Выбраныя песні
П’ер-Жан дэ Беранжэ
Выдавец:
Памер: 129с.
Мінск 1960
Свяшчэнны саюз стварыце, народы, Дружнай жывіце сям ёй!
Хто там суседскі падпальвае дом? Мігам і ваша страха запалае!
Мірны араты скалечан агнём, Плуга цяпер у руках не ўтрымае.
Там. ля граніц, дзе ўзнімаюцца ўсходы, Рунь — у крыві і тваёй, і маёй.
Свяшчэнны саюз стварыце, народы, Дружнай жывіце сям ёй'
Вамі ўладаюць цары, каралі. 1х не трывожаць магілы, пажары. Дзікі спраўляюць трыумф на зямлі, Скіпетрам лічаць і лічаць ахвяры. Год у няволі праходзіў за годам, Слсдам хадзіла бяда за бядой.
Свяшчэнны саюз стварыце, народы. Дружнай жывіце сям’ёй!
3 Марсам няма ў вас агульных шляхоў, Мірныя лепей стварыце законы!
Хопіць вам кроў праліваць за цароў — Прагных. няўдзячных і самаўлюбёных! Гэта — свяцілы фальшывыя з роду. Заўтра ж патухнуць яны пад зямлёй.
Свяшчэнны саюз стварыце, народы, Дружнай жывіце сям'ёй!
Вольна, нарэшце, народ уздыхне. Сейцс зярняты, іграйце на ліры!
Хопіць вам думаць аб горы, вайнс, Хай палымнее мастацтва для Міру! Сейце! I ваша надзея—Свабода Зніме плады працавітай рукой.
Свяшчэнны саюз стварыце, народы, Дружнай жывіце сям’ёй!»
Словы жаданыя вымавіў Мір.
Што ж каралі? Іх скавала маўчанне. Быццам увесну, прыбралася шыр, Клікала ўвосень зямля да кахання. Хай чужаземцы ідуць назаўсёды 3 Францыі роднай, любімай маёй!
Створым свяшчэнны саюз, народы, Будзем мы жыць адзінай сям'ёй!
САЛАЎІ
Уначы прыпыняецца час, Над Парыжам раскінуўся сон. Прачынайцеся, птушкі!
Для нас Напявайце аб радасці дзён! Сэрца марыць парою начной; Я сам-насам — шчаслівы ўдвайне, Я люблю размаўляць з цішынёй. Салаўі, зачаруйце мяне!
О, кахання майго песняры, Адлятайце ад Фрыны хутчэй! Раздае яна шчодра дары Спадарожнікам цёмных начэй. Пацалункаў нікчэмных, пустых, Клятваў штучных не прагну я, не! Веру ў праўду пачуццяў жывых. Салаўі, зачаруйце мяне!
He кранае вас золата звон,
Бо душа салаўя не пяе Там, дзе скнара, забыўшы пра сон, Пералічвае скарбы свае, Ноч — заступніца хітрых.
Аднак
Пан баіцца, ніяк не засне... Я ўсміхаюся музам, бядняк. Салаўі, зачаруйце мяне!
Вас пужае няволі дурман.
He спявайце вы песень сваіх Для тупых і скаваных дваран, Што хацелі б зняволіць усіх! Служаць верна яны каралю, А яшчэ — каралеўскай казне... Я ж спяваю, я волю любліо! Салаўі, зачаруйце мяне!
Галасней, салаўі-вестуны!
Вы не любіце злосных людзей.
I ўдыхаю я водар вясны
3 вашай песняю, поўнай надзей.
I прырода законы свае
Піша ў сэрцы маім па вясне.
Я чакаю.
Зара паўстае, I пяюць салаўі для мяне!
ДОБРЫ БОГ
Аднойчы, кажуць, бог стары Прачнуўся рана, да зары, I адчыніў акно малос: «Зірну, што робіцца з зямлёю». I ўбачыў добры бог здалёк, Што над планетай •— чорны змрок. Падумаў бог з маркотай: — Я сам пайду з ахвотай Да чорта, у балота!
О, люд нікчэмны, грэшны мой, Што сталася 6, скажы, з табой Без боскага нагляду?
Міністрам даў я ўладу,
Каб вас яны маглі мірыць, Каб вы маглі спакойна жыць.
А мне няма работы:
I я пайду з ахвотай Да чорта, у балота!
А вам усім для мірных спраў Жанчын, віно дарма я даў! Клянуся барадою — Пігмеі прагнуць бою, Мной прыкрываюцца яны, Што я нібыта — бог вайны! Хто гэтак хлусіць? Хто там? Я сам пайду з ахвотай Да чорта, у балота!
Што робяць карлікі-сычы? Сядзяць на тронах, у парчы? Памазаннікі бога
I лядзяць з пагардай, строіа. Я іх, здаецца, блаславіў I санам царскім надзяліў? Але аб гэтым потым!..
Я сам пайду з ахвотай Да чорта, у балота!.
