Выбраныя песні
П’ер-Жан дэ Беранжэ
Памер: 129с.
Мінск 1960
Сябры мае! Я зноў на волі — Вярнуўся ў родны свой шынок.
Ах, што за дзень, Цудоўны дзень!
He трэба панскай мне пашаны!
Бо не схіляецца бядняк!
А хто наведаць хоча пана,— Таму аддам прыдворны фрак!
ЖАНЕТА
Што мне ўсе какеткі свету, Іх крыўлянне, свецкі тон? Лепш за ўсіх мая Жанета Прыгажуня Жанетон!
Весялуха маладая, Гаваркая, агнявая, Вочы ясныя, як май. Грудзі поўныя ў Жанеты, Ну, не грудзі ■—проста рай! Кажуць: непрыгожа гэта.
Непрыгожа? I няхай!
Што мне ўсе какеткі свету, Іх крыўлянне, свецкі тон?
Лепш за ўсіх мая Жанета — Прыгажуня Жанетон!
Чараўніца, жартаўніца! Да такой не прытуліцца
3 ІГер Жан Беранжэ
33
Немагчыма аніяк!
Кніг не трэба мілай, простай. (Дзе ў сухой навуцы смак?) Як ні дзіўна, розум востры Прызнаюць за ёй, аднак!
Што мне ўсе какеткі свету, Іх крыўлянне, свецкі тон?
Лепш за ўсіх мая Жанета Прыгажуня Жанетон!
Як у свята прыбярэцца,— Весяліцца і смяецца, I спявае за сталом!
Моцны голас у Жанеты, Жарты — з перцам і агнём! Голькі болей, чым куплеты, Любіць чарачку з віном!
Што мне ўсе какеткі свету, Іх крыўлянне, свецкі тон?
Лепш за ўсіх мая Жанета — Прыгажуня Жанетон!
Прыгажэе ад кахання, Хай яна не мае звання!
Хіба ў гэтым ёсць віна? He ў шаўковым туалеце,
А ў сарочцы з палатна Самай лепшаю на свеце Уяўляецца яна.
Што мне ўсе какеткі свету, 1х крыўлянне, свецкі тон? Лепш за ўсіх мая Жанета — Прыгажуня Жанетон!
Ноч — сяброўка закаханых. Зняць адзенне пажадана! Я ад шчасця — п'яны ў дым. I разоў са дваццаць, можа (Што вядома нам адным...), Мы стары ламалі ложак У запале маладым!
Што мне ўсе какеткі свету, Іх крыўлянне, свецкі тон? Лепш за ўсіх мая Жанета — Прыгажуня Жанетон!
з»
ПРАСТАЛЮДЗІН
Ах, выклікае запытанне
«Дэ» перад прозвішчам маім:
— Дык што? Дваранскага вы звання? — Панове, не!
Я ні пры чым!
Мне праў на грамаце атласнай Ніхто не зацвярджаў навек.
Люблю радзіму.
Гэта — ясна!
Я— вельмі просты чалавек, Няхітры,
Просты чалавек.
Навошта «дэ» — адзнака роду?
Аб іншым мне гаворыць кроў.
Mae дзяды клялі заўсёды
Уладу розных каралёў.
Але затое непакорных
Дуіпыла ўлада з веку ў век:
Так зерне расціскаюць жорны. Я — вельмі просты чалавек, Няхітры, Просты чалавек.
Mae дзяды не прыгняталі Сялян тутэйшых—беднякоў, I па дарогах не блукалі, He нападалі на купцоў.
Мой дзед Мерліну не паверыў He ўцёк ад родных ніў і рэк, He стаў ён... Карла камергерам! Я — вельмі просты чалавек, Няхітры, Просты чалавек.
Без войнаў, мірна і шчасліва, Жылі адважныя дзяды. Англійскіх леапардаў хцівых Яны не клікалі сюды.
Калі царква — гняздо інтрыгі — Дзяржаву кінула на здзек,-— He прызнаваў мой продак Hui. Я —вельмі просты чалавек, Няхітры, Просты чалавек.
Панове! 3 вамі не зрадніцца! Свайго я сцяга не аддам. Шляхетнасць ваша — у пятліцах. Ну, што ж! Курыце фіміям!
Я хітрасць адчуваю востра
I зненавідзеў вас навек.
Людзей шаную бедных, простых, Бо сам я — просты чалавек, Я — вельмі
Просты чалавек.
МАРКІЗ ДЭ КАРАБА
Маркіз надумаўся стары Народ замучыць без пары. Худы скакун зусім не ў час Здалёк прынёс яго да нас. I дурань рыцар баявы Ідзе ў маёнтак радавы, Ён шабляй бразгае старой — I заржавелай, і крывой.
Шапкі далоў! Грымні, труба! Слаўся, маркіз дэ Караба!
— Мужык, ні слова не кажы! Духоўнік, плач! Васал, дрыжы!
