як цыган, і абедзве адразу страшэнна закахаліся ў яго. Праз некалькі месяцаў ён пасватаўся да аднае з сясцёр. Другая з роспачы прабавала ўтапіцца, але няўдала. Тады тая, якой граф Нікі зрабіў прапанову, вырашыла адмовіць яму. I сентыментальныя дзяўчынкі надумаліся памерці разам. А тут якраз падаспеў, як мне і вам, праспект атэля «Танатос».
    — Якое вар’яцтва! — сказаў Жан Манье.— Яны ж маладыя і прыгожыя... Ну чаму б ім не жыць у Амерыцы, хіба на свеце мала добрых хлопцаў, якіх можна палюбіць? Трошкі цярпення, і ўсё наладзілася б...
    — Сюды якраз і едуць тыя, у каго няма цярпення,— журботна прамовіла Клара.— Усе мы разважаем разумна, калі справа нас не датычыцца. Сказаў жа нехта: у кожнага хапае мужнасці перажыць чужое ліха.
    Цэлы дзень жыхары «Танатоса» маглі назіраць, як двое ў белым, мужчына і жанчына, блукалі па алеях парка, каля падножжа скал і над прорвай. Яны горача аб нечым спрачаліся... I толькі, калі пачало змяркацца, накіраваліся ў атэль.
    Садоўнік-мексіканец, убачыўшы, што яны ідуць абняўшыся, сарамліва адвярнуўся.
    * * *
    Пасля вячэры Жан Манье прывёў місіс Кірбі-Шоў у маленькуіо пустую гасціную і там увесь вечар нешта шаптаў ёй, і гэта, здавалася, яе вельмі кранала. Потым, перш чым падняцца ў свой пакой, ён пайшоў шукаць пана Берстэкера. Дырэктар быў у сваім кабінеце, сядзеў у крэсле і гартаў вялікую чорную кнігу. Пан Берстэкер правяраў рахункі і час ад часу чырвоным алоўкам закрэсліваў у кнізе радок.
    — Добры вечар, пан Манье!.. Можа, я чым магу быць вам карысны?
    — О так, пан Берстэкер... Ва ўсякім разе я спадзяюся... Тое, што я скажу, вас, напэўна, здзівіць... Перамена такая раптоўная... Але жыццё ёсць жыццё... Адным словам, я прыйшоў сказаць вам, што перадумаў... Я не хачу паміраць.
    Пан Берстэкер вытрашчыў на яго вочы.
    — Вы гэта сур’ёзна гаворыце, пан Манье?
    — Я добра разумею,— гаварыў француз,— што вы палічыце мяне чалавекам непаслядоўным і нерашучым... Але ж яно зусім натуральна, што пры новых абставінах мяняюцца і нашьі жаданні... Тыдзень таму назад, калі я атрымаў ваша пісьмо, я быў у адчаі, адчуваў сябе адзінокім... Мне здавалася тады, што няма ніякага сэнсу змагацца... Сёння ўсё перайначылася... I гэта дзякуючы вам, пан Берстэкер.
    — Дзякуючы мне?
    — Так, бо гэты цуд стварыла тая самая маладая асоба, з якою вы пасадзілі мяне за адзін стол. Місіе Кірбі-Шоў — чароўная жанчына, пан Берстэкер.
    — Я ж вам казаў, пан Манье.
    — Чароўная і гераічная... Даведаўшыся, у якім цяжкім становішчы я апынуўся, яна згадзілася падзяліць са мной пакуты майго жыцця... Вас гэта здзіўляе?
    — Ніколькі... Мы тут прывыклі да ўсякіх нечаканых перамен... I я рад за вас, пан Манье... Вы яшчэ такі малады, вельмі малады...
    — Дык вось, калі вы нічога не маеце супраць, заўтра мы з місіс Кірбі-Шоў выедзем адгэтуль у Дымінг.
    — Значыць, місіс Кірбі-Шоў таксама адмаўляецца ад...?
    — Ну вядома... Зараз яна будзе ў вас і сама вам пацвердзіць... Застаецца ўладзіць яшчэ адно пытанне, даволі далікатнае... Трыста долараў, якія я вам заплаціў, гэта амаль усе мае грошы... Растлумачце, калі ласка, цалкам і поўнасцю яны пераходзяць «Танатосу» ці я магу атрымаць назад некаторую суму, каб купіць білеты на дарогу?
    — Мы людзі сумленныя, пан Манье... I бяром плату толькі за тое, што зроблена намі рэальна. Заўтра раніцай касір падагуліць ваш рахунак з разліку дваццаць долараў у суткі за нумар і абслугоўванне. Рэшту вам вернуць без затрымкі.
