Падарожжа ў нябыт і яшчэ 24 навелы Андрэ Маруа

Падарожжа ў нябыт

і яшчэ 24 навелы
Андрэ Маруа
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 256с.
Мінск 1974
56.44 МБ
На другі дзень я быў вельмі заняты і не было мне калі асабліва думаць аб учарашнім дзівосным здарэнні.
На трэці дзень мяне паклікалі да тэлефона.
— Вас пытаюць з міністэрства калоній,— пачуўся голас у трубцы.— He адлучайцеся, з вамі будзе гаварыць міністр... Хвіліначку...
У мяне заныла сэрца. Ніколі Банівэ не званіў мне сам. Запрашэнні і адказы на іх звычайна паступалі ад нашых жонак. Ніякага сумнення, дадуць мне дыхту за кірмашовую прыгоду.
— Ало! — пачуўся раптам голас Банівэ...— А, гэта вы, Мафра?.. Вы маглі б з’явіцца зараз жа да мяне ў
кабінет?.. Так, тэрмінова... Я вам растлумачу асабіста... Добра, чакаю!
Я павесіў трубку... Значыць, Нэлі належала да кодла тых агідных істот, што знарок спакушаюць мужчын (бо яна першая, даю вам слова, павалілася мне на калені), а потым прыстаюць да мужа і скардзяцца: «Ведаеш, дарэмна ты так верыш Бернару... Ён табе зусім не друг...» У, ненавіснае племя!
Шукаючы таксі, каб адправіцца да Банівэ, я прабаваў угадаць, што мяне чакае. Дуэль? Я б згадзіўся ахвотна. Ва ўсякім разе гэта самы просты выхад, але пасля вайны на дуэлях не б’юцца. He, хутчэй за ўсё, Банівэ пачне мяне ўпікаць і дасць зразумець, што між намі ўсё скончана. Гэта быў бы канец не толькі важнай для мяне дружбы, але і ўсёй маёй кар’еры, як-ніяк, а Банівэ — чалавек магутны. Ёсць чуткі, што ён зойме пасаду прэм’ера.
I што тады сказаць Мадлен, як растлумачыць ёй гэты недарэчны разрыў?
Гэтыя думкі і розныя іншыя, яшчэ болей злавесныя, прыгняталі мяне па дарозе ў міністэрства. Я пачаў разумець тых няшчасных людзей, што ў цяжкім становішчы, не маючы мужнасці цярпець да канца, шукаюць збавення ў самагубстве.
Мне прыйшлося некаторы час пачакаць у прыёмнай сярод шматлікіх наведвальнікаў і сакратароў. Маё cappa моцна калацілася. Каб супакоіцца, я пачаў разглядацьнасценнуюфрэску: «Анаміты збіраюць ураджай». Нарэшце сакратар назваў маё імя. Я ўстаў. Перада мной былі дзверы ў кабінет міністра. Што мне рабіць? Даць яму выказацца? Ці папярэдзіць прыкрую сцэну шчырым прызнаннем і споведдзю?
Банівэ падняўся насустрач і паціснуў мне руку. Я быў збянтэжаны яго ласкавасцю. А можа, ён усё ж такі здагадаўся, што здарэнне было выпадковае і ненаўмыснае?
— Перш за ўсё,— пачаў міністр,— прашу прабачыць, што выклікаў вас так спешна, але зараз вы самі зразумееце, што рашэнне трэба прымаць неадкладна. Справа вось у чым... Нэлі і я ў наступным месяцы збіраемся ў доўгае падарожжа па Заходняй Афрыцы... Я — з інспекцыйнымі мэтамі, яна — як турыстка для новых уражанняў... Я вазьму з сабой апроч служачых міністэрства таксама некалькі журналістаў, таму што пара нарэшце французам пазнаёміцца са сваімі ўладаннямі... Дагэтуль я не думаў гаварыць вам пра свой намер, паколькі вы не чыноўнік нашага міністэрства і не журналіст, апроч таго, у вас ёсць служба. Але ўчора ўвечары Нэлі сказала мне, што наша падарожжа амаль супадае з вашым водпускам і што ёй прыемней бавіць час з вамі і вашай жонкай, чым з нашымі афіцыйнымі кампаньёнамі, і што, яна спадзяецца, магчымасць пабачыць Афрыку на такіх выгадных умовах павінна спакусіць вас. Так што іяяркуйце... Калі вы згодны, мы вас уключым у групу ўдзельнікаў... Толькі мне трэба ведаць гэта зараз жа, бо ў маёй канцылярыі канчаюць складаць маршрут і спіскі.
Я падзякаваў і папрасіў даць мне некалькі гадзін, каб параіцца з жонкай. Спачатку я быў гатовы згадзіцца. Але, застаўшыся адзін, уявіў сабе ўсю непрыстойнасць і агіднасць гэтай напалову любоўнай інтрыжкі ды яшчэ пад пільным наглядам Мадлен і ў якасці госця Банівэ. Нэлі была прыгожая, але я сурова яе асуджаў.