Я іншых карлікаў прыдбаў (He меў бы лепей з імі спраў!), Яны ў сутанах чорных, Рабуюць вас, пакорных: Ім — грошы, вам — кадзіла дым. Жывецца, як у свята, ім. Хлусы і абармоты!
Я сам пайду з ахвотай Да чорта, у балота!
Паверце, дзеці! Далібог, Я жыць у добрых сэрцах мог, Далёкі ад зласлоўя.
Жывіце вы з любоўю!
Прэч паразітаў-каралёў!
Што? Шпік, здаецца, увайіпоў?
I слухае? Брыдота!
Я ад такіх з ахвотай
К чарцям пайду ў балота!
СТАРЫ СЦЯГ
Сяброў маёй ваеннай славы Я выпадкова адшукаў.
За чаркай кожны прыгадаў Былыя подзвігі і справы. Мы зноў на сцяг стары глядзім. Даўно прынёс яго ў хаціну.
...Як фарбы выцвілі на ім! Калі я пыл са сцяга скіну?
Яго хаваю пад саломай, Дзе хворы сплю ў цішы начной. Ен дваццаць год ляцеў са мной — He ведаў, пераможац, стомы!
Вянком аздоблены жывым, Ен услаўляў маю краіну. ...Як фарбы выцвілі на ім! Калі я пыл са сцяга скіну?
Ён апраўдаў перад радзімай Пралітую сынамі кроў.
I нашы дзеці шмат разоў Гулялі з дрэўкам тым любімым. Ен прыгнятальнікам усім Дакажа, што не гцуць нам спіны! ...Як фарбы выцвілі на ім! Калі я пыл са сцяга скіну?
Яго арол, пакрыты пылам, Стаміўся, пэўна, у баях. Яго заменіць іншы птах — У пеўня гальскага ёсць сіла! I наша Францыя пры тым Забудзе сумную часіну. ...Як фарбы выцвілі на ім! Калі я пыл са сцяга скіну?
Яшчэ ўзаўецца сцяг крылаты, Закону верны назаўжды;
Да мірных грамадзян тады Усе далучацца салдаты. Над краем родным, дарагім Я разгарну свой сцяг адзіны! ...Як фарбы выцвілі на ім! Калі я пыл са сцяга скіну?
Ляжыць ён ля старое зброі. Дай гляну на яго ізноў.
Мой сцяг! Надзея і любоў! Я суцяшаюся з табою.
I плачу я ў кутку сваім. Гы, неба, спагадаеш сыну! Я хутка пыл са сцяга скіну, Хоць фарбы выцвілі на ім!
РАЗБІТАЯ СКРЫПКА
Зірні, мой пёс, мой дружа бедны,— Хтось кінуў крошкі пірага!
Цяпер даецца на абед нам Скарынка хлеба і туга.
Мне загадалі чужаніцы, Каб я на скрыпцы ім іграў. А я? А я не мог згадзіцца! I скрыпку вораг разламаў.
Яна спявала і звінела, Любіла смутак адганяць. О, хто цяпер смыком умелым Каханне стане абуджаць?
Спяшаліся жывыя струны Людзей узрадаваць усіх. Прарочылі нявесце юнай. Што набліжаецца жаніх.
Кюрэ — хоць строгі быў мужчына —Прывык да музыкі пасля.
Яна б разгладзіла маршчыны На строгім твары караля.
Калі пачатак нашай славы Іграў на скрыпцы я сваёй,— Ці«мог бы я падумаць нават, Што вораг так адпомсціць ёй?
Зірні, мой пёс, мой дружа бедны,— Хтось кінуў крошкі пірага!
Цяпер даейца на абед нам Скарынка хлеба і туга.
Нядзеля прыйдзе —ўсё знямее.
Бо як тут моладзі скакаць?
I вінаградары, і жнеі
Па скрыпцы будуць смуткаваць.
Падаткі, засуха, навала — Жывецца цяжка беднякам!
Яна ж прыносіла, бывала, Палёгку стомленым рукам.
Лячыла хворага ад болю
I выпівала горыч слёз.
Што царскі скіпетр? Ен ніколі Дабра вам столькі б не прынёс!
Застрэліць ворага іду я.
Мушкет пазычу у людзей.
I ён заменіць скрыпку тую, Якую знішчыў ліхадзей!
Няхай памру! А ў дзень адплаты, Сябры, вы зможаце сказаць: — Ен не скарыўся перад катам, He стаў для ворагаў іграць!
Зірні, мой пёс, мой дружа бедны,— Хтось кінуў крошкі пірага!
Цяпер даецца на абед нам Скарынка хлеба і туга!
5 П'ер Жан Беранжэ
ПРЫДВОРНЫ ПАЭТ
Купляюць ліру...
Скажам шчыра: Мяне прылашчыў раптам свет, I вось — прыдворны я паэт.
