• Газеты, часопісы і г.д.
  • Памяць Лоеўскі раён

    Памяць

    Лоеўскі раён

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 592с.
    Мінск 2000
    959.88 МБ
    ТАЛЬЧУК Валянцін Сцяпанавіч, кіраў-нік Днепра-Сожскага аддзялення «Сельгас-тэхнікі». (1973).
    ТРУХАНЕНКА Людміла Мікалаеўна, за-гадчыца Пярэдзелкаўскай сельскай бібліятэ-кі. (1976).
    ФУРС Зінаіда Іванаўна, свінарка калгаса «Камуніст». (1971).
    ХАЛАЛЕЕНКА Паліна Дарафееўна, старшыня выканкома Страдубскага сельскага Савета дэпутатаў працоўных. (1973). *
    ЧАРНАБАЙ Ганна Піліпаўна, цялятніца калгаса «Дняпровец».
    ШЧУЧЭНКА Сяргей Мартынавіч, шафёр калгаса «Дняпровец». (1978),
    Узнагароджаныя ордэнам Працоўнай Сла-вы 2-й і 3-й ступеней
    АЛЕКСАНДРОНЕЦ Ніна Фёдараўна, даярка саўгаса «Усход». (1976).
    АНДРЫЯНЕЦ Аляксандра Рыгораўна, цялятніца калгаса «Ленінскі сцяг». (1978).
    АНІСАВЕЦ Віктар Сцяпанавіч, шафёр калгаса «Дружба». (1986).
    АСАДЧЫ Васіль Аляксеевіч, трактарыст райсельгасхіміі. (1982).
    АТРОШЧАНКА Вольга Сяргееўна, даяр-ка саўгаса «Дняпровец». (1975).
    533
    1945 — да нашых дзён
    БУДНІК Ефрас'іння Цітаўна, даярка саў-гаса <Усход» (1975).
    ГАНЧАРЭНКА Васіль Іванавіч, брыга-дзірсаўтаса «Карпаўка» (1975).
    ДАНІЛЕНКА Валянціна Сямёнаўна, да-ярка саўгаса імя Леніна.
    ЗАЯЦ МаЙя ‘ Уладзіміраўна, швачка РКБА. (1978).
    ІГНАЦЕНКА Аляксандр Аляксандравіч, машыніст экскаватара райсельгасхіміі. <1986>:__..............................
    КАЗЛОЎ Мікалай Іванавіч, шафер МПМК-104. (1976).
    КАЗЛОЎСКІ Аляксей Ільіч, трактарыст калгаса «Дружба». (1987).
    КАЦУБА Марыя Іванаўна, даярка саўта-са «Зара». (1975).
    КІР’ЯНАЎ Васіль Фёдаравіч, тракта-рыст саўгаса «Усход». (1982).
    КОЎЗІК Марыя Маркаўна, даярка саўга-са «Зара». (1976).
    КРАЎЧАНКА Міхаіл Сцяпанавіч, шафер саўгаса «Дняпроўскі». (1978).
    КРАЎЧАНКА Рыгор Мікалаевіч, кам
    байнер калгаса «Дняпровец». (1975).
    КРАЎЧАНКА Уладзімір Міхайлавіч, трактарыст райсельгасхіміі. (1984).	_
    КУЗЬМЯНЦОЎ Аркадзь Сяргеевіч, скотнік калгаса імя КМаркса. (1976).
    ЛАГУТА Іван Іванавіч, скотнік саўгаса «Дняпроўскі». (1981).
    ЛЫСЯНОК Фёдар Парфёнавіч, тракта-рыст саўтаса «Лоеўскі». (1976).
    ЛЯУШУК Уладзімір Піліпавіч, тракта-рыст калгаса «Камуніст». (1976).
    МАЁРАЎ Міхаіл Іванавіч, трактарыст калгаса імя Калініна. (1978).
    МДРКАВЕЦ Мікалай Сцяпанавіч, кам-
    байнер саўгаса «Усход». (1976).
