Пякучая таямніца
Штэфан Цвэйг
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 496с.
Мінск 1994
Гульня пачала ўжо не на жарт хваляваць яго, і таму ён прымусіў сябе быць больш асцярожным. Рэшту дня ён правёў у сваім пакоі, з прыемнасцю ўсведамляючы, што яго чакаюць і шкадуюць аб яго адсутнасці. Але яго адсутнасць не зрабіла асабліва моцнага ўражання на таго, у каго цэліў барон, затое бедны хлопчык зусім змучыўся. Эдгар адчуваў сябе цэлы дзень бясконца няшчасным, быў сам не свой; з упартаю, уласціваю яго
ўзросту вернасцю ён усе гэтыя доўгія гадзіны нястомна чакаў сябра.' Пайсці гуляць ці заняцца чым-небудзь у адзіноце здавалася яму здрадаю. Ен бадзяўся як непрыкаяны па калідорах, і з кожнаю гадзінаю гора яго расло; у думках ён ужо не раз гаварыў сабе, што з баронам здарылася няшчасце ці што ён выпадкова пакрыўдзіў яго, і хлопчык ледзь не плакаў ад нецярпення і страху.
Калі барон з’явіўся ўвечары да стала, ён быў сустрэты з вялізнаю радасцю. Эдгар, нягледзячы на строгі мацерын вокрык і здзіўленыя позіркі прысутных, кінуўся яму насустрач і парывіста абхапіў яго худзенькімі ручкамі.
— Дзе вы былі? Куды вы хадзілі? — усхвалявана пытаўся ён.— Мы ўсюды шукалі вас.
Пачуўшы гэтае «мы», Эдгарава маці пачырванела і сказала даволі сярдзіта:
— Sois sage, Edgar. Assieds toi!1 — Яна заўсёды гаварыла з ім па-французску, хоць валодала гэтаю моваю далёка не дасканала і таму часта садзілася на мель, калі трэба было сказаць што-небудзь болып складанае.
Эдгар паслухаўся, але ўсё прыставаў да барона з пытаннямі.
— Ты забываешся, Эдгар. Барон можа рабіць усё, што яму хочацца. Можа, яму нецікава з намі.— На гэты раз яна гаварыла і ад свайго імя, і барон з радасцю адчуў, што гэтым папрокам яна напрошваецца на камплімент.
Паляўнічы настрой авалодаў ім, п’яніла хваляванне — як хутка ён натрапіў на след, і здабыча ўжо на адлегласці стрэлу. Вочы ў яго блішчалі, кроў кіпела, словы ліліся з вуснаў лёгка і вольна. Як усякі пажадлівы мужчына, ён рабіўся ўдвайне добрым, удвайне самім сабою, ледзь толькі заўважаў, што падабаецца жанчы-
Паводзь сябе прыстойна, Эдгар. Сядзь на месца! (Фр.)
нам; так многія акцёры іграюць з натхненнем толькі тады, калі адчуваюць, што ўся глядзельная зала пакорана імі. Ен заўсёды лічыўся выдатным апавядальнікам, умеў гаварыць ярка і вобразна, але сёння — ён выпіў некалькі келіхаў шампанскага, заказанага ў гонар новага сяброўства,— ён перасягнуў самога сябе. Ен расказваў пра паляванне ў Індыі, у якім прымаў удзел, калі гасцяваў у сябра — знатнага англічаніна; ён наўмысна выбраў такую бяспечную тэму; акрамя таго, ён здагадваўся, што гэтую жанчыну павінна хваляваць недасягальная для яе экзотыка. Але каго ён зачараваў канчаткова, дык гэта Эдгара: хлопчыкавы вочы ззялі ад захаплення. Ен забыўся пра яду і пітво і прагна лавіў кожнае слова. Яму і ў сне не снілася, што ён калі-небудзь на свае вочы ўбачыць чалавека, які сапраўды перажыў усе гэтыя неверагодныя прыгоды, пра якія ён чытаў у кніжках: паляванне на тыграў, цемнаскурыя індыйцы, і Джагернаўт — страшэнная свяшчэнная калясніца, якая душыла сваімі коламі тысячы людзей. Дагэтуль ён не верыў, што ёсць на свеце такія людзі, як не верыў у існаванне казачных краін, і з баронавых расказаў перад ім раптоўна адкрыўся вялізны невядомы свет. Ен не зводзіў вачэй з сябра; затаіўшы дыханне, глядзеў на яго рукі, якія забілі тыгра. Ен ледзь асмельваўся дрыготкім голасам задаваць пытанні; жывое ўяўленне малявала яму яркія карціны: вось яго сябар верхам на слане, накрытым пурпуроваю гунькаю, справа і злева цемнаскурыя людзі ў раскошных турбанах, і раптам з джунгляў выскоквае тыгр і б’е цяжкаю лапаю па слановым хобаце. Цяпер барон расказваў яшчэ цікавейшыя рэчы — пра хітрасці, якія ўжываюць, калі палююць на сланоў: як выкарыстоўваюць старых прыручаных жывёлін, каб завабіць у загарадзь маладых, дзікіх і гарэзлівых. Хлопчыкавы вочы гарэлі ліхаманкавым агнём. I раптам яго як аблілі халоднаю вадою — мама сказала, зірнуўшы на гадзіннік:
— Neuf heures! Au lit! '
Эдгар збялеў ад страху. Для ўсіх дзяцей словы «спаць пара» — жахлівыя словы, бо гэта самае яўнае кляймо непаўнацэннасці, самае нагляднае адрозненне паміж дарослымі і дзецьмі, гэтая немінучая дзіцячая патрэба ісці спаць. Але наколькі жахлівей гэтая ганьба цяпер, калі яго, у еамы цікавы момант, пазбаўляюць магчымасці даслухаць да канца такі хвалюючы расказ.
