• Газеты, часопісы і г.д.
  • Памяць Лоеўскі раён

    Памяць

    Лоеўскі раён

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 592с.
    Мінск 2000
    959.88 МБ
    Шмат намаганняў для арганізацыі меды-цынскага абслугоўвання насельніцтва раёна прыклаў былы франтавік, урач Сяргей Геор-гіевіч Седранок, у развіццё народнай адука-цыі значны ўклад унеслі настаўнікі І.П.Кула-га, С.П.Рудзішкіна, Б.М.Гершман, В.А.Ніж-нікава і іншыя.
    Цэх па рамонце рухавікоў райаграпрамтэхнікі У г.п. Лоеу.
    521
    1945 —да наіпых дзсн
    
    Да канца мая 1950 г былі адноўлены пра-мьтсловыя арцелі і прадпрыемствы, пераадо-лены першыя цяжкасці ў развіцці сельскай гаспадаркі, усе бяздомныя сем’і пераселены ў новыя або адноўленыя дамы. Насельніцтва абслугоўвала раённая і 3 сельскія бальніцы, аптэка, 5 урачэбных і 9 фельчарска-акушэр-скіх пунктаў. У 54 школах займалася 6135 вучняў. Працавалі раённая і 15 бібліятэк пры хатах-чьггальнях, 1 стацыянарная кінаўста-ноўка і 5 кінаперасовак. Насельніцтва выпіс-вала 2890 экземпляраў газет і 445 часопісаў (у 1946 адпаведна 970 і 86).
    У канцы 1950 г. адбылося ўзбуйненне кал-гасаў. Замест 57 дробных гаспадарак было створана 19. Але ўраджайнасць зернявых у раёне на працягу кекалькіх гадоў была не больш за 9 ц з гектара, а надоі малака на Бар-шчоўскай і Лоеўскай МТС доўгі час складалі 700—800 кг на адну фуражную карову.
    У 1962 г. Лоеўскі раён быў скасаваны і да-лучаны да Рэчыцкага. Зноў адноўлены 31 лі-пеня 1966 г.
    3 таго часу ў жыцці раёна адбыліся прык-метныя змены. У 1967 г. ўсе калгасы і саўга-сы, а таксама населеныя пункты былі пад-ключаны да Беларускай энергетычнай сістэ-мы. Агульная працягласць электрасетак перавысіла 400 км. У тым жа годзе ў Лоеве быў створаны камбінат бьггавога абслугоўван-ня насельніцтва. Ва ўсіх буйных населеных пункгах пачалі працаваць майстэрні і ком-плексныя прыёмныя пункты па пашыўцы і рамонце адзення, абутку, хімчыстцы.
    Пачаўся эканамічны ўздым калгасаў і саў-гасаў раёна. 3 кожным годам умацоўвалася
    матэрыялыга-тэхнічная база гаспаларак, па-вялічваліся іх асноўныя фонлы • J г У калгасах і саўтасах налічвалася 435 тракта-роў, 211 грузавых і спецыяльньгх аўтамашын, 65 збожжа- і 40 кормаўборачных камбайнаў, шмат іншай сельскагаспадарчай тэхнікі Амаль у 3 разы выраслі валавыя зборы зерне-бабовьгх культур, у 2 — бульбьг Ураджай-насць павялічылася адпаведна у 4 і 3 разы, вытворчасць мяса — у 2,3, малака у 2,2. Найлепшых паказчыкаў дабіліся жьівелаво-ды саўгаса *Карпаўка», якія надаілі ў 1980 г. на адну карову па 2548 кг малака. Павялічьі-лася пагалоўе буйной рагатай жывельг. За кошт меліярыравання зямель, якое праводзі-ла ПМК-38, значна пашырылася плошча зем-лекарыстання. У 1978 г. яна складала 105 371 га. 48 458 га знаходзілася пад сельгасугоддзя-мі, з іх 23 970 займала ворыва, 12 027 — се-накосы, 11 697 —паша і 764 сады.
    За дасягненне высокіх паказчыкаў у паве-лічэнні вытворчасці і нарыхтовак прадукгаў жывёлагадоўлі ў 4-м квартале 1972 г. і пер-шым паўгоддзі 1973 г. раён быў узнагароджа-ны Памятным Чырвоным Сцягам ЦК КПСС, Савета Міністраў СССР, ВЦСПС і ЦК влксм. .
    Значна ўзмацнелі гаспадаркі. Сяляне за сваю працу ў калгасе пачалі атрымліваць гро-шы, нтго садзейнічала хуткаму развіццю спа-жывецкай кааперацьгі. У 1970-х гадах у насе-леных пунктах было пабудавана каля 20 но-вых магазінаў. Усяго ў 1980 г. ў склад раён-нага спажывецкага таварыства ўваходзіла 80 гандлёвых прадпрыемстваў і 29 грамадскага
    Цэнтральная сядзіба саўгаса імя Леніна.
