Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 592с.
Мінск 2000
Галоўныя сілы партызан яшчэ да світання размясціліся на адпачынак у вёсцы Бывалькі і пад надзейнай аховай моцна спалі. У тую ж ноч група разведчыкаў накіравалася ў вёску Ручаёўка, каб высветліць абставіны і дала-жыць камандаванню. Партызаны добра агле-дзелі вёску, дарогі, якія вялі туды, сілы, якія меў вораг, і размясціліся ў лесе на адпачы-нак, а двое разведчыкаў накіраваліся ў штаб злучэння з данясеннем.
У Ручаёўцы карнікі падрыхтавалі моцную засаду. На вышыні, побач са школай, былі іх дзоты з гнёздамі для кулямётаў, крытыя па-дземныя траншэі. Наша камандаванне прыня-ло рашэнне — ноччу акружыць Ручаёўку, ад-рэзаць сувязь і знішчыць ворага.
Каля 10 гадзін вечара злучэнне падышло да Карчомкі. Наш атрад імя Шчорса ішоў у галоўнай калоне. Мы прайшлі Карчомку, по-тым невялікую рачулку і, абагнуўшы Ручаёў-ку, дабраліся да перакрыжавання дарогі Бра-гін- Грохаў. Пасля таго, як усё было пад-рыхтавана, у неба ўзвіліся сігнальныя ракеты, якія абвяшчалі аб наступленні. Ка-мандзір падраздзялення даў каманду заха-піць варожыя траншэі. Хутка партызаны бы-лі ў траншэях і аўтаматнымі чэргамі касілі
Двойчы Герой Савецкага Са-юза А.Ф. Фёдараў на сустрэ-чы з удзельнікамі вызвалення Лоева і былымі партызанамі брыгады «За Радзіму».
159
1941 — 1945
ворага. Партызаны Міхайлаў і Юрчанка па-вярнулі варожыя кулямёты на казарму карні-каў, а Барынёў біў іх уздоўж вуліцы. Частка фашыстаў была загнана ў казарму, дзе іх ак-ружылі. Тым часам у вёску ўвайшлі падраз-дзяленні злучэння. Гарэлі фашысцкія склады
З успамінаў І.Манжоса, былогг камандзіра
26 кастрычніка 1942 г. наша партызанскае злучэнне рушыла ў чарговы адказны рэйд. У гэты перыяд планавалася наступальная апе-рацыя савецкіх войск пад Сталінградам. Каб падрыхтаваць моцны плацдарм для паспяхо-вага наступлення, Цэнтральны штаб парты-занскага руху загадаў камандзірам злучэнняў С.А.Каупаку і А.М.Сабураву выйсці на пра-вы бераг Дняпра і разгарнуць там полымя на-роднай вайны. Фарсіраваць такую раку, як Дняпро, было нялёгка. Патрабаваліся зна-ходлівыя, смелыя і адважныя людзі. Каўпак даручыў гэтую справу камандзіру аўтаматнай роты Фёдару Карпенку. Сабураў таксама вы-лучыў сваіх партызан. Ноччу аўтаматчыкі пе-раплылі раку на чоўнах і непрыкметна для ворага прайшлі лоеўскімі вуліцамі да пера-правы, дзе маячыла постаць вартавога. Ад яго даведаліся месца размяшчэння нямецкай камендатуры.
Захапілі паром, а потым будынак каменда-туры.
..Мяне тым часам выклікалі ў штаб 3-га батальёна і загадалі пераправіцца са сваёй ро-тай на правы бераг Дняпра і зрабіць засаду на ўскраіне пасёлка з боку Брагіна. Разам з палітруком мы размясцілі вартавых, вызна-чылі рубяжы абароны, а пасля ненадоўга зай-шлі ў будынак паснедаць. З намі былі яшчэ партызаны Пятро Юрок і Міхась Сергіенка, які вырашыў перавязаць сваю параненую на-гу. Раптам прыбег вартавы і паведаміў, што ідуць нямецкія танкі. Але сталёвыя машыны
з боепрыпасамі. Пад націскам партызан рас-чыніліся вароты казармы. З крыкам «Ура!» партызаны ўварваліся туды. Фашысты здалі-ся ў палон. Гарнізон быў разгромлены. А рэйд партызанскага злучэння працягваўся...
атрада партызанскага злучэния С.Каўпака стаялі ўжо пад акном і гарачымі кулямі палі-валі двор і будынак. Юрок выскачыў на двор з супрацьтанкавым ружжомі залёг за будын-кам. З першага стрэлу ён трапіў у бак з гару-чым і падпаліў танк. Узняўся чорны дым. Ударыў па другой машыне, але яна працягва-ла рухацца ўперад. Яму на дапамогу падаспеў Сергіенка. Быў падбіты і другі танк.
