Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 592с.
Мінск 2000
Характарызуючы ўяўленні сялян палескай вёскі пра чорта, Пяткевіч прыводзіць цэлы шэраг народных апавяданняў, якія з'яўляюц-ца яскравымі прыкладамі пераходу прымхаў у казку.
Вельмі цікавы, напісаны з глыбокім ведан-нем «Музыка і танцы». Часлаў Пяткевіч быў сам здольны музыка, іграў на розных інстру-ментах, таму ён так прафесійна і падрабязна апісвае, як робяць скрыпкі і як вучацца и-раць на іх. Характарызуючы высокі ўзровень музычнай культуры беларусаў-палешукоў, аўтар расказвае пра многіх здольных мясцо-вых музыкаў і майстроў скрыпічнай вытвор-часці. Такі быў, напрыклад, Іван Бурак з вёс-кі Гарошкава, якога нават за 70 кіламетраў прыязджалі наймаць, каб граў вяселле, або Анопрэй Крывенчык, што ўмеў, трымаючы скрыпку за плячыма, іграць няблага трапака і адначасова ў такт скакаць упрысядкі. Жы-хар вёскі Дубровіца Змітро Худзенка быў
543
1945 — да нашых дзён
здольны сталяр і вядомы на ўсю ваколіцу майстра скрыпак. Вось што піша Часлаў Пят-кевіч пра гэтага здатнага чалавека: «У 1878 годзе, маючы гадоў 50 з гакам, ён зрабіў мне за 5 рублёў скрыпку, якая з выгляду нічым не адрознівалася ад робленых у спецыяльных майстэрнях і мела прыемны голас. Праз 8 га-доў яе цанілі ўжо на 100 рублёў, а ў 1900 го-дзе музыка (вучань Варшаўскай кансервато-рыі), дакладна вывучыўшы яе, сказаў, што гэты інструмент бездакорны і мала адрозніва-ецца ад скрыпак даўнейшага фабрычнага вы-рабу».
У гэтым раздзеле Часлаў Пяткевіч апісвае ігру на дудцы, трубе, бубне, расказвае, якііз чаго іх робяць, характарызуе народныя тан-цы: «Мяцеліцу», «Лявоніху», «Мікіту» і інш. Цэлы падраздзел прысвечаны ўражлі-васці і рэагаванню палешукоў на музыку.
Вось якое ўражанне рабіла ігра на фар-тэп'яна на таго ж Івана Бурака. Часлаў Пят-кевіч прыводзіць яго словы: «Раз здаецца, што ета негдзе салавейкі або жаваранкі пе-юць, то між німі зязюля кукае, а далей робіц-ца ўсё галасней, усё весялей, і ты радуешся, але не доўга, бо ось быццам то хмарыцца, гу-дзе злавешчэ, тоўпіцца, тоўпіцца ў неперэста-ючы гром...»
Праца Часлава Пяткевіча пра матэрыяль-ную і духоўную культуру беларускага Речыц-ага Палесся — каштоўны дакумент з3 гісто-ыі нашага народа. Аўтар, пражыўшы 36 га-ўэў на Палессі, пільна прыглядаючыся да побыту і духоўнага жыцця палешукоў, сабраў вельмі багатыя этнаграфічныя і фальклорныя матэрыялы. І калі б удалося знайсці рукапіс яшчэ трэцяй часткі манаграфіі Часлава Пят-кевіча, нашы веды пра Рэчыцкае Палессе канца 19 ст. былі б яшчэ паўнейшыя, а бела-руская этнаграфія і фалькларыстыка ўзбага-ціліся б яшчэ адной важнай працай.
Памёр Часлаў Пяткевіч 10 кастрычніка 1936 г. ў Варшаве. І.У.Саламевіч.
Полымя. 1967. № 1.
СІНІЛАЎ Кузьма Раманавіч
Нарадзіўся 14.5.1902 г. ў в. Бывалькі Ло-еўскага раёна. Ваенны дзеяч. Генерал-лейтэ-нант (1944). Скончыў Ваенную акадэмію імя Фрунзе (1936). У Чырвонай Арміі і войсках НКУС з 1919 г. Удзельнік грамадзянскай вайны, баёў на Усходне-Кітайскай чыгунцы (1929), савецка-фінляндскай вайны 1939—40 гг. З чэрвеня 1941 г. начальнік упраўлення пагранвойск Мурманскай акругі, камандзір дывізіі войск НКУС. З кастрычніка 1941 г. камендант Масквы, з 1953 г. начальнік ваен-
най кафедры інстытута. Узнагароджаны ор-дэнам Леніна, 4 ордэнамі Чырвонага Сцяга, 2 ордэнамі Айчыннай вайны 1-й ступені, ордэ-нам Чырвонай Зоркі. Памёр 30.12.1957 г.
