Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 592с.
Мінск 2000
Дзякуючы самаадданай працы нашых лю-дзей праз З гады пасля заканчэння вайны ў раёне была адноўлена даваенная пасяўная плошча, а ў 1954 г. быў дасягнуты даваенны ўзровень па пагалоўі буйной рагатай жывёлы. Матэрыяльна-тэхнічная база калгасаў пера-высіла даваенны ўзровень. Вялікае значэнне для далейшага арганізацыйнага і гаспадарча-га ўмацавання гаспадарак мела аб'яднанне дробных арцелей у буйныя калгасы.
Але ўсё ж вытворчасць прадуктаў у гэты перыяд была нізкай. Усе 23 калгасы ў 1953 г. здалі дзяржаве 970 т малака і 227 т мяса, у тым ліку 28 т свініны. Вельмі нізкімі былі ва-лавыя зборы збожжа, бульбы і іншых куль-тур. З таго часу прайшло 10 гадоў. Непазна-вальна змянілася жыццё. Якія вялікія, па сутнасці, гіганцкія перамены адбыліся за гэта дзесяцігоддзе ў жыцці калгасаў, саўгасаў, калгаснікаў і рабочых! Цяпер адзін толькі калгас «Ленінскі сцяг» прадае дзяржаве знач-на больш малака, мяса і іншых прадуктаў, чым 10 гадоў таму назад усе калгасы былога Лоеўскага раёна. На палях калгасаў і саўга-саў у гэтым годзе працавалі: 331 трактар (у пераводзе на 15-сільныя), звыш 65 збожжа-вых камбайнаў, звыш 36 сіласаўборачных камбайнаў і многа іншай магутнай тэхнікі. Першыя жывёлагадоўчыя памяшканні пасля вайны будавалі ў калгасах з гліны і лазы. За-раз у 8 калгасах і 2 саўгасах Лоеўшчыны ёсць дзесяткі мураваных жывёлагадоўчых памяш-
527
1945 — да нашых дзён
канняў з механічным водазабеспячэннем. Не-пазнавальна змянілася і жыццё калгаснікаў і рабочых саўгасаў. Большасць населеных пун-ктаў электрыфікавана і амаль усе радыёфіка-
ваны. У жыццё, быт калгаснікаў і рабочых трывала ўвайшлі кіно, газеты, часопісы, ра-дыё.
З артыкула Р.М.Андрыяўца, надрукаванага ў газеце «Серп і мо-лат» ад 10 студзеня 1987 г.
Месца, дзе мы стаім, узвышаецца над Дняпром якраз на вышыні трохсотгадовага дуба. Розніца паміж поймай, дзе працякае ра-ка, і вадаспускным збудаваннем, якое знахо-дзіцца на кручы яе правага берага, складае 27 м. Які ж волат узняў на такую вышыню дняп-роўскую ваду з карэннага яе русла?
Волат гэты — розум нашых вучоных, дак-ладныя разлікі праекціроўшчыкаў, умелыя рукі меліяратараў ПМК-73 трэста «Гомель-водбуд». Гэта іх сумеснымі намаганнямі ўзве-дзены каля падэшвы кручы 3-павярховы бу-дынак помпавай станцыі з разгалінаванай сеткай трубаправодаў, рыбаагараджальнымі прыстасаваннямі. Вада з Дняпра па шырокім канале паступае ў аванкамеру водазабора, ад-куль яе магутныя помпы пад моцным напо-рам гоняць на гару, у вадаспускнае збудаван-не.
...Дзесьці там, за сасновым лесам, у шасці кіламетрах ад Днепра-Брагінскага вадасхові-шча, стаіць мая родная вёска Пустая Града. Хоць і блізка быў ад нас Дняпро, але часцей за ўсё наша зямля пакутвала ад засухі. З-за вялікай круцізны правага берага да нашых мясцін з ракі не даплываў ніводны нават ма-
Днепра-Брагінскае вадасховішча.
люсенькі раўчачок. Затое вясной, калі раста-ваў снег, нашы палі і лясы аддавалі Дняпру багатую даніну: талая вада па лагчынах спус” калася да стромы і патокам абрушвалася ў раку, вымываючы з берага цэлыя глыбы зям-лі. І нікла летам на нашых палях ад малавод-дзя і спякоты збажына, чахла ў гарачым, бы прысаку, пяску бульба, жаўцелі травы.