Снедаючы дома, я расказаў жонцы аб нечаканай прапанове, утаіўшы, вядома, прычыны, якімі яна была выклікана. Я шукаў спосабу ветліва адмовіцца. Мадлен у момант прыдумала шэраг раней узятых абавязкаў, і мы не паехалі ў Афрыку.
Я ведаю, што з гэтага часу Нэлі Банівэ гаворыць пра мяце з іроніяй і нават з некаторай варожасцю. Наш друг Ламбер-Леклерк нейк раз пры ёй назваў мяне
магчымым кандыдатам на пасаду прэфекта дэпартамента Сены. Яна зрабіла грымасу і са здзекам прамовіла:
— Мафра? Ды вы што! Ён вельмі мілы, але пазбаўлены ўсякай ініцыятывы. He ведае сам, чаго хоча.
— Нэлі гаворыць праўду,— пацвердзіў Банівэ.
I я не папаў у кандыдаты.
КАФЕДРАЛЬНЫ
САБОР
18.. годзе нейкі студэнт спыніўся на вуліцы Сэнт-Анарэ перад вітрынай гандляра карцінамі. Там было выстаўлена палатно Эдуарда Манэ «Шартрскі кафедральны сабор». Манэ ў той час прызнавалі толькі некаторыя аматары. Але ў студэнта быў добры густ, і хараство гэтай карціны яго глыбока ўразіла. Некалькі дзён ён хадзіў любавацца ёю. Нарэшце адважыўся ўвайсці ў магазін і запытаў цану.
— Так і бьіць,— сказаў гандляр,— яна тут вісіць даволі доўга. Уступлю яе вам за дзве тысячы франкаў.
У студэнта не знайшлося такой сумы, але ён быў не з бедньіх. Яго радня ў правінцыі мела дастатак. Адпраўляючы хлопца ў Парыж, адзін з яго дзядзькоў сказаў: «Маладому чалавеку хочацца пажыць. Калі будзе пільная патрэба, пішы». Ён папрасіў у гандляра тыдзень тэрміну, каб выкупіць карціну, і напісаў свайму дзядзьку.
У студэнта была каханка — асоба даволі вульгарная, недалёкага розуму, але вельмі прыгожая. Яна была замужам за чалавекам намнога старэйшым і нудзілася без пэўных заняткаў. Вечарам таго ж дня, калі студэнт даведаўся пра цану «Сабора», жанчына гэтая сказала яму:
— Заўтра з Тулона да мяне прыедзе ў госці мая
пансіёнская сяброўка. У майго мужа няма часу гуляць з намі. Я разлічваю на вас.
Назаўтра сяброўка сапраўды з’явілася і не адна, a прывяла з сабой япічэ адну сяброўку. Студэнт быў вымушаны некалькі дзён вадзіць усіх трох і паказваць ім Парыж. Ён іх паіў, карміў, наймаў рамізніка, плаціў за білеты ў тэатр і хутка растраціў усё, што яму было прыслана на месяц. Ён пазычыў грошай у таварыша і зусім ужо засмуткаваў, як раптам прыйшло ад дзядзькі пісьмо, і ў ім дзве тысячы франкаў. Гэта быў ратунак. Ён расплаціўся з даўгамі і купіў сваёй каханцы падарунак. «Кафедральны сабор» быў прададзены калекцыянеру, які пазней завяшчаў свае карціны Луўру.
Мінула шмат гадоў. Студэнт стаў славутым пісьменнікам, пасівеў, пастарэў, захапляецца малюнкамі прыроды і хараством жанчын. Часта на вуліцы, выходзячы са сваёй кватэры, ён сустракае пажылую даму, якая жыве ў суседнім доме. Дама гэта — яго былая каханка. Твар яе заплыў тлушчам, прыгожыя вочы выцвілі, і пад імі вісяць мяшкі, на верхняй губе расце шэрая шчэць. Яна ідзе грузна, і ногі ў яе як налітыя воскам. Пісьменнік вітаецца, але праходзіць міма, бо ведае, што яна злая, і яму сорамна нават падумаць, піто ён яе калісьці кахаў.
Часам ён заходзіць у Луўр і падымаецца ў залу, дзе красуецца «Кафедральны сабор», доўга глядзіць на яго і ўздыхае.
МУРАШКІ
каробачцы паміж дзвюма іпклянымі пласцінкамі, абклеенымі з бакоў паперай, варушылася і працавала цэлае племя дробненькіх карычневых пачвар. Прадавец насыпаў мурашкам трошкі пяску, і яны пракапалі ў ім хады, адусюль накіраваныя ў адзін пункт. Там, у самым цэнтры, амаль нерухома сядзела крыху большая мурашка. Гэта была Каралева, і ўсе астатнія з пашанай кармілі яе.
