• Газеты, часопісы і г.д.
  • Памяць Лоеўскі раён

    Памяць

    Лоеўскі раён

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 592с.
    Мінск 2000
    959.88 МБ
    Да павей вяцярочку
    Да падай халадочку
    Да па чыстаму полю
    Па жыцечку ядраному
    Да пара жыта жаці
    У снапочкі вязаці...
    Запісана ў в. Ручаёўка.
    Снапок падносілі гаспадару, які ставіў яго на кут пад абразамі на пакладзеныя ім чаты-ры медныя манеты і кланяўся. На Прачысту снапок абмалочваўся, зерне асвячалі ў царкве і на другі або на трэці дзень засявалі ім уза-ранае поле. Пры гэтым пазваньвалі манетамі, якія раней ляжалі пад снапком.
    У час жніва, нялёгкай працы пад пякучым сонцам, абрадавыя дзеянні, за выключэннем спеваў, не выконваліся. Шматлікімі адметны-мі абрадамі і звычаямі характарызаваліся да-жынкі. Элементы з іх захаваліся да нашага часу. Дажаўшы жыта, жнейкі спляталі вялікі вянок з жытніх каласоў і кветак, ускладалі яго на галаву выбранай прыгожай жанчыны, бралі з сабой дажыначны сноп і ішлі да гас-падара (у 60-я гады ў некаторых вёсках Па-лесся ішлі да старшыні калгаса) з песнямі, сярод якіх спявалі і наступную:
    Да гудзець поле, гудзець,
    Багіня з поля ідзець.
    Гаспадарыку, не ўлякайся,
    У святлічку не схавайся,
    Выкаці бочку піва,
    А другую гарэлкі...
    На Палессі існаваў і абрад завівання бара-ды: на дажынках пакідалі некалькі каласкоў жыта, «завівалі» іх, клалі хлеб і соль, паліва-лі каласкі вадой і прыгаворвалі або спявалі:
    Радзі, Божа, жыто на новае лето,
    Нашы млодкі малы,
    Штоб стоячы жалі
    Да ў снапочкі вязалі
    І ў копачкі клалі.
    З кароткага агляду традыцыйных народ-ных абрадаў земляробчага календара і звяза-най з імі паэзіі відаць, якой багатай была ду-хоўная культура беларусаў Палесся, якую дабратворную ролю адыгрываюць яе лепшыя традыцыі ў сучасным жыцці, у тым ліку і на Лоеўшчыне.
    Не меншую цікавасць маюць сямейныя аб-рады, традыцыі якіх жывуць і зараз у радзін-ных, вясельных і пахавальных абрадах.
    Сямейныя абрады ў духоўным жыцці жы-хароў Лоеўшчыны займалі пачэснае месца. Урачыста, у адпаведнасці з пэўным рытуа-лам, адзначалася нараджэнне дзіцяці. Радзін-на-хрэсьбінныя абрады ў беларусаў захавалі-ся лепш, чым у другіх народаў, і вызначаюць нацыянальную спецыфіку іх духоўнай куль-туры. Магічная функцыя ў гэтых абрадах ра-ней была дамінантнай, яна абумоўлівалася імкненнем забяспечыць шчаслівую долю но-ванароджанага. Існавала шмат прыкмет і па-вер'яў, па якіх угадвалася доля дзіцяці. На думку рэчыцкіх палешукоў, адзначаў Ч.Пят-кевіч, шчаслівым павінен быць нованароджа-ны ў «чапцы» (сарочцы).
    — Мой сынок, кумка галубка, радзіўся ў чэпчыку — будзе шчаслівы.
    554
    З матэрыяльнай і духоўнай спадчыны
    — Ой, падажджы, саколка, у чэпчыку ра-дзіўся, то добрэ, бо здароў будзе, але ці будзе шчаслівы, то маецца ад таго, якую яму Бог зорку засвяціў: светлую чы цьмяную, нача пад якою планетаю ён радзіўся, пад шчаслі-ваю, чы пад ліхою.
    Будучы лёс чалавека вызначаўся і ад таго, у які час ён нарадзіўся, якая пры гэтым была пагода і інш. Ч.Пяткевіч запісаў у Рэчыцкім павеце такія прыкметы і павер'і.
    «Дабрата і ліхата чалавека або жонкі маец-ца ад таго, калі ён радзіўся: як у пагоду, то будзе змірны, вясёлыі такі добры, што прос-та «ласіная душа чалавек». Родзіцца, калі ца-рэўна плачэ, нача тагды калі дождж ідзе і сонцэ грэе — будзе ангельская душа чалавек, а як прыйдзе на божы свет у негадзь — зад-рыпанец і разявака, а калі жонка, то будзе плакса. Ліхія людзі родзяцца ў мяцеліцу, а найгоршые тагды, калі чорт едзе з вяселлем (падчас віхру); калі чалавек, то будзе п'яні-ца, злодзей, або разбойнік, а калі жонка, то вельмі настырнёная, расхадовая або і ведзьма і сваею смерцю не памрэ». Лічыўся шчаслі-вым той, хто нарадзіўся ў нядзелю.
