Выбраныя песні  П’ер-Жан дэ Беранжэ

Выбраныя песні

П’ер-Жан дэ Беранжэ
Выдавец:
Памер: 129с.
Мінск 1960
10.76 МБ
Ну, як такому спеву не дзівіцца?
Ты пільным будзь! Яна збяжыць не ў час! Сябры, зірніце на палёт арліны!
О, пазайздросціць кожны ёй гатоў!
Тут дыямэнты, перлы і рубіны Зачараваных, нераскрытых слоў.
Над словамі пануе голас твой, Прыносіш сэрцу радасны настрой. Ах, чараўніца, не ўцякай, Чакай!
Няхай мудрэц крычыць паэту ўпарта: — Спыніся ты, шалёны чалавек!
Дарэмны кліч! Бядак са школьнай парты Захоплены спакусніцай навек.
I ён не ведаў, што такое ўцеха, Цярпеў, пакутваў. А ў імя чаго?
Як паміраў бядак — шукальнік рэха,— Яна тады ішла люляць яго...
Над словамі пануе голас твой, Прыносіш сэрцу радасны настрой. Ах, чараўніца, не ўцякай, Чакай!
За ёй ідзе натоўп паноў багатых. Яна ж лісліўцаў гоніць ад сябе.
Але ў рабочых і ў вясковых хатах Яна — з людзьмі і ў шчасці і ў журбе. Так мала трэба, каб вярнуць адвагу Сасмяглым сэрцам гэтых беднякоў! Яна іх поіць песняй, быццам брагай, 3 крыніцы светлых, запаветных сноў.
Над словамі пануе голас твой, Прыносіш сэрцу радасны настрой Ах, чараўніца, не ўцякай, Чакай!
Мы ўбачым кветкі там, дзе гул работы. Рубанкі, гранкі і рыдлёўкі там.
I там, сябры, не носіпь слава ботаў, I верш без рыфмаў будзе мілы нам. Майстры спяваюць.
Гэта размаўляе Народ, што ўчора гнуўся і цярпеў.
I сам кароль з трывогай успрыймае, Як знізу далятае смелы спеў.
Над словамі пануе голас твой, Прыносіш сэрцу радасны настрой. Ах, чараўніца, не ўцякай, Чакай!
Узвей арліным крыллем, чараўніца, Над цёмным і закураным кутком!
Ты дай нам, заклапочаным, упіцца He сваркамі, а радасці віном!
Зрабі мне ласку — я, табой сагрэты, Хачу, каб у хацінах беднякоў Казалі часам:
— Слава песням гэтым, Бо ён да нас паэзію прывёў.
Над словамі пануе голас твой, Прыносіш сэрцу радасны настрой. Ах, чараўніца, не ўцякай, Чакай!
У КОЖНАГА СВОЙ ГУСТ
Дваццаць гадоў мне вярніце!
Аддам Золата Ротшыльда,
славу Вальтэра. Іншы даводзіць інакшае вам — Ен падыходзіць з ліхвярскаю мерай.
Толькі б яму зарабляць, зарабляць! Ведаю многіх (ну хто бы паверыў!) — Могуць за поўны мяшэчак аддаць Радасць юнацтва
і славу Вальтэра!
БЫВАЙ
Я паміраю, Францыя. Так. Паміраю. О маці родная, бывай. Пачуй мяне! Апошнім вымавіць тваё імя жадаю. Ці ж хто мацней, чым я, любіў цябе? О не Малым табе прыносіў я прызнанне, I ў гэты час, у мой апошні май, Табе — мой подых, спеў на развітанне. За ўсю любоў — адну слязу мне дай.
Бывай!
Як ты пакутвала ад прыхадняў паганых, Пад коламі чужынцаў-каралёў, Я іх штандарамі твае павязваў раны, Струменіў мой бальзам — гарачая любоў. Так! Праз твае руіны прарастуць усходы, Цябе ў вяках яшчэ праславяць — пачакай! Ты сееш думкі, як зярняты, для народа, I людзі плённы знімуць ураджай.
Бывай!
А я, напаўжывы, не падымуся болей.
Дапамажы ты ўсім, каго я палюбіў.
Твой бедны голуб просіць, Францыя! Ніколі Ен зернетка не ўзяў з тваіх шырокіх ніў. Каб лепей чула ты, якую просьбу маю У час, калі іду я ў іншы край,
Свой камень надмагільны сёння я ўздымаю.
