Падарожжа ў нябыт і яшчэ 24 навелы Андрэ Маруа

Падарожжа ў нябыт

і яшчэ 24 навелы
Андрэ Маруа
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 256с.
Мінск 1974
56.44 МБ
«Высакародны...— разважаў ён,— і слова нейкае пошлае! Трэба загартоўваць волю. У каханні — хто не ўмее ўзяць верх, таго растопчуць. Але ўсё ж часам так прыемна... уступіць, быць слабейшым, шукаць сваё шчасце ў шчасці другога».
Зрэдку, раздзеленыя ўсё даўжэйшымі інтэрваламі, вярталіся ў гараж запозненыя машыны.
«Шукаць сваё шчасце ў шчасці другога? А што ж? Хіба гэта немагчыма? Хто прымушае яго быць жорсткім? Хіба кожны чалавек не мае права ў любую хвілі-
ну перайначыць сваё жыццё? I, стаўшы іншым, хіба ён знойдзе сабе лепшага сябра, чым Ірэн? Ірэн... такая прывабная ў сваім адзіным выхадным плацці, у зацыраваных панчохах, у паношаным плашчыку... Ірэн, такая прогожая і такая бедная. I такая велікадушная ў сваёй беднасці. Колькі разоў ён бачыў, як яна памагала рускім студэнтам, бяднейшым за яе, ратавала іх ад галоднай смерці. Шэсць дзён у тыдзень яна працуе ў магазіне, а яе ж да Рэвалюцыі выхоўвалі, як прынцэсу. I ніколі не скардзіцца... Ірэн... I ён мог таргавацца з ёю за дробязь? Адмовіць ёй у мілых забавах? Сапсаваць ёй цэлы вечар?»
3 грукатам, аж задрыжалі шыбы, прамчаўся апошні аўтобус. I болей ніякі шум не парушаў начной цішыні. Бернар усё яшчэ змагаўся з бяссонніцай. Раптам душа яго азарылася ў натхненні. Ён прыняў важнае рашэнне: прысвяціць сябе шчасцю Ірэн. Ён будзе ёй лепшым другам, ласкавым, пакорным. Так, пакорным. Гэта думка супакоіла нервы, і ён неўзабаве заснуў.
* * *
Назаўтра раніцай ён прачнуўся ў вясёлым настроі, ускочыў і пачаў адзявацца, напяваючы песню. Такога не было з ім з часоў юнацтва.
«Сёння ж вечарам пайду да Ірэн і папрашу прабачэння».
Калі ён завязваў гальштук, зазваніў тэлефон.
— Ало! — пачуўся мілагучны голас Ірэн.— Гэта вы, Бернар? Слухайце... Я не магла заснуць. Мяне грызла сумленне... Я вас учора моцна пакрыўдзіла!.. Даруйце мне... Сама не ведаю, як гэта я...
— Наадварот, гэта я, Ірэн, усю ноч даваў клятву, што перамянюся.
— Ніякіх перамен! He рабіце глупства... Ах, Бернар, якраз за гэта і люблю я вас: за вашы капрызы,
упартасць, за характар распешчанага дзіцяці. Яно так прыемна быць з чалавекам, які патрабуе ахвяр... Я хацела вам толькі сказаць, што сёння ўвесь вечар вольная і не прапаную вам нічога канкрэтнага. Зараней згаджаюся на ўсё...
Бернар паклаў трубку, і на душы ў яго стала маркотна.
РЫКАШЭТ
аніэль са здзіўленнем
зірнуў на сваю жонку. Рэдкая з’ява, каб яна прыходзіла да яго раніцай.
— Вы хочаце мне нешта сказаць? — запытаў ён.
— Даніэль, зрабіце мне, калі ласка, прыемнасць — схадзіце са мной сёння вечарам на канцэрт... Рубінштэйн іграе «Прэлюдыі» Шап&на, і я была б рада паслухаць іх разам з вамі. Вось ужо тры месяцы, як вы са мной вечарамі нікуды не ходзіце.
— Вось ужо тры месяцы, — нездаволена прамовіў Даніэль, — як вы мяне ні разу аб гэтым не прасілі.
— Я не прасіла, бо не хацела, каб мяне зняважылі, адмаўляючы. Я дала сабе слова, Даніэль, не навязвацца, чакаць, пакуль вы мяне самі паклічаце, але сёння Анна, для якой я ўзяла крэсла побач, пазваніла мне, што не можа, бо хворая. Вось ужо дзве гадзіны, як я шукаю, кім бы яе замяніць, і ўсё марны клопат... Вы ўяўляеце, як гэта сумна і брыдка прасядзець увесь вечар адной каля пустога крэсла!
— Прапануй якому-небудзь мужчыне, — параіў Даніэль.
