• Газеты, часопісы і г.д.
  • Памяць Лоеўскі раён

    Памяць

    Лоеўскі раён

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 592с.
    Мінск 2000
    959.88 МБ
    У той жа вёсцы жыў настаўнік Міхаіл
    Мікітавіч Рудзішкін, партызанскі сувязны. У
    156
    пла вайна народная
    сакавіку 1943 года для барацьбы з партыза-намі ў вёску прыбыў добраахвотны атрад ра-зам з фашыстамі. Былыя камандзіры Чырво-най Арміі, якія знаходзіліся ў гэтым атрадзе, шукалі сувязі з партызанамі. Нейкім чынам ім удалося звязацца з Рудзішкіным, які звёў іх з камандаваннем атрада «За Радзіму». Рас-страляўшы фашыстаў, добраахвотнікі з ўсёй сваёй зброяй перайшлі на бок партызан.
    Многа зрабіў для партызан разам са сваёй сям'ёй сувязны з вёскі Вулкан Іван Лявонавіч Дваракоўскі, былы старшыня калгаса «Трэ-цяя пяцігодка».
    У Лоеве жылі два браты Яфім і Іван Гра-бянкі. Яны трымалі сувязь з партызанскім атрадам, дзе былі іх сваякі, родныя, дзеці. Яфім Міхайлавіч пры адступленні Чырвонай Арміі знайшоў пасля бою нямала зброі і зака-паў у кузні. Пасля перадаў яе партызанам. Хутка знайшоў яшчэ некалькі вінтовак і так-сама іх закапаў. Хтосьці данёс пра гэта. Да яго прыйшлі паліцэйскія на чале з на-меснікам каменданта паліцыі Даўгалычанкам і патрабавалі, каб той здаў зброю. Тады Яфім Міхайлавіч выхапіў з-пад матраца пісталет і выстраліў у Даўгалычанку, але прамахнуўся. Зброю паліцаі адкапалі, забралі Яфіма Міхайлавіча, жонку Лізавету Максімаўну і 12-гадовага сына Толіка, маці, бацьку і ся-стру.
    Яфіма бязлітасна білі, пасля чаго ён звар’-яцеў. У такім стане яго вадзілі па вуліцах, і жыхары Лоева, гледзячы праз вокны, не маглі стрымаць слёз. Цяжка было пазнаць у гэтым чалавеку вясёлага гарманіста, рабочага з залатымі рукамі, лепшага каваля Лоева і
    добрага суседа. Расстралялі ўсіх, у тым ліку і яго брата Івана Міхайлавіча разам з жонкай Агрыпінай і двума ўнукамі (дзецьмі партызан Міхаіла і Кацярыны Бондар). Усе яны паха-ваны ў брацкай магіле на могілках. Вырата-валіся толькі 15-гадовая дачка Тоня і шасцігадовы сын Славік (дзеці Яфіма Грэбя-нка), бо ў гэты час знаходзіліся ў суседзяў. Яны бачылі, як паліцэйскія павялі маці, ба-цьку і брата. Суседзі не пусцілі іх і дапамаглі ноччу выбрацца з Лоева. Схавалі спачатку дзяцей у сувязнога Васіля Бакуна з вёскі Ястрабка. Потым Тоню пераправілі ў парты-занскі атрад, а Славік жыў у грамадзянскім лагеры ў лесе.
    Не могуць забыць жыхары вёскі Дзіма-меркі і свайго фельчара Еўдакію Трафімаўну Ігнаценка. Жывая, рухавая, вясёлая, яна ма-гла, як гаварылі пра яе, і хворага падняць на ногі. У вайну яна стала сувязной партызан-скага атрада «За Радзіму». Перадавала неаб-ходныя даныя ў атрад, медыкаменты, ра-склейвала лістоўкі, якія ноччу сама размна-жала на машынцы. Ёй здавалася, што яна недастаткова выконвала даручэнняў, і пра-сіла камандзіра Рыгора Іванавіча Сінякова даваць больш цяжкія заданні. Аднойчы, калі яна ішла на сустрэчу з партызанамі ў лес, на яе след напалі паліцаі і схапілі. Пасля здзе-каў павесілі ў Брагіне. Вось так загінула адна з лепшых сувязных.
    Дзякуючы такім баявым, мужным і адда-ным Радзіме людзям разведка атрада «За Ра-дзіму» мела многа каштоўных звестак аб ня-мецкіх гарнізонах.
