• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пякучая таямніца  Штэфан Цвэйг

    Пякучая таямніца

    Штэфан Цвэйг

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 496с.
    Мінск 1994
    86.71 МБ
    гэта балюча! — яго бязмерна цяжкае сэрца рухаецца з месца і пачынае паволі апускацца. He адразу, не рыўком, а плаўна, паступова аддзялілася яно ад мышачнай тканкі і рушыла ўніз; не так, як падае кінуты з вышыні камень або спелы плод; не, як губка, насычаная вільгаццю, апускалася яно — глыбей, усё глыбей у пустату, у нябыццё, кудысьці за межы яго істоты, у непраглядную бяскрайнюю ноч. I раптам усталявалася злавесная цішыня — усталявалася там, дзе толькі што білася цёплае перапоўненае сэрца: там стала пуста, холадна і жудасна. He чуваць стуку, не прасочваліся кроплі: усё сціхла, памерла. I нібы ў чорнай труне ляжала гэтае недаступна нямое нішто ў дрыготкіх грудзях.
    Так выразна адчуваў стары ў сне ўсё гэта, такая глыбокая збянтэжанасць авалодала ім, што ён, як толькі прачнуўся, міжволі схапіўся за левы бок грудзей, каб праверыць, ці ёсць у яго сэрца. Але, дзякуй богу! — штосьці білася пад пальцамі, глуха, мерна, і ўсё ж здавалася, што гэтыя глухія ўдары гучаць у пустаце, a cappa няма. У яго было дзіўнае адчуванне, быццам цела аддзялілася ад яго. Боль болей не трывожыў, нішто ўжо не калаціла змучаных нерваў; усё маўчала, усё застыла, акамянела ў ім. «Як жа гэта так? — падумаў ён.— Я ж толькі што нязносна пакутаваў, штосьці пякло мяне, сціскала, кожны нерв уздрыгваў. Што ж здарылася са мною?» Ен прыслухоўваўся да пустаты ўнутры свайго цела: ці не варухнецца там што-небудзь? Але нічога не было — не струменілася кроў, не стукала сэрца; ён слухаў, слухаў: не, нічога, згаслі, замерлі ўсе гукі. Нічога ўжо не мучыла, не напухала, не балела: там, мусіць, было пуста і чорна, як унутры дрэва з выгарэлым стрыжнем. Раптам яму здалося, што ён ужо памёр ці нешта памерла ў ім — так страшэнна нячутна перастала рухацца кроў у жылах. Халодным, як труп, адчуваў ён сваё цела, і яму было жахліва дакрануцца да яго цёплай рукою.
    Стары напружана ўслухоўваўся ў сябе; ён не чуў бою гадзінніка, які далятаў з возера, не заўважаў, што згушчаўся змрок. Набліжалася ноч, вячэрняя цемрадзь паступова выкрэслівала рэчы з цёмнага пакоя; патух, нарэшце, і кавалак неба, які яшчэ слаба свяціўся ў чатырохвугольніку акна. Стары не заўважыў цемры навокал — ён углядваўся толькі ў змрок у сабе самім, услухоўваўся толькі ў пустату ў сабе, як у сваю смерць.
    Нарэшце ў суседні пакой уварваўся задзірысты смех, промень святла пырснуў праз шчыліну прачыненых дзвярэй. Стары спалохана прыўзняўся: жонка, дачка! Зараз яны ўбачаць, што ён ляжыць на канапе, пачнуць распытваць. Ен паспешна зашпіліў камізэльку і сурдут; навошта ім ведаць пра яго прыпадак, што ім да гэтага?
    Але маці і дачка не шукалі яго. Яны яўна спяшаліся: нецярплівыя ўдары гонга ўжо трэці раз запрашалі на вячэру. Відаць, яны пераадзяваліся, праз дзверы чуваць быў кожны іх рух. Вось яны высунулі шуфляды камоды, вось бразнулі пярсцёнкі на мармуровым умывальніку, грукнулі кінутыя на падлогу чаравікі; і ні на хвіліну не змаўкалі іх галасы — кожнае слова, кожны склад з жахліваю выразнасцю даносіўся да насцярожанага слыху старога. Спачатку яны гаварылі пра сваіх кавалераў, пасмейваліся з іх, успаміналі пра забаўнае выдарэнне ў час прагулкі, абменьваліся адрывістымі заўвагамі, паспешна ўмываліся, прычэсваліся, прыхарошваліся. I тут размова перакінулася на яго.
    — А дзе ж тата? — спыталася Эрна, відаць, сама здзіўленая, што так позна ўспомніла пра яго.
