Выбраныя песні
П’ер-Жан дэ Беранжэ
Выдавец:
Памер: 129с.
Мінск 1960
У супрацьвагу прыхільнікам «чыстай лірыкі» з лагера «мастацтва для мастацтва» Беранжэ не стамляўся пад-
1 Дабралюбаў. Збор твораў у трох тамах, М., 1950 г., т. 1, стар. 662.
крэсліваць сваю адданасць прапагандзе песень. Адзін з яго праграмных твораў так і быў названы: «Прапаганда песні».
Усё гэта зрабіла музу Беранжэ настаўніцай паэтаў Парыжскай камуны, сярод якіх аддаваў яму належнае аўтар «Інтэрнацыяналу» Э. Пацье, названы У. I. Леніным «адным з самых вялікіх прапагандыстаў пры дапамозе песні» Б
Вакол імя і асобы, у асаблівасці вакол паэтычнай спадчыны, Беранжэ ішлі і ідуць гарачыя ідэалагічныя баі. Прамыя патомкі яго палітычных (і паэтычных!) праціўнікаў робяць усё, каб не прапусціць народнага паэта на Парнас. Паказальна, што адначасова ўступіліся за паэта рускія рэвалюцыйныя дэмакраты і французскія камуністы. У адзін час камунар Артур Арну пісаў сваю кнігу «Беранжэ, яго сябры, яго ворагі і яго крытыка», Чарнышэўскі ў Петрапаўлаўскай крэпасці перакладаў аўтабіяграфію французскага паэта, а Дабралюбаў назваў Беранжэ «адной з лепшых паэтычных асоб сучаснай Еўропы».
Гэтыя намаганні не засталіся марнымі. Паэт знайшоў свайго народнага чытача ў вяках, як выказана гэта ў адной з яго апошніх песень «Бывай». Народны чытач у нашай краіне адгукаецца на ўсё сапраўды паэтычнае, і ён звернецца да паэзіі Беранжэ на сваёй роднай мове.
Д. Фактаровіч.
Л е н і н. Творы, т. 36, стар. 191.
КАРОЛЬ ІВЕТО
Жыў ды быў кароль-дзівак, У гісторыі нязнаны.
Жыў без славы, проста так: Позна спаў, а клаўся рана, Да кароны аніяк
He прывык,— насіў каўпак.
Вось дзівак!
Ох, ох, ох, ох! Ах, ах, ах, ах! Ну і слава ў караля!
Ля, ля!
Страў хапала на стале У палацы невысокім...
Аб’язджаў ён на асле Уладанні ціхім крокам.
I барбос адзін пры ім Быў адданым вартавым
Баявым.
Ox, ox, ox, ox! Ax, ax, ax, ax! Hy i слава ў караля!
Ля, ля!
Схільнасць меў (чаго таійь!) Ен да вадкасці бурлівай.
Што ж! Таму не грэшна піць, Хто зрабіў народ шчаслівым. I падаткі браў віном: Заглядаў у кожны дом Сам з вядром!
Ох, ох, ох, ох! Ах, ах, ах, ах! Ну і слава ў караля!
Ля, ля!
Прыгажунь ён чараваў,— Ласкі сэрца не стамлялі.
I зусім не без падстаў Бацькам людзі яго звалі. Ен не клікаў у паход,— Толькі ў цір хадзіў народ Раз у год.
Ох, ох, ох, ох! Ах, ах, ах, ах! Ну і слава ў караля!
Ля, ля!
Міралюбны гаспадар, He пашырыў ён дзяржавы.
Самы прыкладны ўладар, Узаконіў ён забавы. Як заснуў ён назаўжды, Зарыдалі вось тады
Ад бяды.
Ох, ох, ох, ох! Ах, ах, ах, ах! Ну і слава ў караля!
Ля, ля!
Імператара партрэт
Стаў рэліквіяй святою:
Гэты слаўны сілуэт
Ззяе шыльдай над карчмою.
Люд спявае перад ім —
Дарагім:
Ох, ох, ох, ох! Ах, ах, ах, ах! Ну і слава ў караля!