    Цяжарная жанчына павінна была засцера-гацца сурокаў, ліхіх вачэй, чаравання, спало-ху. Ей нельга было глядзець на нябожчыка, каб дзіця не было бледным, не наступаць на крывыя прадметы (дугу і інш.), каб яно не было гарбатым, і да т.п. Ачышчальную ролю ад варожых сіл адыгрывала вада, якую выка-рыстоўвалі з гэтай мэтай пры хрышчэнні. Ка-лі выпраўлялі куму і кума хрысціць дзіця, хроснай маці на Палессі давалі вузельчык з зернем, пячной глінай і соллю, якія трэба бы-ло выкінуць на скрыжаванні дарог, каб не было ліхой сустрэчы і ніхто не сурочыў дзі-ця. На хрэсьбінах, якія наладжваліся ў гонар хрышчэння нованароджанага, хросных баць-коў ушаноўвалі, саджалі на кут — ганаровае месца. У апісаным палескай настаўніцай хрэсьбінным абрадзе пачынаў урачыстасць дзед дзіцяці: ён наліваў чарку гарэлкі, выпі-ваў, а рэшткі выліваў уверх са словамі: «Дай жа, Божа, штоб наш унук вялікі рос!» Клаў у чарку капейку, наліваў гарэлкі і перадаваў хрышчонаму бацьку, які таксама няпоўнасцю выпіваў гарэлку, вымаў капейку і выплёскваў рэшткі ўверх і прыгаворваў: «Каб наш хры-шчэннік так высока скакаў» і вяртаў чарку Дзед клаў у чарку срэбраны грывенік, налі-ваў зноў гарэлкі і перадаваў хроснай маці, якая паўтарала словы папярэдніка. У час хрэсьбін спявалі шмат песень, звязаных з урачыстай падзеяй і прымеркаваных да яе. У
    многіх вёсках у памяці людзей традыцыйныя песні яшчэ захаваліся, як і некаторыя абра-ды. Асабліва жывучым аказаўся абрад пад-рыхтоўкі бабкай-павітухай кашы. Гаршчок з кашай разбіваюць у час застолля і раздаюць удзельнікам урачыстасці, якія пры гэтым да-юць падарункі з зычэннямі.
    На Палессі яшча лепш захаваліся некато-рыя шлюбныя абрадавыя традыцыі. У 1970— 80 гг. зроблена было нямала апісанняў абра-даў і песень, якія спяваліся на вяселлі ў Ло-еўскім раёне. Вясельная абраднасць мела некалькі этапаў, асноўныя з якіх характэрны і для абрадаў Лоеўшчыны: сватанне, запоіны (заручыны), вянкі (зборная субота), кара-вайны абрад, пасад нявесты, вянчанне, вясел-ле (застолле) у маладой і ў маладога, шлюб-ная ноч маладых, перазоў. У некаторых вёс-ках бывалі і свае мясцовыя асаблівасці, напрыклад, на розных этапах адбываўся аб-мен падарункамі, але абдорванне маладых часцей за ўсё паўсюдна рабілі пры дзяленні каравая.
    Сваталі дзяўчыну раней вечарам у суботу, гаворку пачыналі іншасказальна: цікавіліся, ці няма на продаж цялушкі. Гаспадары добра ведалі, пра якую цялушку ішла размова, але прыкідваліся, што не разумеюць сватоў, і працягвалі такі ж гумарыстычны дыялог, своеасаблівы торг, у чым не без падстаў дас-ледчыкі бачаць рэшткі старадаўняй формы шлюбу — куплі-продажу нявесты. Пры зго-дзе выдаць замуж дзяўчыну прызначаўся дзень запоін (або заручын). На запоіны пры-ходзілі бацькі і сваякі маладых, садзіліся за стол, частаваліся. Увесь час спявалі песні, звязаныя з рытуалам і не звязаныя з ім. У в. Бывалькі ў 1980 г. была запісана песня, якая выконвалася дзяўчатамі на заручынах:
    Ой, прыходзь на заручыны,
    Дзе дзевачка заручаецца
    Ды ад роду адракаецца, Ды к хлопчыку прылучаецца.
    — Ой, зяць мой любы,
    Не будзь ты горды,
    Каб цябе людзі зналі.
    Палож рублік на талерачку,
    Штоб музыкі гралі.
    Палож другога,
    Хоць залатога,
    Штоб дружачкі скакалі.
