• Газеты, часопісы і г.д.
  • Памяць Лоеўскі раён

    Памяць

    Лоеўскі раён

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 592с.
    Мінск 2000
    959.88 МБ
    12.	Учитывая, что в районе большая площадь полей заминирована и много несчастных случаев, просить Облсовет Осоавиахима выслать бригаду по разминированию полей.
    13.	Райисполком и РК КП(б)Б обязывают советско-партийные организации всю работу по восстановлению и укреплению колхозов проводить на основе глубокой политической ра-боты в массах,
    Для оказания практической помощи колхозам направить сроком на 15 дней советско-пар-тийный актив района.
    Председатель Лоевского райисполкома	Романьков
    Секретарь Лоевского РК КП(б)Б	Синяков
    Рэчыцкі філіял дзяржаўнага архіва Гомельскай вобласці, ф. 643, воп, 1, спр. 1, л. 34.
    У мірнай працы
    Газета паведамляла
    Па старонках лоеўскай раённай газеты «Калгасная перамога».
    4 чэрвеня 1944 г.
    РАЗМІНЁРАМ ВЫНЕСЕНА ПАДЗЯКА
    У наш раён прыслана група размінёраў на чале з камандзірам тав. Барадаўка. Да гэтай работы былі таксама прыцягнуты курсанты па размініраванні палёў, якія падрыхтаваны аддзелам Асаавіяхіма. Размінёры папрацава-лі добра. Яны абясшкодзілі ўсю мясцовасць ад мін.	М.Муравіцкі.
    6 ліпеня 1944 г.
    НА ПАБУДОВУ ЗВЯНА САМАЛЁТАУ
    Жадаючы дапамагчы доблесным воінам хутчэй дабіць ворага, калектыў работнікаў Лоеўскай МТС арганізаваў збор сродкаў на пабудову звяна самалётаў «Калгаснік Лоеў-шчыны». Рабочыя і служачыя МТС ужо саб-ралі 3830 рублёў, збор сродкаў працягваецца.
    І.Кацуба.
    23 ліпеня 1944 г.
    ЗЖАЛІ 35 га ЖЫТА
    Уборачныя работы ў калгасах Дзяражыц-кага сельсавета разгортваюцца ўсё шырэй. Калгаснікі з вялікім уздымам выйшлі на ўборку багатага ўраджаю — ураджаю пера-могі. На 21 ліпеня ў калгасе «Акцябрскі» ўбралі 14 гектараў, у калгасе «Чырвоны Рог» — 10 гектараў, у калгасе «Пралета-рый» — 11 гектараў жыта. У першыя дні ўборачных работ многія калгасніцы дабіліся добрых паказчыкаў на жніве. Ад 0,20 да 0,29 га зжынаюць калгасніцы Ачарот Параска, Пузырэнка Фёкла, Балашэнка Марыя, Кан-чар Алена, Краўчанка Ефрасіння, Канчар Софія, Ігнаценка Ульяна, Краўчанка Ганна.
    Шынкарэнка.
    19 лістапада 1944 г.
    ХЛЕБ УФОНД ЧЫРВОНАЙ АРМІІ
    У хлебны фонд доблеснай Чырвонай Арміі ад калгасаў раёна паступіла на 15 лістапада 4215 пудоў збожжа. Многія калгасы з гона-рам выканалі ўзятыя на сябе абавязацельствы па здачы хлеба. Да ліку такіх адносяцца кал-гасы імя Сталіна, «Палеская праўда», «Са-вецкая Беларусь» і іншыя.	А.Сусла.
    1 студзеня 1947 г.
    ПЕРАСЕЛЕНЫ 3 ЗЯМЛЯНАК У НОВЫЯ ДА-мы
    На працягу 1946 года ў раёне адбудавана 725 хат калгаснікаў. З зямлянак у жылыя да-мы пераселена 3000 чалавек. Акрамя гэтага на канец года па вёсках налічвалася 509 зру-баў хат. Індывідуальным забудоўшчыкам аказана велізарная дзяржаўная дапамога. Ім адпушчана ў 1946 г. 30 460 м3 будаўнічага ле-су, 600 м? шкла, значная колькасць цвікоў і інш. матэрыялаў. Выдана 1 700 000 руб. крэ-дыту.	Г.М іхаленка.
    11 верасня 1947 г.
    КАЛГАСЫ НАБЫВАЮЦЬ АЎТАМАШЫНЫ
    Вясной гэтага года аўтамашыны мелі 2 калгасы нашага раёна — «Новы быт» і «Звязда». Грузавыя аўтамашыны яны атры-малі бясплатна ад дзяржавы. Зараз грузавыя аўтамашыны маюць многія калгасы раёна. Набылі аўтамашыны калгасы імя Молатава, «Палеская праўда», «Гомельскі пралета-рый», «Вольны шлях», «12 кастрычнік».
    27 жніўня 1948 г.
