Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 592с.
Мінск 2000
Пад кіраўніцтвам Іларыёна Мяфодзьевіча больш за 60 навукоўцаў абаранілі кандыдац-кія дысертацыі і 20 — доктарскія. Яго вучні на сённяшні дзень ствараюць касцяк гіста-рычнай навукі ў Беларусі.
Гісторыкі памятаюць, што менавіта па іні-цыятыве І.М.Ігнаценкі ў планы абодвухш-стытутаў быў уведзены шэраг новых тэм, ся-род якіх амаль што крамольная на той час — беларускі нацыянальна-вызваленчы рух. Супрацоўнікі Інстытута гісторыі партыі пера-далі ў ЦК КПБ даведкі аб поглядах і дзей-насці З.Х.Жылуновіча, У.М.Ігнатоўскага, якія адназначна падводзілі да высноў аб неаб-ходнасці іх рэабілітацыі.
Акадэмік Ігнаценка, канешне, належыць свайму часу, але ў кожнай сваёй грунтоўнай працы ён у нечым апярэджваў час.
Яго першая манаграфія — «Беднейшее крестьянство — союзник пролетариата в борьбе за победу Октябрьской революции в Белоруссии (1917—1918 гг.)», выдадзеная ў 1962 г., метадалагічна напісана з пункту гле-джання бальшавікоў. Але ад папярэдніх пуб-лікацый яе адрознівае спакойная характарыс-тыка беларускіх нацыянальных партый, па-каз іх платформ, палітычнага ўплыву без традыцыйнай лаянкі. Аналіз жа складу і ра-шэнняў Усебеларускага з'езда (снежань 1917) — гэта наогул адкрыццё новай тэмы ў беларускай гістарычнай навуцы. Тэкст кнігі па рашэнні партыйных цэнзараў быў закла-дзены ў камп'ютэр для высвятлення па спе-цыяльнай праграме метадалагічных хібаў і факталагічных скажэнняў — акцыя на той
час даволі дарагая. Манаграфія не састарэла
і да гэтае пары.
Другая кніга — «Февральская буржуазно-демократическая революция в Белоруссии» выйшла ў 1986 г. Да яе гэтым падзеям, якія лічыліся невыразнымі і небагатымі па зместу, прысвячаліся не больш як артыкул ці параг-раф. А тут — цэлая кніга, ды колькі новых фактаў, новых высноў. Чарговая кніга — «Октябрьская революция и самоопределение Белоруссии» (Мн., 1992), у злучэнні з папя-рэднімі, складае своеасаблівую трылогію.
У 1995 г. Іларыён Мяфодзьевіч выдаў ма-награфію «Кастрычніцкая рэвалюцыя на Бе-ларусі: асаблівасці і вынікі». Адметнай рысай гэтага твора з'яўляецца тое, што даследчык меў магчымасць свабодна асэнсаваць змест і характар падзей, выйсці за межы ідэалагіч-ных рамак, якія раней дыктавалі аўтарам высновы кожнага даследавання.
Найбольшая каштоўнасць у жыцці чалаве-ка — час. Для вялікага вучонага — тым больш. Акадэмік Ігнаценка за апошнія дзе-сяць гадоў выдаў тры манаграфіі, кожная з іх — роўная усяму папярэдняму навуковаму здабытку. | А.Кароль.
__ Беларуская мінуўшчына. 1966. № 1.
- ЕАЗЕКАІван "Гваніавіч
Нарадзіўся 9.10.1914 г. ў Лоеве. Беларускі гісторык, філосаф. Кандыдат філасофскіх навук (1951). Заслужаны работнік вышэй-шай школы Беларусі (1977). У 1939 г. екон-чыў Беларускі інстытут народнай гаспадаркі. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1947--53 гг. працаваў у Інстытуце філасофіі і права АН БССР. Адначасова з 1949 г. вы-кладаў у Мінскай ВПШ пры ЦК КПБ. Аўтар кніг «М.В.Фрунзе ў Беларусі» (1958), «М.В.Фрунзе: Рэвалюцыйная дзейнасць у Беларусі» (1983). Памёр 29.12.1991 г.
