Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 592с.
Мінск 2000
Звычайна пасля заканчэння цырымоній з выпечкай караваю малады збіраўся са сваёй дружынай да маладой. У некаторых вёсках яго саджалі на дзежку з жытам, а хрышчоная маці падстрыгала яму валасы, якія часам пад-пальвалі васковаю свечкай, што азначала пе-раход з хлапецкага ў мужчынскі стан. У хаце маладой адбываўся абрад пасаду нявесты. Спачатку брат, а потым і сама маладая прасі-лі благаславення сесці на пасад. Дзяўчыну саджалі на дзяжу, накрытую кажухом поў-сцю наверх, пад адпаведныя песні:
З мора вада выліваецца, Зяць ад цёшчы выбіраецца.
Пачакай, зяцю, хоць гадзіначку Падзіўлюся на дзяўчыначку.
Ці хораша наражана
На пасадзе пасаджана.
Нараджана, як дзіцятка, Пасаджана, як пананятка.
Запісана ў в. Страдубка ў 1980 г.
556
З матэрыяльнай і духоўнай спадчыны
f
I
Існаваў звычай, паводле якога маладыя, якія да вяселля не захавалі цноты, не мелі права садзіцца на дзяжу, пакрытую кажухом. Нявесту і яе бацькоў пасля шлюбнай ночы ў такім выпадку чакалі вялікія непрыемнасці, якія адбіваліся на ўсім далейшым сямейным жыцці.
Пасля пасаду маладых і пачастункаў, якія суправаджаліся шматлікімі песнямі, жаніх і нявеста кланяліся бацькам, цалавалі іх і на падрыхтаваных вазах ехалі пад вянец. Вось адна з палескіх песень, якая спявалася, калі маладых адпраўлялі ў царкву:
Матко мая, любко!
Да варочайся хутко
І ўнясі шубу, —
Я еду да шлюбу, —
Шлюбу шлюбіваці,
Двое дзетак вянчаці.
Вянчанне адбывалася па царкоўнаму рыту-алу. Магчыма, што народным быў толькі звычай пры вянчанні станавіцца маладым на ручніку і, каб мець верх у сямейным жыцці, маладая імкнулася наступіць на нагу жаніху. Пасля шлюбу спявалі ў дарозе розныя песні, у тым ліку і жартоўныя:
Мы папа ашукалі,
Дзёшава за шлюб далі
За пана маладога — аднаго залатога, А за нашу паненачку — адну капеечку.
Запісана ў в. Страдубка ў 1980 г.
Прыехаўшы да дома нявесты, спявалі пес-ні, у якіх адбілася нядаўняя падзея: «Прыля-цела сарока з азярца, прыехала Марынка ад вянца». Бацька нявесты сустракаў маладых з абразом у руках, а маці — з хлебам-соллю на талерцы. Жаніх здымаў шапку, хрысціўся, цалаваў абраз і кланяўся. У некаторых вёс-ках цешча сустракала зяця ў вывернутым ка-жуху з хлебам-соллю і гарэлкай. Яна наліва-ла чарку гарэлкі і падавала зяцю, які не вы-піваў гарэлку, а выплёскваў праз галаву назад. І так тры разы, пасля чаго выпіваў і ўваходзіў у хату. Часам падобная цырымонія адбывалася ўвечары, калі жаніх прыязджаў з дружынай да цесця, які сустракаў яго з бу-тэлькай гарэлкі, а цешча ў вывернутым фут-ры і шапцы таксама з пляшкай гарэлкі і поў-най чаркай, у якой быў насыпаны ячмень, што павінна было садзейнічаць багаццю зяця.
Адразу ж наладжвалася частаванне мала-дых і ўсіх гасцей. Але не заўсёды ў той жа час пачыналася вяселле. Часам яно адбывала-
ся праз некалькі дзён. Госці спявалі ў доме нявесты:
Ды падзякуем свату за паўнюсеньку хату.
Ды судзі, божа, свату, ды сына жаніці.
Ды сына жаніці, а дочкі аддаваці.
Дочкі аддаваці і нас на вясельле зваці.
Запісана ў в. Пярздзелка ў 1980 г,
Перад вяселлем бацькі або маладыя (кож-ны ад сябе) запрашалі гасцей. Пры гэтым яны абавязкова насілі з сабой загорнуты ў хустку хлеб, кланяліся, а ў некаторых вёсках і цалаваліся.
Вялікае значэнне надавалася дарэнню. Па-дарункамі абменьваліся на заручынахі на са-мім вяселлі. Дарылі маладым пры дзяленні каравая. Некаторыя падарункі, асабліва ма-лакаштоўныя, мелі сімвалічнае значэнне, другія ж — істотна ўплывалі на матэрыяль-нае становішча новай сям'і, што вельмі важна пры яе выдзяленні.