    МАРЧАНКА Іван Іванавіч, трактарыст
    саўгаса «Усход». (1984).	u
    МЯКІШ Сяргей Давыдавіч, шафер сауга-са «Усход». (1985).
    НЕДЗЯЛЯЙ Іван Сямёнавіч, брыгадзір
    Т.Р.Цвіль.
    А.Пінчук-Аданскі.
    слесараў-мантажнікаў ПМК райаграпрамтэх-нікі.	„ _____._ ____,_
    ПРЫМАК Аляксандр Сяргеевіч, шафер
    КСМ. (1976).	.
    ПРЫМАК Іван Гаўрылавіч, трактарыст калгаса «Дружба». (1976).
    СЕМЯНЧУК Наталля Аляксееуна, даяр-ка саўтаса «Карпаўка». (1976).
    СЛАБОДСКІ Віктар Якаўлевіч, сталяр раённага спажывецкага таварыства. (1978).
    ХАЛАЛЕЕНКА Аляксей Аляксандравіч. скотнік са^аса «Усход». (1976).
    ЦЕЛЯПНЕЎ Петр Пятровіч, шафер раен нага прадпрыемства па вытворча-тэхнічным абслугоўванні аграпрамысловага комплексу. (1986).
    ЦІМОШЧАНКА Віктар Кузьміч, звення-вы па вырошчванні бульбы саўгаса «Дняп-роўскі».
    ЦВІЛЬ Тамара Рыгораўна, даярка калга-са імя Леніна. (1981).
    ШПАКАЎ Дзмітрый Міхайлавіч, тракта-рыст саўгаса імя Леніна. (1986).
    ШУЛЬСКІ Мікалай Аляксандравіч, трактарыст калгаса «Дняпровец». (1976).
    ЯРОМЧЫК Марыя Пятроўна, цялятніца саўгаса «Зара». (1985).
    Імі ганарыцца Лоеўшчьша
    АДЭНСКІ (сапраўднае Пінчук) Андрой Дзмітрыевіч
    Нарадзіўся ў 1897 г. ў Лоеве. Беларускі тэ-рапеўт. Доктар медыцьшскіх навук (1943), лрафесар (1945). Заслужаны дзеяч навукі Беларусі (1967). Пасля заканчэння ў 1914 г.
    вышэйшага пачатковага вучылішча працаваў настаўнікам. 3 1915 г. служыў у арміі- Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі старшыня Лоеў-скага валаснога рэвалюцыйнага камітэта. Удзельнік грамадзянскай вайны. У 1927 г. скончыў медыцынскі факультэт Кіеўскага
    534
    Вызначыліся працай
    універсітэта. Працаваў у тэрапеўтычнай клі-ніцы г. Кіеў, потым старшым навуковым суп-рацоўнікам Інстытута клінічнай медыцыны АН УССР. У 1937 —41 гг. загадчык кафедры тэрапіі Кіеўскага стаматалагічнага інстытута. З першых дзён Вялікай Айчыннай вайны на фронце. Быў начальнікам тэрапеўтычнага шпіталя, галоўным тэрапеўтам 1-й ударнай арміі.
    Пасля вайны загадчык кафедры Станіс-лаўскага медыцынскага інстытута. З 1949 г. на працягу 20 гадоў узначальваў кафедру тэ-рапи Беларускага дзяржаўнага інстытута ўдасканалення ўрачоў, быў начальнікам лека-ва-санаторнага ўпраўлення Міністэрства ахо-вы здароўя БССР. Аўтар 80 навуковых прац. Асноўныя працы па даследаванні вянознага ціску і яго ролі ў клініцы сардэчна-сасудзіс-тых хвароб. Сааўтар дапаможніка «Унутра-ныя хваробы», аўтар двухтомніка «Спада-рожнік тэрапеўта» і інш. Быў членам праў-лення Усесаюзнага таварыства тэрапеўтаў, намеснікам старшыні рэспубліканскага і стар-шынёй Мінскага абласнога таварыства тэра-пеўтаў. Заснавальнік, старшыня Рэспублікан-скага навуковага таварыства кардыёлагаў. Узнагароджаны 2 ордэнамі Леніна, ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга. Памёр 14.8.1979 г. В.П.Крупейчанка.