КАНЧАР Яўсей Сцяпанавіч
Нарадзіўся 2.10.1882 г. ў в. Сяўкі Лоеў-скага раёна. Беларускі палітычны дзеяч, гіс-торык, публіцыст, вучоны ў галіне эканаміч-най геаграфіі. Жыў у Тыфлісе, у 1906 г. за ўдзел у рэвалюцыйным руху арыштаваны. З 1910 г. ў Пецярбургу, далучыўся да каапера-тыўнага руху, у 1913 г. выдаў дапаможнік «Кіраўніцтва па сельскай кааперацыі». Пад-трымліваў сувязь з газетай «Наша ніва», дзе надрукаваў артыкул «Што такое каапера-цыя» (1912, №6). У рэвалюцыйным 1917 г. стаў сябрам створанага ў Мінску Беларускага нацыянальнага камітэта. У лістападзе быў аб-раны старшынёй Беларускага абласнога камі-тэта пры Усерасійскім савеце сялянскіх дэпу-
у
1945 — да нашых дзён
татаў у Петраградзе. Адзін з актыўных арга-нізатараў Усебеларускага з'езда (кангрэса) у снежні 1917 г. ў Мінску. Працаваў у Бела-рускім нацыянальным камісарыяце ў Петраг-радзе, загадваў навукова-статыстычным ад-дзелам. У красавіку 1918 г. Белнацком пера-ехаў у Маскву, Я.Канчар стаў адным з кіраўнікоў яго Петраградскага аддзялення, узначальваў Беларускае вольнаэканамічнае таварыства. Друкаваўся ў газеце «Дзянніца», часопісе «Чырвоны шлях»,J' выдаў зборнік-«Беларускае пытанне» (1919, на рускай мо-ве). Працаваў над кнігай «З гісторыі грамад-скіх, нацыянальных і рэвалюцыйных рухаў беларусаў», якая часткова надрукавана ў 1918—1гг9. У1918 г. адстойваў ідэю склі-кання Усебеларускага з'езда. У 1922 г. скон-чыў Петраградскую сельскагаспадарчую ака-дэмію, займаўся выкладчыцкай і навуковай дзейнасцю. Падтрымліваў сувязі з Беларус-сю, быў членам-карэспандэнтам Інстытута бе-ларускай культуры, друкаваўся ў мінскіх вы-даннях. Хацеў прыехаць на працу ў Беларус-кі універсітэт, ужо аформіў патрэбныя дакументы, але па невядомых прычынах пе-раезд не адбыўся. У 1923 г. напісаў эканаміч-ную геаграфію Беларусі і прапанаваў рукапіс выдавецтву «Савецкая Беларусь». У лістапа-дзе 1938 г. арыштаваны, абвінавачваўся ў тым, што з'яўляўся «удзельнікам беларускай антысавецкай нацыяналістычнай арганіза-цыі», у 1917—18 гг. быў членам нацыяналіс-тычнай арганізацыі «Сацыялістычная грама-да». У сакавіку 1938 г. вызвалены, справа была спынена з-за адсутнасці складу злачын-ства. У Вялікую Айчынную вайну быў у бла-кадным Ленінградзе. Сувязі з Беларуссю ад-навіліся ў канцы 1960-х гадоў, калі ён прапа-наваў свае паслугі як гісторык і мемуарыст Беларускай Энцыклапедыі і часопісу «Полы-
мя». Памёр 16.5.1979 г. ў Ленінградзе. Заха-валася невялікая частка яго асабістага архіва, зберагаецца ў Нацыянальным архіве Рэспуб” лікі Беларусь. В.У.Скалабан.
МЕЛЬНІЧЭНКА Андрэй Мікалаевіч
Нарадзіўся ў 1905 г. ў в. Казіміраўка Ло-еўскага раёна. Доктар біялагічных навук, прафесар (1940), член-карэспандант Усеса-юзнай Акадэміі сельскагаспадарчых навук (1956). У 1929 г. скончыў Смаленскі універ-сітэт. З 1933 г. дацэнт кафедры біялогіі Куй-бышаўскага педагагічнага інстытута. 3 1946 г. рэктар, потым загадчык кафедры дарвініз-му, генетыкі Горкаўскага дзяржаўнага уні-версітэта. Аўтар 225 прац, у тым ліку 4 ма-награфій. Зрабіў 8 дакладаў на міжнародных кангрэсах па пчалярству. Пад яго кіраўніц-твам падрыхтаваны і абаронены З доктарскія, 26 кандыдацкіх дысертацый, праведзены грунтоўныя даследаванні па 62 тэмах. Узна-гароджаны ордэнам Леніна, 2 ордэнамі Пра-цоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнам «Знак Пашаны», медалямі. Жыве ў Ніжнім Ноўга-радзе.
НЯЧАЙ Фёдар Макаравіч
Нарадзіўся 9.3.1905 г. ў в. Дзяражычы Ло-еўскага раёна. Доктар гістарычных навук (1965), прафесар (1966). У 1937 г. скончыў Растоўскі педагагічны інстытут, аспірантуру пры Маскоўскім універсітэце. У гады Вялі-кай Айчыннай вайны працаваў дэканам гіста-рычнага факультэта, намеснікам дырэктара Чувашскага педагагічнага інстытута. Пасля вызвалення Мінска прымаў актыўны ўдзел у аднаўленні работы БДУ, з 1946 г. працаваў дэканам гістарычнага факультэта, з 1953 г. загадчыкам кафедры гісторыі старажытнага свету, потым кафедры гісторыі старажытнага свету і сярэдніх вякоў. У 1977--83 гг. прафе-сар гэтай кафедры.