Усё маё! — гаворыць ён — Я каралю паставіў трон. Кароль мяне забыць гатоў?! Вярнуць не хоча мне правоў? Хай не жартуе ён са мной! Я не займаюся гульнёй.
Шапкі далоў! Грымні, труба! Слаўся, маркіз дэ Караба!
Хто ўзвёў паклёп на гэты дом, Што быў мой прадзед млынаром? А я клянуся галавой: Піпін Кароткі — продак мой.
Мой герб вядомы з даўніх год, I гэты старажытны род Высока ўзняўся над зямлёй, Над каралеўскаю сям’ёй.
Шапкі далоў! Грымні, труба1 Слаўся. маркіз дэ Караба!
Перада мной нямее свет. Маркіза мае табурэт, Заробіць сын духоўны сан: Яго кароль прымае сам.
А мой старэйшы сын —барон, Хоць трошкі баязлівы ён, Але даб’ецца ўзнагарод, Надзене тры крыжы праз год.
Шапкі далоў! Грымні, труба! Слаўся, маркіз дэ Караба!
Што ж, пажывём у добры час! Падаткі? Гэта — не для нас. Я — дваранін, а не даўжнік, Плаціць нікому не прывык.
Усё і ўсіх я распазнаў, Я маю грозны арсенал,
Загад прэфекту я аддам, Каб ён навёў парадкі там!
Шапкі далоў! Грымні, труба! Слаўся, маркіз дэ Караба!
Папы, падзелім ваш даход! А ты, пачвара, ты, народ, Табе належыць быць рабом Пад феадальным бізуном. Сялянкі, гонар выпаў вам, Бо вас сеньёр шануе сам: Нявестам права даў усім — У дзень вяселля легчы з ім!..
Шапкі далоў! Грымні, труба! Слаўся, маркіз дэ Караба!
Кюрэ, мяне не забывай, Кадзіла срэбрам напаўняй! Гэй. слугі! Загадаў вам пан Цкаваць бязлітасна сялян! Я маю права нішчыць іх — Ад продкаў атрымаў сваіх. I ведайце: на гэты зброд Пяройдзе права з роду ў род!
Шапкі далоў! Грымні, труба! Слаўся, маркіз дэ Караба!
HE, ГЭТА — HE ЛІЗЕТА
Як? Лізета, гэта ты? Перлы і пярсцёнкі, Локан модны, твар пусты... Дзе твой голас звонкі?
He, не, не, Гэта—не Лізета!
He, не, не!
Імя забудзем гэта.
Аксаміт, атлас і шоўк, Панская карэта...
Фарба куплена для шчок. Хіба ты — Лізета?
He, не, не, Гэта — не Лізета!
He, не, не!
Імя забудзем гэта.
Ах, як дом прыбраны твой,— Прыгажосць якая!
Нават ложак, дык і той Паэалотай ззяе.
He, не, не, Гэта —не Лізета! He, не, не!
Імя забудзем гэта.
I павагу і давер Золатам купляеш. Кажуць, розумам цяпер Свет увесь здзіўляеш.
He, не, не, Гэта — не Лізета! He, не, не!
Імя забудзем гэта.
Ах, была пара, была —Палымянай страсці!
Швачка бедная цвіла Каралевай шчасця.
Нс, не, не, Гэта — не Лізета! He, не, не!
Імя забудзем гэта.
Ласкай, шчырасцю мяне Ты запаланіла.
Гы была какеткай? He!
Проста—шчасцем мілым!
He, не, не, Гэта — не Лізета! He, не, не!
Імя забудзем гэта.
Ды стары любоў купіў I красу Лізеты, За пагарду заплаціў... Хіба шчасце гэта?
He, не, не, Гэта — не Лізета!
He, не, не!
Імя забудзем гэта.
Ад мінулай прастаты — Hi сляда, ні звання!.. Герцагіняй стала ты?.. Што ж! Бывайце, пані!
He, не. не, Гэта — не Лізета!
He, не, не!
Імя забудзем гэта.
МАЯ РЭСПУБЛІКА
Сябры! Рэспубліку ўслаўляю, Бо зведаў вартасць каралёў. I за сталом я сам ствараю Рэспубліку для ўсіх сяброў. Тут маюць сціплыя даходы, Тут суд адзін — вясёлы хор. Дэвіз рэспублікі — свабода, Мой просты стол — яе прастор.
Напоўнім чаркі! Вып ем разам! Сенат наш будзе засядаць!
I першым жа сваім указам Мы забаронім сумаваць!
Нуда? Такога слова з роду He чулі нашы гарады!
Тут — асалода і свабода, I тут не можа быць нуды. Тут кожны — роўны сярод роўных, Раскошу адмяніць я рад.
I скінем путы з дум бунтоўных, Бо гэта — Бахуса загад.
Па-свойму кожны сын народа Сабе знаходзіць шчасце сам.
Вам дазваляе ўсё свабода: Маліцца богу — тут ці там.
Сябры! He будзем выхваляцца Высокім тытулам дзядоў.
