• Газеты, часопісы і г.д.
  • Памяць Лоеўскі раён

    Памяць

    Лоеўскі раён

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 592с.
    Мінск 2000
    959.88 МБ
    ШУМІГАЙ Пётр Сямёнавіч. Нарадзіўся 11.7.1960 г. ў г.п. Лоеў. У 1977 г. скончыў Лоеўскую сярэднюю школу, потым курсы ва-дзіцеляў аўтамабіля. Быў залічаны на 2-і курс Буда-Кашалёўскага саўгаса-тэхнікума. 9.11.1978 г. Буда-Кашалёўскім райваенкама-там прызваны ў рады Узброеных Сіл. У ву-чэбнай часці атрымаў спецыяльнасць механі-ка-вадзіцеля інжынернай машыны. Служыў у Афганістане. 16.3.1980 г. яфрэйтар П.С. Шу-мігай загінуў пры выкананні баявога задання. Пахаваны ў г.п.Лоеў. За мужнасць і гераізм узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі.
    З характарыстыкі выпускніка 10 «В» класа П.С.Шумігая
    «... С увлечением занимался на факульта-тивных занятиях по автоделу, хорошо водит машину, увлекается электротехникой. По ха-рактеру общителен, но с людьми сходится не сразу, добрый, умеет ценить дружбу. Добро-совестно относится к общественно-полезному труду. Был всегда активен на субботниках и при оказании помощи колхозу в уборке уро-жая. Дисциплинирован».
    З матэрыяльнай і духоўнай спадчыны
    З МАТЭРЫЯЛЬНАЙ І ДУХОЎНАЙ СПАДЧЫНЫ
    З архітэктурнай спадчыны
    Значнай часткай культурнай спадчыны Лоеўшчыны з'яўляецца яе архітэктура. У кнізе «Жывапісная Расія. Беларускае Палес-се» (1882 г.) напісана: «В Речицком уезде за-мечательно местечко Лоев или Лоевград при Днепре, с развалинами древнего замка, раз-рушенного войсками Хмельницкого. По доро-ге в Минск, в трех верстах от Лоева, сущес-твует большой окоп, именуемый «городок», с огромными рвами и валами. Другой такой окоп, но меньших размеров, находится по до-роге на Любеч, в восьми верстах от Лоева. Не подлежит сомнению, что это остатки тех ук-реплений, которыми Украйна охранялась от набегов польских. Исторически известно, что гетман Хмельницкий, выгнавший ляхов з Лю-беча, не пускал их в Украйну. «Не очищу до-роги ляхам в Украйну, не отдам ни Лоева ни Любеча», — говорил Хмельницкий. Далей у кнізе гаворыцца, што ў Лоеве ёсць 2 царквы, сінагога і касцёл, які размяшчаўся ў парку. Але на сённяшні дзень не захавалася нават яго руін. Не стала таксама ні абедзвюх цэр-кваў, ні сінагогі, ні старажытнага замка. Пад-рабязнае апісанне цэркваў Лоева можна знай-сці ў архівах.
    Захаваліся 2 дамы 2-й палавіны 19 — па-чатку 20 ст. і палац. Адзін жылы дом, які размешчаны на вул. Савецкай, 1, быў пабуда-ваны ў 1874 г. з цэглы. У пачатку 20 ст. яго левая частка была перабудавана. Будынак уяўляе сабой прамавугольны ў плане двухпа-вярховы аб'ём, накрыты чатырохсхільным вальмавым дахам. Галоўны фасад раздзелены па вертыкалі складаным карнізам з арнамен-там і сухарыкамі — элементамі, якія харак-тэрны для пабудоў 2-й палавіны 19 ст. Па га-рызанталі праходзіць рытм руставаных лапа-так. Паверхня сцяны першага паверха прарэзана лучковымі аконнымі праёмамі, якія ўпрыгожаны замкавым каменем. Вокны другога паверха дэкарыраваны налічнікамі, сандрыкамі і арнаментам. Увесь набор дэка-ратыўных элементаў, выкарыстаных у архі-тэктурным дэкоры, характэрны для эклек-тычных пабудоў эпохі капіталізму, частка з іх запазычана з архітэктуры неакласіцызму.
    У тым жа стылі эклектыкі, з выкарыстан-нем элементаў неакласіцызму, быў пабудава-
    ны ў пачатку 20 ст. жылы дом па вул. Савец-кай, 4. Аднапавярховая, прамавугольная ў плане пабудова пакрыта двухсхільным валь-мавым дахам. Яго галоўны фасад сіметрыч-ны, крапаваны руставанымі лапаткамі. Па-верхня сцен прарэзана лучковымі аконнымі праёмамі з налічнікамі. Па перыметры бу-дынка пад дахам праходзіць складаны карніз з дэкорам у выглядзе сухарыкаў.
