Выбраныя песні
П’ер-Жан дэ Беранжэ
Памер: 129с.
Мінск 1960
Грашыма хоча мой сеньёр Ёй падпісаць свой прыгавор?! Навошта пансіён паэту?
Сябе я стрымліваю ледзь. Вы чуеце? Я — толькі медзь, Я — вельмі дробная манета!
Вы сцеражыцеся, аднак!
He прадае душы бядняк!
He трэба мне падачак гэтых, Краніце сэрца, што баліць,— Яно ад гневу загрыміць.
Я вас зняслаўлю перад светам!
ЖАК
Эй, Жак, прачніся, досыць спаць! Па вёсцы, чуеш, ходзіць прыстаў; Падаткі ён здзірае чыста, I нам з табой нездабраваць!
Прачніся, Жак! Пара, пара! Судовы прыстаў ля двара.
Ніколі ты яшчэ ў жыцці He спаў так моцна да світання. Рэмі прадаў ты ўсё да звання,—I хоць шаром тут пакаці!
Прачніся, Жак! Пара, пара! Судовы прыстаў ля двара.
Прачніся! Чуеш брэх сабак?
Ідзе судзейскі... О, мой божа! Няўжо кароль чакаць не можа? Прасі адтэрміноўкі, Жак!
Прачніся, Жак! Пара, пара! Судовы прыстаў ля двара.
Што будзе з нашаю сям ’ёй? Дзяцей галодных поўна хата. Адно ў нас ёсць — твая лапата, Сяброўка прасніцы маёй.
Прачніся, Жак! Пара, пара! Судовы прыстаў ля двара.
У нас — халодны, цёмны кут, Жабрацкім дымам ён спавіты. Само Ліхвярства прагавіта Свой ураджай здымае тут.
Прачніся, Жак! Пара, пара! Судовы прыстаў ля двара.
Тут — наша праца, гора, боль, Няма ў хляве і парасяці, Няма і фунта солі ў хаце, А гэта ж цукар бедных — соль, Прачніся, Жак! Пара, пара! Судовы прыстаў ля двара.
Тваю адвагу падтрымаць Віном, напэўна, неабходна.
Для аднаго глытка, мой родны, Прашу пярсцёнак мой прадаць!
Прачніся, Жак! Пара, пара! Судовы прыстаў ля двара.
7 П'ер Жан Беранжэ
93
Магчыма, бачыш ты у сне:
I Ірынёс анёл багацце ў хатку? Для багацея ўсе падаткі — Дзве мышы лішнія ў гумне!
Прачніся, Жак! Пара, пара! Судовы прыстаў ля двара.
Пераступае ён парог!
1ы пабялеў, знямеў ад гора? На боль ты скардзіўся учора, А ўсё жыццё цярпець ты мог!..
Прачніся, Жак! Пара, пара! Судовы прыстаў ля двара.
He клічце! Ен навекі сціх.
Магіла мяккім ложкам будзе. Вы не яго іпкадуйце, людзі, А жонку і дзяцей малых!
Прачніся, Жак! Пара, пара! Судовы прыстаў ля двара.
ВАРЯТЫ
Як шарэнга салдат алавяных, Па шнурку мы раўнуем свой строй. I крычым: «Прэч вар’ятаў паганыхі», Калі з раду выходзіць сёй-той. Прыгнятаем мы іх, забіваем.
Разумнець пачынаем пазней,— Нават помнікі ім адліваем Для наступнае славы людзей.
Як нявеста, ідэя чакае —
Прыйдзе любы, падорыць вянец... Дурань глотку ідэі сціскае, «Ты схавайся!» — ёй раіць мудрэц. Але воддаль ад публікі злоснай Знойдзе шчасце жаніх-чарадзей; Дума стане тады пладаноснай Для вялікага шчасця людзей.
Бачыў некалі я Сен-Сімона. Ен маёмасць і сродкі аддаў,
Бо, вялікаю марай натхнёны, Усё грамадства змяніць ён жадаў. I пад старасць прасіў дапамогі Гэты знатны, былы багацей...
Ен шукау і знаходзіу дарогі Для ратунку, для шчасця людзей.
А Фур’е заклікаў: «Прачынайся, Ашуканы, знядбаны народ!
У фалангі для працы яднайся, Хопіць гора і хопіць нягод! Разам з небам зямля адсвяткуе Свята працы, любові, надзей. Тая сіла, што светам кіруе, Ясны Мір прынясе для людзеЙ!»
Анфантэн для гаротнай жанчыны Раўнапраўя шукаў... Ну, а вы? Вы гаворыце: «Варты ён кпінаў, У вар’ята няма галавы».
Што ж, панове! Як лепшае долі
He знайсці нам для нас і дзяцей,-—• Скажам: «Гонар вар’яту, што здолеў Марай-сном ашчаслівіць людзей!»
ЖАБРАЧКА
Калючы снег і сівер.
На каленях
Яна ўвесь дзень стаіць перад царквой. Галодная, маўкліва, у зняменні, Чакае хлеба, літасці людской.
