Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 592с.
Мінск 2000
ГОЛУБЕВА Зінаіда Цімафееўна, н. ў 1917, расстраляна ў маі 1943.
Магіла ахвяр фашызму ў в. Уборак.
А.Дз.Бартнеўская.
Н.А.Курзіна.
ГОЛУБЕЎ Анатоль Цімафеевіч, н. ў 1941, расстраляны ў маі 1943.
ГОЛУБЕЎ Яўген Цімафеевіч, н. ў 1940, рас-страляны ў маі 1943.
ГРАБЯНОК Дзмітрый Іванавіч, н. ў 1901.
ДАНІЛЕНКА Іван Іларыёнавіч, н. ў 1912, рас-страляны ў верасні 1943.
ДАНІЛЕНКА Міхаіл Сямёнавіч, н. ў 1924, за-гінуў у 1943.
ДЗІЧЭКАВА Агафія Аляксееўна, н. ў 1876, расстраляна ў студзені 1943.
ЖАЛЯЗНЯК Марыя Захараўна, н. ў 1930, расстраляна ў студзені 1943.
ЖАЛЯЗНЯК Пётр Гаўрылавіч, н. ў 1906, рас-страляны ў студзені 1943.
ЖЫРНЫ Піліп Канстанцінавіч, н. ў 1904, расстраляны ў верасні 1943.
ЗЯЗЮЛЯ Аляксандра Нічыпараўна, н. ў 1887, расстраляна ў кастрычніку 1943.
КАЗІМІРАВА Клара Мікітаўна, н. ў 1930, расстраляна і спалена ў студзені 1943.
КАЗІМІРАВА Неаніла Мікітаўна, н. ў 1926, расстраляна і спалена ў студзені 1943.
КАЗІМІРАВА Праскоўя Сяргееўна, н. ў 1902, расстраляна і спалена ў студзені 1943.
КАЗІМІРАЎ Віталь Мікітавіч, н. ў 1941, рас-
страляны і спалены ў студзені 1943.
КАЦУБА Алена Дзянісаўна, н. ў 1915, рас-страляна ў студзені 1943.
КАЦУБА Уладзімір Андрэевіч, н. ў 1937, рас-
страляны ў ліпені 1943.
КАЦУБАВА Алена Дзмітрыеўна, н. ў 1916, расстраляна ў ліпені 1943.
КОЛАС Матрона Пятроўна, н. ў 1891, рас-стралянўа кастрычніку 1943.
КОНАНАЎ Адам Мікітавіч, н.ў 1903, расстра-
ляны і спалены ў студзені 1943.
КОЎЗІК Агафія Сямёнаўна, н. ў 1913, рас-страляна ў верасні 1943.
518
Загінуўшыя партызаны, падпольшчыкі, мірныя жыхары
КОЎЗІК Аляксей Андрэевіч, н. ў 1880, рас-страляны ў верасні 1943.
КОЎЗІК Таццяна Ільінічна, н. ў 1900, расстра-ляна ў верасні 1943.
КРАШЧАНОВІЧ Аляксандра Паўлаўна, н. ў 1922, расстраляна ў студзені 1943.
КРАШЧАНОВІЧ Тамара Уладзіміраўна, н. ў 1942, расстраляна ў студзені 1943.
КУБАРАВА Юлія Ульянаўна, н. ў 1887, рас-страляна ў кастрычніку 1943.
КУЛЕШ Аляксандр Сяргеевіч, н. ў 1936, рас-страляны ў студзені 1943.
КУЛЕШ Ірына Іванаўна, н. ў 1917, расстраля-на ў студзені 1943.
КУЛЕШ Ніна Сяргееўна, н. ў 1938, расстраля-на ў студзені 1943.
КУРДЗЕСАЎ Андрэй Фёдаравіч, н. ў 1887,
расстраляны ў студзені 1943.
КУРЗІН Апанас Данілавіч, н. ў 1876, спалены ў студзені 1943.
КУРЗІНА Домна Іванаўна, н. ў 1878, расстра-ляна і спалена ў студзені 1943.
