Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 592с.
Мінск 2000
Завілі вяночак
На доўгі гадочак
На жыта густое
Пшано залатое...
У в. Суткова на Вялікдзень вадзілі караго-ды: «Канапелька», «Васілёчак, невясёлы твой дзянёчак» і інш. А ў Пярэдзелцы вадзілі «стралу» — хлопцы і дзяўчаты збіраліся ў карагод, браліся за рукі і беглі з аднаго канца вёскі ў другі:
І пабегла страла ў канец сяла Панесла ўзяла да цэркаўкі.
Ой ніхто к страле не прыступіцца
Ой ія, молі, не прыступіцца.
Прыступілася Ганна Іванаўна, Прынесла стралу на канец сяла. Ой, падружанькі, умывайцеся На гулянейка сабірайцеся...
На другім канцы сяла складалі новы кара-год. Бегалі, танцавалі і спявалі:
Ой, пушчу стралу да па ўсяму сялу,
Ох, ія, молі,
Ой, ляці страла на канец сяла
Ох, ія, молі, ...
Існаваў і звычай «пахавання стралы». У в. Дзяражычы стралу вадзілі ў запаветны дубняк на беразе Дняпра, куда сходзілася мо-ладзь з суседніх беларускіх і ўкраінскіх вё-сак.
Адным з важнейшых на Лоеўшчыне лічы-лася свята ў гонар Святога Юрая, якое адзна-чалася двойчы ў год — вясной 24 красавіка (6 мая па новаму стылю) і зімой 26 лістапада (9 снежня). У народзе існавала прыказка: «Зышліся два Юр'і, да абудва дурні: адзін галодны, а другі халодны», — у якой нібы не надта шанаваўся святы Юрай, але змест пры-казкі адлюстроўваў галоўным чынам не адно-сіны да святога, а час, які быў вызначаны для яго святкавання: вясной, калі ўзнікала няста-ча хлеба, і позняй восенню, калі наступалі маразы. Палешукі лічылі Юрая патронам земляробства, апекуном хатніх жывёл і на-чальнікам над ваўкамі. Існавала прыкмета: «Колькі на асенняга Юр'я снегу, столькі на вясенняга травы». Сяляне прытрымліваліся правіла забяспечання хатняй жывёлы сенам: «Да Юр'я павінна хапіць сена і ў дурня».
Як заўважыў Ч.Пяткевіч, у дзень Святога Юрая ўсе сяляне выходзілі раніцай на азімае поле, рассцілалі посцілку, на якой раскладалі прадукты, галоўным чынам свянцоныя, сне-далі, рэшткі яды закопвалі, каб збожжа ахоў-
валася ад граду. Азімыя пасевы на Юрая па-вінны вырасці такімі, каб у іх магла схавацца варона.
Лячэбныя ўласцівасці надаваліся святаюр-скай расе, па якой качаліся, каб набыць боль-шую фізічную сілу, дзяўчаты ж нават голыя з мэтай бяспекі ад русалак.
Палешукі імкнуліся першы раз выганяць скаціну на пашу на Юрай у глыб лесу, каб абараніць жывёлу ад ваўкоў. Ч.Пяткевіч прыводзіць такую легенду:
«Як святы Юрай убіў змея, то Бог яго паз-ваў дай кажэ:
— Калі ты такі асілак, што пабароў такое страшэннае ўродзішча, дак я цябе настаўляю начальнікам над ваўкамі, штоб ты іх суняў, бо яны, чортава тварэнне, рассваяволіліся, а мне за імі некалі наглядаць.
Ён ета так узяўся, дак зараз іх угаманіў дай паказаў ім іхняе стойла. Яны цяпер вель-мі баяцца св. Юр'я, слухаюць і душаць толь-кі таго звера, катораго ён ім пакажэ. Як бы не то, тоб досі нідзе не было нігоднае таварын-кі».
У Лоеўскім раёне нямала запісана весна-вых песень у пасляваенныя гады. Сярод іх, напрыклад, песня «Ой вясна мая, вяснянач-ка», у якой вясна персаніфікуецца:
— Ой, вясна мая, вясняначка,
Вясняначка.
Дзе твая дачка Мар'яначка,
Мар'яначка.
— Ах, у садочку шыла сарочку, А сарочку свайму сыночку Васілёчку.
У многіх юраўскіх песнях гучаў заклік да святога ўгодніка, каб ён узяў ключы і «адам-кнуў зямлю», «выпусціў расу», «на цёплае лета, на буйнае жыта, на ядраністае, на кала-сістае». У другім варыянце Юрый выпускае расу на кароўкі, траву на конікі, «мурог на авечачкі», «жвірочак на вутачкі і на гусачкі».
