Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 592с.
Мінск 2000
Вусна-паэтычная творчасць Лоеўшчыны. З даўніх часоў на Лоеўшчыне, як і на ўсёй Беларусі, святкаваліся Каляды. Калядная аб-раднасць, хоць і адносілася да зімовага часу, аднак была цесна звязана з земляробчымі клопатамі сялян, адыгрывала магічна-ўтылі-тарную функцыю. А.К.Кіркор называў Каля-ды «самым паэтычным і старажытнейшым са славянскіх святкаванняў, якія мелі несумнен-нае міфалагічнае значэнне».
Каляды святкаваліся з 24 снежня (7 сту-дзеня) да 1 студзеня (14 студзеня па новаму стылю). Пачыналіся яны са святочнай вячэ-ры, якая называлася поснай куццёй — аба-вязковай рытуальнай ежай. Куцця варылася з тоўчаных пшанічных або ячменных круп і была галоўнай стравай на вячэры, да якой таксама варылі квас (або суп) з грыбамі ці рыбай, аўсяны кісель з мядовай сытой, фрук-товы адвар, рыхтавалі таксама іншыя посныя стравы. Куццю ставілі на стол, накрыты аб-русам, пад які падсцілалі сена. Рытуальная ежа сімвалізавала надзеі на багаты ўраджай. Уся сям'я павінна была абавязкова паспраба-ваць усе стравы, а потым завяршыць вячэру куццёй. На куццю клікалі мароз, каб ён ле-там не марозіў пасевы і гародніну. Паміналі і ўшаноўвалі памерлых продкаў: адкладвалі ім на асобную талерачку па лыжцы куцці і ін-шых страў. Часам рэшткі куцці аддавалі рані-цай хатняй жывёле, каб яна была здаровай і плоднай.
Дамінантную магічную функцыю меў так-сама абрад абходу двароў калядоўшчыкамі. Яны віталі гаспадароў, прасілі дазволу ўвай-сці ў хату і праспяваць песні. Атрымаўшы дазвол, пелі велічальныя песні гаспадару,
249
1945 — да натых дзён
гаспадыні, іх дзецям, услаўлялі горад або вёску, дзе яны жылі:
А ў пана Івана ўмная жана.
Бог яму даў умную жану ў яго даму.
(Паўтараецца пасля кожнага радка).
Умная жана сенечкі мяла.
Сенечкі мяла, шэляжкі знайшла.
Ды закупіла ды тры гарады.
Ой, першы горад — славен наш Кіеў.
Ой, другі горад — славен Чарнігаў.
А трэці горад — славен наш Лоеў.
Як Кіеў славен — то ўсё царквамі,
Чарнігаў славен — усё казакамі,
А Лоеў славен — усё таргаўцамі.
Што ў Кіеў хадзіць — Богу маліцца,
А ў Чарнігаў — ваяваціся,
Ой, а ў Лоеў — таргаващся.
Запісана ў в. Дзяражычы ад М.Цямляк у 1965 г.
Функцыянальнасць калядных абрадаў і песень з часам мянялася. Асабліва выразна відаць гэта з абрадаў ваджэння «казы», «ка-ня», «мядзведзя», «жураўля». У эпоху феа-далізму ім надавалася магічнае значэнне, аб чым сведчыць песня, якая арганічна ўваходзі-ла ў абрад і суправаджала дзеянні казы:
Го-го-го, каза, каза шэрая!
Гдзе каза ходзіць, там жыта родзіць.
Гдзе каза не ўхаджае, там жыта не ўраджае,
Гдзе каза хвастом, там жыта кустом,
Гдзе каза рогам, там жыта стогам,
Гдзе каза нагою, там жыта капою...
Запісана ў в. Глушэц.
Увогуле калядныя святкаванні пераносілі сялян з іх цяжкага працоўнага жыцця ў іншы апаэтызаваны казачны свет, у якім гаспадар мог уявіць сябе заможным і шаноўным чала-векам.
Напярэдадні Новага года ўвечары нала-джвалі другую, багатую куццю з кілбасамі, салам, рознымі мяснымі і іншымі скаромнымі стравамі. Багатая куцця сімвалізавала даста-так на працягу ўсяго года. У навагодні вечар дзяўчаты шчадравалі — хадзілі па хатах і пелі песні, якія атрымалі назву шчадровак. Гаспадары частавалі дзяўчат, давалі ім пада-рункі. У многіх шчадроўках адбілася дарэнне дзяўчат.