Пад кіраўніцтвам Ф.М.Нячая была ство-рана навуковая школа, якая і зараз паспяхова вядзе даследаванні старажытнарымскага гра-мадства. Даследаваў фарсіраванне рымскай рабаўладальніцкай дзяржавы і яе сацыяльна-эканамічнай структуры, што з'явілася знач-ным укладам у сусветную гістарычную наву-ку. Узначальваў гістарычную секцыю навуко-ва-тэхнічнага савета Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Беларусі, праводзіў вялікую работу па каардынацыі і ўдасканаленні вучэбнай і навуковай работы гістарычных факультэтаў вышэйшых наву-чальных устаноў. Аўтар кніг «Рымі 1 італікі» (1963), «Утварэнне рымскай дзяржавы» (1972). Памёр 17.12.1990 г. В.П.Крупейчанка.
540
Вызначыліся працай
Пяткевіч Часлаў
Кожны, хто вывучае беларускае Палессе, не можа абысціся без капітальнай этнаграфіч-на-фальклорнай манаграфіі Часлава Пяткеві-ча «Рэчыцкае Палессе».
Часлаў Пяткевіч нарадзіўся 20.7.1856 г. на Палессі, у вёсцы Бабчын былога Рэчыцкага павета, каля мястэчка Хойнікі. Дзяцінства яго прайшло ў вёсцы Прушын, дзе бацька яго, Генрык Пяткевіч, служыў старшым ляс-нічым і быў дырэктарам смалакурні. Пасля Прушына Часлаў Пяткевіч жыў у вёсках Гу-доў, Старач, Новая Зямля (маёнтак Аскер-каў), Крышыцы (маёнтак и іексенчаў;. Куравое, Нёбытаў. Хоць сам быў не з сялян, ён добра ведаў жыццё мясцовага сялянства, з малых год жывучы сярод палешукоў, назіра-ючы іх быт, працу, блізка да сэрца прымаю-чы іх гора і радасць, слухаючы іх апавяданні, казкі, песні.
Выхаванне і адукацыю Пяткевіч атрымаў дома - - яго маці, Паўліна з Кржыжаноўскіх, была адукаваная і таленавітая жанчына. З 1864 г., калі бацька Часлава быў на 2 гады пасаджаны ў турму за ўдзел у паўстанні, Час-лаў Пяткевіч разам са старэйшым братам Адольфам пачынае працаваць на гаспадарцы.
З-за нястачы сродкаў вучыцца далей Пят-кевіч не мог і папаўняў свае веды шляхам са-маадукацыі. Некалькі год працаваў тэхнікам пры смалакурнях і броварах у розных месцах Палесся (Качай Балота, Небытаў, Маканаві-чы, Ракаў). Часта ўдзельнічаў у вясковых урачыстасцях, святах і абрадах, нават граў на сялянскіх вяселлях на скрыпцы. Пазней, на працягу 1875—1880 гадоў, ён пабываў амаль ва ўсіх вёсках паміж Тульгавічамі, Брагінам, Рэчыцай, Насовічамі, Даманавічамі, Нава-сёлкамі, Стараселлем і Савічамі.
За 36 -гадоў жыцця на Рэчыцкім Палессі Пяткевіч дасканала вывучыў мову, звычаі і абрады мясцовых жыхароў. Усе гэтыя назі-ранні адкладваліся ў памяці Пяткевіча — спачатку запісаў фальклору ён не рабіў.
У 1904 г. Часлаў Пяткевіч пераязджае на Кіеўшчыну, дзе служыць эканомам у Стэфа-ніне, маёнтку Э.Абрамоўскага і І.Пяткевіча, свайго пляменніка. Там, з кароткімі перапын-камі (1914 год, напрыклад, правёў у Лодзі, працуючы там у якасці тэхніка бяспекі), ён амаль 20 гадоў займаецца гаспадарчымі спра-вамі маёнтка.
«Цэлае Рэчыцкае Палессе ведаю добра з любога боку, а таксама частку Магілёўшчы-ны, Смаленшчыны і Віцебшчыны. Ведаю
ўласна цэлае Падолле, дзе я прабыў больш за дзесятак гадоў, і з іаа а е ,— пісаў Пяткевіч 4 студзеня 192424 г. Шматлікія пера-езды, праца ў розных мясцовасцях давалі Пяткевічу, чалавеку выключнай памяці і вос-трага вока, багаты матэрыял для назіранняў, для супастаўлення і вывадаў.