У канцы вясельнага застолля ў маладой адбывалася дзяльба караваю: старшы дружок разрываў яго на часткі, падаваў кавалкі баць-ку маладой, матцы, братам, дзядзькам, хры-шчонай маці і ўсім прысутным, якія надзяля-лі маладых падарункамі — жывёлай, палат-ном, напіткамі, грашыма і інш.
Дружкі прасілі бацькоў благаславіць вы-хад маладых з-за стала. Дзяўчына падходзіла да бацькі, падала ў ногі і прасіла благасла-вення, плакала. Бацька благаслаўляў слова-мі: «Няхай табе Бог дасць шчасце і долю і век доўгі». Тое ж паўтарала маці, нявеста кланялася ўсёй радні і разам з жаніхом выхо-дзіла з хаты. Бывала, што яна плявала ў печ, дзе знаходзіўся жар, каб злыдні не пайшлі за ёю, а засталіся ў доме бацькі». Па дарозе ў чужую сям'ю родзічы спявалі:
Кавала зязюля ў дупелі,
Пакінулі дзевачку ў чужыне,
Ды чужой мацеры слугою, Маладому жанішку жаною.
Запісана ў в. Мохава ў 1980 г.
Прыехаўшы ў хату жаніха, маладыя ступа-лі на спецыяльна падрыхтаваную дзяжу, на-крытую абрусам. Іх сустракала маці маладога ў шапцы і вывернутым воўнай наверх кажу-ху. Яна дарыла нявестцы палатно, хустку або падушку. Нявестка таксама дарыла што-не-будзь свякрусе. Маці сыпала праз галовы ма-ладых хмель, жыта, авёс і драмушкі (выпяка-лі да каравая як абаранкі), каб дзеці вяліся. Маладым за сталом давалі па лыжачцы мёду, каб любіліся.
557
1945 — да нашых дзён
Урачыстасці працягваліся некалькі дзён. Як і ў маладой, дзяліўся каравай, госці на-дзялялі маладых каштоўнымі падарункамі, грашыма. Маладая абходзіла хлявы, аборы, сыпала хмель і авёс, каб вялася жывёла.
На трэці дзень у некаторых вёсках Палес-ся госці пераапраналіся цыганамі, бабамі, а адзін з іх дзедам: яму рабілі бараду з кудзелі. Пераапранутыя госці хадзілі па вёсцы, кепка-валі, жартавалі, весялілі людзей.
Каб дапамагчы бацькам маладых, іх сваякі наладжвалі пярэзвы для ўдзельнікаў вясел-ля. Пярэзвамі называліся на Палессі і адве-дзіны маладых праз тыдзень пасля вясельных урачыстасцей.
За многія стагоддзі склаліся традыцыі і ў пахавальных абрадах, многія з якіх захавалі-ся да нашага часу.
жжх
Сярод палешукоу бытавала нямала творау, у якіх выразна адбіўся светапогляд народа, яго вераванні. Найбольш папулярнымі былі замовы, легенды, паданні, казкі, анекдоты, прыказкі, загадкі. Нямала з гэтых твораў за-пісана і ў Лоеўскім раёне.
Самымі архаічнымі з іх лічацца замовы. Цікавасць да іх і значнасць абумоўліваліся перш за ўсё функцыянальнасцю: магічна ўдзейнічаць на акаляючы чалавека свет, пера-адолець хваробы, абясшкодзіць злыя сілы, пазбавіцца сурокаў, чараванняў, «прысушак» і інш. Замовы — творы, аснову якіх склада-юць славесныя формулы утылітарна-магічнай накіраванасці. Каб узмацніць удзеянні сла-весных формул, часам выконваліся пэўныя дзеянні, якім таксама прыпісвалася магічная сіла.
Замовы класіфікуюцца ў адпаведнасці з іх прызначэннем. З мноства замоў, запісаных у Лоеўскім раёне, нямала твораў, прызначаных для засцярогі чалавека ад навальніцы, укусаў змяі, а жывёл — ад ведзьмаў, сурокаў і інш.
Вось, напрыклад, замова ад гадзюкі, запі-саная ў в. Пярэдзелка ў 1980 г.:
«На сінім моры стаіць дуб, на том дубе ля-жыць падушка пухавая, на той падушцы ля-жыць змяя серанавая, збірае ўсіх сваіх пад-руг: паравых, гнаявых, куставых, балаця-ных, падтынных, падплотных, каляінных, падхатніх, падкаменных, лугавых, баравых. Загаварую чэлюшчы-прашчурышчы. Выйдзі, яры зуб, далой. Ссылаю на мхі, на балота, на ніцыя лозы, там, дзе сабакі не брахалі і саро-кі не шчакаталі.