    АНДРЭЯВЕЦ Рыгор Мікалаевіч.
    Нарадзіўся 15.5.1948 г. ў в. Пустая Града Лоеўскага раёна. Журналіст. Скончыў Го-мельскі дзяржаўны універсітэт (1972). Пра-цаваў настаўнікам беларускай мовы і літара-туры Шапчыцкай васьмігадовай школы Рага-чоўскага раёна, дырэктарам Міхалёўскай васьмігадовай школы Лоеўскага раёна, у рэ-дакцыях раённых газет, абласной газеце «Го-мельская праўда», спецвыпуску газеты «Звязда», рэдактарам газеты «Гомельскія ве-дамасці». З 1996 г. заснавальнік і галоўны рэдактар міжрэгіянальнага літаратурна-гіста-рычнага і грамадска-культурнага часопіса «Палессе».
    ВІНІЧАК Васіль Васілевіч
    Багата лоеўская зямля сваімі самародка-мі — народнымі ўмельцамі. У Лоеве па вулі-цы Волкава жыве самадзейны мастак В.В.Ві-нічак. Многія лаяўчане асабіста знаёмы з гэ-тым чалавекам, сустракаюцца ці сустракаліся з ім, але не ўсе ведаюць, што Васіль Васілевіч мае больш сотні карцін і ўсе іх беражліва за-хоўвае. Напісаны яны у вольны час, якога не так ужо і многа, калі ўлічыць, што яго спецы-яльнасць чыста мужчынская — слесар па ра-
    монту трактарных і камбайнавых рухавікоў райаграпрамнтіакхі.
    Шаснаццацігадовы Вася ўладкаваўся вуч-нем слесара ў сельгастэхніцы. Днём праца-ваў, а вечарам вучыўся. Стараўся быць прык-ладам, не адставаць ад таварышаў. Сказанае пацвярджаюць шматлікія падзякі і граматы, якіх ён удастоены за працу. Іх некалькі: тут і камсамольскія, і за службу ў арміі, і за выні-кі ў спаборніцтве, і за шматгадовую працу ў гонар залатога юбілею прадпрыемства. Ёсць і дыплом 2-й ступені з абласной выстаўкі за карціну «Пераправа». А ў 1981 г. за безда-корную працу слесара В.В.Вінічка кіраўніц-тва сельгастэхнікі заахвоціла пуцёўкай на па-ездку ў Балгарыю.
    Увесь час, калі надыходзілі выхадныя, яны ўсёй сваёй невялікай сям'ёй крочылі на сустрэчу з прыродай. Васіль Васілевіч не за-бываў прыхапіць з сабой падрыхтаваныз ве-чара эцюднік з пэндзлем і фарбамі, або ало-вак з блакнотам, а Таццяна Васілеўна — ко-шык з абедам і разам з сынам пешшу крочылі ў лес, на рэчку, на луг. Па некалькі кіламет-раў адмервалі яны ў дзень.
    — Сюжэт, які спадабаўся, крануў душу, стараюся намаляваць адразу, — дзеліцца мастак, — бо назаўтра з'явяцца новыя. Ма-люю з натуры. І з кожнай карцінай штосьці звязана ў маім жыцці.
    І сапраўды так. 1 студзеня 1986 года — у свой дзень нараджэння — пакрочыў ён да Дняпра. Вакол дыван бялюткага снегу. Раку мароз закаваў у ледзяны панцыр. Непадалёку ад берага віднелася цёмна-сіняя палоска ва-ды. Па снезе да яе важна крочылі сем качак, якія асмеліліся застацца на зіму ў нашых кра-ях. Вярнуўшыся дадому, Васіль Васілевіч ад-разу ўзяўся за пэндзаль. І нарадзілася карці-на «Быў студзень».
