• Газеты, часопісы і г.д.
  • Памяць Лоеўскі раён

    Памяць

    Лоеўскі раён

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 592с.
    Мінск 2000
    959.88 МБ
    У гады 1-й сусветнай вайны і Кастрычніц-кай рэвалюцыі Пяткевіч жыў у Стэфаніне. Яшчэ ў 1912 г. тут ён упершыню сустрэўся з вялікім польскім этнографам Казімірам Ма-шынскім. Машынскі адкрыў у асобе Пяткеві-ча надзвычай добрага інфарматара і ад яго за-пісаў многа этнаграфічных матэрыялаў. Па просьбе Машынскага Пяткевіч сам зрабіў не-каторыя запісы і перадаў збіральніку.
    Разам з братам Зыгмунтам і сям'ёй Часлаў Пяткевіч у 1923 г. пакідае Украіну і пераяз-джае ў Варшаву. Казімір Машынскі адразу прапануе яму работу ў этнаграфічным аддзе-ле Інстытута антрапалагічных і этналагічных навук Варшаўскага навуковага таварыства, дзе працаваў сам. З гэтага часу і пачынаецца інтэнсіўная навуковая работа Часлава Пятке-віча. «Ён прыступіў да навуковай працы толькі на 68 годзе жыцця, у веку, у якім большасць вучоных ужо не здольна да твор-чай працы», - - пісаў Панятоўскі ў прадмове да другой часткі манаграфіі Часлава Пяткеві-ча.
    У артыкуле «Крыж і д'ябал у вераваннях беларусаў» («Ведза і жыце», 1928, № 12). Часлаў Пяткевіч расказвае пра розныя мо-манты ў жыцці беларусаў канца 19 ст., у якіх сімвалічную ролю адыгрываў крыж: ста-ялі яны на сярэдзіне і ў канцы вёсак; будую-чы хату, майстры прыбівалі крыж на каньку; канчаючы веяць збожжа, селянін рабіў на горбе яго крыж; малявала яго на буханцы гаспадыня, саджаючы хлеб у печ; можна бы-ло сустрэць яго на дзвярах пабудоў пад час свята каляд; хрысціўся чалавек, спалохаўшы-ся грому; праводзячы чалавека ў апошнюю дарогу, жывыя ставілі крыж на яго магіле.
    Вельмі цікавае даследаванне Часлава Пят-кевіча «Земляробчыя багі ў вераваннях бела-русаў» («Вядомасці людознаўчэ», 1933, ІІ, сш. 1—2 (студзень — чэрвень). Тут аўтар расказвае пра звычай адведвання палёў на Юр'я, які існаваў на Беларусі яшчэ ў першыя дзесяцігоддзі нашага стагоддзя, апісвае жніў-ныя звычаі і абрады...
    Вялікая праца Пяткевіча «Памёршыя ў ве-раваннях беларусаў» («Паментнік Варшаў-скі», 1931, Ш, сш. 3) расказвае пра паха-вальны абрад 'на Беларусі. Найбольш цікавая
    241
    1945 — да нашых дзён
    частка гэтага даследавання — апісанне абра-ду «дзядоў». Аўтар дае падрабязнае апісанне свята ўшаноўвання «дзядоў» на Палессі, па-раўноўвае з другімі мясцовасцямі на Белару-сі; цікава расказвае, як на могілках адзнача-лася радаўніца. Значную ўвагу ўдзяляе ён во-сеньскім, або «змітраўскім» дзядам, што прыпадалі на найбліжэйшую суботу перад або пасля 26 кастрычніка (ст. ст.). Напісана таксама ў даследаванні пра русальны тыдзень і русалак, прыводзяцца паралелі, якія мелі месца ў Расіі і на Украіне.
    Высока цэнячы Пяткевіча як фалькларыс-та, Машынскі просіць яго дапоўніць працу «Усходняе Палессе». Дапаўненні гэтыя па-вінны мець такі характар, каб іх можна было выдаць асобнай кніжкай. Пяткевіч павінен быў не пісаць пра тое, што ўжо апісаў Ма-шынскі. На практыцы гэта не зусім удалося. І выйшла так, што манаграфія Пяткевіча «Рэ-чыцкае Палессе. Ч. І. Матэрыяльная культу-ра» вырасла якраз з дапаўненняў і дадаткаў да кнігі Казіміра Машынскага. Таму ў пер-шай частцы працы Пяткевіча, якая выйшла з Друку Ў Кракаве ў 1928 годзе — у тым жа го-дзе, што і «Усходняе Палессе» Машынска-га, — некаторыя раздзелы пра матэрыяль-ную культуру Рэчыцкага Палесся абмінуты зусім (напрыклад, рыбалоўства), а некато-рыя, як, напрыклад, пчалярства, ахарактары-заваны толькі збольшага.