    522
    У мірнай працы
    харчавання. Агульны тавараабарот склаў 14 9055, тыс. руб.
    Шмат увагі ў раёне надавалася медыцын-скаму абслугоўванню насельніцтва. Яшчэ ў пачатку 1960-х гадоў у Лоеве быў здадзены ў эксплуатацыю бальнічны гарадок, пабудава-ны таксама новыя фельчарска-акушэрскія пункты ў Крупейках, Каўпені, Міхалёўцы і іншых населеных пунктах. У 1980 г. жыха-роў раёна абслугоўвалі раённая бальніца на 165 ложкаў, 4 сельскія ўчастковыя бальніцы на 85 ложкаў, 18 фельчарска-акушэрскіх пун-ктаў, 5 аптэк і санэпідэмічная станцыя. Коль-касць медыцынскага персаналу складала 351 чалавек.
    Адкрываліся новыя школы, дзіцячыя сады і культурна-асветныя ўстановы. На 1.1.1980 г. ў раёне працавалі 8 сярэдніх, 13 васьміга-довых, 11 пачатковых школ, педагагічнае ву-чылішча, дзіцячыя спартыўная і музычная школы, Дом піянераў і 6 дашкольных уста-ноў.
    У 1981 г. на базе калгасаў імя Леніна і «За Радзіму» быў створаны буйны саўгас імя Ле-ніна. Быў здадзены ў эксплуатацыю новы жывёлагадоўчы комплекс на 6000 галоў, выт-ворчыя памяшканні. Цэнтральную сядзібу саўгаса, в. Уборак, упрыгожылі сучасныя трох- і чатырохпавярховыя жылыя дамы, но-выя будынкі культурна-бытавога прызначэн-ня, школа і дзіцячы сад.
    З 1963 г. адлічвае сваю гісторыю Лоеўскае педагагічнае вучылішча. За гады яго існаван-ня тут падрыхтавана больш за 4340 настаўні-каў пачатковых класаў і выхавацеляў даш-кольных устаноў, многія з якіх працуюць ця: пер у розных раёнах нашай рэспублікі і далёка за яе межамі. Шмат сіл і энергіі ўкла-лі ў справу падрыхтоўкі педагагічных кадраў Павел Міхайлавіч Шарэпа, Мікалай Кірыла-віч Здрок і Аляксандр Раманавіч Семяненя. Ім прысвоена ганаровае званне «Заслужаны настаўнік Беларусі».
    У 1985 г. раён стаў пераможцам у рэспуб-ліканскім спаборніцтве за поўнае забеспячэн-не жывёлагадоўлі высакаякаснымі кармамі і ўзнагароджаны пераходным Чырвоным сця-гам ЦК Кампартыі Беларусі, Савета Мініс-траў БССР і ЦК ЛКСМБ з выдачай грашо-вай прэміі. И
    Рэкордных паказчыкаў працаўнікі вёскі
    дасягнулі ў 1986—90 гг. Самы высокі ўра-джай зернявых быў атрыманы ў 1987 г. — З4,3 ц з І га. Найлепшых вынікаў дабіліся хлебаробы саўгаса «Дняпроўскі», якія сабра-лі на круг па 41,5 ц. Ураджайнасць бульбы ў 1986 г. склала 216 ц з 1 га, а ў калгасе імя К.Маркса ў 1987 г. — 295. Самы высокі на-дой малака быў атрыманы ў 1989 г. — 3123 кг на адну фуражную карову.
    Калі ўлічыць, што сярэдні бал сельскагас-падарчых угоддзяў раёна нізкі, усяго — 26,6, а ралля 30,8 бала, то дасягнутыя паказчыкі былі сапраўднай працоўнай перамогай.
    Жыхары раёна неаднаразова выходзілі пе-раможцамі ў абласных спаборніцтвах па выт-ворчасці і продажы дзяржаве прадуктаў зем-ляробства і жывёлагадоўлі.
    За самаадданую працу і поспехі ў развіцці сельскай гаспадаркі дзесяткі працаўнікоў ра-ёна атрымалі высокія ўрадавыя ўзнагароды, а даяркі калгаса імя К.Маркса Любоў Піліпаў-на Дзюбкіна, саўгаса «Карпаўка» — Ганна Аляксандраўна Чайкова, звеннявыя па выро-шчванні бульбы калгаса імя К.Маркса Аляк-сандр Фёдаравіч Карпенка, саўгаса «Ус-ход» — Іван Платонавіч Салаўёў, механіза-тар калгаса «Камуніст» Васіль Арсеньцьевіч Зазноба ўзнагароджаны ордэнам Леніна.