— Вы ж ведаеце, я паклялася з іншымі мужчынамі кампаніі не вадзіць. Вы мой першы і мой апошні.
— Што тыя клятвы! — нахмурыўся Даніэль.
Хвіліну падумаўшы, ён няўпэўнена прагаварыў:
— Яно, вядома, я хацеў бы зрабіць вам прыемнае, але ў мяне ёсць іншыя абавязкі. Паспрабую ад іх вызваліцца. Калі ўдасца, пайду з вамі на канцэрт.
— Ах, як добра, што вы згадзіліся!
— Ды не, я вам нічога канкрэтна не абяцаю, я толькі сказаў, што паспрабую, — прабурчаў Даніэль.
Ён выйшаў у кабінет і ўзяўся за тэлефон: «Габелен, 43-14». Гэта быў нумар Беатрысы дэ Сольж, якая ўжо некалькі тыдняў была яго каханкай. Ён заляцаўся да яе горача, з няспрытнасцю пераспелага мужчыны.
— Гэта вы? — прашаптаў Даніэль. — Скажыце, гэта цвёрда, што сёння вечарам вы са мной пойдзеце? He адмовіцеся ў апошні момант, як пазаўчора?..
— Ой, які вы нудны! — пачулася з тэлефона. — У вас зусім няма такту. Пара ведаць, што мне падабаецца толькі тое, што я вырашаю ў апошні момант. Вы што, хочаце сапсаваць мне настрой?
— Прабачце, прабачце, — замітусіўся Даніэль. — Наадварот. Няўжо вы дагэтуль не пераканаліся, што вашы жаданні для мяне закон? Але на сённяшні вечар мне трэба ведаць вашы планы, бо я сам павінен даць адказ.
— Вы жудасны чалавек, — пачулася з тэлефона. — Адкуль я магу ўсё зараней ведаць!.. Вось што... Пазваніце мне праз гадзіну... Пастараюся прыняць нейкае рашэнне.
У сталовай, снедаючы разам з Даніэлем, жонка запытала ў яго: ці можа яна разлічваць напэўна. Ён адказаў не без гумару, што яшчэ не высветліў, не паспеў дамовіцца па тэлефоне.
У гэты самы час Беатрыса дэ Сольж зваыіла П’еру Прад’е, маладому дэпутату, якога яна сустрэла ў Жэневе і паспела пакахаць.
— Гэта вы, Прад’е? — запытала яна. — Ах, не, гэта вы, мадмуазэль Друэ?.. Мне б хацелася пагаварыць з панам Прад’е... He, не, калі ён загадаў, каб яго не тры-
вожылі, у такім разе не трэба... He, не, я разумею... Ён будзе злавацца... Я б толькі хацела ведаць, ці збіраецца ён са мной паехаць на вячэрні сеанс?.. Што?.. Збіраецца... Гэта ў яго запланавана... А вы ўпэўнены, што ён не пераменіць свайго намеру, як гэта было ўчора?.. He ведаеце... Так, так... Натуральна... А зараз, канкрэтна, ён вам нічога не гаварыў?.. Дзякую, мадмуазэль Друэ... Да пабачэння...
Калі крыху пазней Даніэль пазваніў з кабінета, пакаёўка Беатрысы дэ Сольж яму растлумачыла, што мадам у засмучэнні і вельмі шкадуе, што вечарам не будзе мець часу, бо ёй трэба абавязкова прысутнічаць на сямейным абедзе.
Даніэль накіраваўся да сваёй жонкі — праверыць, ці дома яна. Жонка ляжала на канапе і чытала кнігу.
— Дарагая, — звярнуўся ён да яе, — я вельмі рад, што мне ўдалося нарэшце вызваліцца. Мы разам паслухаем канцэрт. Як гэта цудоўна!
— Які вы мілы, харошы! Мне так прыемна!
— I мне таксама.
Калі ён выйшаў, жонка надоўга паглыбілася ў шчаслівыя мары. Яна моцна ўпікнула сябе за нядобрыя думкі аб сваім мужу.
БЕДНАЯ MAMA
ертран Шміт праглядаў сваю пошту. Яго жонка Ізабела, стоячы побач, з цікавасцю назірала, як мяняўся яго твар: рабіўся то хмурным, то радасным, у залежнасці ад таго, што ён у пісьмах вычытваў.
— Ага! — прамовіў ён. — Шсьмо з Пон-дэ-Лёра... Нешта адтуль вельмі рэдка...
Ён адшукаў подпіс:
— Жэрмена Герэн?.. Ну так! Яна... Маці Дэнізы Гальман... Чаго ж яна ад мяне хоча?