Цябе ўслаўляць, Марыя, болей Адвагі сёння нестае:
Пабегла Муза у няволю,— Напэўна, вабіць Двор яе. Купіць там могуць і Вальтэра! Мяне гатовы там прадаць — Прадаць міністру. Ты не верыш? Мне для цябе ўжо не спяваць!
Купляюць ліру...
Скажам шчыра: Мяне прылашчыў раптам свет, I вось — прыдворны я паэт.
Усё, што мы з табой любілі, Там выклікае смех людзей;
I пра сяброўства там забылі — Саслалі як мага далей.
I кпяць яны з патрыятызму, Там толькі грошай звон чуваць. Складу я оду эгаізму...
А для цябе ўжо не спяваць!
Купляюць ліру...
Скажам шчыра:
Мяне прылашчыў раптам свет, I вось — прыдворны я паэт.
Баюся, што славутых грэкаў
Я не змагу цяпер апець.
Еўропа — супраць іх спрадвеку,
I мне не варта чырванець.
Праз іх, душой добразычлівай, Дарэмна будзеш бедаваць!
Я— друг Іспаніі шчаслівай...
Мне для цябе ўжо не спяваць!
Купляюць ліру...
Скажам шчыра:
Мяне прылашчыў раптам свет, I вось — прыдворны я паэт.
Дзе твой герой, што ўчора правіў? Усіх расчараваў ён сам —
У спадчыну пакінуў славу, Якая не патрэбна нам. А бюст яго ты можаш сёння Ліслівым лаўрам абвіваць! Я гімн пяю другой персоне, А для цябе мне не спяваць!
Купляюць ліру...
Скажам шчыра:
Мяне прылашчыў раптам свет, I вось — прыдворны я паэт.
He сумнявайся, друг любімы, Сабе я здраджваць не прывык! Свабода, гонар і Радзіма — He! тут не просты пералік! Мой верш — пякучая сатыра На тых, хто ўмее дагаджаць!
I ўсё, што спее ў сэрцы шчырым, Я не магу табе спяваць!
Купляюць ліру...
Скажам шчыра:
Мяне прылашчыў раптам свет, I вось — прыдворны я паэт.
ПАД САМЫМ ДАХАМ
Я зноў наведаў кут свайго юнацтва: Мне дваццаць год, і я шчаслівы зноў... Усё тут меў: і горкае жабрацтва, I мілую каханку, і сяброў.
I славай пагарджаў я, хлопец просты, Я меў багацце — дзён маіх усход. Імчаўся, лёгкі, на паверх свой шосты.
Пад самым дахам добра ў дваццаць год!
Вось тут стаяў мой ложак халасцяцкі, I гэты стол служыў калісьці мне!
Яшчэ знайшоў свой першы верш юнацкі, Што вугалем пісаў я на сцяне.
Бурліце зноў, пачуцці маладыя, Вярніце час — цудоўны час нягод! Здаваў гадзіннік у заклад тады я...
Пад самым дахам добра ў дваццаць год!
Чакай, Лізета! Я спаткаўся з мілай — Прыбранаю, прыгожай, маладой.
Ужо яна акенца засланіла — Замест фіранкі хусткаю сваёй. На ложак мой сукенка ўпала ценем... I пачынаўся шчасця веснаход!
Я ведаў, як здабыла ты адзенне.
...Пад самым дахам добра ў дваццаць год!
Я помню стол сяброўскі, гоман, жарты I хор вясёлых, юных галасоў.
Хтось славіў перамогу Банапарта, Але па-свойму песню я завёў.
Грымелі несціханыя гарматы, I мы пілі за іншых дзён прыход — За Францыю без каралёў, магнатаў!
Пад самым дахам добра ў дваццаць год!
Бывай, мой кут! Зноў ап’яніў ты розум! Ох, як далёка час шчаслівы той!..
Аддаў бы я астатак дзён цвярозых За дзень адзін пад гэтаю страхой. Аб славе марыць, марыць аб каханні! Адчуць жыцця кароткі, бурны ўзлёт. Вярнуць бы мне жаданні, спадзяванні!
Пад самым дахам добра ў дваццаць год!
ПАПА-МУСУЛЬМАНІН
Па моры ездзіў рымскі папа, Народжаны пад клабуком. Папаўся ён пірату ў лапы I быў прададзены жыўцом. Ён у Марока, у няволі, Кляў бога добрага і лёс. — Святы айцец, крычаць даволі! Вы тут асуджаны, як пёс!
Баяўся папа прыгавору;
На кол як сядзеш — знікне свет!.. Царквы надзейная апора, Ен стаў прасіцца:
— Магамет!
Служыць жадаю я прароку!
На тое лёс мяне прынёс.
— Святы айцец, прарок высока, А вы асуджаны, як пёс!
— А-ё! — зрабілі абразанне,— I мусульманінам ён стаў. Гуляць умеюць мусульмане! Ен там з мулою выпіваў. Парваў ён біблію бязбожна, Аж заблішчаў ад шчасця нос... — Святы айцец! Хіба ж так можна? Ды вы асуджаны, як пёс!