Умеем выпіць, пасмяяцца He горш за графаў-гультаёў!
Хто ў каралі падасца,—
з ходу Астудзім Цэзара вадой!
Мы адстаім сваю свабоду, Адданыя мы ёй адной!
Вышэй бакалы! П ём ад сэрца За лёс рэспублікі маёй!
Ды мірным людзям давядзенца Змагацца з сілаю ліхой;
Лізета ў кіпці асалоды Забраць нас хоча.
I, відаць, Ужо не будзе нам свабоды! Жадае Ліза панаваць!
БАБУЛЬКА
Вы пастарэеце, мая ўладарка;
А той памрэ, хто моцна вас любіў. Здаецца, час імчыцца вельмі шпарка 1 лічыць дні, якія я згубіў.
Мяне перажывіце!
Свет пакіну, Хай вернасць ваша не пакіне вас! Старэнькая, ля мірнага каміна Вы песні друга ўспомніце не раз!
I праз маршчыны людзі разгадаюць Аблічча ваша, з хараством былым.
Яны тады нясмела запытаюць:
«Хто быў твой друг? I плачаш ты па кім?» Вы скажаце! Вы расказаць павінны, Як я кахаў і раўнаваў падчас...
Старэнькая, ля мірнага каміна Вы песні друга ўспомніце не раз!
Спытаюць вас:
«Быў ён ласкавы з вамі?» Вы скажаце: «Ах, ён кахаў мяне...» «Ці не злаваў? He крыўдзіў вас часамі?» Вы з гордасцю адкажаце:
«О не!»
Дык раскажыце людзям, друг адзіны, Якія меў пачуцці я да вас!..
Старэнькая, ля мірнага каміна Вы песні друга ўспомніце не раз!
Вы плакалі над Францыяй любімай, Скажыце жыхарам наступных год, Як славіў я няшчасную радзіму, Як суцяшаў народ у час нягод.
Вы прыгадайце ім вайну, руіны, Завеі, буры, што ламалі нас!.. Старэнькая, ля мірнага каміна Вы песні друга ўспомніце не раз!
Хай дойдзе слава сціплых песень гэтых Да вас, калі вы будзеце сівой!
Хачу, каб кветкі да майго партрэта Вы, любы друг, падносілі вясной. Зірніце на далёкую краіну, На свет, які навек з’яднае нас... Старэнькая, ля мірнага каміна Вы песні друга ўспомніце не раз!
КАПУЦЫНЫ
О, блаславім святых айцоў, Бо капуцыны ў славе зноў!
Я сам няварты быў пашаны, Мая маленькая Фаншон!
Ды зноў надзелены я санам.
Зноў апрану я капішон.
О, блаславім святых айцоў, Бо капуцыны ў славе зноў!
Мы пераможам небаракаў — Зямных філосафаў усіх.
Царквы сапраўдныя ваякі, Мы — капуцыны — знішчым іх!
О, блаславім святых айцоў, Бо капуцыны ў славе зноў!
Галодным людзям (бачыць неба!)
Ратунак, міласць мы нясём:
4 П’ер Жан Беранжэ
49
Кавалачак святога хлеба
У нядзелю кожнаму даём.
О, блаславім святых айцоў, Бо капуцыны ў славе зноў!
Кароль, царква— ці не ўсё роўна? Адны ханжы ў царкве жывуць.
I, пэўна, старастам царкоўным Пасты міністраў аддадуць!
О, блаславім святых айцоў, Бо капуцыны ў славе зноў!
Імчацца воіны-пачвары
Да смачных вялікодных страў. Як глянуў бог на тыя твары,— Ад жаху калаціцца стаў.
О, блаславім святых айцоў, Бо капуцыны ў славе зноў!
Місіянеры браць гатовы
I ад старых, і ад малых! Няхай пад попелам галовы, Але агонь схаваны ў іх.
О, блаславім святых айцоў, Бо капуцыны ў славе зноў!
Набожнай стань і ты. Фаншэта! Займіся добрым рамяством; Хай д ябал, гледзячы на гэта, Плюе ў крапільніцу цішком!
О, блаславім святых айцоў, Бо капуцыны ў славе зноў!
СВЯШЧЭННЫ САЮЗ НАРОДАУ
Бачыў я: Мір па краінах ішоў...
Сеяў ён золата, кветкі, калоссе.
Ціха на свеце. He льецца ўжо кроў, Бога вайны заглушыць удалося.
Рускі, француз, англічанін!
Заўсёды Роўнымі ўсе вы былі між сабой.
Свяшчэнны саюз стварыце, народы. Дружнай жывіце сям’ёй!
Мір гаварыў: «Вас замучыла злосць. Бедныя! Свет вы дзялілі бясконца... Кожны ў жыцці — гаспадар. а не госць, Месца для кожнага будзе пад сонцам. Вы калясніцу цягнулі ў паходах, Збіліся з простай дарогі сваёй.