Павадыра старэнькая не мае;
I на цвінтар улетку і зімой
Брыдзе яна, бяздомная, сляпая.
Падайце міласціну ей!
Ці чулі вы, што гэтая жабрачка
3 пажоўклым тварам, змучаным, старым, Была ў Парыжы некалі спявачкай I пакарала голасам сваім?
I юнакі маліліся ў здзіўленні
Перад яе нябачанай красой.
Яна будзіла ў сэрцах летуценНі. Падайце міласціну ёй!
Яна жыла на сцэне, як на трон'е.
Калі ж з тэатра ехала дамоў,-—
To ледзьве-ледзь маглі прабіцца коні! Шумеў натоўп прыхільнікаў, сяброў. Яны спявачку неслі з калясніцы У свет асалоды, радасці жывой.
Сапернікі чакалі чараўніцы...
Падайце міласціну ёй!
Крышталь і бронза ззялі ў пышнай зале. Знайшлося шмат паэтаў, мастакоў,— Яны спявачку ў творах услаўлялі.
Была любоў удзячна за любоў.
На вечарах — няцяжка здагадацца! — Служылі музы музе маладой.
Віць гнёзды любяць ластаўкі ў палацах. Падайце міласціну ёй!
Бок адваротны. О, які жахлівы! Хвароба злая, быццам назнарок, Забрала голас—дар яе шчаслівы — I пагасіла ясны зрок.
Рука, якая лепш за ўсіх умела
3 людзьмі дзяліцца шчодрасцю сваёй, Да нас цяпер працягнута нясмела.
Падайце міласціну ёй!
Мароз мацнее. Боль! Туга ліхая!
Знямелі пальцы. Зноў камочы снег.
Яна ружанец ледзь перабірае,— Ен выклікаў калісьці толькі смех... Для пражыцця ёй сёння мала трэба: Хопь трошкі ласкі, літасці людской, Каб верыла яна ў людзей і неба...
Падайце міласціну ёй!
ХРЭСЬБІНЫ ВАЛЬТЭРА
Незвычайная падзея!
У царкве натоўп шуміць: Сёння сына казначэя Тут збіраюцца хрысціць. Сам кюрэ крычыць:
— Хутчэй! Ты, званар, звані званчэй! Дзігі-дон, дзігі-дон! Урачысты перазвон. Дзігі-дон, дзігі-дон, Дон, дон!
I кюрэ суседу ўпотай Шэпча:
— Што тут ні кажы, Пазалоцім добра потым Мы бажніцы і крыжы.
I напэўна,— кажа ён,— Пазалоцім нават звон!
Дзігі-дон, дзігі-дон! Урачысты перазвон. Дзігі-дон, дзігі-дон, Дон, дон!
Пеўчы крыкнуў:
— Усё роўна Удасца ў бацьку той сынок! Будзе старастам царкоўным. Ах, напоўніцца скляпок! Гонар хроснік прынясе нам — Будзе старастам нязменна.
Дзігі-дон, дзігі-дон! Урачысты перазвон. Дзігі-дон, дзігі-дон, Дон. дон!
Ціха шэпча non прыгожы Хроснай маці маладой: — Вы — анёл нябесны, можа? Што за вбчы! Божа мой!
Вы — заступніца малога: Ен — святы, пасланы богам!
Дзігі-доп, дзігі-дон! ■ Урачысты перазвон. Дзігі-дон. дзігі-дбн, Дбн, дон!
— Матчын розум, менавіта, Сын набудзе.
Дзігі-дон!
Будзе добрым езуітам — За Хрыста адпомсціць ён. — О! Адновіць ён кастры! — Абяцаў дзячок стары.
Дзігі-дон, дзігі-дон!
Урачысты перазвон. Дзігі-дон, дзігі-дон, Дон, дон!
Раптам з неба здань зляцела — Цень насмешніка Рабле: — Я спяваў калісьці смела У гэтым хоры пры святле.
Напрарочу хлапчуку, Што чакае на вяку.
Дзігі-дон, дзігі-дон!
Урачысты перазвон. Дзігі-дон, дзігі-дон, Дон. дон!
Франсуа Марыяй хоча Уся царква яго назваць.
Супярэчыць цень прарочы: — Свет не будзе прызнаваць!
Слава стукаецца ў дзверы — Назаве его Вальтэрам.
Дзігі-дон, дзігі-дон! Урачысты перазвон. Дзігі-дон, дзігі-дон, Дон, дон!
Так! Наватарам вядомым I вучоным будзе сын! Пазайздросцілі б такому Сам Лютэр і сам Кальвін. Папа! Гэта вам — падкоп. Сцеражыся, важны non!
Дзігі-дон, дзігі-дон! Урачысты перазвон. Дзігі-дон, дзігі-дон, Дон, дон!
Поп крычыць усхваляваны: — Затрымаць таго Рабле! Нам абед падрыхтаваны,—• Стынуць стравы на стале. Ну, хрысціце хлапчаня, Хай ён нават чарцяня!