І вось настаў момант, калі і гэтай прырод-най несправядлівасці прыходзіць канец. Ме-ліяратары ПМК-73 трэста «Гомельводбуд» паміж вёскамі Усход і Ліпнякі, што ў Лоеў-скім раёне, узвялі рукатворнае мора. Утвары-лася яно тут шляхам абвалавання вялізнай лагчыны. На некалькі кіламетраў апаясала яго высокая земляная плаціна. Днепра-Бра-гінскае вадасховішча — самае буйное ў Го-мельскай вобласці. Яно змесціць больш за 42 млн. м3 вады і раскінецца сваім водным люс-трам аж на 968 га.
У адзін са снежаньскіх дзён пачалося яго запаўненне дняпроўскай вадой. Пакуль што качаюць ваду на высокі бераг Дняпра дзве помпы. Але гэта ідуць першыя выпрабаванні: вядзецца наладка помпаў, даводка іншага аб-сталявання, выпрабоўваецца надзейнасць гід-разбудаванняў. Поўнасцю рукатворнае мора будзе запоўнена вясной, у час паводкі.
Якія ж змены прынясе яно ў гэты край, што раскінуўся ўў міжрэччы Дняпра і Прыпя-ці?
Днепра-Брагінскае вадасховішча стане тым водным рэзервуарам, які на працягу ўся-го лета ўдосталь будзе паіць малыя рачулкі міжрэчанскага краю. Папоўніць дняпроўскай вадой асушальныя каналы. У Лоеўскім, Рэ-чыцкім, Хойніцкімі Брагінскім раёнах 50 ты-сяч га меліяраваных зямель, якія называюць «залатым фондам» земляробства, будуць ат-рымліваць вільгаць у самыя аптымальныя для росту раслін тэрміны. Эканамісты падлі-чылі, што абноўлены гектар, напоены дняп-роўскай вадой, будзе даваць па 35—40 ц зер-навых, 335 — бульбы, 800 — буракоў, 62 — сена. Адным словам, другая Кубань!
Вольным будзе тут і жыццё пярнатым пта-хам. Рукатворнае мора знаходзіцца якраз на
528
У мірнай працы
шляху пералёту дзікіх птушак. 1, вядома, ім прыйдзецца да спадобы гэтая мясціна, дзе есць шырокая прастора вады, да самага бера-га падыходзяць зацішныя лясныя куточкі. З явіцца ў ім і рыба. Акрамя шчупака, акуня, плоткі 1 ляшча развядуць тут люстранога кар-па і таўсталобіка.
...Едзем на машыне ўзбоч водападводзяча-
га канала. Увабраны ў бетон, ён на працягу З
Боль мой, Чарнобыль...
Аварыя, катастрофа, трагедыя, бяда... Як толькі не называлі навукоўцы, журналісты, літаратары тое, што здарылася ў красавіку 1986 г. Але ўсе прыйшлі да высновы, што ў жыццё беларускага народа на доўгія дзесяці-годдзі ўварвалася найвялікшае гора.
--.У тыя цёплыя веснавыя дні жыхары Ло-еўшчыны шчыра радаваліся абуджэнню пры-роды. Кідалі зерне ў пульхную глебу. Свят-кавалі Першамай. І нават не падазравалі, якая жудасная трагедыя адбылася напярэдад-ні, кранула лёсы кожнагаз3 іх. Пакуль кіраў-нікі дзяржавы, вучоныя, якія ўпершыню су-тыкнуліся з радыяцыйным выбухам атамнай электрастанцыі, разбіраліся ў прычынах зда-рэння і ў выніках таго, якую небяспеку несла для навакольнага асяроддзя яноў сабе, срод-кі масавай інфармацыі маўчалі. Толькі крыху пазней стала вядома, што выбух на Чарно-быльскай АЭС выклікаў суцэльнае і пляміс-тае забруджванне земляў Беларусі, Украіны і далёкіх тэрыторый. У момант выбуху было выкінута ў атмасферу 20—22 МК! (740—814 млрд. Бк) радыеактыўных рэчываў. Агульны выкід з прадуктамі дзялення склаў 50 МК. Самым небяспечным для здароўя насельніц-тва ў тыя першыя пасля аварыі месяцы быў ёд-131 з перыядам паўраспаду 8,05 дзён, які ўздзейнічаў на шчытападобную залозу і пры-водзідўа яе цяжкага захворвання.
Для супакойвання насельніцтва раённая газета ад 9 мая 1986 г. паведамляла грамадзя-нам, што «...цяпер па выніках сістэматычнага кантролю забруджвання мясцовасці на тэры-торыі Беларускай ССР і Украінскай ССР уз-ровень радыяцыі не перавышае норм радыя-цыйнай бяспекі, устаноўленых МАГАТЭ і Міністэрствам аховы здароўя. Наяўны ўзро-вень радыяцыі не з'яўляецца перашкодай для працоўнай дзейнасці».