Успаміны пра К.Р.Сінілава карэспан-дэнта газеты «Красная звезда» З.Хірэна
Перагортваючы свае запісы ваенных гадоў, я наткнуўся на адзін, які быў зроблены са слоў генерал-маёра Кузьмы Раманавіча Сіні-лава. Запіс гэты быў зроблены хутка пасля апублікавання пастановы Дзяржаўнага Камі-тэта Абароны аб увядзенні з 20 кастрычніка 1941 г. ў Маскве і прылягаючых да горада ра-ёнах асаднага становішча. Тады ж Сінілаў і быў прызначаны ваенным камендантам сталі-ЦЫ.
Чалавек, якому было тады не да раскрыц-ця сваіх пачуццяў і перажыванняў, паведаміў мне, карэспандэнту «Красной звезды», дэта-лі, аб якіх у той час не прынята было гава-рыць.
Запіс, аб якім пойдзе размова, быў зробле-ны пасля ваеннага парада 7 лістапада 1941 г. Амаль увесь кастрычнік палонныя немцы, та-ды яшчэ даволі наглыя і самаўпэўненыя, без стомы паўтаралі, што вайна скончыцца 7 ліс-тапада, з уступленнем германскай арміі ў Маскву. У пачатку нашай размовы Сінілаў гаварыў, што ў акупіраваных раёнах Падмас-коўя немцы нават паспелі адсвяткаваць узяц-це Масквы.
Масква тым часам працягвала жыць сваім прывычным, напружаным жыццём. Адбіўшы чарговы паветраны налёт, зенітныя батарэі запасаліся снарадамі. Як і ў мірны час хлеб-ныя аўтобусы са свежымі батонамі імчалі ра-ніцай ад булачнай да булачнай, так і цяпер ледзь не гэтыя ж самыя аўтобусы, але застаў-леныя жалезнымі латкамі са снарадамі, імча-лі ад батарэі да батарэі. Здаралася, што боеп-рыпасы заканчваліся яшчэ да канца налёта, і тады даводзілася тэрмінова пасылаць за імі на склад, а то і непасрэдна на завод.
У гэтай вось абстаноўцы Сінілаву аб'явілі аб маючым адбыцца 7 лістапада парадзе. Гу-чала гэта амаль непраўдападобна. Войску го-радзе было мала, ды і тыя з мінуты на мінуту павінны былі пайсці на фронт. Паветраныя налёты, якія рабіліся раней толькі па начах, учасціліся і днём. Да ваеннага парада звычай-на пачыналі рыхтавацца за паўтара-два ме-сяцы, а тут паведамілі за тры дні, папярэдзіў-шы пры гэтым: нікому нічога не гаварыць. Але як жа не гаварыць, калі тыя, каму павін-на было выйсці на Красную плошчу, ніколі
544
Загінулі ў Афганістане
раней у Маскве не былі. Аб парадзе ж Сіні-лаў мог паведаміць камандзірам часцей толь-кі ў 2 гадзіны ночы 7 лістапада, а пачатак быў назначаны на 8 гадзін раніцы.
І вось, расказваючы тады пра гэта, Сінілаў не ўтойваў ахапіўшай яго ў той час некаторай разгубленасці. У гэтыя ж якраз дні ішла ін-тэнсіўная падрыхтоўка вайсковых часцей і апалчэнняў да адпраўкі на фронт, а тут спат-рэбілася сканцэнтраваць увагу і на парадзе.
Напярэдадні, 6 лістапада, стаяла хаця і не-калькі воблачнае, але лётнае надвор'е. Гэта не магло не турбаваць каменданта ды і ўсіх астатніх военачальнікаў. Ноччу на 7 лістапа-да пайшоў мокры снег, а раніцай разгулялася завіруха. Сінілаў аб'яджаў вайсковыя часці і паглядваў на неба. Акрамя вайсковых часцей, у парадзе прымала ўдзел больш за 20 баталь-ёнаў апалчэнцаў. Многія з іх не паспелі яшчэ атрымаць абмундзіраванне, зброю. Ваенную тэхніку разгрупавалі: танкі і гарматы стаялі на Манежнай плошчы, на вуліцах Горкага, Махавой, Герцэна, Пушкінскай, на плошчы Свярдлова. Войскі ішлі ўрачыстым маршам. Нават не верылася: калі гэта яны навучыліся так выразна крочыць. Мяцеліца, якая ратава-ла нас ад паветранага нападу ворага, ствара-ла ў той жа час вельмі неспрыяльныя ўмовы для прасоўвання танкаў і артылерыі. Усе пад'ёмы і спускі каля крамлёўскіх праездаў былі пасыпаны пяском. Асцерагаліся, што машыны будуць буксаваць. І сапраўды, зда-
рылася, што артылерыйская прыслуга амаль на руках выносіла гарматы. Пасля мяцеліцы пачаўся галалёд.