    ВАСІЛЬ ЯСТРАБАЎ УБРАЎ 420 ГЕКТАРАЎ
    З неаслабнымі тэмпамі працуе на ўборцы ўраджаю знатны камбайнер Лоеўскай МТС Васіль Патапавіч Ястрабаў. Убраная ім на камбайне «Камунар» плошча з 360 га на 18 жніўня павялічылася да 420 га на 24 жніўня. Тав. Ястрабаў выконвае трэцюю сезонную норму.	Жукаў.
    5 сакавіка 1950 г.
    РАСШЫРЭННЕ ПАСЯЎНЫХ ПЛОШЧАЎ
    Пасяўныя плошчы ў калгасах раёна павя-лічыліся ў параўнанні з 1946 г. на 80%. Асаб-ліва значны рост дасягнуты на пасевах буль-бы і тэхнічных культур. Поўнага асваення да-ваенных пасяўных плошчаў дабіліся 13 калгасаў, у тым ліку і такія буйныя, як «Па-леская праўда», імя Чапаева, «Кастрычніц-кая рэвалюцыя», імя Куйбышава.
    5 сакавіка 1950 г.
    НАРОДНАЯ АСВЕТА
    ...У 1946 г. ў раёне працавалі 50 школ, у тым ліку 1 сярэдняя, 11 сямігадовых і 38 па-чатковых. Зараз у раёне 52 школы, з іх 2 ся-
    925
    1945 — да нашых дзён
    рэднія, 17 сямігадовых і 33 пачатковыя. Убя-гучым годзе ў школах Лоеўшчыны навучаец-ца 6195 дзяцей працоўных — на 1020 вучняў больш, чым у 1946 г. Выдаткі на народную асвету ў 1949 г. павялічыліся ў параўнанні з 1946 г. на 1 037 500 рублёў.
    14 чэрвеня 1951 г.
    НОВАЯ АШЧАДНАЯ КАСА
    Пры Бывалькаўскім паштовым агенцтве днямі адкрыта ашчадная каса. Ёю прыняты на захоўванне ад працоўных першыя грашо-выя ўклады. Такім чынам, акрамя Лоеўскай цэнтральнай ашчадкасы ў раёне працуе зараз яшчэ 7 ашчадных кас пры паштовых аддзя-леннях і агенцтвах у Пярэдзелцы, Уборках, Карпаўцы, Дзяражычах, Ручаёўцы, Бываль-ках і пры раённай канторы сувязі. Няспынна расце колькасць укладчыкаў і сума захоўвае-мых у іх укладаў.	С.Суржык.
    13 верасня 1953 г.
    РАСЦЕ КАМБАЙНАВЫ ПАРК МТС
    З года ў год расце машынны парк МТС ра-ёна. Толькі за пасляваенныя гады машынна-трактарныя станцыі папоўніліся вялікай колькасцю першакласнай айчыннай тэхнікі. Зараз на палях калгасаў раёна працуюць ка-ля 100 трактароў, звыш 20 камбайнаў і іншая сельскагаспадарчая тэхніка. Днямі Лоеўская і Баршчоўская МТС атрымалі ад дзяржавы яшчэ 16 самаходных камбайнаў, якія накіра-ваны ў абслугоўваемыя калгасы для завяр-шэння ўборкі і абмалоту збожжавых культур.
    10 мая 1956 г.
    ВЕЧАР СУСТРЭЧЫ З ПІСЬМЕННІКАМІ
    Цікавы вечар быў у Лоеве б мая. Раённы Дом культуры перапоўнены. Грамадскасць гарадскога пасёлка сустрэлася з пісьменніка-мі Беларусі. Сярод жаданых гасцей — Іван Шамякін, Піліп Пястрак, Міхась Калачын-скі, Анатоль Вялюгін і паэт з братняй Украі-ны Мікола Нагнібяда. Пісьменнікі расказалі
    аб творчай працы, прачыталі ўрыўкі з сваіх паэм, апавяданні і вершы.
    1 студзеня 1960 г.
    НАВАГОДНІ ПАДАРУНАК
    У парку на правым беразе Дняпра ў( г.п. Лоеў здадзены ў эксплуатацыю новы раённы Дом культуры. Глядзельная зала яго разліча-на на 410 месцаў. У Доме культуры адведзена месца для работы гурткоў мастацкай сама-дзейнасці, пад бібліятэку і г.д. РДК — добры навагодні падарунак для жыхроў райцэнтра.
    31 снежня 1960 г.
    У 1960 годзе (лічбы і факты) ДОБРАЎПАРАДКОЎВАЮЦЦА НАСЕЛЕНЫЯ ПУНКТЫ
    У раёне праводзіцца вялікая работа па ра-дыёфікацыі і электрыфікацыі вёсак. Усяго радыёфікавана 72 населеныя пункты, у тым ліку 50 калгасных і 22 саўгасныя. Для абслу-гоўвання насельніцтва пабудавана 9 радыё-вузлоў на сяле і адзін у райцэнтры. Электры-фікавана 6 калгасаў і 2 аддзяленні саўгасаў. У 1961 г. наш раён будзе атрымліваць элек-траэнергію ад Васілевіцкай ДРЭС.