    Нельга абысці ўвагай яшчэ адзін помнік архітэктуры, які нядрэнна захаваўся на пра-вым беразе Дняпра, — сядзібны дому в. Пя-рэдзелка. Пабудаваны ў 1-й палавіне 19 ст. ў стылі класіцызму. Двухпавярховы будынак складанай у плане формы накрыты вальма-вым дахам, мае сіметрычную аб'ёмна-прасто-равую кампазіцыю. Цэнтральная частка бу-дынка злучана з аднапавярховымі бакавымі флігелямі закрытымі галерэямі. Уваходная частка ў цэнтры галоўнага фасада вылучана класічным дарычным порцікам, які ўвянчаны 3-вугольным франтонам і балконам. Анала-гічны порцік размешчаны ў цэнтральнай час-тцы дваровага фасада. Паверхня сцен цэн-тральнай часткі сядзібнага дома раздзелена па вертыкалі прафіляваным карнізам і прарэ-зана двума радамі высокіх прамавугольных
    Жылы дом у г.п. Лоеў — помнік архітэктуры 19 ст.
    247
    1945 — да нашых дзён
    аконных праёмаў. На першым паверсе павер-хня сцен дэкарыравана сярэднім рустам. Вок-ны абрамлены простымі налічнікамі і ўпрыго-жаны на першым паверсе трохвугольнымі, а на другім — прамавугольнымі сандрыкамі. Паміж чатырох дарычных калон галоўнага фасада размешчаны галоўны шырокі балкон. Планіроўка калідорная, у цэнтры вялікі вес-тыбюль. Будынак выгадна адкрываецца з бо-ку пад'язной алеі былога парку, які захаваў-ся часткова. Цяпер у будынку размешчана школа.
    Мікалаеўская царква была пабудавана ў 1759 г. Яна размяшчалася ў самым цэнтры мястэчка. У 1874 г. перабудоўвалася. Гэта быў драўляны будынак на мураваным фунда-менце. Царква адносілася да тыпу крыжова-купальных храмаў з выцягнутым па падоў-жнай восі караблём, адкрытым купалам пася-рэдзіне і званіцай у франтоннай частцы. Была пакрыта жалезным дахам. Вокны раз-мяшчаліся ў адзін рад, вонкавыя сцены фар-баваліся бяліламі, у інтэр'еры бяліліся, у ал-тары распісаны, столь была падшыта цёсам. Унутраная прастора мела крыжападобную форму. Алтар і салея ўзвышаліся на адну прыступку, асобна былі ўбудаваны клірасы. Іканастас абрамляўся калонамі, фарбаваўся ў сіні і чырвоны колеры з пазалочанымі карні-замі, упрыгожваўся разьбой. На ім у тры ра-ды размяшчаліся 25 ікон. На званіцы былі тры званы вагой у 3,5, 8,5 і 15,5 пудоў.
    У прыход Мікалаеўскай царквы, акрамя Лоева, уваходзілі вёскі Каўпень, Мохаў і Ка-зярогі.
    Паміж збітымі ў кучу пабудовамі мястэчка на месцы разабранай старой царквы ў 1838 г. была пабудавана Свята-Троіцкая царква. У 1864 г. да яе дабудавана званіца, а ў 1870 г. — новы прыдзел. Царква ўяўляла сабой драўляны будынак на мураваным фундамен-це. Адносілася да крыжовакупальнага тыпу храмаў з выцягнутым крыжам, адкрытым ку-палам і званіцай у франтоннай частцы. Пабу-дова была пакрыта жалезным дахам, афарба-ваным у зялёны колер. Вонкавыя сцены бе-лага колеру, прарэзаны двума радамі вокнаў прамагульнай формы. Унутраныя сцены так-сама фарбаваліся ў белы колер, а купал быў
    Сядзібны дом у в. Пярэдзелка.
    распісаны. Столь падшыта цёсам. Іканастас быў блакітнага колеру з пазалочанымі карні-замі, рамамі і разьбой. Цэнтральныз іх скла-даўся з 35 ікон простага пісьма, пастаўленых у пяць ярусаў, а прыдзельныя — з пяці ікон кожны і ў адзін рад. У храме былі тры прас-толы: галоўны ў імя Прасвятой Троіцы і пры-дзельныя ў імя Святога Благавернага Князя Аляксандра Неўскага і Святога Велікамучані-ка Георгія. На званіцы былі пяць званоў: два па 1 пудзе, астатнія — 7, 101 20 пудоў. У склад прыходу, акрамя часткі Лоева, увахо-дзілі вёскі Крупейкі, Сінск і Шчытцы.
    Раства-Багародзіцкая царква, драўляная. Была пабудавана ў 1892 г. ў в. Уборак. Пры-ход — 16 населеных пунктаў. Прыхаджан — 1919 мужчын і 1859 жанчын. Царкоўнай зям-лі налічвалася 4 дзесяціны. Існавала двух-класная царкоўна-прыходская школа.