    З успамінаў В.Жалезнякова, партызана атрада «За Радзіму»
    Для барацьбы з партызанамі на Лоеўш-чыне ў 1943 г. нямецкія акупанты вырашылі выкарыстаць так званых «добраахвотні-каў» — воінскія злучэнні, якія былі сфарміраваны з ліку палонных байцоў. У чэрвені наша разведка ўстанавіла, што адно з такіх фарміраванняў пад назвай «8-ы Жы-томірскі батальён» у колькасці 300 чалавек расквартыраваны ў Ручаёўцы. Камандаванне атрада вырашыла не даць яму там замацавац-ца, а калі ўдасца, перацягнуць салдат да сябе. Адным з ініцыятараў гэтай справы стаў Ку-зьма Іванавіч Капейка. «Добраахвотнікі» маглі перайсці да нас толькі ў час бою. Сіл у партызанскім атрадзе было дастаткова, акрамя таго ў аперацыі ўдзельнічалі атрады «Мсцівец» і імя Дзяржынскага.
    У вызначаны час дружна затрашчалі вы-
    стралы, запрацавалі кулямёты, грымнула «ура!». Партызаны ўварваліся на вуліцы вёскі. Немцы спачатку разгубіліся, але хутка апамяталіся і адкрылі агонь. Партызаны вы-мушаны былі залегчы. Рух дзяржынцаў, якія штурмавалі гэты ўчастак, спыніўся. Першая рота, з якой ішоў камандзір атрада Р.І.Сіня-коў, накіроўвалася з усходняга напрамку. На паўночнай ускраіне, дзе павінны былі насту-паць партызаны «Мсціўца», стаяла цішыня. Сярод абаронцаў вёскі «добраахвотнікаў», на якіх у Сінякова была надзея, чамусьці не было. Бой працягваўся ўжо больш дзвюх гадзін, а выбіць немцаў з вёскі не ўдавалася. Неўзабаве Сінякову паведамілі, што па да-розе чуваць гул аўтамашын, немцам ішло падмацаванне. Трэба было прымаць неадкла-днае рашэнне. Сувязь з камандаваннем атра-
    157
    1941 — 1945
    даў «Мсціўца» і імя Дзяржынскага не была ўстаноўлена.
    Як потым высветлілася, хтосьці паведаміў карнікам аб перагаворах паміж партызанамі і «добраахвотнікамі», і яны ў тэрміновым па-радку абяззброілі батальён і забралі яго з вёскі, замяніўшы нямецкай воінскай часцю. Рыгор Іванавіч прыняў рашэнне адыходзіць. Збор быў назначаны за вёскай у драбналессі.
    Разведка данесла, што на дарозе з'явілася
    калона немцаў. Камандзір атрада загадаў за-няць кругавую абарону. Пачаўся бой. У ім загінула 6 партызан. У немцаў страты былі намнога большыя, каля 50 салдат. З іх ма-шын засталіся толькі дзве, а 13 згарэлі ў час бою. Партызаны знішчылі таксама склады з гаручым, боепрыпасамі, прадуктамі, спалілі варожы самалёт. Але самае галоўнае — на доўгі час адбілі ў немцаў ахвоту ўмацоўвацца ў Ручаёўцы.
    Праз усе выпрабаванні
    З успамінаў М.М.Бондара, жыхара Лоева
    Да вайны я працаваў загадчыкам спецчас-ткі Лоеўскага райвыканкома. У ноч з 21 на 22 чэрвеня 1941 г. быў на дзяжурстве. Раніцай вярнуўся дамоў, але не паспеў адпачыць, як мяне зноў тэрмінова выклікалі ў райвыкан-ком. Ад старшыні Залмана Вульфавіча Супі-на я даведаўся, што пачалася вайна.
    Бюро райкома партыі прызначыла мяне адказным за пераправу жывёлы цераз Дняп-ро. Гэтай справай я займаўся аж да прыходу немцаў. Жывёлу мы перапраўлялі не толькі з нашага раёна, але і тую, што прыганялі з ін-шых раёнаў. Паром наш быў невялікіміі та-му, каб паспець пераправіць жывёлу да аку-пацыі раёна, даводзілася працаваць і днём і ноччу. Дзякуючы намаганням работнікаў райкома партыі і райвыканкома да прыходу гітлераўцаў былі вывезены з раёна ўся сель-скагаспадарчая тэхніка і прамысловае абста-ляванне.
    У першыя дні вайны Лоеўскі райваенкамат пачаў мабілізацыю ваеннаабавязаных муж-чын на фронт. Цяжка было глядзець на рас-ставанне родных і блізкіх. Частку мужчын прызвалі ў Чырвоную Армію яшчэ раней, але дамоў ніхто з іх не вярнуўся. Многія тады спадзяваліся, што вайна будзе нядоўгай і пра-цягнецца ад сілы два-тры месяцы. Калі мы перабраліся на створаную ў міжрэччы Дняп-ра і Сожа партызанскую базу, не разлічвалі там зімаваць, але лёс распарадзіўся інакш. Да лістапада 1943 г. нам давялося весці жор-сткую барацьбу ў тыле ворага.