Заканчваліся святочныя калядныя вечары трэццяй куццёй перад Вадохрышчам, якая была поснай, як і першая. Гаспадар крапіў свянцонай вадой хату, хлявы, адрыну, усе будынкі, маляваў крэйдай крыжы на сценах, дзвярах, вокнах, каб абясшкодзіць сям'ю і гаспадарку ад злых сіл. На думку сялян, доб-
раму ўраджаю і дабрабыту павінен быў спры-яць абход гаспадаром з гаршком куцці ў ру-ках будынкаў і рытуальная вячэра.
У свяце Вадохрышча 19 студзеня (6 сту-дзеня па старому стылю) спалучаліся языч-ніцкія традыцыі з хрысціянскімі, якія звяза-ны з хрышчэннем Ісуса Хрыста ў рацэ Тар-дань.
й З язычніцкіх часоў дайшло да нас і свята Грамніцы, якое адзначалася 15 лютага (2 лю-тага па старому стылю) і прысвячалася богу вясны Грамоўніку (Перуну). Народ гаварыў, што на Грамніцы зіма сустракаецца з летам, і верыў у прыкметы: «Калі на Грамніцы певень нап'ецца вадзіцы, то на Юр'я вол наесца тра-віцы». Сяляне спадзяваліся на паступовую замену ўлады багоў зімы ўладай бога вясны Грамоўніка, які прынясе цёплыя дажджы. Палешукі, як і ўсе беларусы, рыхтавалі вас-ковыя свечкі, асвячалі іх у царкве. Запальва-лі іх і абпальвалі накрыж валасы на галаве “людзей і на шкуры жывёлы, выпальвалі так-сама крыжы на касяках акон і дзвярэй, каб абараніцца ад нячыстай сілы. Грамнічныя свечкі выкарыстоўваліся ва ўсіх найбольш важных справах: калі прымалі нованароджа-нага, пры адпраўленні яго да хрышчэння, пры вясельных: змовінах, пры вялікай на-вальніцы; калі насыпалі зерне для сяўбы, пры першым выгане скаціны на пашу, перад рытуальнай ежай на Дзяды, Каляды і Вялік-дзень; пры адпраўленні сыноў у салдаты; ка-лі чалавек паміраў і інш.
Грамнічнай свечцы надавалася звышнату-ральная магічная сіла, якая служыла гаспада-ру. Свечкі падвешваліся да дзвярных касякоў у хлявах кнотам уніз, каб абараніць жывёлу ад ведзьмаў і сурокаў. Нават рэшткі васко-вых сплаваў ад грамнічных свечак выкарыс-тоўваліся для лячэння, стварэння амулетаў і ў многіх іншых выпадках. Гэтыя свечкі заба-ранялася пазычаць нават сваякам.
Апошнім зімовым і першым веснавым свя-там, якое брала пачатак з язычніцтва, была Масленіца; прысвячалаея сонцу. Сімвалам сонца было кола, што вазілі разам з чучалам у час святкавання. «Ціха, амаль бязгучна праходзяць дні шырокай Масленіцы ў Бела-русі. Можна назіраць толькі слабыя водгала-сы ўсеагульнага разудалага балявання Ру-сі», — пісаў у 1895 г. этнограф-фалькларыст П.П. Дземідовіч у «Віленскім весніку» (№ 64).
Вядомы фалькларыст П.Бяссонаў таксама адзначаў, што ў беларусаў на Масленіцу няма такога «разгульнага шырокага вяселля», але існуе бязмежная, амаль роспачная страсць,
550
3 матзрыяльнай і духоўнай спадчыны
прычыну якой ён бачыў у язычніцкіх уяўлен-нях. «Дзяўчына беларуская ў саміх песнях скардзіцца на бацьку або маці, імкліва выры-ваецца з-пад іх апекі, патанае ў страс-Ці - >, — пісаў П.Бяссонаў. Ён параўноўваў тгесні беларускія з рускімі і нават антычнымі і прыходзіў да высновы, што <па колькасці песень, закончаных у нас (рускіх. — А.Ф.), тут няма і дзесятай долі таго, што ў беларусаў сабрана да аднаго моманту, канцэнтравана, гола, бессаромна, пладавіта, паўтаральна; ду-маем, што вакханкі, служыушыя таму ж бос-тву, на класічнай глебе ўступілі б у гэтых ад-носінах жанчынам беларускім... У карагодзе хоць і снег растае, зябнуць ногі, а страсць разбірае і прама вылятаюць з карагода пары, мінуты — і затым або разарвана свяшчэнная сувязь, або заведзена новая і сарваны «зялё-ны вяночак». — Так ад маладзіц разгар пера-ходзіць да дзяўчат, а разам з дзяўчатамі да вясны і яе вобразаў», У змешчаных у зборні-ку беларускіх песнях адлюстроўваецца свят-каванне Масленіцы, узаемаадносіны маладой жанчыны з сям’ёй мужа, яе нянавісць да свякрухі і свёкра і інш. Асабліва папулярныя былі песні пра каханне, страту «вяночка»: «У нядзельку рано маці доньку біла: «На што ты, шэльма, венчык страціла». У песнях па-казвалася і веснавая нястача ў сялян:
Да ў нас сягоння Масленіцаі
Да выляцела ластавіца.