— 3 імі няма ніякага клопату,— сказаў прадавец.— Даволі раз у месяц пакласці ім кроплю мёду ў гэтую дзірачку... Толькі адну кроплю... А мурашкі ўжо самі перанясуць яе і падзеляць.
— Усяго адну кроплю ў месяц? — здзівілася маладая жанчына.— Няўжо адной кроплі мёду хопіць гэтым істотам на цэлы месяц?
На ёй быў вялікі капялюш з белай саломкі і муслінавае плацце ў кветачкі, без рукавоў. Прадавец маркотна паглядзеў на яе.
— Адной кроплі хопіць,— паўтарыў ён.
— Цудоўна, цудоўна! — усклікнула ў захапленні маладая жанчына.
I купіла празрысты мурашнік.
* * *
— Друг мой, вы яшчэ не бачылі маіх мурашак? Беленькая ручка з наманікюранымі пальчыкамі
трымала шкляную каробачку з ж чына, які сядзеў каля маладой яе плячамі і зграбнай шыйкай.
— Як з вамі цікава, дарагая., навізну і разнастайнасць... Учора мурашкі...
— Вы толькі гляньце, мой да дзіцячым запалам, які яму так ведала)...— Вы бачыце вунь тув Гэта Каралева... Работніцы ёй : сама кармлю... I паверце, дарагі, мёду ў месяц... Ды гэта ж паэзія!
* * *
Лраз тыдзень і мужу яе і ка рашнік. Маладая жанчына суну. каміне. У канцы месяца яна заб бачку кроплю мёду. Мурашкі доў Да самага канца яны хавалі тро вы, і яна загінула апошняя.
ІРЭН
прыемнасцю пайду з
вамі сёння ўвечары,— сказала яна.— Такі цяжкі быў тыдзень! Столькі работы і адны расчараванні!.. Але вы тут, і на душы весялей... Слухайце... Давайце паглядзім цудоўны фільм...
— I не думайце цягнуць мяне ў кіно,— сказаў ён, нахмурыўшыся.
— Які жаль!.. Мне так хацелася пабачыць гэты фільм разам з вамі... Але нічога... Я ведаю на Манпарнасе куточак, дзе танцуюць цудоўныя марцініканцы...
— Ну, вось яшчэ! — сярдзіта запярэчыў ён.— Хопіць негрыцянскай музыкі, Ірэн! Я ёю сыты па горла.
— I што збіраецеся вы рабіць?
— Вы самі ведаеце... Паабедаць у ціхім рэстаранчыку, пагаварыць, прыйсці да вас, расцягнуцца на канапе і аддацца марам.
— He, ні ў якім разе! — адмовілася яна ў сваю чаргу.-— Не!.. Вы вялікі эгаіст, мой дарагі... Вы ў здзіўленні?.. Ды вам жа ніхто ніколі не казаў праўды... Ніхто... Вы прывыклі, каб жанчыны слухаліся вас, каб вашы жаданні былі для іх законам... Вы, як сучасны султан... Ваш гарэм адкрыты... Раскінуўся на дзесяць краін... Але гэта гарэм... Жанчыны — вашы рабыні... I тая, што належыць вам, асабліва... Калі вам хочацца ляжаць і марыць, яны павінны глядзець вам у рот. Калі вам хо-
чацца танцаваць, яны павінны быць напагатове. Калі вы напісалі некалькі радкоў, яны павінны іх хваліць. Калі вам хочацца пазабаўляцца, яны павінны быць, як тая Шэхеразада... He, мой дарагі, з мяне даволі! Няхай хоць адна жанчына не будзе нявольніцай вашых капрызаў!..
Яна спынілася і загаварыла мякчэйшым тонам:
— Як гэта сумна, Бернар!.. Я так радавалася, што вас бачу... Я спадзявалася, што мне з вамі будзе добра, а вы з’явіліся і думаеце толькі аб сабе... Пакіньце Ma­ne... Прыходзьце тады, калі цвёрда засвоіце, што на свеце не толькі вы адзін...
* :* *
Усю ноч Бернар не мог заснуць і, засмучаны, думаў. Ірэн мела рацыю. Ён быў агідны. Ён не толькі падмануў і кінуў Алісу — жанчыну мілую, верную і паслухмяную, ён нават карыстаўся ёю без любві. I што ў яго за натура? Адкуль гэта прага перамагчы і валодаць? Гэта няўвага да іншых? «На свеце не толькі вы адзін»,— гучала як дакор. Прыпамінаючы мінулае, ён выразна ўявіў сваю цяжкую маладосць, недаступных жанчын. Было нешта ад рэваншу ў яго эгаізме, а нахабства развілося з баязлівасці. Дзе ж яны, высакародныя пачуцці?