• Газеты, часопісы і г.д.
  • Памяць Лоеўскі раён

    Памяць

    Лоеўскі раён

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 592с.
    Мінск 2000
    959.88 МБ
    Тут прайшло яго дзяцінства і юнацтва. Тут спаткаў каханне, тут прыйшла сталасць. А за-хапленне прыгожым пачалося змалку. Любіў Вася хадзіць з бацькам на Дняпро. Кожная травінка, лісточак краналі сэрца хлопчыка. Прыбягаў дадому, браў сшытак у клетачку і
    536
    Вызначыліся працай
    стараўся на паперы перакласці тое, што ўба-чыў, што захапіла яго. У школе, як і ўсе хлопчыкі, любіў маляваць самалёты, паветра-ныя баі.
    — І як адчуваў, — гаворыць В.Вінічак, — што сустрэнуся з імі, роднымі, што давядзец-ца тэрміновую праходзіць у авіяцыі.
    А колькі было радасці ў хлопчыка, калі сястра купіла першыя акварэлі! Паклаў пад падушку і лёг спаць. А потым шэсць цюбікаў масляных купіла маці.
    Вельмі пашанцавала Васю, што ўрокі ма-лявання выкладаў А.Ц.Кацуба.
    — Анатоль Цімафеевіч быў добрым май-страм і цудоўным расказчыкам, — працягвае мастак. — На сваіх уроках ён так даходліва гаварыў нам, як падбіраць фарбы, як выкон-ваць малюнак, што мы з нецярпеннем чакалі яго ўрокаў. У 7 класе намаляваў партрэт Пушкіна і прынёс у школу. Настаўнік доўга разглядаў работу і даў ацэнку «добра». За-тым быў партрэт Льва Талстога, пейзаж з на-туры «Зіма». Усім знаёмы мост цераз Вітач. Па ім крочыць паляўнічы. Вакол снег. Унізе спяшаецца хлопчык з санкамі.
    Уважліва разглядаў, вывучаў работы вядо-мых мастакоў. Спрабаваў некаторыя з іх на-маляваць. Шмат чытаў літаратуры па мастац-тву. Пасля заканчэння вячэрняй школы ма-рыў паступіць у Мінскі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут. Але мара не збылася. Вучыўся сам...
    Пазнаёміўшыся з работамі, запыталася ў Васіля Васілевіча, якія ў яго планы. Ён не-калькі хвілін падумаў, а потым адказаў:
    — Мару і спадзяюся, што калі-небудзь і ў нашым гарадку будзе створаны музей, дзе бу-дуць змешчаны работы народных умельцаў Лоеўшчыны. Я з задавальненнем бы аддаў у яго свае карціны.
    А.Навуменка. «Серп і молат», 1987, 26 снежня.
    ДАНІЛЕНКА Міхась
    Даніленка Міхаіл Пятровіч нарадзіўся 28.10.1922 г. ў в. Ястрабка Лоеўскага раёна ў сялянскай сям'і. Беларускі пісьменнік. У трохгадовым узросце разам з бацькамі перае-хаў у в. Бодры. Скончыў Баршчоўскую сямі-годку (1938) і ў гэтым жа годзе пачаў вучобу ў Рэчыцкім педвучылішчы. Менавіта тут і да-лучыўся да мастацкага слова — у мясцовай раённай газеце «Зара камуны» з'яўляюцца першыя публікацыі. Дакумент аб заканчэнні вучылішча не паспеў атрымаць — пачалася вайна. Вучыўся ў запасным палку ў Казах-стане, быў знішчальнікам танкаў. У маі 1942 г. кантужаным трапіў у палон, адкуль уцёк у
    1944 г. У1945 г. вярнуўся дадому. Працаваў настаўнікам Казярожскай сямігадовай школы Лоеўскага раёна і Ясеньскай сярэдняй школы Асіповіцкага раёна. У 1952 г. завочна скон-чыў Гомельскі педінстытут. У 1953—82 гт. працаваў у рэдакцыі «Гомельскай праўды». Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны 2-й ступені, медалямі, Ганаровай граматайі 2 Граматамі Вярхоўнага Савета БССР. Выдат-нік друку.
    Друкуецца з 1940 г. У сваёй творчасці ў асноўным абапіраецца на ўласны жыццёвы вопыт і шматгадовую журналісцкую практы-ку. Гэта ўласціва як першай кнізе («Мая пес-ня»), так і тым, што з'явіліся на працягу больш чым трыццацігадовай дзейнасці («Майская навальніца», “«Журлівіца» і інш.). Найбольш удаюцца пісьменніку творы, прысвечаныя роднай Лоеўшчыне, сваім зем-лякам, іх нялёгкай працы, вернасці свайму дому, зямлі, спрадвечнай чалавечай годнасці і абавязку (зборнікі «Маці Мар'я», «Наш дом», «Родная зямля»). Для дзяцей выдаў кнігі «Вернасць слову», «Зачараваны гарла-чык», «На вуліцы Сонечнай», «Ключы бабу-лі Зімы». Пісаў таксама вершы, некаторыя з іх пакладзены на музыку.