    Бушаваў май. Усё навокал радавалася і цвіло. Нібы нявеста пад беласнежным вэлю-мам, стаяла белая-белая дзікая груша ў лузе сярод пяшчотнай маладзенькай зеляніны... І сёння цвіце яна ў яго кватэры.
    А вось букеты бэзу і півоняў, грыбы на стале, прынесеныя з лесу, жураўліны клін над Лоевам, вясна, а тут рыжая лісіца-восень усміхаецца нам. А вось знаёмы лаяўчанам «Стары прычал» на Дняпры, да якога раней прыставалі параходы. Ён стаў ужо гісторыяй, бо зараз будуецца набярэжная і ўсё будзе тут інакш.
    Дом і двор мастака — гэта своеасаблівы музей. Упершыню мне давялося быць на ву-ліцы, дзе жыве В.В.Вінічак. Быў выхадны.
    535
    1945 —да нашых дзён
    Дзень стаяў сонечны. Задалася мэтай не гля-дзець на нумарацыю і знайсці дом. Так і ат-рымалася. ён выдзяляўся сярод астатніх. Прыгажун-певень над варотамі, віцязь з кап’-ём і леў падказалі мне. Адчыіпўшы брамку, сустрэла скультпурная кампазіцыя «Запа-рожцы». Адзін казак-воін трымае кап’ё, a другі, —прысеўшы побач, пальцамі дакрана-ецца да струн бандуры. Крыху далей, у глы-біні двара — дзяўчына, якая на ўзнятай руцэ трымае белага толуба, гатовага да палёту. У гародчыку, ля хаты яшчэ адна — трэцяя. Дзяўчына з арфай і побач другая, апусціўшы-ся на калені, падае вазу з кветкамі. Пацікаві-лася, колькі часу затрачана на іх. Тры кампа-зіцьгі — тры водпускі, пры ўмове, што матэ-рыял у асноўным быў гатовы. Па аднаму каменьчыку прыносілі Вінічкі кожны раз з паходу. «Запарожцаў» майстра зляпіў за 8 гадзін.
    Зайшоўшы ў двор, з першых крокаў знаё-мішся з цудам. На сценах калідора, майстэр-ні, у прыхожай з гліны вылеплены сюжэты ці проста фігуркі. У пакоях дома — карціны. Яны вісяць на сценах адна ля адной, стаяць на шафах, на падлозе, а тым, што не хапіла месца, проста ляжаць у кладоўцы, у майстэр-ні мастака. 3 густам размалявана звычайная грубка з цэглы. Столь спальнага пакою Ва-
    сіль Васілевіч распісаў кветкамі, у цэнгры алегарычкы сюжэт У доме стэрылгьная чыс-ціня і ўтульнасць. Адменны парадак у двары.
    Тонка, удала напісаны многія каршны. Глядзіш на вясну і адчуваеш свежасць павет-ра, яе цеплыню Глядзіш на кветкі, здаецца, адчуваеш іх пах.
    Лоеў і Днепр. Яны назаўсёды разам. Невя лікі ціхі гарадок і вялікая магутная рака. Так ужо суджана было гісторыяй ім увесь час быць побач. I хто хоць раз пабываў тут, на-заўсёды ў яго памяці яны застануцца. Васіль Вінічак нарадзіўся і вырас у Лоеве. I на ўсё жыццё застаўся верным свайму роднаму ку-ту, сваёй зямлі, сваёй Бацькаўшчыне, 6о тут яго карані.
    — Мне здаецца, што нідзе няма такога ха-раства, як у нас, — з гонарам гаворыць Ва-сіль Васілевіч. — Служыў я ў Забайкаллі, a значыць, праехаў большую частку Расіі. I ка-лі пасля службы мне прапанавалі стаць ваен-ным, не змог, бо цягнуў, клікаў да сябе род-ны Лоеў.