    — Адкуль мне ведаць? — адказаў голас маці, раздражнёнай ужо адным упамінаннем яго.— Відаць, чакае ўнізе і соты раз перачытвае біржавы бюлетэнь у франкфурцкай газеце — болей ён нічым не цікавіцца. Ты думаеш, ён хоць раз паглядзеў на возера? Ен. сказаў мне сёння, што яму тут не падабаецца. Ен хацеў, каб мы сёння ж паехалі адсюль.
    — Сёння?.. Але чаму? — прагучаў голас Эрны.
    — He ведаю. Хто яго разбярэ. Тутэйшая кампанія яму не даспадобы, нашы знаёмыя яму не падыходзяць — відаць, ён сам адчувае, што ён не на месцы сярод іх. Проста сорамна глядзець на яго — заўсёды ў пакамячаным гарнітуры, з распіпіленым каўнерыкам... Ты хоць скажы яму, каб ён, прынамсі, увечары адзяваўся болып прыстойна — ён цябе слухае. А сёння раніцаю... як ён накінуўся на лейтэнанта,— я гатова была скрозь зямлю праваліцца...
    — Так, мама... а што гэта было?.. Я ўсё хацела ў цябе спытацца... што гэта найшло на тату?.. Такога яго ніколі не бачыла... я проста спалохалася.
    — Глупства, проста ён быў не ў гуморы... мусіць, цэны на біржы ўпалі... ці таму, што мы гаварылі пафранцузску... Ен не выносіць, калі другія забаўляюцца... ты не заўважыла: калі мы танцавалі, ён стаяў у дзвярах, нібы забойца, які схаваўся за дрэва... Паехаць! Зараз жа паехаць! — і толькі таму, што яму гэтага захацелася... Калі яму тут не падабаецца — гэта не прычына перашкаджаць нам весяліцца... Але я не звяртаю ўвагі на яго капрызы, хай гаворыць і робіць што хоча.
    Размова абарвалася. Відаць, яны закончылі вячэрні туалет, бо дзверы ў калідор бразнулі, пачуліся крокі, шчоўкнуў выключальнік, патухла святло.
    Стары нерухома сядзеў на канапе. Ен чуў кожнае слова. Але дзіўна: ён болей не адчуваў болю, ніякага болю. Нястомны гадзіннікавы механізм, які яшчэ нядаўна стукаў і шалеў у грудзях, сціх і супакоіўся — мусіць, ён зламаўся. Нічога не ўздрыгнула ў ім ад гэтага грубага дотыку. He было ні гневу, ні нянавісці... нічога... нічога... Стары паволі паправіў адзежу, асцярожна спусціўся па лесвіцы і падсеў да жонкі і дачкі, як да чужых людзей.
    Ен не гаварыў з імі ў той вечар за сталом, а яны не звярнулі ўвагі на яго зацятае, сціснутае, як кулак, маўчанне. He развітваючыся, ён падняўся ў свой пакой, лёг і патушыў святло. Шмат пазней прыйшла жонка пасля прыемна праведзенага вечара; палічыўшы, што ён спіць, яна раздзелася ў цемры. Хутка ён пачуў яе цяжкае, роўнае дыханне.
    Стары, сам-насам з сабою, шырока расплюшчанымі вачамі глядзеў у начную пустату. Побач з ім нешта ляжала і глыбока дыхала ў цемры; ён намагаўся ўспомніць, што гэтую жанчыну, якая ў адным з ім пакоі і дыхае адным з ім паветрам, ён калісьці ведаў маладою і палкаю, што яна нарадзіла яму дзіця і была звязана з ім глыбокаю таямніцаю крыві; ён настойліва пераконваў сябе, што гэтае цёплае і мяккае цела, якое ляжала так блізка, што ён мог дакрануцца да яго рукою, калісьці было жыццём у яго жыцці. Але дзіўна: думкі аб мінулым не выклікалі ў ім ніякіх пачуццяў, і ён слухаў жончына дыханне дакладна таксама, як праз адчыненае акно шум ад плёскату хваляў на прыбярэжнай гальцы. Усё гэта прайшло, даўно мінула, засталося толькі выпадковае і чужое суседства: усё скончана, скончана назаўсёды.
    Яшчэ раз ён уздрыгнуў — ціха, як бы тайком, рыпнулі дзверы ў даччыным пакоі. «Значыцца, сёння зноў»,— падумаў ён і адчуў лёгкі ўкол ва ўжо амярцвелым, здавалася, сэрцы. 3 хвіліну штосьці торгалася ў ім, быццам адміраючы нерв. Але і гэта прайшло: «Хай робіць што хоча! Што мне да яе!»
    I стары зноў адкінуўся на падушку. Мякчэй ахутваў змрок яго збалелыя скроні, жыватворная прахалода пранікала ў кроў. I неўзабаве неглыбокі сон затуманіў знясіленыя пачуцці.