Госпадзі, любі мой дух!»
А ў в. Дзяражычы ў тым жа годзе запісана замова ад укусу гадзюкі, славесная формула якой значна адрозніваецца ад прыведзенай вышэй:
«Узыйду я на мора, зірнуя на гору — ста-іць куст на прытыццы, а ў тым кусце гняздо, а ў тым гняздзе тры змяі: первая змяя Шку-рапіна, другая — Улляніна, трэцяя — Сем'я-ніна. Просяць сваіх прыслугаў — адной ме-жавой, другой вадзяной, трэцяй серэнавой: да русай касці яду не дапускаць і вопуху па-лягаць».
Асаблівае значэнне надавалася ў народзе лекавым замовам, тэматыка якіх ахоплівае лячэнне найбольш распаўсюджаных хва-роб — крывацёку, зубнога болю, скулы, лі-хаманкі, болю жывата, спуду і інш. Вось як лячыліся ад спалоху (зляку):
«Першым разам, гасподнім часам памажы-це святой Прачыстай мацеры Божай, станьце на помач.
Угаварую зляк. Зляк-пераляк, ускочыў радком, выскачыў задком з кашчэй, з ма-шчэй, з быстрых ачэй, з рум'янага ліца, з жоўтай касці, з чорнай крыві, з рыжага м'яса на мхі, на балаты, на ніцыя лаза. Бог з пома-шчу рабе божай (імя). Угаварую зляк, дзяці-нец, нервы, расстройства, нежыць, чорную балесць».
Запісана ў 1980 г. ў в. Ручаёўка.
Нямала замоў прызначалася любоўным прысушкам, адсушкам, захаванню кахання, умацавання шлюбу, апраўданню ў судзе і ін-шым сямейна-бытавым і грамадскім праявам.
У народных празаічных творах, зафіксава-ных ў Рэчыцкім Палессі, ярка адлюстроўва-юцца народныя ўяўленні аб Богу, святых, якія ходзяць па зямлі, караюць злых людзей, дапамагаюць добрым, працавітым, сумлен-ным. Ярка абмалёўваюцца вобразы чорта, са-таны, Люцыфера, дэманалагічных істот, у су-тычках з якімі заўсёды перамагае мудры, хітры, кемлівы і дасціпны паляшук.
Такім чынам, з разгледжаных у нарысе ма-тэрыялаў, якія з'яўляюцца толькі невялікай часткай апублікаваных і архіўных крыніц, можна зрабіць выснову аб надзвычай багатых традыцыях у народнай культуры Беларускага Палесся, у тым ліку і Лоеўшчыны, аб велі-зарным значэнні гэтых традыцый у сучасным жыцці. А.С.Фядосік.
258
З матэрыяльнай і духоўнай спадчыны
Фальклорная экспедыцыя на Лоеўшчыну
З артыкула Г.А.Барташэвіч і К.П.Ка-башнікава, надрукаванага ў газеце «Серп і молат» ад 18 верасня 1980 г.
Сёлета фальклорная экспедыцыя Інстыту-та мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Акадэміі навук Беларусі, у якой разам з наву-ковымі супрацоўнікамі нашага Істытута працаваў доктар гістарычных навук, прафе-сар Ленінградскага Інстытута тэатра, музыкі і кінематаграфіі В.Я.Гусеў, збірала і вывуча-ла народную творчасць Лоеўскага раёна.
Народная вуснапаэтычная творчасць Лоеў-шчыны прыцягвае ўвагу фалькларыстаў па многіх прычынах. У пэўнай меры гэта запа-ветны край, дзе збіранне фальклору фактыч-на распачалося толькі ў апошнія гады. Да та-го ж блізкасць да суседняй Украіны, пастаян-ныя кантакты з братнім украінскім народам не могуць не адбіцца на творчасці народаў — суседзяў.
Экспедыцыя ў складзе 7 чалавек працава-ла б дзён. Мы пабывалі ў 10 населеных пун-ктах, пазнаёміліся з 7 фальклорна-этнагра-фічнымі ансамблямі, запісалі больш за 400 фальклорных твораў розных жанраў, сустрэ-ліся з многімі цікавымі людзьмі, якія падзя-ліліся з намі песнямі і ўспамінамі. Так, з ус-памінаў М.В.Прымак зв. Ручаёўка мы даве-даліся пра культурнае жыццё ў дарэвалюцыйны час, пра хор, які быў створа-ны ў 1926 г. і актыўна прапагандаваў народ-ную песню. У рэпертуары хору былі рускія народныя песні «Янка стаіць на гары»,»Ці свет, ці світае», руская «Разлілась Волга шы-рока», шматлікія прыпеўкі грамадзянскай і любоўнай тэматыкі.