З боку Брагіна неўзабаве паказаліся груза-выя машыны з фашыстамі, а ў цэнтры Лоева ў гэты час праходзіў парад у гонар 25-й гада-віны Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі. Хутка завязаўся няроўны бой. Партызаны ад-крылі агонь, а потым перайшлі ў атаку. На дапамогу нашай роце прыйшла рота каман-дзіра Асовіна. З другой ускраіны пасёлка ўдарылі яшчэ нашы гарматы, і некалькі варо-жых машын запалала. Бязлітасны агонь, ата-ка партызан навялі жах на ворага. Немцы ў паніцы ўскоквалі на машыны і ўцякалі ў бок Брагіна, пакінуўшы на полі бою многа салдат і афіцэраў забітымі. Былі страты і з нашага боку. Партызаны забралі трафейную зброю. Ворагі пакінулі два танкі, пяць грузавых ма-шын, а легкавая машына і паранены нямецкі афіцэр былі ўзяты ў палон. Да афіцэра пад-бег Пятро Баклач. Ён узяў у кулямётчыцы Насці Старчанкі чырвоную хустку, змайстра-ваўз яе сцяг і, завёўшы матор, разам з палон-ным афіцэрам паехаў вуліцамі пасёлка. Па-рад, які праходзіў на плошчы Лоева, усяліў упэўненасць у канчатковую перамогу нашага народа над фашысцкімі захопнікамі.
Каўпакова папаха
Дырэктар Лоеўскага музея бітвы за Дняп-ро Іван Рыгоравіч Ермакоў з асаблівым гона-рам расказаў мне пра такія музейныя рэлік-віі, як планшэт і карты двойчы Героя Савец-кага Саюза генерала арміі П.І.Батава з яго паметамі напрамкаў будучых удараў цераз Дняпро ў раёне Лоева, а таксама папаха Ге-роя Савецкага Саюза камандзіра партызан-скага злучэння С.А.Каўпака.
Цікавы лёс у папахі... Праз шмат баявых дарог пранёс яе гаспадар, Сідар Арцёмавіч,
ад Пуціўля на Украіне да сінеючых пад высо-кім небам Карпат. Спачатку не вельмі хацеў развітвацца ён з папахай. Дырэктару музея двойчы давялося з'ездзіць да Каўпака ў Кіеў, дзе той працаваў Старшынёй Вярхоўнага Са-вета Украіны, «Ды бяры, хлопча, — нарэшце сказаў ён. — Няхай помніць Лоеў пра наш партызанскі парад, што адбыўся сёмага ліста-пада сорак другога года...»
Ермакоў параіў мне сустрэцца са сведкай тых падзей, жыхаркай в. Міхалёўка Аксін-
160
Тгпла вайна народная
няй Пінчук. Яна, маўляў, парад бачыла, і Каўпака памятае, які разам са штабам быў у іх на кватэры.
Аксіння Ігнатаўна, маленькая, увішная жанчына, сапраўды памятала парад. У той дзень яна якраз была ў Лоеве — вырашыла ’разжыцца соллю. Але раптам пачула, што з-за Дняпра перапраўляецца наша армія. Лю-дзі аж пасвятлелі ад той навіны...
— Прыйшла я на плошчу, — успамінала Пінчук, — а на трыбуне — камандзіры, сцяг чырвоны. А адзін у папасе, файны такі з ба-родкай мужчына, прымае парад. Перад тры-бунай праходзяць хлопцы: хто з аўтаматам, хто з кулямётам. 1 стужкі чырвоныя на шап-ках...
Добрая чутка на нябачных крылах ляцрда наперадэе партызанскага злучэння Каупака Фашысты ды розныя <бобікі>, як з гідлівас-цю называлі мясцовых паліцаяў жьгхары, так драпанулі, нгто апынуліся за многія кіламет-ры адсюль. „
— Пасля каўпакоўцы некалькі дзен стаялі ў Міхалёўцы, -- працягвала Аксіння Ігнатаў-на — жылі ў нашай хаце. Сідар Арцёмавіч усё хваліў нашу бульбачку. «Выганім, ка-жа, -- гаспадынька, погань з нашай зямт. дык і солі ўдосталь будзе, і сала, і бульба ў вас лачне радзіць буйная...» Так яно і стала-ся, як казаў Каўпак. М.Даніленка.