    Вазнясенская царква, драўляная. Была пабудавана ў 1872 г. ў в. Ручаёўка. Пры-ход — 19 вёсак. Прыхаджан — 2940 мужчын і 2833 жанчыны. Царкоўнай зямлі 53 дзесяці-НЫ.
    Свята-Мікалаеўская царква. Пабудавана ў 1746 г. Прыход — 8 вёсак. Прыхаджан — 1782 мужчыны і 1704 жанчыны. Царкоўнай зямлі 53 дзесяціны. Перабудавана.
    Літаратура: Товарова А.В. Ис-торико-статистический справочник. Книга Минской епархии. Мн., 1903. С. 139--143.
    А.Ю. Пятросава.
    З матэрыяльнай і духоўнай спадчыны
    Фальклорна-этнаграфічны нарыс
    Агульную этнаграфічную характарыстыку Беларускага Палесся, у тым ліку і Лоева, даў у 1882 г. А.К.Кіркор у «Жывапіснай Расіі», у 8 нарысах, у якіх ён коратка ахарактарыза-ваў першабытныя помнікі, сляды язычніцтва ў святах, абрадах і песнях, сямейную абрад-насць, гістарычны лёс Беларускага Палесся, адукацыю, прыроду, гісторыю гарадоў і інш.
    Фальклорна-этнаграфічныя матэрыялы з Рэчыцкага павета, пазней — з Лоеўскага раё-на, змяшчаліся і ў іншых выданнях, захоўва-ліся ў архіве Акадэміі навук Беларусі, але ў час Вялікай Айчыннай вайны загінулі. Мно-гія вуснапаэтычныя творы з Лоеўшчыны зме-шчаны ў 42-томным выданні беларускай на-роднай творчасці, а таксама ў зборніках: «Палескае вяселле» (складанне і рэдакцыя В.А.Захаравай. Мн., 1984); З.Я.Мажэйка «Песні Беларускага Палесся». Вып. 1--2 (М., 1983- 84); «Беларускі фальклор у су-часных запісах: Традыцыйныя жанры. Го-мельская вобласць» (Мн., 1989) і інш. Няма-ла фальклорных твораў з Лоеўскага раёна захоўваецца ў архівах Інстытута мастацтваз-наўства, этнаграфіі і фальклору Нацыяналь-най акадэміі навук Беларусі і Беларускага дзяржаўнага універсітэта.
    Народнае адзенне. Жыхары Лоеўшчыны ў далёкім мінулым амаль нічым не вылучалі-ся ад іншых палешукоў Усходняй Беларусі. З палавіны 19 ст. да нас дайшла такая харак-тарыстыка палешукоў:
    «На Палессі, аддзеленым ад стэпавых мяс-цовасцей абшырнымі прасторамі лясоў і вялі-кімі рэкамі, народ захаваў першасны тып сла-вянскага племя і ў фізічным вонкавым выгля-дзе, і ў адвечных сваіх звычаях, традыцыях і народных песнях... У палешука бялявыя ва-ласы, блакітныя вочы; амаль ніводнага не ба-чыў з чорнымі валасамі; росту сярэдняга, тва-ру больш шырокага, чам падоўжана-вузкага, вуснаў адкрытых», — пісаў у 1856 г. ў «Дзённіку Варшаўскім» невядомы аўтар, абазначаны ініцыяламі А.К. У гэтай жа пуб-лікацыі паведамлялася і пра адзенне палешу-ка: ён насіў світу з белага і чорнага сукна, а да шэрай світы часам прышываліся белыя ру-кавы, або — наадварот. Світа мела капюшон. Аўтар артыкула называў яшчэ адно адрознен-не ў адзенні палешука: ён насіў на рамені праз плячо каліту, аздобленую меднымі гузі-камі і бліскоткамі, у якой захоўваў грошы і іншыя каштоўнасці. Скідаў каліту толькі та-
    ды, як лажыўся спаць. Галаўны ўбор жан-чын — намітка.
    Як адзначаюць даследчыкі матэрыяльнай культуры Палесся, «у 2-й палавіне 19 — па-чатку 20 ст. на ўсёй тэрыторыі Палесся ком-плекс жаночага адзення складаўся з 4 асноў-ных кампанентаў: нацельнай рубахі («руба-ха», «сарочка», «кіішул»); паяснога адзення (сшытая спадніца і нясшытая плахта); пярэд-ніка («хвартух»); нагруднага адзення («гар-сэт», «кабат»). Верхнім адзеннем ва ўсёй па-лескай зоне з'яўляліся суконныя світыі аў-чынныя кажухі. Характэрным кампанентам палескага комплексу — мужчынскага і жано-чага — быў плецены з лыка абутак, зручны і практычны.