Танкі і гарматы рухаліся па Краснай пло-шчы. І тут адбылося нешта незвычайнае. Пе-рад самым Маўзалеем адзін танк рашуча раз-вярнуўся і накіраваўся у другі бок. За ім пас-ледаваў яшчэ адзін. Пры гэтым трэба ўлічыць, што танкі былі ўзброены поўным бо-екамплектам. Сінілаў атрымаў распараджэн-не неадкладна выявіць прычыны, якія адбы-ліся і вінаватых сурова пакараць. Ён памчаў-ся да месца здарэння. З вежы высунуўся малады танкіст у цвёрдым скураным шлеме і даволі спакойна стаў растлумачваць. Ён, аказваецца, атрымаў сігнал, што яго тава-рыш, камандзір другога танка, трапіў у бяду, таму спяшаўся яму на выручку. Але Сінілава, канешне, гэтае тлумачэнне не магло задаво-ліць. Ён тут жа памчаўся да другога танка. І тут генерал выслухаў прыкладна тую ж вер-сію. Потым стаў шукаць танк, які падаў сіг-нал. Да таго часу на плошчы сабралася шмат тэхнікі і адразу знайсці патрэбны танк было даволі цяжка. Вярнуўшыся да Маўзалея, Сі-нілаў далажыў абстаноўку. Пытанне пра па-каранне было знята. У той час зноў пабачыць Сінілава мне не давялося. А калі праз многа гадоў я стаў перагортваць старонкі блакнота і пажадаў сустрэцца з генералам, высветліла-ся, што яго ўжо няма ў жывых.
Загінулі ў Афганістане
ГРЫЦКОЎ Юрый Уладзіміравіч. Нара-дзіўся 16.4.1966 г. ў в. Чаплін Лоеўскага раё-на. У 1981 г. скончыў 8 класаў Чаплінскай сярэдняй школы, у 1985 г. — Буда-Кашалёў-скі саўгас-тэхнікум, атрымаў прафесію тэхні-ка-механіка і вадзіцеля аўтамабіля. Працаваў у саўгасе «Усход». 29.10.1985 г. Лоеўскім райваенкаматам прызваны ў рады Узброеных Сіл. З 9.3.1986 г. ў Афганістане, быў вадзіце-лем. Радавы Ю.У .Грыцкоў загінуў 18.5.1986 г. пры выкананні баявога задання. Пахаваны на радзіме, у в. Чаплін. За мужнасць і гера-ізм узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі.
З пісьма камандавання часці бацькам Ю. У.Грыцкова
...С чувством глубокой скорби сообщаю Вам о гибели при исполнении интернацио-
Помнік на магіле Ю.У Грыцкова.
245
1945 — да нашых дзён
нального долга Вашего сына Грицкова Юрия Владимировича.
Его короткая, но яркая жизнь оборвалась в расцвете сил, которую прожил Юрий чес-тно, стремительно, до конца выполнив свой воинский долг, доказав верность своей социа-листической Родине и военной присяге,
Свою смерть Юрий принял на боевом пос-ту за рулём автомобиля. При нападении душманской банды на колонну автомобилей проявил мужество и отвагу и до последней минуты своей жизни не покинул свой боевой пост.
Велика горечь утраты. Светлая память о Вашем сыне Юрии навсегда сохранится в сердцах его товарищей по оружию и коман-диров, у которых Юрий пользовался боль-шим авторитетом.
Я выражаю искреннее соболезнование Вам, Вашей семье, родным и близким погиб-шего.
Командир войсковой части
Саскевич
Зам. командира по политической части
Дмитриев
КАВАЛЕНКА Мікалай Іванавіч. Нара-дзіўся 18.1.1962 г. ў в. Пустая Града Лоеўска-
Помнік на магіле М.І.Каваленкі.
П.С.Шумігай.
га раёна. У 1979 г. скончыў сярэднюю школу, курсы вадзіцеляў пры Брагінскай аўташколе. 13.6.1980 г. Лоеўскім райваенкаматам прыз-ваны ў рады Узброеных Сіл. Служыў у Аф-ганістане, быў матарыстам. Пры выкананні баявога задання радавы М.І.Каваленка быў паранены. Памёр 5.12.1980 г. Пахаваны на радзіме, у в. Пустая Града.