    Даючы ацэнку працы Пяткевіча, Машын-скі - яе рэдактар — пісаў у прадмове да кні-гі: «Рэчыцкае Палессе» — адзіныў сваім ро-дзе дакумент. Ён дае дэталёвы вобраз вяско-вай культуры Рэчыцкага Палесся паміж 1863 і 1888 гадамі, намаляваны інтэлігентам, які вёў жыццё селяніна і прытым вызначаецца выдатнай памяццю, што запісала перажытае з фатаграфічнай дакладнасцю, Калі сёння гэ-тую кніжку ва ўсёй паўнаце могуць ацаніць толькі этнографы-спецыялісты, якія арыенту-юцца ў народнай матэрыяльнай культуры, то праз сотню гадоў, калі яшчэ больш адыдзе ў змрок мінуўшчыны культурны ўзровень, які тут апісаны, яе, без сумнення, ацэніць кож-ны».
    Першая частка трохтомнай манаграфіі Часлава Пяткевіча — каштоўны дакумент па матэрыяльнай культуры беларусаў канца 19 ст. Яна пачынаецца з падрабязнага апісання збору дзікіх пладоў, іх назапашвання на зіму. Вельмі важна, што аўтар дае мясцовыя назвы на беларускай мове. Апісваючы паляванне на Палессі, розныя прылады паляўнічага і ўзбраенне, Пяткевіч, як вялікі знаўца, цікава
    і займальна расказвае пра спосабы палявання на лася, мядзведзя, дзіка, глушца. У трэцім раздзеле працы апісваецца бортніцтва на Па-лессі. Наступны раздзел апавядае нам пра пастухоўства і гадоўлю дамашняй жывёлы, яе кармленне і догляд, нарыхтоўку кармоў.
    Багатыя на фактычны матэрыял раздзелы, дзе Часлаў Пяткевіч апісвае земляробства і агародніцтва Рэчыцкага Палесся. Пачаўшы ад апрацоўкі глебы, аўтар паказвае ўсе стадыі ў гаспадарчым цыкле селяніна: сяўба, пра-полка, жніво, капанне бульбы, малацьба. Як садзяць гародніну, полюць грады, знішчаюць кратоў, вусеняў, што паляшук мае з агароду за лета, як збіраецца гародніна — пра ўсё гэ-та чытач даведваецца з грунтоўнага раздзелу «Агародніцтва». Гэтак жа падрабязна апісва-юцца розныя стравы. Апрацоўка розных па-род дрэва, бандарства і выраб калёс, вясковае будаўніцтва складаюць змест некалькіх на-ступных раздзелаў. Такія ж глыбокія, зроб-леныя на высокім прафесійным узроўні апі-санні апрацоўкі валакна, скуры і воску; з ве-даннем справы расказвае аўтар пра мясцовае кавальства, бляхарства і слясарную справу сялян-палешукоў. Апошні раздзел працы рас-казвае пра грэблі, масты і дарогі на Палессі ў 2-й палавіне 19 ст. Пра гэта Пяткевіч пісаў у адным са сваіх артыкулаў яшчэ ў 1926 г.ў краязнаўчым часопісе «Земя».
    Усе гэтыя апісанні, скрупулёзныя, даклад-ныя, дэталёвыя, цікавыя з многіх пунктаў погляду, нават займальныя, праілюстраваныя шматлікімі рысункамі (усіх 291), і сёння прыводзяць этнографаў у захапленне.
    Стаўшы пастаянным супрацоўнікам аддзе-ла этналогіі Інстытута антрапалагічных і эт-налагічных навук Варшаўскага навуковага таварыства, Часлаў Пяткевіч з 1924 па 1936 год апрацоўвае свае зборы па матэрыяльнай і духоўнай культуры Рэчыцкага Палесся. Ён дзяліў увесь свой час паміж уласнай навуко-вай працай і апрацоўкай беларускіх этнагра-фічных матэрыялаў, што засталіся пасля смерці Міхала Федароўскага, аўтара ўжо вы-дадзеных да таго часу трох тамоў «Люду бе-ларускага», які завяшчаў свае велізарныя ру-капісныя матэрыялы па фальклоры і этнагра-фіі беларускага народа, сабраныя ім за 27 гадоў жыцця на Беларусі, Варшаўскаму наву-коваму таварыству, абавязаўшы яго апраца-ваць і выдаць далейшыя тамы галоўнай пра-цы свайго жыцця — «Люду беларускага». Але выданне іх не магло быць распачата да таго часу, пакуль не быў знойдзены чалавек, які добра ведаў бы, па-першае, беларускую
    542
    Вызначыліся працай
    мову, па-другое — быў бы знаёмы з духоўнай і матэрыяльнай культурай беларусаў. Шчас-лівым збегам акалічнасцей такой асобай ака-заўся Часлаў Пяткевіч. Як глыбокі знаўца бе-ларушчыны, ён зрабіў найвялікшыя паслугі пры падрыхтоўцы да друку і выданні ІУ тома «Люду беларускага», у які ўвайшлі прыказкі (9868 нумароў), розныя выразы, каламбуры, мянушкі, загадкі (520 нумароў) і інш. Архіў-ныя матэрыялы сведчаць пра велізарную ра-боту Пяткевіча па перапісцы, сістэматызацыі і ўкладанню тома. Прыказкі, сабраныя М. Федароўскім, складалі 28000 картак. Пятке-віч вылучыў з іх варыянты, дублеты і выпіскі з літаратуры, і такім чынам склаліся тыя 13 230 прыказак беларускіх, што ўвайшлі ў ГУ том «Люду беларускага..».