    У сувязі з ростам аб'ёмаў будаўніцтва яшчэ ў 1956 г. былі створаны ПМК-104, у 1966 г. — ДРБУ, у 1980 г. — разлікова-бу-даўнічы ўчастак трэста «Гомельсельбуд». Яны выканалі шмат работ па будаўніцтве жылля, дарог, аб'ектаў сацыяльна-культур-нага і бытавога прызначэння. У Лоеве з'явілі-ся новыя тыпавыя будынкі: хлебазавода (1986 г.), лазні (1988 г.), райваенкамата (1990 г.), міліцыі (1990 г.) і іншыя. У 1992 г. ў гарадскім пасёлку адкрыта новая палікліні-ка, а ў 1994 г. пачалося будаўніцтва новага корпуса раённай бальніцы на 120 ложкаў.
    Няўмольна бяжыць час. Ужо 14 гадоў ад-лічыў ён пасля чарнобыльскай бяды, але па-ранейшаму застаюцца нявырашанымі прабле-мы, якія яна прынесла працаўнікам раёна і асабліва сялу. І ўсё ж нягледзячы на матэры-яльныя і тэхнічныя цяжкасці людзі беражлі-ва апрацоўваюць зямлю, убіраюць хлеб, гаду-юць дзяцей, гуляюць вяселлі. Жыццё працяг-ваецца. В.П. Крупейчанка.
    523
    1945 — да нашых дзён
    Дакументы сведчаць
    ПАСТАНОВА ЛОЕЎСКАГА РАЙВЫКАНКОМА І РК КП(б)Б АБ АДНАЎЛЕННІ І ЎМАЦАВАННІ КАЛГАСАЎ
    27 лютага 1944 г.
    В соответствии с постановлением Гомельского облисполкома и обкома КП(б)Б Лоевский райисполком и РК КП(б)Б п постановляет:
    Считать важнейшей задачей районных советских и партийных органов — восстановление и укрепление колхозов. В этих целях усилить политическую организацию и хозяйственную работу с тем, чтобы до конца марта месяца восстановить колхозы, весенний сев 1944 г. про-вести уже колхозными хозяйствами.
    В целях осуществления задач по восстановлению и укреплению колхозов провести следу-ющие мероприятия:
    1.	Вновь избранным правлениям колхозов оказать практическую помощь в деле восста-новления и укрепления колхозов со стороны партийных и советских организаций. Не поз-днее 25 марта на райисполкоме утвердить председателей колхозов и ревизионных комиссий.
    2.	К 5 марта закончить во всех колхозах подбор бригадиров из числа лучших колхозни-ков, способных организовать труд на основе сдельщины. Предложить райзо с 5-го по 20-го марта провести курсы бригадиров полеводческих бригад с охватом до 100 человек по учас-ткам.
    3.	До 1-го апреля обеспечить восстановление межколхозных границ, земель и приусадеб-ных участков колхозников, ранее предусмотренных уставом сельхозартели.
    4.	К 20-му марта обсудить на колхозных собраниях примерный устав сельхозартели.
    5.	К 10 марта закончить подбор счетных работников во всех колхозах. Для организации и помощи в наведении правильного учета и отчетности провести с 15-го марта по 1 апреля курсы при райзо в количестве не менее 30 чел.
    6.	До 1-го апреля еобрать колхозных лошадей, подготовить к этому времени конюшни, подобрать конюхов, обязать правления колхозов собрать фонд кормов на весенние работы.
    7.	Предложить зав. райзо т. Курзину к 1-му апреля организовать при 29 колхозах птице-водческие фермы, для чего полностью использовать отпускаемые на І квартал кредитыв5 сум-ме 40 тыс. руб.
    8.	Обязать райзо (т. Курзина), директора МТС (т. Бурматова), председателей сельсове-тов, правления колхозов в ближайшее время закончить засыпку семенных фондов во всех колхозах района в количестве, обеспечивающем посевную площадь на уровне 1941 г.
    Немедленно приступить к очистке семян. Поручить РК ЛКСМБ т. Шамело организовать комсомольско-молодежные бригады. Обязать райзо (т. Курзина) к 20 марта произвести про-верку семян на всхожесть во всех колхозах.
    9.	Предложить райзо (т. Курзину) организовать межколхозный обмен семян, закончив эту работу не позднее 1-го апреля.
    10.	Ремонт сельхозинвентаря во всех колхозах закончить к 25-му марта. Работу лучших кузнецов освещать в районной газете.
    11.	Приступить к вывозке удобрений на поля, закончить таковую до 25 марта. Поручить РК ЛКСМБ т. Шамело организовать комсомольско-молодежные звенья по сбору золы.