Больш падрабязнай інфармацыі пра тое, што здарылася, пра вёскі, якія найбольш па-цярпелі ад радыяцыі, не было. Але людзі самі
км 40 м нясе ў сваіх абдымках дняпроўскую ваду ад самай помпавай станцыі да вадаспус-кнага збудавання, якое ўзведзена адразу ля дарогі Рэчыца—Лоеу.
Цераз яго шырокім патокам зараз уліваец-ца вада ў рукатворнае мора, затапліваючы кар'еры, лагчынкі, каналы — больш за міль-ён кубаметраў вады сівога Дняпра ўлілося ў яго.
ўжо зразумелі, што адбылося, і назвалі «ава-рыю з частковым разбурэннем актыўнай зоны рэактара і некаторай уцечкай радыеактыўных рэчываў» «другой вайной», толькі яшчэ больш жудаснай і каварнай, бо ўбачыць вора-га было немагчыма. Разумелі таксама, што ратавацца трэба самім. І яны сем'ямі пакідалі родныя мясціны, выязджалі далей ад раз'ю-шанага чарнобыльскага монстра. Дзесяткі со-цень нашых землякоў, якія выехалі за апош-нія восем гадоў, жывуць цяпер у розных кут-ках Беларусі і далёка за яе межамі. Асабліва шмат выехала жыхароў з забруджаных Малі-наўскага і Уборкаўскага сельсаветаў. У зону жорсткага кантролю з узроўнем радыяцыйна-га забруджвання мясцовасці ад 5 да 15 Кі/ км“ трапілі 13 населеных пунктаў (у ас-ноўным гэта вёскі Малінаўскага сельсавета). У зону перыядычнага кантролю з узроўнем ад 1 да 5 Кі /км? увайшлі 36 вёсак раёна.
Больш 100 сем'яў, якія жылі ў зоне жор-сткага кантролю з правам на адсяленне, ат-рымалі эвакуацыйныя пасведчанні і жыллё ў найменш забруджаных населеных пунктах Беларусі. Астатнія сотні жыхароў раёна, якія выехалі, павінны былі пачынаць усё з нуля. Некаторыяз3 іх не вытрымалі выпрабаванняў, а таксама вялікага смутку па страчанай радзі-ме і вярнуліся назад.
За апошнія гады сотні дзяцей з забруджа-ных тэрыторый прайшлі медыцынскае абсле-даванне ў Рэспубліканскім дыспансеры Наву-кова-даследчага інстытута радыяцыйнай ме-дыцыны. У многіх з іх выяўлена павелічэнне шчытападобнай залозы і іншыя захворванні, якія звязаны з жыццём на забруджанай рады-яцыяй тэрыторыі. 712 чалавек маюць пасвед-чанні ўдзельнікаў ліквідацыі вынікаў аварыі на ЧАЭС. За прайшоўшы час 6 чалавек з ліку «ліквідатараў» сталі інвалідамі, адзін памёр.
Многія жыхары раёна цаной свайго ўлас-нага здароўя дапамагалі эвакуіраваць людзей з небяспечнай зоны, вывозілі іх хатнія па-
18. Зак. 25
529
1945 — да нашых дзён
жыткі, жывёлу. Вялікай чалавечай падзякі заслугоўваюць работнікі райаграпрамтэхнікі Юрый Сцяпанавіч Сянюк, Сяргей Цімафее-віч Малаткоў, Уладзімір Іванавіч Казлянок, Фёдар Аляксеевіч Лёгенькі, Васіль Міхайла-віч Каляда, Аляксандр Гаўрылавіч Лысянок; райсельгасхіміі: Аляксей Рыгоравіч Мельнік, Мікалай Паўлавіч Сташчанка, Іван Пятровіч
Анісавец, Аляксандр Канстанцінавіч Гулай, Вячаслаў Уладзіміравіч Фядзяй; аўтапарка: Міхаіл іванавіч Давыдоўскі, Рыгор Макара-віч Новік, Васіль Іванавіч Жук, Уладзімір Міхайлавіч Кулага, Васіль Пятровіч Краў-чанка, Дзмітрый Уладзіміравіч' Лявоненка і іншыя ўдзельнікі выратавання тысяч ахвяр чарнобыльскай трагедыі. В.П.Крупейчанка.
Шчыльнасць забруджання глебы цэзіем-137 населеных пунктаў Лоеўскага раёна (паводле звестак Рэспубліканскага цэнтра радыяцыйнага кантролю і назіранняў за забруджваннем прыроднага асярод-дзя)
Населены пункт Кі / км? Населены пункт Кі / км? Населены пуякт Кі/кё
г.п. Лоеў 0,5 Буда Петрыцкая 5 Ручаёўскі сельсавет