Выбраныя песні
П’ер-Жан дэ Беранжэ
Выдавец:
Памер: 129с.
Мінск 1960
Вось гэтак папа стаў карсарам, Абмусульманіўся як след: Стаў спазнаваць кахання чары, Завёў гарэм вясёлы дзед, Завёў нявольніц для забавы I цалаваў іх узасос...
— Святы айцец, што за паставы? Ды вы асуджаны, як пёс!
Чума напала на Марока — I ў Рым падаўся наш карсар: Чалмой махнуў сябрам здалёку, Зрабіў зусім нявінны твар. — Перахрысціцца зноў вам трэба! — He! Я ўжо гэта перарос!
— Святы айцец, пасведчыць неба, Што вы асуджаны, як пёс!
Зноў папа стаў царквою правіць. Чакаюць людзі з той пары, Што ён гарэмамі аб’явіць Жаночыя манастыры
I ерэтыкам па карану Хвалу ўзнясе ён да нябёс. — Святы айцец,
Рым — запляваны, I вы асуджаны, як пёс!
МАЯ MACAEHIUA У 1829 ГОДЗЕ
О, мой кароль, любімы богам!
Ваш гнеў узведзены ў закон.
I, згодна вашай волі строгай, Мяне судзіў Брыдуазон.
Святочны тыдзень карнавала, А я — закуты. Я —■ на дне.
Аб гэтым дбалі вы нямала,— Кароль, заплоціце вы мне!
Сваёю троннаю прамовай Паэта зачапілі вы.
Ах, адказаць бы вострым словам!
Я ж не ўзнімаю галавы.
Калі Парыж смяецца шчыра, У маім самотным сэрцы — боль. Я зноў імкнуся да сатыры.
Вы мне заплоціце, кароль!
Mae сябры там п’юць-гуляюць, У танцах кружацца. А я?
Мяне за чаркай забываюць, Хоць песня там гучыць мая. I я пад гоман іхні п яны Тапіў бы злосць сваю ў віне. Я стаў бы ціхім і рахманым. Кароль, заплоціце вы мне!
Хто чуў, як Ліза-шаляніца Мяне чакала аднаго?
I вось на баль яна імчыцца: — Ага! Тым горай для яго! I я пайшоў бы з ёй на свята! Ды мне на раны сыплюць соль: Мне Ліза здрадзіла...
Пракляты! Вы мне заплопіце, кароль!
Хай праз паклёпнікаў зацятых Пустуе мой калчан стары! Стралу адну, о Карл Дзесяты. Збярог я з даўняе пары! Хай я ў калодках знемагаю, Хай вартавыя на сцяне! Я лук навёў. Стралу пускаю! Кароль, заплоціце вы мне!
ЧАТЫРНАЦЦАТАЕ ЛІПЕНЯ
I ў вязня ёсць шчаслівыя ўспаміны... ...Быў я малы. Вакол шумеў прыбой: — У бой. народ! Адпомсціць мы павінны. Да зброі! На Бастылію! У бой!
Жанчыны пабялелі ад трывогі.
Гулі гарматы.
Слаўны дзень надзей! -
Я крыкі чуў:
— Народу — перамога!
I сонца святкавала ў гэты дзень •—Вялікі, добры дзень.
Стары, малы, і бедны, і багаты — Захоплен кожны подзвігам святым.
I нават апладзіруюць салдаты Паўстанцам-парыжанам баявым.
I Лафаетам кожны задаволен;
Ужо кароль ператварыўся ў цень. Прачнуўся розу.м. Францыя— на волі!..
I сонца святкавала ў гэты дзень —• Вялікі, добры дзень.
Назаўтра дзед, стары, адукаваны, Мяне падвёў паважна да руін: — Ты бачыў крэпасць грознага тырана? Тут людзі, людзі гінулі, мой сын! Тут роў пад кожнай вежай пракапалі, I нават пад зямлёй заззяў прамень. Пры штурме першым сцены не ўстаялі I сонца святкавала ў гэты дзень —
Вялікі, добры дзень.
Свабода ўсю Еўропу абуджае Мяцежным звонам броні баявой I Роўнасць да трыумфу заклікае; Яны гавораць, як сястра з сястрой. Вястун іх Мірабо прарочыць шквалы, Крычыць Двару:
— Смяротны час сустрэнь! Яшчэ Бастылій будзе ў нас нямала! Пачаўся толькі наш святочны дзень —
Вялікі, добры дзень.
Мы сеем там, дзе будуць жаць народы. На каралёў ужо нагналі страх — Яны дрыжаць, пачуўшы гром Свабоды, Яны нясуць кароны у руках.
I чалавек законных праў дабіўся. Тут эры новай першы ўзнік прамень, Тут на руінах новы свет адкрыўся...
I сонца святкавала ў гэты дзень — Вялікі, добры дзень.
...Мне гэтак дзед жыцця даваў урокі.
