• Газеты, часопісы і г.д.
  • Памяць Лоеўскі раён

    Памяць

    Лоеўскі раён

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 592с.
    Мінск 2000
    959.88 МБ
    Амаль адначасова з дэсантнікамі 69-й ды-візіі на ўчастку JЛоеў-- Каменкаa раку фарсіра-валі батальёны маёра В. Ф.Несцерава (685-ы стралковы полк 193-й дывізіі камандзір А.Р. Фралянкоў) і капітана Г.Д.Гардаполава (43-і стралковы Даурскі полк 106-й дывізіі, камандзір ММ.. Уласаў). Дзякуючы паспяхо-вым дзеянням дэсантных батальёнаў на пра-вым беразе былі захоплены плацдармы глыбі-нёй да 500 метраў і шырынёй да 800 метраў. У паласе дзеянняў 27-га корпуса — два плац-дармы на поўдзень ад Каменкі насупраць вёс-кі Крулейкі і ў паласе 18-га корпуса адзін плацдарм у раёне Шчытцаў.
    Развіваючы дасягнуты поспех, пад прык-рыццём артылерыі і авіяцыі пачалі фарсіра-
    ванне Дняпра і галоўныя сілы дывізій. Да ве-чара 15 кастрычніка яны пашырылі захопле-ныя плацдармы да З км па фронце і 2 км у глыбіню. На левым флангу бой за вёску Бы-валькі завязала 69-я дывізія, часці 106-й стралковай дывізіі вялі баі на поўдзень ад Лоева. Паспяхова адбівалі контратакі ў раёне Крупеек байцы 193-й дывізіі. Такім чынам, пад канец дня на правабярэжжы дзейнічалі па 2 стралковыя палкі ад кожнай дывізіі пер-шага эшалона. Раніцай 16 кастрычніка сіламі разведроты 69-й дывізіі быў захоплены пер-шы населены пункт Лоеўскага раёна — в. Шчытцы.
    Нямецкае камандаванне кінула супраць часцей, якія пераправіліся, 216-ю з-пад Гоме-ля і 102-ю з міжрэчча пяхотныя дывізіі. Пе-рад імі была пастаўлена задача скінуць савец-кія войскі з плацдарма і паправіць станові-шча на гэтым участку фронту. Але
    Памятны знак на месцы фарсіравання Дняпра вой-скамі 65-й арміі ў в. Крупейкі.
    163
    1941 —1945
    Генерал-лейтэнант П.І.Батаў з воінамі-героямі, якія фарсіравалі Дняпро. 1943 г.
    гітлераўцы не здолелі змяніць ход падзей. Да раніцы 16 кастрычніка на плацдарме знахо-дзіліся ўсе палкі дывізій першага эшалона, якія ў 11 гадзін перайшлі ў наступленне.
    . Дзесяць жорсткіх контратак праціўніка ад-білі воіны 106-й Забайкальскай стралковай дывізіі, а затым зламалі нарэшце супраціў-ленне ворага на асноўным рубяжы яго абаро-ны і прасунуліся наперад на 5 кіламетраў. Воіны 43-га Даурскага стралковага палка гэ-тай дывізіі абышлі Лоеў і стварылі пагрозу акружэння немцаў, якія заселі ў гарпаселку. У той жа час падраздзяленні 263-га Нерчын-скага палка разгарнулі баі на паўднёвай ус-краіне Лоева і пад канец дня ачысцілі рай-цэнтр ад ворага. У той дзень часцямі дывізіі было знішчана да 400 салдат і афіцэраў пра-ціўніка, захоплены 23 гарматы, 15 мінамётаў, шмат іншых трафеяў.
    Пад канец дня 16 кастрычніка дзякуючы паспяховым дзеянням воінаў 895-га, 883-га і 685-га палкоў 193-й дывізіі быў узяты і другі
    моцны апорны пункт гітлераўцаў ввска Крупейкі, а на левым флангу часці 69-й дыві-зіі ва ўзаемадзеянні з падраздзяленкямі 61-й арміі з боем авалодалі апоркым пунктам Бы-валькі.
    У ноч на 17 кастрычніка пасля наладжван-ня дадатковых перапраў на плацдармы пера-правіліся 2 іншыя эшалоны карпусоў 11>я стралковая брыгада і 60-я стралковая дьгвізія (камандзір палкоўнік А.В.Богаяуленскі), a таксама дывіэіённая артылерыя. 17 кастрыч-ніка плацдарм складаў 18 км па фронце і да 13 км у глыбіню.