Мадам Герэн паведамляла аб смерці сваёй маці, баранесы Дакенвіль, Руан, вуліца Даміет, на васьмідзесятым годзе жыцця: «Мне хацелася самой паведаміць вам гэту еумную навіну, вам, другу маёй дарослай дачушкі, які некалі ведаў і маю бедную маму. Я ўспамінаю той час, калі Дэніза вадзіла вас на вуліцу Даміет, і маёй беднай маме было так прыемна слухаць, як вы двое друж.на шчабечаце. Дэніза цяпер цудоўная дзяўчына. Вы... He збіраюся казаць кампліментаў, а толькі спашлюся на тое, як высока цаніла вас мая бедная мама і не рабіла з гэтага сакрэту... Перада мной цяпер усё спустошана. Больш як трыццаць гадоў я кожны тыдзень прыязджала ў Руан, каб яе пабачыць. Яна такая старэнькая, але мела светлы розум і магла даць добрую параду. Я, мабыць, не перанесла б свайго болю, каб не
падтрымка майго вернага Жоржа і не любоў маіх мілых дзетак... Калі выпадкова вам давядзецца быць у нашай Нармандыі і вас не палохае балбатня пажылой жанчыны, заходзьце да мяне, калі ласка, і я вам пакажу некаторыя сувеніры, пакінутыя маёй беднай мамай...»
— Вы яе ведалі, гэтую баранесу Дакенвіль? — запытала Ізабела.
— Бадай-што не... Помню, нейк раз ці два ў Руане заходзіў туды з Дэнізай. Непрытульны, страшэнна запушчаны дом...
— Тады чаму яе дачка вам піша, і ў такім сентыментальным тоне?
— Каб ёй паспачувалі. Яна адна з тых істот, што нават няшчасце выкарыстоўваюць для самарэкламы... I тым больш камічна, што пры жыцці яна гэту «бедную маму» адно што не біла, так люта з ёю абыходзілася.
— Чаму люта?
— Дакенвілі разарыліся; у мадам Герэн, якая, раз за разам, двойчы выходзіла замуж, было шмат грошай... Яна падкідвала сёе-тое сваёй маці, але скупа, толькі на пражыццё, і за гэтую сваю падачку крыўдзіла яе і зневажала, як хацела... Жахлівая рэч!..
Крыху падумаўшы, Бертран дадаў:
— I не толькі зневажала, а нахабна выкарыстоўвала ў сваіх інтарэсах.
— Як гэта?
■— Даўняя гісторыя... Першы раз мадам Герэн выйшла замуж за нейкага беднага хлопца, па прозвішчу Герпэн, бацьку Дэнізы... Яна яго абдурвала спачатку з афіцзрам, потым з Герэнам, тады халасцяком... А каб спатканні не кідаліся ў вочы, трэба было напусціць туману... Бедная мама, выдрэсіраваная як мае быць, прыкрывала грахі сваёй дачушкі і, я амаль упэўнены, наладжвала любоўныя гульні ў сваім доме. Карацей кажучы, стала зводніцай.
— Жанчынам падабаецца зводзіць, разводзіць, — летуценна прамовіла Ізабела. — He адна яна.
— Але ў баранесы Дакенвіль такое патуранне было ў характары. Яшчэ ў маладосці, яе празвалі «Падатлівыя ножкі»... Мой дзед, чалавек строгіх звычаяў, пляваўся, гаворачы аб ёй. Ну, гэта ўжо занадта. Проста яна была дурная, як бот.
— Але ж, Бертран, трэба напісаць нейкае слова спачування.
— Вы думаеце? I што мне сказаць?.. Мне гэтая смерць, як пазалеташні снег...
— Ну так, я разумею, але ж нельга адступаць ад формы.
Бертран уздыхнуў, сеў за стол і ўзяў лісток паперы:
«Шаноўная пані, — напісаў ён, — ваша пісьмо кранула мяне да глыбіні душы. Як гэта далікатна з вашага боку падумаць пра мяне ў вашым бязмежным горы і самой паведаміць аб гэтай сумнай падзеі! 0 так, я са смуткам успамінаю мае нячастыя візіты на вуліцу Даміет. Хараство навакольных мясцін, грацыёзная, зусім яшчэ юная жвавасць вашай беднай мамы, яе дабрата да мяне, тады яшчэ дзіцяці, — усё гэта пакінула ў маёй памяці цудоўныя, незабыўныя вобразы. Я ведаю, як самаахвярна вы былі прывязаны да сваёй маці, і спадзяюся, што сардэчная прыхільнасць вашага мужа і дочак паможа вам ізноў прывыкнуць да жыцця. Калі мне давядзецца праязджаць цераз Пон-дэ-Лёр, абавязкова зайду да вас, і мы пагаворым аб нашым мінулым. Застаюся, шаноўная пані, з самымі пачцівымі і найлепшымі да вас пачуццямі...»