Пякучая таямніца
Штэфан Цвэйг
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 496с.
Мінск 1994
сведчыла аб выключнай дробязнасці і фанатычнай скупасці , безнадзейнага правінцыяла. Падпісаны гэтыя своеасаблівыя дакументы былі заўсёды акрамя яго імя яшчэ і поўным тытулам: «Саветнік ляснога і эканамічнага ведамства ў адстаўцы, лейтэнант у адстаўцы, кавалер ордэна Жалезнага крыжа першай ступені». Адсюль можна было зрабіць вывад, што калі ён яшчэ жывы, то яму, як ветэрану вайны 1870 года, цяпер сама меней восемдзесят гадоў. Але гэты смешны дзівак-скнара праяўляў незвычайны розум, выдатнае веданне матэрыі і самы далікатны густ, калі справа тычылася калекцыяніравання старых гравюр. Калі я адзін за адным падлічыў усе яго набыткі амаль за шэсцьдзесят гадоў — а за першыя з іх ён плаціў яшчэ зільбергрошамі,— то ўбачыў, што гэты маленькі правінцыял за час, калі за талер можна было купіць цэлы гтос гравюр выдатнейшых нямецкіх майстроў, памалу сабраў сабе калекцыю эстампаў, якая смела заняла б самае пачэснае месца сярод шумных калекцый нашых новых багацеяў. Бо нават тое, што ён паспеў за паўстагоддзя набыць за маркі і пфенігі толькі ў нас, каштавала цяпер вялізныя грошы, але ж можна было чакаць, што ён не прапускаў выпадку набыць сёе-тое і на аўкцыёнах, і ў другіх антыквараў. Праўда, з 1914 года мы не атрымалі ад яго ніводнага заказу, але я вельмі добра знаёмы з тым, што робіцца ў гандлі мастацкімі творамі, каб міма мяне маглі прайсці продаж на аўкцыёне ці поўны распродаж вось такой калекцыі. Значыцца, або гэты дзівак чалавек яшчэ жывы, або калекцыя ў руках яго спадчыннікаў.
Справа гэтая зацікавіла мяне, і адразу ж на другі дзень, гэта значыць учора ўвечары, я, нядоўга думаючы, выбраўся ў адзін з самых нязносных правінцыяльных саксонскіх гарадкоў. Калі я паволі ішоў з маленькай чыгуначнай станцыі па галоўнай вуліцы, мне здавалася проста неверагодным, каб дзесьці тут, сярод гэтых пошла-аднолькавых дамкоў з іх мяшчанскім хламам.
у адным з гэтых пакойчыкаў мог жыць чалавек, які валодаў бездакорна поўнаю калекцыяю цудоўнейшых афортаў Рэмбранта, гравюр Дзюрэра і Мантэньі. На маё здзіўленне, на пошце, дзе я спытаўся, ці жыве тут саветнік ляснога і эканамічнага ведамства такі-та, мне адказалі, што стары жыве, і яшчэ раніцаю я, крыху хвалюючыся, калі гаварыць шчыра, падаўся да яго.
Я без цяжкасці знайшоў яго кватэру. Яна была на другім паверсе аднаго з тых немудрашчых правінцыяльных дамоў, якія ў шасцідзесятых гадах наспех ляпілі архітэктары-спекулянты. На першым паверсе жыў кравец, на другім злева блішчала металічная шыльдачка з прозвішчам паштмайстра, а справа — фарфоравая таблічка з прозвішчам саветніка ляснога і эканамічнага ведамства. На мой нясмелы званок адразу ж адчыніла старэнькая сівенькая жанчына ў чыстым чорным каптуры. Я падаў ёй сваю візітоўку і спытаўся, .ці можна пабачыцца з панам саветнікам. Здзіўлена, з відавочным недаверам паглядзела яна спачатку на мяне, потым на картку: у гэтым глухім кутку, у гэтым старамодным доме з’яўленне чужога чалавека было, відаць, вялізнаю падзеяю. Тым не менш яна ветліва папрасіла мяне пачакаць і пайшла з карткаю ў пакоі; спачатку я пачуў адтуль яе шэпт, і раптам загучаў магутны грукатлівы мужчынскі голас: «А-а! Пан Р. з Берліна!.. 3 вялікай антыкварнай фірмы... Вельмі рады... Хай праходзіць». I адразу ж старэнькая зноў дробненька патупала да дзвярэй і запрасіла мяне зайсці.
Я зняў паліто і пайшоў. Пасярэдзіне сціпла абстаўленага пакоя стаяў на ўвесь рост стары, але даволі моцнага складу мужчына з густымі вусамі, у паўваеннага крою хатняй куртцы са шнурамі і радасна працягваў мне абедзве рукі. Але гэтаму шырокаму жэсту самай шчырай гасціннасці супярэчыла нейкая дзіўная здранцвеласць ягонае паставы. Ен не зрабіў ні кроку мне насустрач, і, каб паціснуць яго працягнутую руку, я, кры-
ху збянтэжаны такім прыёмам, вымушаны быў падысці да яго ўсутыч. I вось калі я ўжо збіраўся дакрануцца да яго рукі, я раптам заўважыў, што яна нерухома застыла ў паветры і не шукае мае рукі, а толькі чакае. I тут жа мне ўсё стала ясна: гэты чалавек быў сляпы.
Я з дзяцінства ўвесь час адчуваў сябе няёмка, калі аказваўся адзін на адзін са сляпым; ніколі я не мог пазбавіцца пачуцця сораму і збянтэжанасці пры думцы, што вось перада мною стаіць жывы чалавек, які, аднак, успрымае мяне не так, як я яго. Гэтак і цяпер, калі я глядзеў на скіраваныя ў пустату нежывыя вочы пад сівымі натапыранымі густымі брывамі, я вымушаны быў зрабіць пэўнае намаганне, каб справіцца з раптоўным страхам. Аднак сляпы не даў мне часу доўга аддавацца дзіўнаму пачуццю; ледзь толькі мая рука дакранулася да ягонай, ён моцна патрос яе і аднавіў свае гучныя бурныя прывітанні.
— Вось хто папраўдзе рэдкі госць,— усміхаючыся на ўвесь рот, грукатаў ён,—ці ж гэта не дзіва, што ў наш бярлог завітаў важны берлінскі пан?.. Але калі хтонебудзь з паноў антыквараў выбіраецца ў дарогу, трэба трымаць вуха востра. У нас кажуць: «Прыйшлі цыганы — дзверы на замок...» Так, так, я здагадваюся, што вас прывяло сюды... У нашай беднай спустошанай Германіі справы цяпер дрэнь і зусім няма пакупнікоў, і вось паны антыквары ўспомнілі пра сваіх старых кліентаў і адправіліся шукаць аблудных авечак. Баюся толькі, што ў мяне вам не пашанцуе; мы, бедныя старыя пенсіянеры, радыя ўжо і кавалку хлеба на стале. Сённяшнія вашыя шалёныя цэны болей нам не па кішэні... He, наша песенька спета.
Я паспяшаўся запэўніць старога, што ён няправільна зразумеў мяне, што я прыехаў зусім не дзеля таго, каб штосьці прадаць яму, а проста я быў тут паблізу і скарыстаў зручны выпадак, каб засведчыць сваю пашану шматгадоваму кліенту нашай фірмы і аднаму з буйней-
шых нямецкіх калекцыянераў. Ледзь я прамовіў словы «аднаму з буйнейшых нямецкіх калекцыянераў», твар старога цудоўна змяніўся. Ен усё гэтак жа нерухома стаяў выпрастаны пасярод пакоя, але ўвесь быў нейкі прасветлены, і на твары адлюстроўвалася вялікая гордасць; ён павярнуўся ў той бок, дзе, як ён думаў, стаяла жонка, быццам хацеў сказаць ёй: «Вось бачыш!» — і мякка, амаль з ласкаю, голасам, у якім не засталося і следу ад грубаватасці старога ваякі, а чуваць была толькі шчырая радасць, звярнуўся да мяне:
— Далібог, вы вельмі, вельмі міла зрабілі... Але вы не пашкадуеце, што зайшлі да мяне. Вы ўбачыце тое, чаго вам не выдараецца бачыць кожны дзень нават у вашым ганарлівым Берліне... пару рэчаў, цудоўней якіх няма ні ў музеі «Альберціна», ні ў гэтым богам праклятым Парыжы... Так, калі цэлых шэсцьдзесят гадоў займаешся калекцыяніраваннем, то абавязкова знойдзеш такое, што не валяецца на вуліцы. Луіза, дай мне ключ ад шафы!
Але тут здарылася нешта нечаканае: старэнькая, якая дагэтуль моўчкі стаяла каля мужа і з дружалюбнаю ўсмешкаю прыслухоўвалася да нашай размовы, раптам умольна працягнула да мяне абедзве рукі і адмоўна заматала галавою; спачатку я не зразумеў, што значылі гэтыя знакі. Потым толькі яна падышла да мужа і, дакрануўшыся да яго плячэй рукамі, сказала:
— Герварт, ты нават не спытаўся ў госця, ці ёсць у яго цяпер час глядзець тваю калекцыю. Ужо ж скора поўдзень. А пасля абеду табе трэба з гадзіну адпачыць, доктар настойвае на гэтым. Можа, лепей ты пакажаш свае гравюры пасля абеду? А потым мы разам вып’ем кавы. Дый Анна-Мары вернецца, а яна ўсё разумее куды лепей за мяне і дапаможа табе.
I зноў, ледзь толькі яна скончыла гаварыць, цераз галаву старога яна паўтарыла свой настойліва ўмольны жэст. Цяпер я зразумеў: старая хацела, каб я ўхіліўся
ад неадкладнага агляду, і я тут жа прыдумаў адгаворку, сказаў, што я вельмі ўсцешаны і буду рады паглядзець яго калекцыю, але мяне чакаюць на абед, і я наўрад ці вызвалюся да трох гадзін.
Стары сярдзіта адвярнуўся, як пакрыўджанае дзіця, у якога забралі самую любімую цацку.
— Канечне,— прабурчаў ён,— панам-берлінцам заўсёды няма калі. Але на гэты раз вам прыйдзецца набрацца цярпення, бо гаворка ідзе не пра якія-небудзь тры-пяць гравюр, а пра дваццаць сем папак, і ўсе яны паўнюткія. Добра, хай будзе ў тры гадзіны; ды глядзіце не спазніцеся, бо іначай мы не справімся.
I зноў яго рука выцягнулася ў пустату насустрач маёй.
— Вось пабачыце,— сказаў ён,— вам будзе з чаго радавацца, а можа, нават і на што злавацца. I чым болей вы будзеце злавацца, тым болей буду рады я. Нічога не зробіш, такія ўжо мы, калекцыянеры: усё сабе і нічога другім! — I ён яшчэ раз моцна патрос маю руку.
Старая праводзіла мяне да дзвярэй. Я ўвесь час адчуваў, што ёй не па сабе; на твары ў яе былі страх і нейкая збянтэжанасць. I вось ужо каля самых дзвярэй яна прыгнечана і ледзь чутна пралепятала:
— Можа... можа, вы дазволіце, каб па вас зайшла мая дачка Анна-Мары? Гэта было б лепей, тут ёсць свае прычыны... Вы абедаеце, мусіць, у атэлі?
— Канечне, я буду рады, з прыемнасцю,— адказаў я.
I, сапраўды, праз гадзіну, ледзь толькі я кончыў абедаць, у маленькі рэстаран атэля на Рыначнай плошчы зайшла, азіраючыся навокал, немаладая, проста апранутая дзяўчына. Я падышоў да яе, прадставіўся і сказаў, што гатовы ісці глядзець калекцыю. Але яна раптам пачырванела і збянтэжылася, як і яе маці, а потым папрасіла мяне спачатку выслухаць яе. Я адразу заўважыў, што ёй цяжка пачаць гаварыць. Кожны раз,
калі, спрабуючы пераадолець збянтэжанасць, яна рабіла спробу загаварыць, чырвань яшчэ мацней разлівалася ў яе на твары, аж да самых валасоў, а пальцы нервова перабіралі сукенку. Нарэшце яна ўсё-такі загаварыла, запінаючыся на кожным слове і ўсё болей бянтэжачыся:
— Мяне паслала да вас мама... Яна мне ўсё расказала, і мы... у нас да вас вялікая просьба... Мы хочам расказаць вам усю праўду, перш чым вы пойдзеце да таты. Тата, канечне, захоча паказаць вам сваю калекцыю, а яна... калекцыя... ужо не зусім поўная. Некаторых гравюр ужо няма... на жаль, нават вельмі многіх...
Дзяўчына перавяла дыханне, і раптам зірнуўшы мне ў вочы, выпаліла: -
— Я буду гаварыць з вамі зусім адкрыта... Вы ведаеце, які цяпер час, вы ўсё зразумееце... Калі пачалася вайна, тата аслеп. У яго і раней не раз бывала дрэнна з вачамі, а ад хвалявання ён зусім страціў зрок. Бачыце, ён захацеў, нягледзячы на свае семдзесят шэсць гадоў, абавязкова ўдзельнічаць у вайне супраць Францыі, а потым, калі армія пачала рухацца наперад не так хутка, як у 1870 годзе, ён проста з сябе выходзіў, і зрок у яго катастрафічна слабеў, пакуль ён не аслеп. Але так ён яшчэ зусім бадзёры і нядаўна яшчэ мог цэлымі гадзінамі гуляць і нават хадзіў на сваё любімае паляванне. Цяпер з прагулкамі раз і назаўсёды кончана, і калекцыя — адзіная яго радасць. Ен штодня праглядае яе... гэта значыць ён яе не бачыць, канечне — ён ужо нічога не бачыць,— але кожны дзень пасля абеду дастае ўсе папкі і адзін за другім абмацвае эстампы ў адным і тым жа нязменным парадку, які ён ведае дзесяцігоддзямі на памяць... Нічога болей яго цяпер не цікавіць, я павінна яму чытаць услых пра ўсе аўкцыёны, і чым вышэй цэны, тым болей ён рады... бо... і гэта, бачыце, самае жахлівае... тата не разумее зусім, які цяпер час і якія цяпер цэны... ён не ведае, што мы страцілі ўсё і што на яго пенсію можна пражыць не болей двух дзён у месяц...