У некаторых песнях Юрай паўстае заступ-нікам сялян перад Богам, у якога ён просіць урадзіць жыта-пшаніцу, каб яны былі «ў кор-ні караністымі, усерадзіне сцяблістымі».
Выкананне разам з пэўнымі абрадамі гэ-тых песень мела магічнае значэнне, што вы-разна відаць з прыведзеных прыкладаў. Ад-нак магічная функцыя паступова ўступала месца пацяшальнай.
Не менш, чым Юрая на Лоеўшчыне шана-валі Міколу, у гонар якога было таксама вес-навое і зімовае свята 9 мая (22 мая па новаму стылю) і 6 снежня (19 снежня па новаму сты-лю). Аб адносінах сялян да Міколы сведчыць
552
З матэрыяльнай і духоўнай спадчыны
апавяданне, запісанае ў народзе Ч.Пяткеві-чам:
«Святы Мікола не толькі старэй за ўсіх святых, да мабыць і старшы над імі. Бабы, хадзіўшы ў Лоеў купляць абразы, не раз чу-лі, як ррускі, што іх малюе, казаў:
— Ей, бабёнкі, пакупайце св. Мікалая-чу-датворца, божаго ўгодніка; ён старшы над усімі святымі і свяцей за ўсіх. Святы Міка-лай — божы наследнік: як Бог памрэ, то св. Мікалай-чудатворац будзе багаваць, да не хто іншы»,
Як заўважыў Ч.Пяткевіч, святому Міколу народ не прыпісваў такога вялікага ўплыву на людскія справы, як Юраю, але яго лічылі найстарэйшым і адводзілі вобразу першае месца сярод іншых святых, лічылі яго чуда-творцам. Разам з тым бытавалі прыкметы, якія адлюстроўвалі сувязь свят у яго гонар з надвор'ем у той час: «Міколе не вер ніколі», «Да вясенняго Міколы няма лета, а да асен-няго няма зімы».
У песнях пра Міколу, нямногія з якіх запі-саны фалькларыстамі, падобна юраўскім, гу-чаў заклік да Бога вырасціць багаты ўра-джай. Мікола просіць бога:
Радзі, Божа, жыта густа, каласіста,
Густа, каласіста, ядром ядраніста.
А ехалі госці з чужое валосці,
У бару начавалі, пад сасною аганёк клалі.
— Каб гэта сасёнка да ў нашу старонку,
А з гэтае сасны было б тры угоды:
У карані сосны ды густое жыта,
У сярэдзіне сосны ды ярыя пчолы,
А ў вярхушцы сосны ды звонкія гуслі...
Важным святам лічылі на Лоеўшчыне, як і на ўсёй Беларусі, Сёмуху, або Тройцу. Дас-ледчыкі адносяць паходжанне свята да языч-ніцкіх часоў і звязваюць яго з культам рас-лін. Магчыма, таму двары і хаты сялян пры-біраліся зялёнымі дрэвамі, кветкамі.
У суботу, перад Тройцай, паміналі памёр-шых, спраўлялі Дзяды. У нядзелю дзяўчаты ішлі ў лес або на луг, завівалі вянкі, спявалі. Траецкія песні таксама адлюстроўвалі земля-робчыя клопаты сялян: «А хто лён сеяў — то няхай зародзіцца, а хто не сеяў, то няхай не родзіцца»; «Пасею жыта, да няхай зародзіць, пасею жыта, пасею пшаніцу, зарадзі, Божа, усяку пашніцу».
Веснавы цыкл заканчваўся русальным тыднем. У Лоеўскім раёне русалку ўяўлялі як дэманічную істоту ў выглядзе жанчыны з доўгімі валасамі. Русалкамі палохалі дзяцей, каб яны не хадзілі ў жыта. Абрады, якія вы-
конваліся ў мінулым, зараз не захаваліся, але са зместу русальных песень відаць, што дзяў-чаты імітавалі провады русалкі ў «шчыры бор», «за воду»: «Правяду русалку да й асін-кай заламлю».
Папулярным у Лоеўскім раёне было Ку-палле. У «Францыі сам кароль калісьці пад-пальваў купальскі касцёр на плошчы. Для купальскага вогнішча, якому надавалася ачы-шчальнае значэнне, раней збіралі ўсё непат-рэбнае: лахманы, стоптаны абутак, згніўшыя драўляныя рэчы, дровы і іншае, што, магчы-ма, сімвалізавала знішчэнне (спальванне) аджыўшага, замест якога павінна з'явіцца но-вае, чыстае.