— Мама, дай паслухаць яшчэ хвілінку, толькі яшчэ пра сланоў.
Ен хацеў ужо пачаць кленчыць, але тут жа схамянуўся, успомніўшы пра сваю новую годнасць дарослага мужчыны. Ен адважыўся толькі зрабіць яшчэ адну спробу. Але чамусьці сёння мама была незвычайна строгая:
— He, не, ужо позна. Ідзі наверх! Sois sage, Edgar. Я табе потым падрабязна раскажу ўсё, што будзе гаварыць барон.
Эдгар марудзіў. Звычайна маці клала яго спаць сама. Але ён не настойваў, не жадаў уніжэння перад сябрам. Дзіцячая гордасць прымусіла яго захаваць, прынамсі, бачнасць добраахвотнага адыходу.
— Праўда, мама? Ты раскажаш мне ўсё, усё? I пра сланоў, і пра ўсё другое?
— Раскажу, дзетка, раскажу.
— I адразу ж! Сёння ж!
— Але, але, а цяпер ідзі спаць. Ідзі!
Эдгар і сам не чакаў, што яму ўдасца так спакойна падаць руку барону і маме, хоць рыданні ўжо падступалі да горла. Варон па-сяброўску ўзлахмаціў яму валасы, і гэта яшчэ выклікала ўсмешку на напружаным хлопчыкавым твары. Але потым ён стрымгалоў кінуўся да дзвярэй •— інакш яны ўбачылі б, як буйныя слёзы цяклі па ягоных шчоках.
1 Дзевяць гадзін! Спаць пара! (Фр.)
СЛАНЫ
Эдгарава маці і барон пасядзелі яшчэ крьіху за сталом, але ўжо не гаварылі ні пра сланоў, ні пра паляванне на тыграў. Ледзь толькі хлопчык пакінуў іх, як паміж субяседнікамі ўзнікла нейкая няёмкасць, нейкі няўлоўны непакой. Нарэшце яны перайшлі ў вестыбюль і селі ў кутку. Барон быў сёння як ніколі красамоўны, яна крыху разгарачаная некалькімі келіхамі шампанскага, і размова адразу набыла небяспечны кірунак. Барона, зрэпіты, нельга было назваць прыгожым; але ён быў малады, смуглы энергічны твар яго, па-хлапечы каротка пастрыжаныя валасы, рэзкія, амаль развязныя жэсты зачароўвалі яе юнацкаю непасрэднасцю. Яна цяпер з прыемнасцю глядзела на яго зблізку і ўжо не баялася ягонага позірку. Але мала-памалу яго словы рабіліся смялейшымі, у іх прамільгвала ледзь схаванае жаданне — быццам ён дакранаўся да яе цела, абмацваў яго і потым адступаў,— і тады яна бянтэжылася і чырванела. Потым ён зноў смяяўся весела, па-хлапечы натуральна, і гэта надавала ўсім гэтым маленькім нетактоўнасцям выгляд дзіцячага жарту. Ей часам здавалася, што трэба б яго строга спыніць, але яна была какетлівая ад прыроды і знаходзіла ў гэтай фрывольнай гульні задавальненне, ёй хацелася пабачыць, што будзе далей; нарэшце яна сама захапілася і нават пачала браць прыклад з яго. Яна кідала на яго кароткія, шматабяцальныя позіркі, у словах і жэстах ужо аддавалася яму, калі ён падсоўваўся так блізка, што яна адчувала на сваім плячы яго цёплае, трапяткое дыханне. Падобна ўсім гульцам, яны не заўважылі, як праляцеў час, і апамяталіся толькі апоўначы, калі пачалі тушыць агні.