Вызваленне
БІТВА ЗА ДНЯПРО
Перамога пад Курскам летам 1942 г. дазво-ліла часцям Чырвонай Арміі разгарнуць нас-тупленне на фронце працягласцю каля 2 ты-сяч кіламетраў ад Невеля да Чорнага мора. 3 мэтай вызвалення Левабярэжнай Украіны, Данбаса, Кіева, выхаду да Крыма і Дняпра, фарсіравання яго ў сярэднім цячэнні і захопу плацдармаў на правым беразе, Стаўка Вяр-хоўнага галоўнакамандуючага распрацавала наступальную аперацыю, у якой прынялі ўдзел Цэнтральны, Варонежскі, Сцяпны, Паўднёва-Заходні і Паўднёвы франты (з 20 кастрычніка 1943 г. адпаведна Беларускі, 1-ы, 2-і, 3-і, 4-ы Украінскія франты).
На Гомельскім напрамку з 25 верасня цяж-
кія баі вялі войскі 65-й, 61-й і 48-й армій. 29 верасня войскі 65-й арміі выйішіі на Сож пад Гомелем. Значнымі сіламі яны фарсіравалі раку, захапілі плацдарм на супрацьлеглым баку ў міжрэччы Дняпра і Сожа і перайшлі да трывалай абароны на фронце працягласцю ў 20 кіламетраў.
6 кастрычніка камандаванне Цэнгральнага фронту прыняло рашэнне аб перагрупоўцы асноўных сіл 65-й арміі на Лоеўскі напрамак. Каб увесці праціўніка ў зман, была створана бачнасць нарошчвання сіл прарыву на Го-мельскім напрамку ў міжрэччы Днялра і Со-жа, дзе вялі баі за пашырэнне плацдарма 19-ы стралковы корпус генерал-маёра Д.І.Са-
Камандны састаў палітад-дзела 149-й стралковай ды-візіі.
161
1941 — 1945
марскага і 246-я стралковая дывізія. Тым ча-сам асноўныя сілы арміі былі выведзены на ўсходні бераг Сожа, адкуль у ноч на 9 кас-трычніка зрабілі амаль 40-кіламетровы марш у паўднёвым напрамку і сканцэнтраваліся за 4—5 км ад Дняпра на ўчастку Лоеу—Радуль. Была праведзена дасканалая рэкагнасцыроў-ка мясцовасці, складзены план фарсіравання Дняпра, які прадугледжваў арганізаванае ўзаемадзеянне паміж усімі родамі войск.
27-му стралковаму корпусу генерал-маёра Ф.М.Чэракманава (106-я і 193-я стралковыя дывізіі, 1195-я стралковая асобная брыгада) быў аддадзены загад фарсіраваць Дняпро ў раёне Каменкі (востраў Хаўранкоў), прар-ваць абарону праціўніка на заходнім беразе,
авалодаць Лоевам і рубяжом Казярогі--Каў-пень, а затым наступаць у напрамку Вят-хінь--Рэчыца.
Перад 18-м стралковым корпусам генерал-маёра І.І.Іванова (149-я і 69-я стралковыя дывізіі) стаяла задача фарсіраваць Дняпро на ўчастку Лапатні--Радуль, авалодаць рубя-жом Ястрабка--Маканавічы і ў далейшым наступаць у напрамку Васілевіч.
Пяць сутак ішла напружаная падрыхтоўка да фарсіравання Дняпра і прарыву так звана-га «Вялікага ўсходняга вала», які складаўся з цэлага шэрагу пазіцый, сістэмы траншэй і інжынерных збудаванняў.
Абарону ў раёне Лоеу—Бывалью трымалі нямецкія часці 137-й і 1022-й пяхотных дыві-
162
Ітла вайна народная
Ваенны савет 65-й арміі (другі злева — П.І.Батаў).
зій. Усе населеныя пункты, што размяшчалі-ся ў прыдняпроўскай зоне, былі падрыхтава-ны да кругавой абароны. Вялікая бітва за Дняпро пачалася з залпа рэактыўных мінамё-таў, які разарваў ранішнюю цішыню 15 кас-трычніка 1943 г. Да гулу рэактыўных снара-даў далучыўся грукат сотняў іншых гармат, якія прамой наводкай ударылі па варожых пазіцыях. У бой уступілі штурмавікі 299-й авіядывізіі 16-й паветранай арміі. Адначасо-ва на некалькіх участках ад берага адчалілі на лодках і плытах перадавыя штурмавыя ба-тальёны, якія былі выдзелены ад кожнага стралковага палка першага эшалона. У склад некаторых з іх уваходзіла да 600 чалавек. Пе-раправу батальёнаў прыкрывала маскіруючая дымавая заслона і агонь артылерыі.
Першымі ўступілі на правы бераг Дняпра разведчыкі 20-й асобнай разведроты 69-й ды-візіі (камандзір І.А.Кузаўкоў) на чале з ма-лодшым сяржантам П.М.Пахомавым, а сле-дам за імі — воіны дэсантнага батальёна 120-га стралковага палка той жа дывізіі пад каман-даваннем капітана І.З.Куляшова.