КУРЗІНА Людміла Апанасаўна, н. ў 1932, расстраляна і спалена ў студзені 1943.
КУРЗІНА Наталля Апанасаўна, н. ў 1917, па-вешана ў чэрвені 1943.
КУРЫЛЕНКА Уладзімір Мікалаевіч, н. ў 1884, расстраляны ў студзені 1943.
КУРЫЛЕНКА Фёдар Іванавіч, н. ў 1934, рас-страляны ў студзені 1943.
ЛАПУНОЎ Васіль Мікалаевіч, н. ў1886, рас-
страляны ў студзені 1943.
ЛУКАШЭВІЧ Наталля Лявонаўна, н. ў 1886, расстраляна ў студзені 1943.
ЛУКАШЭВІЧ Цімафей, расстраляны ў 1943.
ЛЫСЕНКА Кацярына Антонаўна, н. ў 1886, расстраляна ў студзені 1943.
ЛЮБІЦКАЯ Людміла Леанідаўна, н. ў 1939, расстраляна ў студзені 1943.
ЛЮБІЦКАЯ Марыя Сямёнаўна, н. ў 1900, расстраляна ў студзені 1943.
ЛЯГЧАК Акуліна Іванаўна, н. ў 1903, расстра-ляна ў студзені 1943.
ЛЯГЧАК Акуліна Фёдараўна, н. ў 1906, рас-страляна ў студзені 1943.
МАЗУРАВА Варвара Сямёнаўна, н. ў 1907, расстраляна і спалена ў лютым 1943.
МАЗУРАВА Клаўдзія Іванаўна, н. ў 1938, расстраляна і спалена ў студзені 1943.
МАЗУРАВА Людміла Іванаўна, н. ў 1936, рас-страляна і спалена ў студзені 1943.
МЕЛЬНІК Агафія Яфімаўна, н. ў 1910, рас-страляна ў студзені 1943.
МЕЛЬНІК Наталля Якаўлеўна, н. ў 1887, рас-страляна ў студзені 1943.
МЕЛЬНІКАВА Ефрасіння Мікалаеўна, н. ў 1883, расстраляна ў студзені 1943.
МІХЕДАЎ Андрэй Канстанцінавіч, и. ў 1883, расстраляна ў студзені 1943.
НОВІК Іван Захаравіч, н. ў 1921, расстраляны ў студзені 1943.
ПАСТУХОЎ Рыгор Іванавіч, н. ў 1905, рас-страляны ў студзені 1943.
ПАХОМЧЫК Ева Данілаўна, загінула ў час бамбардзіроўкі ў 1943.
ПЕТРАЧОВА Ганна Цімафееўна, н. ў 1925, расстраляна ў 1943.
ПЕТРАЧОВА Ірына Барысаўна, н. ў 1864, расстраляна ў кастрычніку 1943.
ПРЫМАЧЭНКА Рыгор Ігнатавіч, н. ў 1930, расстраляны ў маі 1943.
РАБЯНОК Ева Прохараўна, н. ў 1923, рас-страляна ў 1942.
РАВЯНОК Настасся Іванаўна, н. ў 1883, рас-страляна ў студзені 1943.
РАВЯНОК Сямён Фёдаравіч, н. ў 1883, рас-страляны ў студзені 1943.
СЦЯПАНЧАНКА Алена Мікалаеўна, н. ў 1938, расстраляна ў студзені 1943.
СЦЯПАНЧАНКА Вольга Дзмітрыеўна, н. ў 1910, расстраляна ў студзені 1943.
СЫРКО Надзея Пятроўна, н. ў 1900, расстра-ляна ў студзені 1943.
СЫРКО Уладзімір Паўлавіч, н. ў 1938, рас-страляны ў студзені 1943.
ФІЛІМОНЦАЎ Цімафей Цімафеевіч, парты-
зан, загінуў у 1943.
ФРОЛЕНТ Домна Ісакаўна, н. ў 1942, рас-страляна ў студзені 1943.
ФРОЛЕНТ Любоў Рыгораўна, н. ў 1942, рас-
страляна ў студзені 1943.