    Каб умацаваць фронт перад наступаючымі ў паўночна-заходнім напрамку войскамі 18-га і 27-га карпусоў, нямецкае камандаванне ў коч на 18 кастрьгчніка пачало адводзіць свае войскі з міжрэчча за Дняпро. Гэты манеўр паспяхова выкарысталі воіны 19-га стралко-вага корпуса і далучанай да яго 246-й страл-ковай дывізіі, якія да гэтага часу скоўвалі значныя сілы праціўніка. Рашучым ударам яны разбілі пакінутыя для прыкрыцця варо-жыя часці і 18 кастрычніка авалодалі населе-нымі пунктамі Карпаўка, Хамінка, Абакумы, Шарпілаўка, Рудня Каменева, Папоўка і ін-шымі. Гонячы ворага, войскі 19-га корпуса20 кастрычніка паспяхова фарсіравалі Днялро і ачысцілі ад гітлераўцаў Страдубку, Чаплін і Казіміраўку, чым забяспечылі надзейнае прыкрыццё правага фланга 27-га корпуса. У той жа дзень часці 27-га корпуса авалодалі апорнымі пунктамі ворага Мохаў, Сінск, Каўпень, Прагрэс, Пабядзіцель.
    Пасля таго, як была паспяхова пераадоле-на моцная водная перашкода, перад войскамі
    Генерал-лейтэнант П.I.Батаў уручае пагоны начальніку штаба 65-й арміі І.С.Глеба-ву. 1943 г.
    164
    Ітла вайна народная
    65-й арміі паўстала другая паласа нямецкай абароны: — так званыя «надзвінскія паз!-цыі». Спроба з ходу прарваць гэту лінію аба-роны не ўдалася. Ноччу 20 кастрычніка ка-мандуючы фронтам К.К.Ракасоўскі загадаў часова, да падыходу рэзерваў, спыніць нас-тупленне і падрыхтаваць на плацдарме раёны для размяшчэння пяці новых карпусоў.
    У напрамку на Брагін у гэты час рухаліся войскі 61-й арміі генерал-лейтэнанта П.А.Бя-лова, якія фарсіравалі раку на поўдні Лоеў-скага раёна яшчэ ў канцы верасня, але на па-чатку поспеху не мелі. 22 кастрычніка воіны 55-й, 81-й стралковых дывізій і іншых пад-раздзяленняў правага крыла 61-й арміі з бая-мі авалодалі населенымі пунктамі Дзяражы-чы, Новая Лутава, Старая Лутава, Гарадок, Вазон, Райск, Міхалёўка. 24 кастрычніка бы-лі вызвалены вёскі Сяўкі, Добры Рог, Трас-цянец, Дуброўка, Астравы, Тучкі і Чанец.
    Замацаваўшыся на захопленым плацдар-ме, які дзякуючы рашучым дзеянням падраз-дзяленняў 61-й арміі пашырыўся да Любеча, войскі 65-й і 61-й армій пачалі рыхтавацца да прарыву надзвінскіх пазіцый ворага і вызва-лення Гомеля, Рэчыцы і Калінкавіч ад нямец-ка-фашысцкіх захопнікаў.
    Поспеху савецкіх войск пры фарсіраванні Дняпра ў раёне Лоеў--Любеч садзейнічала ўмелая падрыхтоўка наступальнай аперацыі, яе надзейнае агнявое і матэрыяльнае забеспя-чэнне. Толькі за першыя суткі бітвы за Дняп-ро лётчыкі 16-й паветранай арміі генерала С.І.Рудэнкі зрабілі 1207 самалёта-вылетаў. Начныя бамбардзіроўшчыкі ПО-2 наносілі ўдары па абароне і войсках, агнявых пазіцы-ях і камандных пунктах праціўніка, а днём штурмавая авіяцыя вяла барацьбу з контрата-куючымі групоўкамі і падыходзячымі варо-жымі рэзервамі.
    Пры фарсіраванні Дняпра і вызваленні ра-ёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў савец-кія воіны паказалі выключную адвагу і гера-ізм. 183 байцам, камандзірам і палітработні-кам 65-й арміі было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Сярод іх: камандуючы ар-міяй П.І.Батаў, камандзіры карпусоў І.І.Іва-ноў, П.М.Чаракманау, камандзіры дывізій І.А.Кузаўкоў, М.М.Уласаў, А.Р.Фралянкоу, камандзір Даурскага палка І.А.Бахмецьеў, камандзір батальёна У.Ф.Несцераў, каман-дзір сапёрнага аддзялення Х.Ш.Агліулін, ка-мандзір стралковага ўзвода П.А.Акуцыёнак, камандзір танкавай роты І.Р.Махота, каман-дзір аддзялення сувязі Л.С.Лапцеў, каман-дзір гарматы В.І.Кулікаў, радыётэлеграфіст
    Фарсіраванне Дняпра ў раёне Лоева.