Дзігі-дон. дзігі-дон! Урачысты перазвон. Дзігі-дон, дзігі-дон, Дон, дон!
А Рабле ляціць на волю, Насміхаецца пры тым: — А Вальтэр яшчэ у школе Спаліць вас агнём сваім. Вас, святыя^ служкі неба, На званах павесіць трэба!
Дзігі-дон, дзігі-дон! Урачысты перазвон. Дзігі-дон, дзігі-дон, Дон, дон!
СЛІМАКІ
Я — з хаты выгнаны бядак, Блукаў па сёлах.
Ля дарогі Сядзеў надзьмуты пан-слімак, Плюгавец паказаў мне рогі. Якія ж тлустыя яны, Смаўжы— тутэйшыя паны!
«Гы— нізкі пралетарый!»—мне Сказаць пагардліва ён хоча.
Я ведаю, куды ён гне: Ен — домаўласнік, відавочна. Якія ж тлустыя яны, Смаўжы — тутэйшыя паны!
Як буржуа, сядзіць слімак Ля краю ўласнага палаца I фанабэрыцца, дзівак! Смаўжы багаццем ганарацца. Якія ж тлустыя яны, Смаўжы — тутэйшыя паны!
У слімака спакойны сон,— He трэба грошай для кватэры. Калі ў бядзе суседзі, ён У момант зачыняе дзверы.
Якія ж тлустыя яны, Смаўжы — тутэйшыя паны!
Хоць ён дурны, як пень, аднак
Свой дабрабыт наладзіць здужаў. За кошт другіх жыве слімак I толькі слініць гронкі, ружы.
Якія ж тлустыя яны, Смаўжы — тутэйшыя паны!
Навошта птушцы песні пець? Хіба смаўжа яна здзівіла?
Ці можа тлусты зразумець Таго, хто мае голас, крылы?! Якія ж тлустыя яны, Смаўжы — тутэйшыя паны!
Ен мае рацыю, слімак: «Навошта розум? Невыгодна. Збіраць даходы — ў гэтым смак.
3 парога прэч ідзі, галодны!» Якія ж тлустыя яны, Смаўжы— тутэйшыя паны!
Калі збяруцца на парад Заканадаўцы ў дзвюх палатах, Mary я смела йсці ў заклад —
Вось гэты пройдзе ў Якія ж тлустыя яны, Смаўжы — тутэйшыя
дэпутаты!
паны!
Чаму б і мне не поўзаць так? Дапоўз бы я да правых крайніх. — Вось,— скажуць,— выбаршчыкслімак,—
Ці лепей так:
— Слімак-выбраннік!
Якія ж тлустыя яны, Смаўжы — тутэйшыя паны!
ПАТОП
Як той прарок, звярнуўся я да бога, Аб заўтрашнім адважыўся спытаць. Зямных цароў ён пакарае строга — Рашыў патоп сусветны распачаць. Вось акіян раве, бурліць, грукоча. — Зірніце вы, гаспадары зямлі!
Няхай мне скажуць: «Трызніш нешта, хлопча!» А бедныя патонуць каралі!
Ды чым яны ўгнявілі гэтак бога? Парадак неблагі пры каралях. Ярмо цяжкое цягнем? Шго ж такога? Народ забыўся аб сваіх правах.
А хвалі з новай кідаюцца сілай, Каўчэг зрабіць манархі не змаглі,— Ім розуму, напэўна, не хапіла. Так! Бедныя патонуць каралі!
Вось голас афрыканскага тырана, Які заўсёды ходзіць басанож:
— Скарыся! —ён крычыць да акіяна,— А лепш падвой мае даходы!
Што ж,
Е«— добры цар. Падаткі цягне ўзорна: Піраты вьігружаюць караблі, За золата дае рабоў ім чорных.
Так! Бедныя патонуць каралі!
— Рабы! Жывёла! Хіба я загіну?! Рабы, хутчэй сюды! — крычыць султан,— Збудую з вашых целаў я плаціну, О, я ўтаймую грозны акіян!
Кальян дыміцца... I на кліч суровы Да ног султана слугі прыпаўзлі. Ен пазяхае і сячэ галовы...
Так! Бедныя патонуць каралі!
Яны дарэмна просяць дапамогі — Уся Еўропа ў хвалях штармавых.
Дарма крычаць і просяць ласкі ў бога, Сам бог сказаў:
— Тапіць навечна іх! Дарэмна кленчаць важныя персоны. Няма ім болей месца на зямлі! Перачаканім іхнія кароны.
Так! Бедныя патонуць каралі!
— Прарок, скажы, хто акіян той грозны? — А гэта ж мы, народы ўсіх краёў, Галодныя і голыя, хоць позна, Ды зразумелі шкоднасць каралёў. Мы здзекаў, зневажанняў не стрывалі I грозным акіянам зараўлі.
Пасля заззяе сонца, сціхнуць хвалі. Так! Бедныя патонуць каралі!
ЧАРАУНІЦА РЫФМАУ
(Паэтам-рабочым)
Вось чараўніца, рыфмаў чараўніца, Дачка нябёс, пасланая да нас.