    Пасля выдання ў 1935 г. ІУ тома «Люду беларускага» Часлаў Пяткевіч бярэцца за ап-рацоўку велізарнага збору беларускіх народ-ных песень з мелодыямі, сабраных таксама Федароўскім. Ён складае, напрыклад, падра-бязны змест да «Любоўных песень», парад-куе матэрыял згодна з чарнавымі планамі са-мога Федароўскага. На вялікі жаль, хвароба, а потым і смерць спынілі гэтую працу. Бела-рускія народныя песні, сабраныя Федароў-скім, выйшлі з друку толькі пасля вайны.
    Уласная З-томная праца Пяткевіча была закончана. Ён нават паспеў зрабіць карэктуру першых дзесяці аркушаў другой часткі сваёй манаграфіі, якая мела назву «Духоўная куль-тура Рэчыцкага Палесся» (яна друкавалася не ў тым выдавецтве, што першая частка — «Рэчыцкае Палессе», і аўтар даў ёй самастой-ную назву) і выйшла з друку ў Варшаве ў 1938 г., пасля смерці аўтара. Рэдактарам гэ-тай працы, як і ІУ тома «Люду беларускага» М. Федароўскага, быў прафесар Станіслаў Панятоўскі.
    Змест 3-й часткі манаграфіі Часлава Пят-кевіча складала так званая грамадская куль-тура Рэчыцкага Палесся — апісанні калян-дарных і сямейных звычаяў і абрадаў і нека-торых іншых момантаў грамадскага жыцця сялян-палешукоў у 2-й палове 19 ст. Рукапіс яе быў поўнасцю падрыхтаваны да друку і здадзены аўтарам у касу імя Мяноускага. Да гэтага часу невядома, ці захаваўся ён дзе-не-будзь у архівах, ці загінуў у час вайны.
    Другая частка манаграфіі Пяткевіча пра беларусаў-палешукоў — «Духоўная культура Рэчыцкага Палесся». Гэта у большай частцы мемуары, успаміны Часлава Пяткевіча пра тыя ці іншыя факты і з'явы, якія ён назіраў у час свайго жыцця і працы сярод палешукоў;
    часткова зборнік фальклорных тэкстаў, дзе прыводзяцца паданні і казкі, легенды 1 народ-ныя вераванні, анекдоты, прыказкі, загадкі; часткова даследаванне, якое ставіць навуко-выя праблемы, нават у пэўным сэнсе часткова семасіялагічны слоўнік, бо аўтар амаль скрозь падае мясцовыя назвы прадметаў і з'яў, дае тлумачэнне прыказакі г.д.
    Аўтар апісвае народныя погляды на прас-тору і час, на атмасферныя з'явы і нябесныя целы, меру, лічэнне. Разглядаючы народную метэаралогію, Пяткевіч расказвае, як пале-шукі прадказвалі надвор'е, апіраючыся на на-зіранні за нябеснымі целамі, атмасфернымі з'явамі, агнём, дымам і вадой, некаторымі днямі года, на назіранні за паводзінамі пту-шак, вужоў, жаб і г.д., за раслінамі ў розную пару сутак. У другой кнізе прыведзены на-родныя погляды і павер'і, звязаныя з розны-мі дрэвамі, кветкамі і іншымі раслінамі, а таксама з рознымі прадстаўнікамі жывёльна-та свету. Беларускія народныя паданні пра рапуху, якая нібы мае благое вока, караля вужоў, пугача — чортавага найміта, жураўля — справядлівага балотнага гаспадара даюць падставу сцвярджаць, што многія народныя павер'і і паданні былі грунтам для ўзнікнен-ня некаторых твораў беларускага казачнага жывёльнага эпасу. У раздзеле «Чалавек» Пяткевіч падрабязна апісвае гігіенічныя звычкі палешукоў, народную медыцыну і ля-чэнне свойскай жывёлы. Шмат цікавага і каштоўнага матэрыялу ў раздзелах пра роз-ныя прымхі, уяўленні пра бога, святых, па-поў, пекла і рай, чортаі г.д.