    І.М. Калодзій, стралкі А.Ф.Стрын, І.М.Ка-рачараў, кулямётчык М.Ф.Лімань і іншыя.
    Напярэдадні наступлення на надзвінскія пазіцыі, дзе гітлераўцы сканцэнтравалі 5 ды-візій, на камандны пункт 65-й арміі, што раз-мяшчаўся ў Лоеве, прыбылі камандуючы фронтам К.К.Ракасоўскі разам з камандую-чымі родамі войск фронту і камандуючым 16-й паветранай арміяй С.І.Рудэнкам. Была аб-меркавана задума камандавання Беларускім фронтам па правядзенні Гомельска-Рэчыцкай наступальнай аперацыі, задача якой зводзіла-ся да таго, каб сіламі 50-й, 30-й, 63-й, 48-й, 65-й, 11-й, 61-й і 16-й паветранай армій раз-граміць гомельска-рэчыцкую групоўку пра-ціўніка, вызваліць міжрэчча Сожа і Дняпра і заняць зручныя пазіцыі на заходнім беразе Дняпра для далейшага наступлення па ўсім фронце.
    Перад камандаваннем 65-й арміяй была пастаўлена задача прарваць надзвінскія пазі-цыі і, наступаючы ўздоўж Дняпра, авалодаць Рэчыцай, якая звязвала гомельскую групоўку праціўніка з яе тылам. Другім ударам на паў-днёвы захад ва ўзаемадзеянні з 61-й арміяй заняць Васілевічы і Калінкавічы і тым самым паставіць гомельскую групоўку пад пагрозу акружэння. Асноўны цяжар пры выкананні гэтай важнай задачы клаўся на 65-ю армію, таму ў яе распараджэнне былі перададзены ўсе асноўныя франтавыя рэзервы: 2 кавале-рыйскія карпусы генералаў Крукава і Кан-станцінава, 9-ы танкавы корпус Бахарава, 1-ы Данскі танкавы корпус Панова і артылерый-скі корпус прарыву Ігнатава.
    10 лістапада 1943 г. сіламі 48-й, 61-й і 65-й армій войскі левага крыла Беларускага фрон-ту распачалі наступленне ў напрамку галоў-нага ўдару з лоеўскага плацдарма. На другі дзень у бой былі ўведзены 2 кавалерыйскія і
    165
    1941 — 1945
    2 танкавыя карпусы. 15 лістапада войскі фронту ўдарам у тыл праціўніка перарэзалі чыгунку Гомель- Калінкавічы, , і 18 лістапада перадавыя часці 48-й, 65-й армій і 1-ы гвар-дзейскі танкавы корпус увайшлі ў Рэчыцу. 22 лістапада быў вызвалены апошні населены пункт Лоеўскага раёна - - вёска Рудня Бу-рыцкая.
    Пасля вызвалення раёна ад нямецка-фа-шысцкіх захопнікаў была створана камісія па расследаванні злачынстваў, здзейсненых гіт-лераўцамі на яго тэрыторыі за гады акупацыі. Узначаліў камісію былы камандзір партызан-скай брыгады «За Радзіму» Р.І.Сінякоў. У акце камісіі адзначалася, што за перыяд аку-пацыі нямецкімі фашыстамі было знішчана і вывезена ў Германію 4078 чалавек, была раз-бурана і разрабавана ўся калгасная гаспадар-каі прамысловасць раёна. Поўнасцю спалена больш за 20 населеных пунктаў. Усяго ж спа-
    Інфармбюро паведамляла
    17 октября 1943 г.
    Южнее Гомеля наши войска успешно фор-сировали реку Днепр и, прорвав оборону про-тивника протяжением по фронту 20 километ-ров и на глубину от 5 до 10 километров, овла-дели районным центром Гомельской области городом Лоев и населенными пунктами Козе-роги, Крупейки, ІЦитцы, Бывальки.
    Южнее Гомеля наши войска успешно фор-сировав Днепр, стремительно атаковали нем-цев и в результате ожесточенных боев прор-вали мощную оборонительную линию врага на западном берегу реки. Продвигаясь впе-ред, наши войска заняли несколько населен-ных пунктов, в том числе важный узел грун-товых дорог, районный центр Гомельской об-ласти город Лоев. Овладев этим опорным пунктом обороны противника, наши части захватили 38 орудий, З склада боеприпасов, вещевой склад и другие трофеи. На соседнем участке части Н-ского соединения уничтожи-ли до полка немецкой пехоты и захватили 26 орудий, 25 минометов, 7 разных складов, в том числе 2 крупных склада с артиллерийски-ми снарядами, минами и гранатами. Взято до 200 пленных.