    Калі жонка прачнулася раніцаю, яна ўбачыла, што муж ужо стаіць, у паліто і капелюшы.
    — Куды гэта ты? — спыталася яна сонным голасам. Стары не павярнуўся; ён спакойна засоўваў начную кашулю ў чамадан.
    — Ты ж ведаеш, я еду дадому. Я бяру з сабою толькі самае неабходнае, астатняе можаце паслаць мне ўслед.
    Жонка спалохалася. Што гэта? Такога голасу яна ніколі ў яго не чула: холадна, жорстка прарываліся словы праз сціснутыя зубы. Яна ўскочыла з ложка.
    — Няўжо ты хочаш паехаць?.. Пачакай... мы таксама паедзем, я ўжо сказала Эрне...
    Але ён толькі нецярпліва паматаў галавою.
    — He... не... заставайцеся... не трэба...— і, не азіраючыся, пайшоў да дзвярэй. Каб націснуць на ручку дзвярэй, ён мусіў паставіць на падлогу чамадан. I ў гэтае кароткае імгненне ён успомніў: тысячу разоў ён ставіў чамадан з узорамі перад чужымі дзвярамі; перш чым пайсці, пачціва развітваўся і прапаноўваў свае паслугі для далейшых даручэнняў. Але тут у яго не будзе болей ніякіх спраў, і таму ён не палічыў неабходным развітацца. Без адзінага слова, без развітальнага позірку ён падняў чамадан і з трэскам зачыніў за сабою дзверы, аддзяліўшы сябе ад свайго ранейшага жыцця.
    Hi маці, ні дачка не зразумелі, што адбылося. Але гэты раптоўны ад’езд занепакоіў іх. Адразу ж яны паслалі яму ўслед, у родны горад на поўдні Германіі, лісты, у якіх падрабязна тлумачылі, што мела, мабыць, мееца непаразуменне, амаль пяшчотныя, клапатлівыя лісты; яны пыталіся, ці добра ён даехаў, як яго здароўе, і нават былі гатовыя вярнуцца з адпачынку. Ен не адказаў. Яны зноў пісалі, адпраўлялі тэлеграмы, адказу не было. Толькі з канторы прыйшла сума, якую яны прасілі ў адным лісце,— паштовы перавод са штэмпелем фірмы, без ніводнага слова, напісанага рукою, без прывітання.
    Такое невытлумачальнае, цяжкае становішча вымусіла іх паскорыць ад’езд. Хоць яны тэлеграмай паведамілі загадзя, калі вернуцца, ніхто не сустрэў іх на вакзале, і дома таксама нічога не было прыгатавана: слугі ўпэўнівалі, што стары рассеяна кінуў тэлеграму на стол і пайшоў, не зрабіўшы ніякіх распараджэнняў. Увечары, калі яны ўжо сядзелі за сталом, нарэшце грукнулі дзверы; яны ўскочылі з месца і пабеглі яму насустрач; ён паглядзеў на іх здзіўлена,— відаць, ён забыўся пра тэлеграму,— але ніякіх пачуццяў не выказаў, а абыякава даў дачцэ абняць сябе, прайшоў з імі ў сталовую і раўнадушна слухаў іх расказы. Ен ні аб чым не пытаўся, моўчкі смактаў цыгару, на пытанні адказваў коратка, але часцей прапускаў іх міма вушэй; здавалася, ён спіць з адкрытымі вачамі. Потым цяжка падняўся і пайшоў у свой пакой.
    Так было і ў наступныя дні. Дарэмна ўстрывожаная жонка спрабавала пагаварыць з ім: чым настойлівей дабівалася яна тлумачэнняў, тым упарцей ён ухіляўся ад іх. Штосьці ў ім замкнулася, стала недаступным, адгарадзілася ад дамашніх. Ен яшчэ абедаў з імі за адным сталом, выходзіў у гасціную, калі бывалі госці, але сядзеў моўчкі, паглыблены ў свае думкі. Але ён заставаўся да ўсяго безудзельны, і таму, каму выпадала ў час размовы ўбачыць яго вочы, рабілася не па сабе, бо нежывы позірк іх, скіраваны ўдалечыню, не заўважаў нічога навокал.
    Дзівацтвы старога хутка сталі звяртаць на сябе агульную ўвагу. Знаёмыя, сустракаючы яго на вуліцы, крадком падштурхоўвалі адзін аднаго локцем: стары, адзін з самых багатых людзей у горадзе, ціснуўся, нібы жабрак, да сцяны, у змятым, крыва надзетым капелюшы, абсыпаным попелам, неяк дзіўна хістаўся на кожным кроку і амаль заўсёды нешта мармытаў сабе пад нос. Калі з ім віталіся, ён спалохана ўзнімаў вочы: калі з ім загаворвалі, ён глядзеў на субяседніка пустым