Абрадавыя дзеянні на Купалле павінны былі ахоўваць людзей і хатніх жывёл ад ча-раўніц, ведзьмаў. Ч.Пяткевіч апісаў некато-рыя абрадавыя дзеянні і звычаі ў Рэчыцкім павеце, у тым ліку і ў Лоеве. Гаспадыні напя-рэдадні Купалы з самай раніцы рыхтаваліся да забеспячэння аховы кароў ад варожых учынкаў чараўніц. Ва ўсе парожнія пасудзі-ны ад малака клалі папаратнік і трымалі яго на працягу ўсяго дня. У хлявах для кароў ве-шалі на бэльках папаратнік і палынь, а каро-вам мылі вымя салёнай свянцонай вадой і вы-ціралі ручніком, які вісеў на абразах. На рогі вешалі абручы з папараці або з асінавых галі-нак, падкурвалі жывіцай, сабранай у дзень Івана Купалы год назад. І ўсё ж гаспадыня чагосьці чакала, баялася, каб нават суседка, якая магла б быць чараўніцай, не ўзяла якой-небудзь драбніцы. Ведзьма магла змяніць сваю постаць, прыйсці як суседка. Засцярогі ад чараўніц асабліва неабходныя былі менаві-та на Купалу, таму што, на думку сялян, ве-дзьмы на наступны ж дзень трацілі сваю д'я-бальскую моц.
На Купалле збіралі зёлкі, шукалі скарбы. Існавала павер'е: каму ўдасца сарваць кветку папараці, якая нібы цвіце адзін раз у год у купальскую ноч, той знойдзе скарб. Але гэту кветку ахоўваў цэлы легіён д'яблаў у постаці розных драпежных звяроў, птушак і невядо-мых да таго часу пачвар.
На думку палешукоў, кветку папараці мо-жа сарваць толькі вялікі дурань, які не мінае д'ябла, таму што той ад такога чалавека душу не купляе. Ч.Пяткевіч прыводзіць запісанае ім паданне:
«Адзін прыдуркаваты хлопец, пусціўшы валы, штоб пасліся, лёг пад кустом дай зас-нуў, а калі прачнуўся, то валоў не пабачыў, бо кудысь зышлі. Пашоў ён шукаць; хадзіў, аж покуль добрэ змерклася і не знайшоў.
553
1945 — да натых дзён
Умарыўся, дак сеў да пераабуваючы пастол, бо нешто ў ногу муліць, думае:
— Лягу тутака, да пасплю, покуль развід-няе, дай зноў пайду шукаць, бо прыйці дадо-му без валоў, то бацька наб'е.
Ета было ў купальскую ноч; калі сонцэ стало ўсходзіць, тоён прачнуўся дай сам сябе не пазнаў. Ведае, дзе валы, чуе, што кругом гаворыць: усякае дзераво, усякі звер і пціца, да знае, дзе што робіцца і што. будзе, да дзе якія грошы закопаны.
А знаеце, чэму ён стаў такі разумны? А ось чэму: ац ета ўчора, пераабуваючыся, нехаця абораю ў лытцы прыматаў папераціну, а яна ў поўнач зацвіла. Устаўшы, шморгнуў нагою, а шчык папераці з цветам, адарваўшыся, ас-таўся пад абораю. Забраўшы валы, прышоў дадому і давай расказваць усё што знае; усе з падзіву аж анямелі, але ён як разуўся, а цвя-ток негдзе выпаў, то хлопец зноў стаў такім самым дурнем, як і быў».
Асобае месца ў земляробчым календары займалі жніўныя абрады, якія вызначаліся адметнымі нацыянальнымі рысамі і багатай паэзіяй. Па словах этнографа М.Доўнар-За-польскага, зажынкі і дажынкі звычайна па-чыналіся ў шчаслівыя, па народнаму ўяўлен-ню, дні: панядзелак, аўторак, чацвер і субо-ту. Першую жменю зжатых каласоў жняя адкладвала ўбок і ўвечары прыносіла дамоў. Гаспадар пасля малітвы і вячэры клаў гэту жменю каласоў за абразы, а ў жніўні асвячаў у царкве, потым асвечанае зерне змешваў з насеннем для пасеву.
У некаторых месцах Беларусі зажынкі ад-бываліся ўвечары, перад заходам сонца. Дач-ка гаспадара з дзяўчатамі ішла на поле, брала з сабой яечню, сыр і гарэлку. Пасля пачас-тунку дзяўчаты зразалі па каласку і звязвалі невялікі снапок, акраплялі яго гарэлкаю і вярталіся дадому з песнямі: