Выбраныя песні  П’ер-Жан дэ Беранжэ

Выбраныя песні

П’ер-Жан дэ Беранжэ
Выдавец:
Памер: 129с.
Мінск 1960
10.76 МБ
П'ЕР ЖАН
БЕРЛНЖЭ
F ВЫБРЛНЫЯ ПЕСНІ
a
Пераклад з французскай мовы Эдзі Агняцвет
ДЗЯРЖАЎНАЕ ВЫДАВЕЦТВА БССР Рэдакдыя мастацкай літаратуры
Мінск 19 6 0
Н(фр) Б 48
НАРОДНЫ ПАЭТ ФРАНЦЫІ
П'ер Жан Беранжэ (1780—1857) — выдатны франпузскі народны паэт-песеннік. Кажучы словамі В. Бялінскага, «Беранжэ ёсць цар французскай паэзіі, самае ўрачыстае і свабоднае яе праяўл(;нне; у яго песні і жарт, і вастрыня, і каханне, і віно, і палітыка, і між усім гэтым як бы раптоўна і нечакана блісне якая-небудзь чалавечая думка, прамільгне глыбокае або ўсхваляванае пачуццё, і ўсё гэта прасякнута весялосцю ад душы, нейкім забыццём самога сябе ў адной хвіліне, нейкай застольнай бесклапотнасцю, банкетнай бестурботнасцю. У яго палітыка — паэзія, а паэзія — палітыка, у яго жыццё — паэзія, а паэзія — жыццё» \ Песні Беранжэ — паэтычны летапіс французскага народа. «Уся сутнасць нацыянальнага духу Францыі выказалася ў песнях Беранжэ ў самай арыгінальнай, у самай французскай, і прытым раскошна-паэтычнай форме»2.
Нарадзіўся Беранжэ ў дробнабуржуазнай сям’і. Баць-
1 Б я л і н с к і. Збор твораў у трох тамах. М., 1948 г., т. I, стар. 254.
2 Т а м жа, т. 2, стар. 708.
ка яго быў сынам вясковага карчмара, а маці швачкай. Доўгі час хлопчык жыў на ўтрыманні свайго дзеда-краўца. «Дзевяцігадовым хлопчыкам,— успамінаў Беранжэ ў аўтабіяграфіі,— з высокага даха дома бачыў я штурм Бастыліі. 3 таго часу любоў да радзімы стала страсцю ўсяго майго жыцця». Восенню таго ж 1789 года падлетак быў адвезены ў правінцыю, дзе цётка аддала яго ў школу, створаную адным з прыхільнікаў Русо. У гэтай школе прывіваліся рэвалюцыйна-патрыятычныя погляды. Юнаму Беранжэ давялося памяняць мноства прафесій ад хлопчыка на пабягушках да наборшчыка ў друкарні. Але больш за ўсё ён вучыўся песням. Народная песня стала яго сапраўднай маці. «Я адгадаў, якую карысць можна атрымаць для справы свабоды з жанра народнай песні»,—пісаў Беранжэ. Праз песню паэт навучыўся глядзець на жыццё вачамі народа. «Яго песні,—гаварыў Гётэ Экерману,— поўныя такой грацыі, такой дасціпнасці і найтанчэйшай іроніі, яны так мастацкі дасканалыя і напісаны такой майстэрскаю мовай, што выклікаюць захапленне не толькі Францыі, але і ўсёй адукаванай Еўропы» *.
У новы час, калі памяць чалавецтва захоўвае нямала імён сапраўды народных паэтаў, імя Беранжэ па праву і зусім натуральна — у іх радзе. У наш час, калі народны пісьменнік Беларусі Я. Колас пажадаў коратка сказаць
* «Размовы I. П. Экермана з I. В. Гётэ», Academia, М.— Л., стар. 714.
аб народнасці такога нацыянальнага генія, як Я. Купала, ён пісаў: «Паэзія Я. Купалы — гэта квітнеючы і пахучы сад, дзе сабраны водар беларускай зямлі. Яго вершы вельмі напеўныя, музычныя. У іх многа ўнутраных рыфмаў, алітэрацый, паэтычных паўтораў, што збліжаюць песні Я. Купалы з песнямі Беранжэ...» .
Натуральна, што наш беларускі чытач з жывой цікавасцю аднясецца да перакладаў выбраных песснь Беранжэ, якія ўпершыню выдаюцца на беларускай мове.
Зборнік адкрываецца песняй-памфлетам «Кароль Івсто», якая прынесла Беранжэ першую вядомасць і славу. Тут паэт у непатрабавальнай на першы погляд песенцы паказвае, якой дарагой цаной заплаціў французскі народ за ваенную славу Напалеона Банапарта, які прывёў Францыю ў вір захопніцкіх войнаў. Подзвігам заваёўніка паўсвету супрацьпастаўляецца легендарны дббры кароль Івето, які «не клікаў у паход,— толькі ў цір хадзіў народ раз у год». У царствах такіх каралёў маглі б зацвердзіцца казачна-простыя норавы, апісаныя паэтам ў «Падарожжы ў краіну Кокань». Гэтым народным матывам Беранжэ надаваў палітычную афарбоўку, бо ён, як ніхто да яго, умеў асядлаць песню палітычнай ідэяй.
У вершы «Мая рэспубліка» паэт славіць раўнапраўе сыноў народа, якія не фанабэрацца тытуламі знаці-радні, умеюць астудзіць Цэзара вадой і змогуць адстаяць сваю свабоду. У вершы «Ліпеньскія магілы» Беранжэ выказаў
1	Зб. «Памяці Купалы», АН БССР, 1943 г., стар. 16.
глыбокі смутак аб дзецях і ўнуках якабінцаў, якія былі ашуканы ў рэвалюцыі 1830 года. Паэт усклікаў:
Народ жа—гаспадар! Крывёй і мазалямі Заваяваў святое права ён Навекі разлічыцца з каралямі, Ім прачытаць прысуд свой, як закон.
Пасля 1830 года сам паэт лічыў свае «песні хутчэй за ўсё звязанымі з вялікімі пытаннямі сацыяльнага значэння, чым з чыста палітычнымі спрэчкамі», Ен ганьбіць ліхвяроў і спекулянтаў-біржавікоў, якія зняважылі ўсё святое ў пагоні за гатоўкай. У выразным вершы «Слімакі» Беранжэ стварае зборны вобраз тлустых слімакоўуласнікаў, якія дасягнулі свайго: іх домік і спакойны сон заўсёды пры іх... «Слімакі — тутэйшыя паны» — па-свойму разважаюць і мяркуюць, яны глухія да песень, бо «ці можа тлусты зразумець таго, хто мае голас, крылы?!»
Ен мае рацыю, слімак: «Навошта розум? Невыгодна. Збіраць даходы — ў гэтым смак. 3 парога прэч ідзі, галодны!» Якія ж тлустыя яны, Смаўжы — тутэйшыя паны! Калі збяруцца на парад Заканадаўцы ў дзвюх палатах,
Mary я смела йсці ў эаклад — Вось гэты пройдзе ў дэпутатыі Якія ж тлустыя яны, Смаўжы — тутэйшыя паны!
Беранжэ склаўся як выдатны майстар палітычных сатыр. Ен не спыняўся перад выкрыццём арыстакратыі і буржуазіі. Шэраг бліскучых яго сатыр быў прысвечаны выкрыццю духоўнікаў, якія асвячалі ўладу і дэспатызм моцных свету гэтага («Капуцыны», «Добры бог», «Папа-мусульманін», «Хрэсьбіны Вальтэра»).
Звяртаючыся да тэмы народа, Беранжэ пасля 30-х гадоў стварае рад уражлівых твораў аб народнай нядолі і яго невыносным жыцці. Тут і верш «Жак», гсрой якога знайшоў спакой ад хабарнікаў толькі на смертным ложы; тут і верш «Рыжая Жанна», гсраіня якога павінна жабраваць з трыма малюткамі; тут і всрш «Стары бадзяга», дзе паэт ганьбуе грамадства, якое не дае людзям працы, сумленнага заробку, а гоніць іх за жабрацтва і бадзяжніцтва. Тут Беранжэ выказвас перапоўненую гаркотаю думку:
— He для цябе, жабрак, праменні, Стары бадзяга, не твая зямля!
Ці ёсць радзіма у гаротных?
Што мне да вашых ніў, садоў. Да вашай славы бесклапотнай I да пустых балбатуноў?
'Калі чужынцы, вам на ліха, Тлусцелі тут у час вайны,— Чаму над міласцінай іхняй
Стары бадзяга плакаў, як дурны?
Расціснуты пад вашым ботам, Лічуся мошкаю малой...
Ах, лепш бы мне далі работу!
Мне б жыць для радасці людской!
7 ып Жака-бедняка ў паэзіі Беранжэ выхаплены з самай гушчы жыцця і адначасова абапіраецца на вобраз гаротніка Жана са старажытнай французскай лубачнай лі-таратуры. На адносінах Беранжэ да сваіх герояў з народа беспамылкова прасочваецца яго ўласнае палітычнае раэвіццё. Ен заўсёды з народам.
■ Палітычцыя ідэалы Беранжэ пры ўсім іх нязломным рэвалюцыйным дэмакратызме заставаліся расплыўчатыМІ» ;.што было натуральна ў той час, «калі,— па словах Дені.на,-грдвалюцыйнасць буржуазнай дэмакратыі памірала ўжо (у Еўропе), а рэвалюцыйнасць сацыялістычнага пралетарюта яшчэ не даспела» Іменна таму сацыялістычныя сімпатыі Беранжэ так і засталіся расплыўчатымі, так і не пайшлі далей шчырых сімпатый рыцарам еўрапейскага ўтапічнага сацьіялізма. Ім, донкіхотам, «вар’ятам» у лепшым сэнсегэтага слова,; Беранжэ прысвяціў аднай-
1 Л е н і н. Творы, Tr'tSj етар. 10.
менны верш (спачувальна цытаваны Горкім). У ім Беранжэ ўсклікаў:
Што ж, пановс! Як лепшае долі
He знайсці нам для нас і дзяцей,— Скажам: «Гонар вар’яту, што здолеў Марай-сном ашчаслівіць людзей!»
Народны паэт мог і недастаткова выразна ўяўляць сабе шляхі заваявання народнай свабоды, але ён разумеў, што разбушаваўшаеся мора народнага гневу змяце, быццам патоп, еўрапейскія манархічныя рэжымы. У вершы «Патоп» паэт маляваў прарочую карціну гібелі ўсіх цароў, султанаў, каралёў і імператараў зямнога шара. Неўміручасць сапраўды рэвалюцыйных ідэй сцвярджаецца ў вершы «Ідэя».
Беранжэ ўскладаў найвялікшыя надзеі не толькі на лютасць прыгнечаных народаў, але і на светлы розум іх у нязменным імкненні да свабоды, шчасця свету. Беранжэ выкрыў дыпламатыю загавораў супраць свабоды народаў («Свяшчэнны саюз варвараў»). Ен напісаў выдатны гімн міру пад назвай «Свяшчэнны саюз народаў», дзе заклікаў народы не прасіць заступніцтва бога вайны Марса, а злучыцца ў брацкі саюз. Паэт пісаў:
Хто там суседскі падпальвае дом?
Мігам і ваша страха запалае!
Мірны араты скалечан агнём, Плуг ён цяпер у руках не ўтрымае.
Паэт у пластычных вобразах супрацьпаставіў лёсы народаў у войнах і ў міры і прадракаў:
Бачыў я: Мір па краінах ішоў... Сеяў ён золата, кветкі, калоссе.
Ціха на свеце. He льецца ўжо кроў, Бога вайны заглушыць удалося.
Рускі, француз, англічанін!
Заўсёды
Роўнымі ўсе вы былі між сабой. Свяшчэнны саюз стварыце, народы, Дружнай жывіце сям’ёй!
Гэты верш Беранжэ меў вялікі рэзананс. Брусельскі камітэт Дэмакратычнай асацыяцыі, якая абвясціла сваёй мэтай адзінства і брацтва ўсіх народаў, накіраваў членам Часовага ўрада французскай рэспублікі 28 лютага 1848 года пасланне, у якім выказаў віншаванні з выпадку подзвігу, зробленага французскай нацыяй, і .сваю ўдзячнасць за велізарную паслугу, аказаную гэтай нацыяй чалавецтву. Камітэт у сваім пасланні, падпісаным К. Марксам, I. Лелевелем і інш., пісаў: «Чэсць і слава вам, французы! Вы заклалі фундамент саюза народаў, прароча апетага вашым бессмяротным Беранжэ» *.
Так, у самым галоўным — у ідэалах свабоды, дружбы, міру, кахання і працы — Беранжэ з’явіўся непадроб-
1	М а р к с і Энгельс. Творы, т. 4, стар. 537.
лена народным; ён паэтычна перадаў пачуцці і думкі народа. I тыя, хто тады або шмат пазней моршчылі нос ад песень Беранжэ, распісваліся ў сваіх непрыязных адносінах да яго народнасці. Рускія рэвалюцыйныя дэмакраты М. Дабралюбаў, М. Чарнышэўскі, М. Міхайлаў і В. Курачкін разумелі і прапагандавалі гэта галоўнае ў Беранжэ нават тады, калі ў асобных яго песнях пачуцці выказваліся «з некаторай лёгкасцю, гуллівасцю, нават — можам сказаць — з некаторым лёгкадумствам і нядбайнасцю» што адносіцца, напрыклад, да цыкла песень, прысвечаных Лізеце. I ў гэтых песнях Беранжэ рабіў прадметам сваёй паэзіі народнае жыццё, а ідэалам жыцця — чэсную беднасць, адштурхоўваючыся ад фальшывых дабрачынцаў буржуа з усім іх ханжаствам.
Беранжэ — паэт, у кожным радку якога жыве непадробленая паэтычная прастата. Было б аднак памылковым меркаваць, быццам гэта прастата і лёгкасць даваліся яму без цяжкасці, самі сабой. Паэт пісаў сам, што «вельмі цяжка заставацца простым і натуральным, не выходзячы за рамкі ўзятай тэмы. Вяртанне да рэфрэну павінна заўсёды асабліва здавацца натуральным». Іменна гэта выказванне паэта служыць ключом да яго верша «Чараўніца рыфмаў», які адрасаваны паэтам-рабочым.