I дрэмле ў сэрцы радасны ўспамін. Праз сорак год вярнуўся дзень далёкі, Хоць я спаткаў яго ў турме, адзін. He! Голас мой не ведае выгнання. Свабоду слаўлю. He згубіў надзей! На ланцугах — зары світальнай ззянне. Яшчэ святкуе сонца гэты дзень — Вялікі, добры дзень.
ДАЧКА НАРОДА
Дачка палёў!
Пясняр, народу блізкі, Нямала кветак ад цябе прымаў. Яго даўжніцай стала ты з калыскі: Твой першы плач ён песняй сунімаў. Цябе я не змяняю на маркізу — He трэба пышных строяў мне і слоў! I я, і Муза — верныя дэвізу: Я — сам з народа, як мая любоў.
Калі блукаў я, юны, невядомы, Старыя замкі ўсюды сустракаў, Ды не прасіў я чарадзея-гнома, Каб ён хутчэй мяне туды ўпускаў. Я ў сценах тых, дзе трубадураў слава, Паэзіі сапраўднай не знайшоў.
I ў трэцяга саслоўя будзе права! Я — сам з народа, як мая любоў.
Збяжы з салонаў, дзе нуда нязменна 3 нудоты пазяхае і сама!
Дзе лівень жартаў гасне вокамгненна, Дзе чалавечай радасці няма, У белым плацці, белых чаравічках Мяне ў нядзелю клічаш да палёў. Ты мне вяртаеш радасныя звычкі. Я — сам з народа, як мая любоў.
He толькі з дамай, а з прынцэсай можаш Ты паспрачацца, родная, ва ўсім.
Хто больш высакародны і прыгожы? Хто з больш вялікім сэрцам маладым? He знікне, пэўна, з памяці народа, Як я змагаўся супраць двух Двароў. А ты — паэту будзь узнагародай! Я — сам з народа, як мая любоў>
СТАРЫ КАПРАЛ
Смела наперад, салдаты, Зброю трымайце ў руках! Люлька са мною... Рабяты, Гэта апошні мой шлях.
Доўга на службе прабыў я, Увесь пасівеў у баях.
Вас, як сыноў, палюбіў я.
Смялей, навабранцы! Раз, два! Слязы аніводнай!
Крокам паходным, Раз, два! Раз, два!
Наш афіцэр-недаростак Вельмі ўжо здзеквацца стаў.
Я яго ўдарыў... I просты
Мігам прысуд атрымаў:
Трэба памерці капралу, Болей няма яму спраў!.. Жартаў падбаўце, запалу!
Смялей, навабранцы! Раз, два! Слязы аніводнай!
Крокам паходным, Раз, два! Раз, два!
Вам, юнакам, не давалі Цяжкіх салдацкіх крыжоў. Кроўю мы крыж зараблялі — Гналі чужых каралёў.
Хай сабе даўняя справа — Кожны паслухаць гатоў. Гэта, аднак, наша слава!
Смялей, навабранцы! Раз, два! Слязы аніводнай!
Крокам паходным, Раз, два! Раз, два!
Жан, ты дзіця маёй вёскі, К статкам вярніся хутчэй! Раю табе па-сяброўску — Дыхаць на полі лягчэй.
Там красавік сагравае, Зоры там свецяць ярчэй. Божа! Там — маці старая!..
Смялей, навабранцы! Раз, два! Слязы аніводнай!
Крокам паходным, Раз, два! Раз, два!
Хто там галосіць? Стрымайце Гэтыя слёзы і страх!
А... Барабаншчыка маці...
Сына яе на руках
Нёс я па рускіх дарогах, Ен не застаўся ў снягах. Хай за мяне просіць бога!
Смялей, навабранцы! Раз, два! Слязы аніводнай!
Крокам паходным, Раз, два! Раз, два!
Люлька, відаць, дагарэла?
He! Зацягнуся яшчэ!
Пойдзем, сябры мае, смела!
Мне не завязваць вачэй!
He памыляцца, салдаты!
Што вы? Страляйце хутчэй!
Вам дацягнуцца б да хаты...
Смялей, навабранцы! Раз, два! Слязы аніводнай!
Крокам паходным, Раз, два! Раз, два!
РЫЖАЯ ЖАННА
Спіць на руках у матулі сыночак, Носіць другога яна за спіной, Хлопчык старэйшы стаміўся, ледзь крочыць,— Холадна ў ботах драўляных зімой.
Бацьку дазор затрымаў нечакана, Дзесьці далёка ў турме ён цяпер... Злітуйся, божа, над рыжаю Жаннай: Схоплены муж! Ен— стары браканьер.
Помню шчаслівай яе, прамяністай, Песень вясёлых яе не забыў. Жанну, дачушку старога магістра, Кожны за добрае сэрца любіў.