Яна тут жа ўскочыла з месца і спалохана падумала, як далёка яна дазволіла сабе зайсці. Гульня з агнём не была ёй навіной, але яна падсвядома разумела, што на гэты раз ёй пагражае небяспека. 3 жахам адчувала яна,
што траціць упэўненасць у сабе, што траціць глебу пад нагамі і ўсё здаецца ёй цьмяным, нібы ў паўдрымоце. Галава закружылася ад хвалявання, віна і гарачых слоў, і безразважны незразумелы страх авалодаў ёю — як ужо не раз у такія небяспечныя хвіліны,— але ўпершыню ў жыцці ён авалодаў ёю з такою ўладнаю сілаю.
— Дабранач, дабранач! Да заўтра! — паспешна сказала яна і памкнулася бегчы. Бегчы не столькі ад яго, як ад небяспекі гэтай хвіліны, ад новай, дзіўнай няўпэўненасці ў самой сабе. Але барон з мяккаю настойлівасцю ўтрымаў працягнутую на развітанне руку, пацалаваў яе, і не адзін раз, як патрабавала ветлівасць, а некалькі разоў — ад кончыкаў тонкіх пальцаў да згіну кісці, і яна з лёгкім дрыжаннем адчула на скуры казытлівы дотык яго шорсткіх вусоў. Неспакойная салодкая цяплынь разлілася па ўсім целе, кроў кінулася ў галаву, шалёна застукала ў скронях, страх, неўсвядомлены страх выбухнуў з новаю сілаю, і яна хуценька вырвала руку.
— Застаньцеся,— прашаптаў барон. Але яна ўжо нязграбна і паспешна бегла ад яго, што яскрава сведчыла аб яе страху і разгубленаеці. Ен дабіўся свайго: яна была ва ўладзе хвалявання, трывогі , яна ўжо сама не разумела, што з ёю робіцца. Яе гнаў бязлітасны, пякучы страх, што ён пойдзе ўслед за ёю і схопіць яе, і разам з тым яна шкадавала, што ён гэтага не зрабіў. Бо цяпер магло здарыцца тое, чаго яна несвядома чакала гадамі, сапраўдная любоўная прыгода, пра якую яна заўсёды ў глыбіні душы марыла, але перад якою дагэтуль заўсёды адступала ў апошні момант,— прыгода небяспечная і захапляючая, а не лёгкі, мімалётны флірт. Але барон быў залішне горды, каб выкарыстаць зручны выпадак. Упэўнены ў перамозе, ён не хацеў авалодаць гэтаю жанчынаю ў хвіліну слабасці і ап’янення; наадварот, правілы гульні патрабавалі чэснага паядынку,— яна сама павінна прызнаць сябе пераможанаю. Уцячы ад
яго яна не магла. Ен бачыў, што атрута ўжо пранікла ў яе кроў.
На лесвічнай пляцоўцы яна спынілася, цяжка дыхаючы, і прыціснула руку да дрыготкага сэрца. Ей трэба было крыху прыйсці ў сябе. Яна ледзь стрымлівала нервовае ўзбуджэнне. 3 грудзей вырваўся ўздых не то радасці, што пазбегла небяспекі, не то жалю; думкі блыталіся, галава крыху кружылася. 3 паўзаплюшчанымі вачамі, нібы п’яная, дабралася яна да свайго пакоя і ўздыхнула вольна, толькі калі ўзялася за халодную ручку дзвярэй. Толькі цяпер яна адчула сябе ў бяспецы!
Яна ціхенька прачыніла дзверы і тут жа спалохана адхіснулася. Штосьці заварушылася ў глыбіні цёмнага пакоя. Перанапружаныя нервы не вытрымалі, яна ледзь не ўскрыкнула, але тут пачуўся ціхі, сонны голас:
— Гэта ты, мама?
— А божачка, што ты тут робіш? — Яна кінулася да канапы, дзе ляжаў скурчаны Эдгар, які толькі прыходзіў у сябе пасля сну. Яе першаю думкаю было, што дзіця захварэла ці з ім здарылася няшчасце.
Але Эдгар, яшчэ паўсонны, казаў з лёгкім папрокам:
— Я чакаў цябе, доўга чакаў, а потым заснуў.
— Чаму ж ты чакаў мяне?