Рука знясілена; ён падае.
Бывай!
ЗАУВАГІ
КАРОЛЬ ІВЕТО. Песня напісана ў 1813 годэе, э’яўляецца сатырай на Напалеона і, які змучыў народ сваім дэспатызмам і заваявальнай палітыкай. Кароль Івето — французскі легендарны кароль, уладар Івето—горада ў Нармандыі. Імя яго стала сімвалічным для абазначэння вясёлага, лагоднага, простага і міралюбівага караля. Просты спосаб жыцця караля Івето супрацьстаўляецца раскошы двара Напалеона.
ПАДАРОЖЖА У КРАІНУ КОКАНЬ. Кокань— казачная краіна, дзе людзі жывуць шчасліва, не ведаючы нястачы, гора і прыгод. -Луўр — палац французскіх каралёў у Парыжы. У сучасны момант — буйнейшы музей Францыі. П еро — камічны персанаж французскага кірмашовага тэатра.
МАРКІЗ ДЭ КАРАБА. Персанаж гэтай песні ўзяты паэтам з вядомай казкі «Кот у ботах» французскага казачніка Шарля Перо (1628—1703), дзе Караба разбагацеў, дзякуючы лоўкасці ката. Песня накіравана супраць раялістаў-памешчыкаў, якія пасля аднаўлення Бурбонскай дынастыі даходзілі да бязглуздзіцы ў сваіх патрабаваннях: яны разлічвалі зноў атрымаць і канфіскавзную маёмаць, і ўсе феадальныя правы. Піпін Кароткі (714—768) — адзін э першых каралёў франкаў. «Мар-
кіза мае табурэт» — намёк на права прадстаўніц вышэйшай арыстакратыі сядзець у прысутнасці караля.
МАЯ РЭСПУБЛІКА. Бахус — бог віна і весялосці ў старажытных рымлян.
БАБУЛЬКА. «Як славіў я няшчасную радзіму, як суцяшаў народ у час нягод» — размова ідзе аб свабодалюбівых і патрыятычных песнях Беранжэ, напісаных ім у эпоху разгулу рэакцыі пасля звароту ў Францыю Бурбонаў.
КАПУЦЫНЫ, Капуцыны — каталіцкі манашскі ордэн, заснаваны каля 1525 г. для барацьбы з прагрэсіўнай думкай. Ен аднавіў сваю рэакцыйную дзейнасць у гады Рэстаўрацыі. Капуцыны вялі жорсткую барацьбу супраць матэрыялістычнай філасофіі XVIII стагоддзя.
СВЯШЧЭННЫ САЮЗ НАРОДАУ. Карл Маркс сказаў, што Беранжэ ў гэтай песні «па-прарочаму ўславіў саюз народаў». Братэрства і яднанне тут рэзка супрацьстаўлена рэакцыйнаму «свяшчэннаму» саюзу манархаў, створанаму ў 1815 годзе для барацьбы супраць рэвалюцыйнага руху ў краінах Еўропы. Марс — бог вайны ў рымскай міфалогіі.
СТАРЫ СЦЯГ. «У пеўня гальскага'есць сіла!» — жадаючы замяніць на трохкаляровым сцягу эмблему арла напалеонаўскай імперыі эмблемай гальскага пеўня, Беранжэ яшчэ раз сцвярджае, што яму не па дарозе з банапартыстамі.
РАЗБІТАЯ СКРЫПКА. Песня накіравана супраць саюзных войск, якія знаходзіліся ў Францыі да 1822 г.
ПРЫДВОРНЫ ПАЭТ. «Дзе твой герой, што ўчора правіў?» — паэт мае на ўвазе Напалеона I. «Я — друг Іспаніі шчаслівай...» — горкая іронія паэта з прычыны
падзей у Іспаніі, дзе буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя была задушана каралём Фердынандам VII пры дапамозе французскай арміі.
МАЯ МАСЛЕНІЦА У 1829 ГОДЗЕ. Песня была напісана ў турме Ля Форс, дзе Беранжэ быў зняволены за знявагу караля і царквы. Брыдуазон — адзін з камічных персанажаў эпапеі Рабле «Гарганцюа і Пантагруэль» — дурны і смешны суддзя, які выносіць прыгавор пры дапамозе дзвюх ігральных костак. Гэты вобраз выкарыстаў таксама Бамаршэ ў «Жаніцьбе Фігаро».