— Да што ж нам вынясла?
— 3 карабоў жыта вытрасла, Ня ўсё жыта, — пшаніцу Да ўсякую пашніцу.
Масленіцу любілі таксама за дазвол есці скаромныя стравы перад вялікім постам, таму ў песнях выказвалася шкадаванне, што Мас-леніца шчаслівая не працягваецца да Вялі-кадня. У масленічных песнях сімвалізавалася развітанне з зімой і сустрэча з вясной. Таму спявалі нямала песень з заклікам лрыходу вясны і пажаданнямі высокага ўраджаю.
Веснавыя абрады і паэзія гэтага цыкла ха-рактарызуюцца асаблівай разнастайнасцю зместу. Перш за ўсё гукалі вясну, якую аду-хаўлялі, і таму да яе звярталіся як да чалаве-ка з лросьбай хутчэй прыйсці і прынесці цяп-ло («Благаславі маці, вясну гукаці, цёплага лета дажыдаці»). Асабліва папулярнай паў-сюдна ў'Беларусі была песня «Вол бушуе — вясну чуе>, запісаная ў шматлікіх варыянтах:
Вол бушуе — Вясну чуе,
Свінпя рые —
Корань чуе.
Воран грача —
Сыра хоча, Дзеўка плача — Замуж хоча.
У прыведзенай песні па сутнасці раскрьпа і асноўная тэматыка твораў веснавога цыкла У гэты час вадзілі карагодьг пад песні, у якіх славілася вясна, адлюстроўваліся сямейныя ўзаемаадносіны, каханне дзяўчыны і хлопца, аграрныя тэмы і інш. Змест некаторьгх песень зводзіўся да ўзаемных кпінаў хлопцаў і дзяў-чат або жыхароў суседніх вёсак, як напрьгк-лад:
Ой, ва гародзі ў холадзі, ю холадзі, Стаялі коні ў золаці, ю золаці.
Некаму сесьці паехаці, й паехаці, Сеўкоўскіх дзевак атведаць, й атведаці. Сеўкоўскі дзеўкі багаты, й багатыя, Даюць падаркі кашлаты, й кашлатыя. Дзеражыцкія дзеўкі ўбогі, й убогія, Даюць падаркі шаўковы, й шаўковыя.
Запісана ў в. Дзяражычы ў 1980 г.
Асаблівую цікавасць выклікаюць валачоб-ныя абрады і песні. На Вялікдзень гурты хлопцаў (часам і мужчын) хадзілі ад хаты да хаты з песнямі, у якіх услаўлялі вясну, велі-чалі гаспадара, гаспадыню, сыноў, дачок, прадказвалі ўрадлівае лета, зычылі шчасце і дастатак сям’і. Песні сулраваджаліся музы-кай. А.К.Кіркор у нарысе аб Беларускім Па-лессі адзначаў, што валачобнікаў запрашалі ў хату і частавалі свянцонымі прадуктамі, да-рылі кавалкі пірага і мяса, якія складваліся ў спецыяльны мяшок. Хлопец, які насіў такі мяшок з падарункамі, называўся механошай. Распаўсюджаны былі гульні: катанне з луб-коў фарбаваных яец, біццё іх (той, чыё яйцо было разбіта, аддаваў яго таму, у каго яйцо мацкейшае). Па словах А.Кіркора, розныя велікодныя гульні працягваліся да Юр’я (23 красавіка па ст. стылю).
У многіх вёсках Лоеўскага раёна весна-выя, асабліва валачобныя абрады і песні доб-ра захаваліся да нашага часу, але не ва ўсіх месцах яны дасканала вывучаны, у тым ліку і ў Лоеўскім раёне. У вёсках Шчытцы і Кру-пейкі вясной вадзілі танкі, у якіх прымалі ўдзел амаль усе жыхары. Яны збіраліся ва-кол пяшчаных горак, садзілі на іх дзяцей, каб лепей было за імі прыгледзець, вадзілі «крывы танок» і спявалі:
А ў крынога танка
l ie выведу вянка
55!
1945 — да натых дзён