    З успамінаў М.П. Даніленкі
    Ёсць у Лоеўскім раёне в. Ястрабка. Да вайны яна славілася сваімі жарабкамі, цудоў-на склюдаванымі будынкамі. Памятаю, калі хто ехаў на кірмаш на цудоўных конях, спіны якіх аж ільсніліся, людзі гаварылі: — Няй-начай з Ястрабкі паехалі.
    У часы калектывізацыі добрых гаспадароў з Ястрабкі амаль праз кожны двор раскула-чылі павысылалі каго ў Сібір, каго на Далё-кі Усход. Як праз густы туман, памятаю, як старэйшая мая сястра нясла мяне на плячах (у тых месцах кажуць «на калеках»), калі мы перабіраліся на новае месца жыхарства. Ву-чыўся ў Баршчоўскай сямігадовай школе, дзе каля старога будынка (яго пасля вайны раз-бурылі) на хвоі была здаравенная буслянка. Заўсёды бусел вясёлым клёкатам сустракаў нас, апантаных, калі мы выбягалі на перапы-нак. Напярэдадні вайны ў абласной газеце «Бальшавік Палесся», у мясцовай рэчыцкай і газеце «Літаратура і мастацтва» былі змешча-ны мае першыя вершы і апавяданні. У маіх архівах яны не захаваліся.
    Яшчэ толькі мы здавалі дзяржаўны экза-мен, а з рэпрадуктараў, устаноўленых у Рэ-чыцы на тэлеграфных слупах, загучаў усхва-ляваны голас Молатава. Пачалася вайна.
    537
    1945 — да нашых дзён
    Нейкі час мы, юнакі і дзяўчаты, працавалі на фанернай фабрыцы. На кожных яе паверхах, у падвале распарвалася драўніна-альха. З-за пары нікога не было відаць, цяжка было ды-хаць. У мяне ад шматлікіх скабак (ад тонкай фанеры) панарывалі рукі...
    У Лоеве, на высокім дняпроўскім беразе, каля ваенкамата нас, мабілізаваных зялёных хлапцоў, стрыглі. А потым мы грузіліся на баржу, і невялічкі катэр адчальваў ад берага. І тут у блакіце неба аднекуль паявіўся нямец-кі сцярвятнік. ЁнЁ знізіўся да брыючага палё-ту, лёг на левае крыло і праляцеў над бар-жай. Мы з жахам глядзелі на неба, з якога вось-вось зрынецца на нас смерць. Не, на гэ-ты раз пранясло. Самалёт зрабіў разварот і знік неўзабаве за зарэчнымі лясамі... Зрэшты пра гэты момант і іншыя праз шмат гадоў я напішу ў сваёй аповесці «Цёмная ноч». Яна друкавалася ў «Гомельскай праўдзе» ў 1991 г. Напісаны твор быў на адным дыханні, таму што ўсё, пра што ў ім распавядалася, даўно выспела ў сэрцы, адстаялася ў маіх думках.
    Ваяваў на Паўднёва-Заходнім фронце. Па-мятаю гучныя загалоўкі газет, калі наша ды-візія (яе называлі Кутлінскай па прозвішчу камандзіра) пераможна наступала. Але по-тым немцы заманілі нашы часці ў «клін» і «адсеклі» яго. У акружэнні аказаліся тры ар-міі — тысяча салдат, камандзіраў, танкаў, гармат. Так я папаў у палон...
    Пасля пачаліся блуканні па канцлагерах Аўстрыі. Пра ўсё перажытае там я напісаў у аповесці «Альпы». Яна прысвечана Сцяпану Халайчаву — грэку па нацыянальнасці. З ім давялося мне праглынуць не адзін кухаль го-ра. Цікава, што праз шмат гадоў — ён вядо-мы правізар -- прыехаў да мянўе Гомель з Мінеральных Водаў, паблізу якіх жыў. Мы хадзілі з ім па гарадскіх вуліцах, стаялі над Сожам, сядзелі ў нашым парку. Стараліся менш успамінаць тыя дні, калі разам уцякалі з аднаго лагера, які знаходзіўся каля г. Ін-сбрук, калі абдзіралі рукі на заімшэлых ка-мянях альпійскіх скалаў. А калі скончылася вайна, я з Рэчыцы дабіраўся цераз Ястрабку ў свой Бодры. У нялёгкія пасляваенныя гады я працаваў настаўнікам у в. Казярогі. У ёй пахаваны ўзбекскі паэт Султан Джура.
    Першая кніжка - - апавяданні «Мая пес-ня» (1952). У ёй 11 твораў. Усяго напісаў 15 кніг, 2 з іх («Заветный океан» і «Мать Ма-рья») выдадзены ў Маскве ў выдавецтве «Со-ветский писатель». Асобныя творы друкава-ліся ў перакладзе на ўкраінскую, польскую, латышскую мовы. Сярод найбольш удалых
    сваіх твораў лічу аповесці «За Дняпром», «У другім эшалоне», «Апанаска Лугавы» (дру-каваўся яшчэ і працяг — другая аповесць «Валя Лугавая»), «Журлівіца», асобныя апа-вяданні.
    ЖУЧКЕВІЧ Вадзім Андрэевіч
    Нарадзіўся 19.11.1915 г. ў Лоеве. Доктар геаграфічных навук (1971), прафесар (1972). Заслужаны работнік вышэйшай школы Бела-nvci (1977). У 1939 г. скончыу Мінсю педага-ру . .
    гічны інстытут. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, пасля працаваў у сістэме народнай ас-веты і вышэйшай адукацыі. З 1964 г. ў БДУ (з 1976 загадчык кафедры»).
    Апублікаваў каля 350 навуковых работ па тапаніміцы, эканамічнай геаграфіі, методыцы выкладання геаграфіі. Аўтар кніг «Гарады і сёлы Беларускай ССР» (1959), «Паходжанне геаграфічных назваў Беларусі» (1961), «Та-паніміка Беларусі» (1968), «Агульная тапані-міка» (3-е выд. 1980), «Аб метадах выкладан-ня геаграфіі ў школе» (1967), «Геаграфія ў лічбах і параўнанні» (1971), «Кароткіроткі тапані-мічны слоўнік Беларусі» (1974), «Дарогі і водныя шляхі Беларусі» (1977), «Вуліцы па-мятаюць» (1979) і інш. Ім напісаны падруч-нік па геаграфіі Беларусі для школ. На пра-цягу многіх гадоў быў старшынёй Геаграфіч-нага таварыства Беларусі. Памёр 28.2.1985 г.
    П.Н.Бараноўскі.
    ІГНАЦЕНКА Іларыён Мяфодзьевіч
    Нарадзіўся 28.12.1919 г. ў в. Дамамеркі Лоеўскага раёна. Беларускі гісторык. Акадэ-мік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1974, член-карэспандэнт 1969), доктар гіста-рычных навук (1965), прафесар (1966). Ву-чыўся ў Клімавіцкім сельскагаспадарчым тэх-нікуме. Малады заатэхнік атрымаў размерка-ванне ў Амурскую вобласць. У кастрычніку 1939 г. быў прызваны на службу на Ціхаакі-янскі флот. Форму ён зняў толькі праз восем гадоў, у складзе Каспійскай, а потым Азоў-скай ваенных флатылій прымаў удзел у бая-вых аперацыях.
    Пасля вайны вярнуўся на Беларусь, праца-ваў інструктарам Гомельскага абкома КП(б)Б. Скончыў пракурорскія курсы, нейкі час працаваў пракурорам Гомеля. Экстэрнам здаў экзамены за гістарычны факультэт Го-мельскага інстытута. І тут жа яшчэ раз крута памяняў свой лёс: паступіў ў аспірантуру Белдзяржуніверсітэта.
    Такія крокі дыктаваў яму незалежны ха-рактар, аналітычны, самастойны склад мыс-лення. І высокая мера сумлення ў спалучэнні з разуменнем многага з таго, што для боль-
    538
    Вызначыліся працай
    шасці людзей было яшчэ незразумелым. Ра-бота за мяжой у Партыйным інстытуце ў Бу-дапешце ў 1955--56 гг., якраз напярэдадні трагічных падзей, дапамагла яму многае ўба-чыць і многае пераасэнсаваць.
    У выбары паміж партыйнай кар'ерай і творчай працай ён ніколі не ведаў сумненняў. Дацэнт кафедры гісторыі СССР БДУ, дэкан падрыхтоўчага факультэта для замежных студэнтаў. З 1966 г. да 1969 г. дырэктар Ін-стытута гісторыі партыі пры ЦК КПБ.
    Потым — дырэктар Інстытута гісторыі АН БССР. У 1969 г. яго выбіраюць членам-ка-рэспандэнтам, а ў 1974 г. — правадзейным членам АН БССР. З 1975 г. — ён зноў ды-рэктар Гістпарта, у 1980 г. — новае вяртанне ў акадэмічны інстытут, дзе ён працуе да сён-няшняга дня галоўным навуковым супрацоў-нікам, у 1995—97 гг. саветнік пры дырэкцыі Інстытута гісторыі НАН Беларусі.