ФРОЛЕНТ Настасся Сяргееўна, н. ў 1884, расстраляна ў студзені 1943.
ФРОЛЕНТ Рыгор Сямёнавіч, н. ў 1900, рас-страляны ў студзені 1943.
ЦЫКУН Пётр Якаўлевіч, н. ў 1883, расстраля-ны ў студзені 1943.
ЧАПЕГА Антон Лявонавіч, н. ў 1880, расстра-ляны ў маі 1943.
ШАЎЧЭНКА Аляксандр Рыгоравіч, н. ў 1928, расстраляны ў маі 1943,
ыа”.Іван Цімафеевіч, н. ў 1925, расстра-ляны ў маі 1943.
ЮНАХ Кацярына Іванаўна, н. ў 1905, расстра-ляна ў студзені 1943.
ЮНАХ Тамара Канстанцінаўна, н. ў 1941, рас-страляна ў студзені 1943.
919
1945
ДАНАШЫХ
ДЗЕН
УМІРНАЙ ПРАЦЫ
Пасля вызвалення раёна ад нямецка-фа-шысцкіх захопнікаў у Лоеў і навакольныя вёскі вярнуліся партызаны і мірныя жыхары, якія былі вымушаны часова пакінуць свае родныя хаты і хавацца ў лесе ці балотах. Але многіх з іх сустрэлі руіны ды папялішчы. Ад некаторых вёсак засталіся толькі назвы. Лю-дзі капалі зямлянкі, рыхтаваліся да зімы.
Былі адноўлены органы мясцовай улады і распачата работа па аднаўленні прамысловас-ці і сельскай гаспадаркі раёна, якую ўзнача-ліў былы партызанскі камбрыг Рыгор Івана-віч Сінякоў. Праводзілася размініраванне па-лёў. Як паведамляла ў той час раённая газета «Наша перамога», пры выкананні гэтых не-бяспечных работ асабліва вызначыліся кал-гаснікі Седзька, Зубаха, Ціткоў, Гарбачоў, Рубан і Ігнаценка, якія дапамагалі сапёрам. Дзякуючы намаганням кіраўніцтва раёна, пры шырокай падтрымцы насельніцтва пача-лі працаваць 34 школы, 13 хат-чытальняў, 4 фельчарска-акушэрскія пункты, раённая бальніца і іншыя ўстановы.
Значную дапамогу ў забеспячэнні жыхароў раёна насеннем зернявых яравых культур і бульбы аказала Мардовія. Яна таксама аснас-ціла Лоеўскую МТС неабходным тэхнічным абсталяваннем. Акрамя гэтага раён атрымаў ад дзяржавы 32 трактары, 4 камбайны, 716 галоў буйной рагатай жывёлы, 1504 кані, 820 авечак, 3500 курэй.
Да пачатку веснавой сяўбы былі часткова адноўлены ўсе 57 калгасаў. Людзі пераадоль-валі цяжкасці, каб дапамагчы фронту хлебам, «На калгасныя палеткі, — пісаў у раённай газеце старшыня калгаса «ІІ з'езд Саветаў» С.Зязюля, — выйшлі ўсе як адзін. За апош-нія дні мы ўскапалі рыдлёўкамі 25 га зямлі. Па-ўдарнаму працуюць калгаснікі М.Маной-ленка, В.Явенкова, В.Зязюля, Ю.Кулікова і інш...»
З ініцыятывай арганізаваць сацыялістыч-нае спаборніцтва за атрыманне высокіх ура-джаяў выступіла моладзь калгаса «Рашучы». У іх звароце да моладзі ўсяго раёна гавары-лася, што трэба прыкласці ўсе сілы, каб дапа-магчы фронту, Чырвонай Арміі дабіць вора-га. Восенню калгаснікі здалі дзяржаве звыш плана 800 пудоў хлеба і перавыканалі план здачы бульбы.