    М.М.Бондар.
    Вызваленне раёна я сустрэў на пасадзе ка-мандзіра ўзвода партызанскага атрада імя Сталіна брыгады «За Радзіму». Была парты-занкай і мая жонка Кацярына Іванаўна. За гэта мы з ёю заплацілі вельмі дарагой цаной. Паводле даносу здрадніка немцы схапілі і расстралялі нашу двухгадовую дачушку і пя-цігадовага сына, жончыных маці і бацьку, дзядулю і бабулю, а таксама дзядзьку. Мае ж бацькі паспелі ўцячы ў лес.
    Пасля вызвалення раёна адразу пачалі ад-наўляць разбураную вайной гаспадарку, бу-даваць жыллё. У 1944 г. мяне паслалі вучыц-ца ў партыйную школу. Працаваў старшынёй калгаса, дырэктарам райзаготзерня, займаў іншыя пасады. Жыццё пражыў цяжкае, прай-шоў праз усе выпрабаванні, але не шкадую аб гэтым, бо лічу, што яно было патрэбнае лю-дзям.
    З успамінаў Р.Кілаша, партызана злучэння А.Ф. Фёдарава
    Ішоў 1943 год. Гітлераўская армія скан-цэнтроўвала свае разбітыя дывізіі ў раёне Курскай дугі, каб адтуль зноў паспрабаваць неяк выправіць становішча на франтах, якое ўжо прадракала непазбежны крах. У гэты час штаб партызанскага руху на Украіне загадаў
    усім атрадам народных мсціўцаў на тэрыто-рыі Чарнігаўскай вобласці сабрацца ў адзінае партызанскае злучэнне пад камандаваннем А.Ф. Фёдарава. Злучэнне павінна было пакі-нуць вобласць і зрабіць рэйд у Заходнюю Ук-раіну, каб там развярнуць дыверсійную рабо-
    158
    Ітла вайна народная
    ту на чыгунках, па якіх у той час рухаліся сотні варожых зшалонаў з баявой тэхнікай і жывой сілай да лініі фронту. У гэтым злучэн-ні знаходзіўсяі і Я.
    Перад злучэннем стаяла складаная задача: як мага хутчэй пераправіцца праз Дняпро, бо была ўжо палавіна сакавіка і лёд з кожным днём рабіўся ўсё слабейшым. Злучэнне пе-райшло чыгунку Гомель—Бахмач, шашу Го-мель- Чарнігаў. З апоўначы і амаль да сві-тання ішлі цяжкія баі з нямецкімі карнікамі, якія поўнасцю былі разбіты народнымі мсціў-цамі. Партызаны працягвалі рухацца да вёсак Лапатня і Радуль, каб тут наладзіць перапра-ву на правы бераг Дняпра.
    Напярэдадні разведка перадала, што на Дняпры паверхня лёду пакрыта вадой. Ка-мандаванне загадала асобным падраздзялен-ням загрузіць сані лесаматэрыяламі і даста-віць да Дняпра. З іх неабходна было зрабіць насціл і пераправіць на правы бераг парты-зан.
    Ноччу 13 сакавіка 1943 года галоўная ка-лона злучэння была ўжо каля ракі. Стаяла ці-шыня. Высока ў цёмным небе ярка блішчэлі зоркі. Здавалася, што гэтым чорным каўпа-ком пакрыта ўся наша зямля. Партызаны зра-білі насціл, але ісці па ім было дрэнна. Коні капытамі правальваліся праз яго і не маглі цягнуць сані з боепрыпасамі. Даводзілася выпрагаць іх і перацягваць сані ўручную, а коней пераводзіць па коўзкім лёдзе. Непадка-ваныя, яны падалі, і многіх даводзілася пера-цягваць ляжачымі. Фашысцкія сцярвятнікі бесперапынна кружыліся ў цёмным небе, каб выявіць партызан. Нам было забаронена ад-крытае курэнне і запальванне агню. Загад строга выконваўся.
    Партызаны ішлі ланцужком па лёдзе. Штаб злучэння ні на хвіліну не пакідаў пе-раправу, дакладна кіраваў ёю. Раніцай пера-права была закончана, і злучэнне працягвала свой шлях. На высокім правым беразе Дняп-ра каля вёскі Шчытцы, дзе дарогі расходзяц-ца на Сінск і Бывалькі, ад злучэння аддзялі-лася група і пайшла на Сінск, каб па дарозе Лоеў--Брагін стварыць дастаткова моцны заслон, які ў любую мінуту мог бы адбіць ва-рожы напад.