ЧАТЫРНАЦЦАТАЕ ЛІПЕНЯ. 14 ліпеня — ДЗень узяцця рэвалюцыйным народам парыжскай турмы Бастыліі ў 1789 г. Як і папярэдняя, гэта песня была напісана ў турме Ля Форс у 1829 годзе. Лафает, Мары Жазэф (1757—1834) — французскі генерал, удзельнік рэвалюцыі канца XVIII ст., будучы адным з кіраўнікоў ліберальнай партыі, іграў значную ролю ў падрыхтоўцы Ліпеньскай рэвалюцыіі 1830 г. «Дзед, стары, адукаваны» — дзед Беранжэ, кравец, быў гарачым прыхільнікам рэвалюцыі. Мірабо (1749—1791) — выдатны аратар, палітычны дзеяч французскай буржуазнай рэвалюцыі.
ДАЧКА НАРОДА. «Як я змагаўся супраць двух Двароў»— маецца на ўвазе двор Людовіка XVIII і двор Карла X.
АДМАУЛЕННЕ. Себасціяні (1772—1854) —Mapmax, міністр замежных спраў у час Рэстаўрацыі.
ВАРЯТЫ. Песня гэтая прысвечана тром найбольш выдатным прадстаўнікам утапічнага сацыялізма ва Францыі першай паловы XIX стагоддзя — Сен-Сімону, Шарлю Фур'е і Анфантэну — вучню Сен-Сімона. «Вар яты» — такім эпітэтам надзялялі сацыялістаў-утапістаў рэакцыйныя колы французскага грамадства.
ХРЭСЬБІНЫ ВАЛЬТЭРА. Бацька Вальтэра быў казначэем падліковай палаты.
СЛІМАКІ. У вобразе агідных слімакоў Беранжэ высмейвае і асуджае фінансавую буржуазію эпохі Ліпеньскай манархіі. «Вось гэты пройдзе ў дэпутаты!» — заканадаўчыя органы складаліся з дзвюх палат: верхняй — Палаты пэраў і ніжняй — Палаты дэпутатаў. У выніку высокага цэнзу дэпутатамі і пэрамі маглі быць толькі прадстаўнікі буйной буржуазіі і дваранства.
3 М Е С Т
Д. Фактаровіч. Народны паэт Францыі . .	3
Кароль Івето	 13
Сенатар	 16
Вясна і восень	 19
Вясёлы чалавечак	21
Падарожжа ў краіну Кокань	24
Прыдворны фрак	29
Жанета	33
Прасталюдзін	 	36
Маркіз дэ Караба	39
He, гэта — не Лізета	42
Мая рэспубліка	45
Бабулька	97
Капуцыны	 49
Свяшчэнны саюз народаў	 52
Салаўі 	 •	55
Добры бог	57
Стары сцяг	60
Разбітая скрыпка	63
Прыдворны паэт	66
Пад самым дахам	69
Папа-мусульманін	 71
Мая масленіца ў 1829	годзе	74
Чатырнаццатае ліпеня	76
Дачка	народа ...	 79
Стары	капрал	81
Рыжая	Жанна	84
Стары бадзяга	  87
Адмаўленне	  90
Жак	92
Вар’яты	  95
Жабрачка	 97
Хрэсьбіны Вальтэра	100
Слімакі 	105
Патоп	108
Чараўніца рыфмаў	Ш
У кожнага свой густ	114
Бывай	115
Заўвагі	117
ІІераплёт, тытул Л. Праііна *
Рэдактар Хв. Ніычка Тэхнічны рэдактар Н. Харэўскі Карэктар С. Міхасёва
*
Здадзена ў набор 15/IV 1960 г. Падп. да друку 14/VII 1960 г. Тыраж 3 000 экз. Фармат 60Х92'/з2Фіз. друк. арк. 3,875. Уч.-выд. арк. 2,93. Зак. 831. Цана 3 руб.
3 1/1 1961 — 30 кап.
Паліграфкамбінат імя Я. Коласа Галоўвыдата Міністэрства культуры БССР Мінск, Чырвоная, 23.
На белорусском языке Пьер Жан Беранже Нзбранные песнн
Государственное нздательство БССР Мннск 1960