Быў праведзены ў раёне і збор сродкаў на пабудову танкавай калоны «Калгаснік Бела-русі» і авіясамалётаў. Людзі аддавалі апош-няе, што ў іх было. . —
У вызвалены ад ворага раён прыходзілі пісьмы з фронту. Вось радкі з пісьма танкіста Дзмітрыя Фёдаравіча Карпенкі, якое было надрукавана ў раённай газеце: «Я заклікаю вас, таварышы зямлякі, самааддана дапама-гаць фронту, Чырвонай Арміі. Хутчэй аднаў-ляйце народную гаспадарку... Наш шлях — на Берлін!»
Пасля вайны каля двух тысяч воінаў вяр-нуліся дамоў і ўключыліся ў мірную ства-ральную працу.
Былыя франтавікі Сяргей Федчанка, Кан-станцін Лысенка, Канстанцін Петрачоў, Іван Арцёменка, Іларыён Чучвага, Пётр Кацёл, Сяргей Баброў, Сямён Афанасьеў, Аляксей Міцкевіч, Сямён Савянок і іншыя ўзначалілі калгасы, сельскія Саветы, МТС. Сотні іншых патомных хлебаробаў, такіх, як Мікалай Ка-цуба, Пётр Крупейчанка, Аляксандр Карпен-ка, узялі ў рукі плуг і касу, селі за штурвалы камбайнаў і трактароў. На іх плечы лёг увесь цяжар далейшых аднаўленчых работ.
Многія сем'і тады заставаліся яшчэ жыць у халодных, сырых зямлянках. Таму асаблі-вая ўвага ў пасляваенны перыяд удзялялася будаўніцтву жылля ў раёне. У 1946 г. было пабудавана 725 дамоў і пераселена больш за тры тысячы чалавек, у 1947 г. — больш за
520
У мірнай працы
600 дамоў. Па ініцыятыве моладзі калгаса імя Саўнаркома ў раёне былі створаны брыгады па нарыхтоўцы лесу пад кіраўніцтвам дырэк-тара школы Дземідзенкі. Толькі за адзін дзень імі было нарыхтавана і вывезена 23 мЗ лесаматэрыялаў. Юнакі і дзяўчаты з калгаса «Непераможны» асабіста пабудавалі для бяз-домных 2 дамы.
Да канца 1949 г. ў новыя дамы перасяліла-ся больш за 18 тыс. чалавек.
Яшчэ ў 1946 г. пачалося будаўніцтва но-вых школ у Лоеве, вёсках Рудня Бурыцкая, Хаткі, Уборак, рамантаваліся старыя. У 1947 / 1948 навучальным годзе ў раёне ўжо працавалі 52 школы, у якіх займалася 5976 вучняў. На народную асвету было выдзелена 3 млн. руб., у наступным годзе — 4 млн. 23 тыс. руб.
Паводле пастановы Савета Міністаў СССР ад 5 студзеня 1947 г. Лоеўскі раён адносіўся да ліку найбольш пацярпелых ад нямецка-фа-шысцкіх акупантаў, таму яму была аказана значная матэрыяльная дапамога.
Поспехі ў аднаўленні народнай гаспадаркі былі дасягнуты дзякуючы самаадданай працы інтэлігенцыі, рабочых, жывёлаводаў, механі-
затараў і паляводау раёна. Напрыклад, звяно Марыі Сінілы з калгаса «Чырвоны сцяг» ат-рымала бульбы ў 1948 г. па 250 цз 3 І га. Такія ж паказчыкі мелі і звенні бульбаводаў з кал-гаса «Гомельскі пралетарый» і калгаса «Авангард».
У 1950 г. найбольшых паказчыкаў у рэс-публіцы на ўборцы зернявых дасягнуў кам-байнер Васіль Ястрабаў з Лоеўскай МТС, а пераможцай абласнога спаборніцтва стала да-ярка Яўгенія Краўчанка з калгаса імя Горка-га. Не шкадавалі сіл у барацьбе за ўраджай і члены паляводчых брыгад Васіля Грамыкі з калгаса імя Леніна, Фядота Краўчанкі з кал-гаса імя Горкага, трактарысты Іван Мельні-чэнка з Баршчоўскай МТС, Пётр Пузік, Аляксандр Раманаў, Іван Губар з Лоеўскай МТС.