    ДЛЯ ПАТРЭБ НАСЕЛЬНІЦТВА
    У саўгасе «Дняпроўскі» для патрэб рабо-чых і служачых пабудавана сельская бальні-ца на 25 ложкаў, сталовая, дзіцячы сад, фельчарска-акушэрскі пункт, сельскі клуб.
    8 красавіка 1978 г.
    І ГЭТА НЕ МЯЖА
    Небывалы для тутэйшых мясцін ураджай сабралі ў мінулым годзе хлебаробы 1-й паля-водчай брыгады калгаса «Дружба», дзе бры-гадзірам Сцяпан Міхайлавіч Бурба. Ва ўро-чышчы «Дуброўка» на асобных участках ура-джайнасць з гектара дасягала да 47—49 ц.
    Падрыхтаваў да друку В.П. Крупейчан-ка.
    З успамінаў С.П.Суржыка, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны
    Дзень Перамогі я сустрэў у шпіталі г. Львоў. У верасні 1945 г. пасля выпіскі з яго мяне дэмабілізавалі з арміі, і *я на параходзе прыплыў у Лоеў, дзе на прыстані чакаў з ка-нём бацька. Лоеў нельга было пазнаць. Ву-ліц, якія я добра ведаў да вайны, не было. Уцалела толькі некалькі дзесяткаў хат. Дзе-нідзе людзі пачалі будаваць новыя дамы.
    Ад родных Шчытцаў таксама амаль нічога не засталося. Наша хата згарэла, але бацька перавёз аднекуль стары зруб і паставіў новую хату. Некалькі сем'яў аднавяскоўцаў туліліся ў будынку ўцалелай школы, але многія жылі ў зямлянках. Мужчын у вёсцы было мала. Больш за 50 чалавек загінулі на фронце. Калі даводзілася араць зямлю, жанчыны самі зап-
    526
    У мірнай працы
    С.П.Суржык.
    рагаліся ў плуг, дапамагалі ім падлеткі. У калгасе ў той час быў толькі адзін вол.
    Хутка мяне выклікалі ў райком партыі і прапанавалі ўзначаліць раённую ашчадную касу. Я адразу згадзіўся.
    У раёне тым часам вялося шырокае будаў-ніцтва жылля для сем'яў, якія жылі ў зям-лянках. На гэтыя мэты дзяржава выдзеліла для нашага раёна амаль 2 млн. рублёў крэды-ту. Індывідуальным забудоўшчыкам было ад-пушчана шмат лесу. Былі створаны спецы-яльныя будаўнічыя брыгады, у асноўным з ліку моладзі. Да 1947 г. амаль усе сем'і былі пераселены з зямлянак у новыя або адраман-таваныя старыя дамы.
    Адбудоўваўся і Лоеў. Тут з'явіўся завод будаўнічых дэталей, цагельны завод, адноў-лены завод «Фарбацвет». Былі пабудаваны таксама цагельныя заводы ў Бывальках, Чап-ліне, Шчытцах.
    Падрастала моладзь. Жыццё ў разбураным фашыстамі раёне паступова наладжвалася...
    З артыкула П.Курбацкага, надрукаванага ў
    газеце «Дняпровец»
    ад 17 кастрычніка 1963 г.
    Цяжкай была першая пасля вызвалення вясна, вясна 1944 г., калі калгасы ўступілі ў барацьбу за першы ваенны ўраджай. У боль-шасці калгасаў у гэты час было ўсяго па 2—3 кані і на ўвесь раён 15 рабочых валоў ды не-калькі трактароў «ХТЗ-НАЦІ». Так, у калга-се «Ленінскі сцяг» у гэты час было ўсяго 10 коней і адзін колавы трактар. Нягледзячы на гэта, калгасы раёна пасеялі ў тую вясну каля б тысяч гектараў яравых культур. Адначасова з аднаўленнем разбураных вёсак працоўныя раёна аказвалі пасільную дапамогу фронту. Многія калгасы ў фонд дапамогі Чырвонай Арміі і сем'ям загінуўшых воінаў звыш плана сеялі збожжавыя культуры. Калгаснікі, рабо-чыя і служачыя сабралі значную суму грошай для пабудовы звяна самалётаў «Калгаснік Лоеўшчыны». Да 27-й гадавіны Кастрычніка калгасы раёна здалі ў фонд дапамогі Чырво-най Арміі 4215 пудоў хлеба. Усе цяжкасці па аднаўленні калгасаў клаліся на плечы жан-чын, старых і падлеткаў. Жанчыны ў гэты час працавалі старшынямі калгасаў, старшы-нямі сельскіх Саветаў, брыгадзірамі і механі-затарамі.
    Па вінціку і гайцы збіралі калгаснікі ма-шыны і трактары. Ужо ў першую пасляваен-ную вясну на палях калгасаў працавалі 32 трактары і 4 камбайны. Ва ўсіх 57 калгасах былі фермы буйной рагатай жывёлы, у якіх налічвалася каля дзвюх тысяч галоў, у 36 калгасах былі авечкагадоўчыя фермы, у 43 калгасах — птушкагадоўчыя.
    Адраджалася культурнае жыццё ў раёне.