    — Ваша спагада і велікадушнасць... Ах, пан Берстэкер, я не ведаю, як вам і дзякаваць! Мне ізноў засвяціла шчасце... Новае жыццё...
    — Да вашых паслуг,— сказаў пан Берстэкер.
    Жан Манье выйшаў з кабінета і накіраваўся ў свой пакой. Берстэкер уважна сачыў за ім, потым націснуў кнопку званка і распарадзіўся:
    — Прышліце да мяне Сарконі.
    Праз некалькі хвілін увайшоў парцье.
    — Я вам патрэбен, сіньёр дырэктар?
    — Так, вы мне патрэбны, Сарконі... Сёння ўночы пусціце газ у нумар сто трынаццаты... Гадзіны ў дзве.
    — Загадаеце, сіньёр дырэктар, спачатку даць сонны газ, а потым ужо смяротны?
    — Думаю, што не трэба... Ён будзе спаць моцна... На сёння ўсё, Сарконі... А заўтра, як і дамовіліся, дзве дзяўчынкі з семнаццатага.
    Парцье выйшаў, і ў дзвярах кабінета з’явілася місіс Кірбі-Шоў.
    — Заходзь,— сказаў Берстэкер.— Якраз я збіраўся цябе паклікаць. Твой кліент ужо быў у мяне, папярэдзіў, што хоча выехаць.
    — Мне здаецца, я заслугоўваю пахвалы,— абазвалася Клара.— Чыстая работа, праўда?
    — I хуткая... Я гэта ўлічу.
    — Значыць, сёння ўночы яго...?
    — Так, сёння ўночы.
    — Бедны хлопчык! — уздыхнула яна.— Такі рамантычны, душэўны...
    — Усе яны душэўныя,— сказаў Берстэкер.
    — Жорсткі ты чалавек,— папракнула Клара.— Як толькі ў іх абуджаецца смак да жыцця, ты іх адпраўляеш на той свет.
    — Жорсткі?.. Наадварот. У гэтым і ёсць сутнасць нашага гуманнага метаду... У небаракі былі сумненні рэлігійнага парадку... Я яго супакоіў.
    Ён паглядзеў у спісак:
    — Заўтра табе адпачынак... А на паслязаўтра новае заданне... Яшчэ адзін фінансіст, на гэты раз са Швецыі... I, май на ўвазе, не вельмі малады.
    — Мне так спадабаўся французік...— летуценна прамовіла Клара.
    — Работу не выбіраюць,— строга заўважыў дырэктар.— На, вазьмі свае дзесяць долараў, і вось табе яшчэ дзесяць прэміяльных.
    — Дзякуй,— сказала Клара Кірбі-Шоў і, кладучы грошы ў сумачку, глыбока ўздыхнула.
    Калі яна выйшла, пан Берстэкер узяў чырвоны аловак, акуратна прылажыў металічную лінеечку і выкрасліў са свайго спіска адно прозвішча.
    ПАКАРАННЕ
    ЗОЛАТАМ
    ўгледзеў, увайшоўшы ў нью-йоркскі рэстаран «Залатая змяя», дзе звычайна абедаў, за першым сталом невялічкага дзядка, які еў вялізны крывавы біфштэкс. Я звярнуў увагу на свежае мяса, вельмі рэдкае ў той час, і тонкі засмучаны твар старога. Напэўна, я яго калісьці ведаў, у Парыжы
    ціў іншым месцы. Уладкаваўшыся, я паклікаў гаспадара, бойкага і спрытнага перыгорца, які здолеў з гэтага цеснага падвальчыка зрабіць прытулак для гурманаў:
    — Скажыце мне, пан Рабер, кліент, што направа ад дзвярэй, француз, я не памыліўся?
    — Каторы? Той, што адзін сядзіць?.. Гэта пан Бурдак. Ён тут бывае кожны дзень.
    — Бурдак? Прамысловец? Ну так, я цяпер пазнаю. Я ніколі не бачыў яго ў вас.
    — Бо ён прыходзіць, як правіла, раней за ўсіх. Чалавек гэты не любіць кампаніі.
    Гаспадар нахіліўся да мяне і ціха прамовіў:
    — Дзівакі яны, ведаеце, гэты пан і яго жонка... Нейкія не такія, як людзі. Ён заўсёды снедае адзін. Ну, добра! Прыходзьце ўвечары а сёмай гадзіне і за абедам вы застанеце яго жонку, таксама адну. Можна падумаць, што яны пазбягаюць адно аднаго. Тым часам адносіны ў іх найлепшыя, жывуць яны разам у атэлі «Дэльмоніка»... Для мяне гэта сям’я — загадка.