3 ёю кружыўся і я пад каштанам, Ручку сціскаў на шляхетны манер... Злітуйся, божа, над рыжаю Жаннай: Схоплены муж! Ен— стары браканьер.
Сватаўся некалі фермер багаты, 3 Жаннай звянчацца ён думаў тады.
Ах... Абсмяялі на вёсцы дзяўчаты; Рыжыя косы — прычына бяды. Іншыя, можа, назвалі б жаданай, Што ж за нявеста без грошай цяпер? Злітуйся, божа, над рыжаю Жаннай: Схоплены муж! Ён—стары браканьер.
Хлопец знайшоўся вясёлы, кірпаты «Рыжая ты ці бландзінка — я твой! Стрэльбу я маю і логава-хату
I не баюся я варты лясной! Мохам, травою мой ложак засланы, Нас павянчае духоўнік, павер!..» Злітуйся, божа, над рыжаю Жаннай: Схоплены муж! Ён — стары браканьер.
Быць ёй хацелася жонкай і маці, I ўпершыню палюбіла яна.
Тройчы прынесла яна па дзіцяці, Горкую радасць цярпела адна... Бедныя дзеці! Бутонам духмяным Кожны квітнее. А доля, як звер! . Злітуйся, божа, над рыжаю Жаннай: Схоплены муж! Ён— стары браканьер.
Здольна на цуда адданае сэрца. Матчыны мэты і ду.мы адны:
«Чорнавалосыя,— Жанна смяецца,— Будуць, як бацька, сыны».
Голас пяшчотны яе, закаханы
Вязню прыносіць надзею, павер!
Злітуйся, божа, над рыжаю Жаннай: Схоплены муж! Ен — стары браканьер.
СТАРЫ БАДЗЯГА
Памру скалечаны і хворы, Вось тут, на гэтым цвінтары. А вы працэдзіце з дакорам: «Ага, напіўся зноў стары». Адзін адвернецца ад брата, Другі мне кіне грош падчас... Хутчэй! Спяшайцеся на свята!
Стары бадзяга, я памру без вас.
Хоць плач, няма дзе прытуліцца, Хаджу па вуліцах, як цень. Я ж спадзяваўся у бальніцы Закончыць свой апошні дзень. Але ва ўсіх бальніцах поўна, Хоць зноў кладзіся ты на брук. Прывык да бруку. Мне ўсё роўна, ■ Стары бадзяга, тут я і памру.
...Была да рамяства ахвота.
— Вучыце,— кленчыў юнаком.
Ды чуў: «Ідзі, няма работы!
Зрабіся лепш ты жабраком!»
А багацей казаў, вядома:
Працуй! —і костку ў твар шпурляў.
I я на вашай спаў саломе, Стары бадзяга вас не праклінаў!
Я красці б мог на ўсіх дарогах.
He! Лепей з кайстрай жабраваць!
I нават яблыка чужога
He мог я без дазволу ўзяць.
Разоў са дваццаць, тым не меней,
Судзілі імем караля:
— He для цябе, жабрак, праменні, Стары бадзяга, не твая зямля!
Ці ёсць радзіма у гаротных?
Што мне да вашых ніў, садоў, Да вашай славы бесклапотнай I да пустых балбатуноў?
Калі чужынцы, вам на ліха, Тлусцелі тут у час вайны,— Чаму над міласцінай іхняй
Стары бадзяга плакаў, як дурны?
Расціснуты пад вашым ботам, Лічуся мошкаю малой...
Ах, лепш бы мне далі работу!
Мне б жыць для радасці людской! Прыкрыты ад вятроў сябрамі, Мурашкай стаў бы і чарвяк!
Я мог бы вас назваць братамі,
Стары бадзяга — вораг ваш. 0 так!
АДМАУЛЕННЕ
Песня, адрасаваная генералу Себаспіяні
Міністр аднойчы захацеў, Каб я, паэт, разбагацеў.
Афіш не трэба мне ў газетах, He трэба й лішніх медзякоў, Але для родных беднякоў Вазьму я пачак грошай гэтых!
He падзялю я з беднатой Пашану, рангі, тытул свой, Павагу князя і барона,— А толькі золата адно!
Каб каралём я стаў, даўно Прадаў бы я сваю карону!
Мне часам і трапляўся грош — Адразу ён губляўся. Што ж, Я толку ў золаце не ведаў.
Кішэнь пустую зашываў — Іголку з ніткай пазычаў Я у свайго старога дзеда.
Звон золата — не для мяне. Аддаў я сэрца па вясне Свабодзе — гордай, строгай даме (Хоць лёгкадумнасць услаўляў)! Яе навекі пакахаў
I ўсё мацней люблю з гадамі.
Свабода — гэта, дабрадзей, Жанчына гордая ў людзей. Яна ад лютасці шалее, Як вашы ўбачыць галуны; Ёй ненавісныя яны.
Яна крычыць: «Далоў ліўрэі!»