    У бутэльку ад выпітай гарэлкі, прывезенай сватамі, дзяўчына насыпала жыта і аддавала бацькам маладога, што сімвалізавала яе згоду ўвайсці ў сям'ю жаніха. Свякруха рассыпала
    559
    1945 — да натых дзён
    зерне ў сваёй хаце, на двары і спадзявалася, што такое абрадавае дзеянне будзе садзейні-чаць шчасцю і дабрабыту сям'і. На запоінах або заручынах дамаўляліся аб канкрэтных днях вяселля. Усё гэта адлюстроўвалася ў ад-паведных песнях, напрыклад у песні, запіса-най у той жа вёсцы:
    Ой, пад плотам бузіна
    Ды закручаная.
    Не чапайце мяне хлопцы:
    Я заручаная.
    Не вядзіце мяне ды па пожаньцы:
    Па пожаньцы мае ножкі баляць, А па дарожцы яны самі бяжаць.
    Што чарот, што асока — харошае зелле,
    А як будзе мясаед,
    Дык будзе вяселле.
    Напярэдадні вяселля, звычайна ў суботу, нявеста запрашала сваіх сябровак рыхтаваць вяночкі, кветкі для жаніха, дружак. Такі этап вясельнага абраду называўся зборнай суботай (месцамі: вяночкамі, вянкамі, дзявочым веча-рам і інш.). Яго традыцыі захаваліся і зараз. Да нявесты прыязджаў жаніх з братамі, сёс-трамі, дружкамі; дзяўчаты, сяброўкі мала-дой, прымушалі маладога выкупіць вяночак. Усе абрадавыя дзеянні суправаджаліся пес-нямі: «Сягоння субота — святы дзянёчак. Звілі Марыі з руты вяночак...»: «Зборная су-ботачка, зборны дзень. Ды сабрала Леначка ўсіх людзей, ды садзіла яна іх усіх у рад...». Вяночак з руты сімвалізаваў маральную чыс-ціню і цнатлівасць дзяўчыны, ён упрыгожваў падвянечны ўбор нявесты.
    У гэты ж дзень рашчынялі каравай у мала-дой і маладога або ў іх хросных маці. Існаваў спецыяльны рытуал падрыхтоўкі, выпечкі і дзялення каравая.Усе цырымоніі адбываліся пад пэўныя песні. На рашчынанне, замес і па-садку каравая ў печ каравайнікі і каравайні-цы прасілі благаславення, дзякавалі Богу:
    А хвала табе, Божа,
    Што мы дзела зрабілі,
    Каравай учынілі,
    Замясілі, усадзілі.
    Замясілі, усадзілі
    Ручанькамі ды бялёнькімі, Перснямі залаценькімі.
    Запісана ў в. Дзяражычы ў 1980 г.
    Каравай сімвалізаваў дабрабыт сям'і, шчаслівае памнажэнне рода. Асаблівае шана-ванне каравая абумоўлівалася перш за ўсё тым, што з ім, хлебам, звязваўся матэрыяль-ны дастатак, лёс сям'і. У шматлікіх песнях
    хораша паэтызаваўся яго персаніфікаваны вобраз, які ўвасабляў чалавечыя рысы: ён «у печы йграе, заслонку адбівае», кліча каравай-ніц: «Дзе ж вы так забарыліся, інто да мяне не з'явіліся»; яму раяць «піражочкам папі-рацца, да новай каморанькі дабірацца» і г.д. У песнях гучаў заклік «расці караваю вышэй таго гаю... Вышэй тае печы, што ўтрох можна легчы». «Расці, расці, каравай, выша стаўба медзянога, выша жаніха маладога», — пелі жанчыны, якія рыхтавалі яго: «багатая ўчы-няла, прыгожая качала, чэраватая мясіла; гу-батая сажала, а красная ды харошая ў печ заглядала», і гэтым тлумачылі ўпэўненасць, што каравай абавязкова ўдасца.
    Пакуль каравай знаходзіўся ў печы, жан-чын, якія яго ўчынялі, частавалі, паілі гарэл-кай. У гэты ж час пелі шмат песень:
    А хвала табе, божа,
    Што мы дзела зрабілі, Каравай учынілі
    Замясілі, усадзілі.
    Замясілі, усадзілі
    Ручанькамі ды бяленькімі Перснямі залаценькімі.
    «Запісана ў в. Дзяражычы.
    Каравай упрыгожвалі спецыяльна выпеча-нымі «шышкамі», булачкамі, галінкамі елак, мятай, лісцем ліпы і іншым, абгортвалі ручні-ком. Нярэдка каравайніцы патрабавалі вы-куп. Брат маладой плаціў грошы і на веку з-пад дзяжы выносіў каравай у клець, адкуль яго забіралі на застолле і ў пэўны час дзялілі.