Ля, ля!
СЕНАТАР
Я ўдзячны жоначцы бясконца! He жонка — скарб, скажу я вам. Са мною, дзякуючы жонцы, Стаў сябраваць сенатар сам;
Мяне ён лічыць сваяком, Папросту ў мой заходзіць дом. Ах, я шчаслівы чалавек! Ах, што за гонар! Пан сенатар, Я — верны ваш слуга навек
Ну, што за сэрца залатое! Няма людзей такіх амаль! Ен жоначку маю зімою К міністру сам павёз на баль. Мяне пры ўсіх ён абнімаў I рукі моцна паціскаў.
Ах, я шчаслівы чалавек!
Ах, што за гонар!
Пан сенатар,
Я—верны ваш слуга навек
Развесяліць ён Розу ўмее, He, ён зусім не ветрагон!
Бывае, жонка захварэе, Сядзіць, як нянька, ноччу ён.
Мяне віншуе рана-рана Ён першы ў дзень святога Жана. Ах, я шчаслівы чалавек! Ах, што за гонар!
Пан сенатар, Я — верны ваш слуга навек!
Ці дождж, ці холад — усё роўна Пасля вячэры кажа ён Мне, усміхнуўшыся чароўна:
—■ Вы прагуляліся б на сон! Ах, асвяжыцца трэба вам!
Мой мілы, я карэту дам!
Ах, я шчаслівы чалавек! Ах, што за гонар!
Пан сенатар, Я — верны ваш слуга навек!
Аднойчы ў свой маёнтак панскі У госці нас ён запрасіў I там паіў мяне шампанскім, Да непрытомнасці паіў.
I спаць паклаў на ложак свой, А жонцы даў другі пакой.
2 П’ер Жан Беранжэ
17
Ах, я шчаслівы чалавек!
Ах, што за гонар!
Пан сенатар, Я — верны ваш слуга навек!
Прыдбаў я сына, дзякуй богу! Сенатар хросным бацькам стаў. Ён ледзь не плакаў і малога Пры ўсіх сыночкам называў.
Уцеха ёсць яшчэ адна, Што мае сын апекуна!
Ах, я шчаслівы чалавек!
Ах, што за гонар!
Пан сенатар, Я— верны ваш слуга навек!
Ён — жартаўнік. О, з ім не сумна! Усе смяюцца за сталом.
Я... жарт дазволіў неразумны, Падняўшы чарачку з віном: — Я чуў (і што тут ёсць благога?), Вы настаўляеце мне рогі!..
Ах, я шчаслівы чалавек!
Ах, што за гонар! Пан сенатар,
Я — верны ваш слуга навек!
ВЯСНА I ВОСЕНЬ
Кіруюць сэрцам два сезоны, I варта жыць для іх, браток! Увесну вабяць ружы, клёны, А ўвосень — жыватворны сок. Прыбой святла мяне ўзнімае. Пра дзень кароткі—не пытай! Бывай, віно,— ў пачатку мая, Каханне,— восенню бывай!
Скажу па шчырасці: я згодны Віно з каханнем аб'яднаць. Ды кажуць, для здароўя шкодна Залішне піць і шмат кахаць. Парады мудрасці прымаю: — Парадку дзён не забывай! Бывай, віно,— ў пачатку мая, Каханне,— восенню бывай!
Сустрэў увесну я Разету I ўсе законы зразумеў:
Паўгода ад красуні гэтай Зусім спакою я не меў. Адпомсціць ёй намер я маю, Кастрычнік-месяц, падтрымай! Бывай, віно,— ў пачатку мая, Каханне,— восенню бывай!
Адэль пад восень пакідаю,— Hi жалю тут, ні лішніх слоў! — Бывай,— гаворыць дарагая, Але вясной прыходзіць зноў. Я п’ю ў альтанцы і спяваю: —■ За годам крочыць паспявай! Бывай, віно,— ў пачатку мая, Каханне,— восенню бывай!
Ды чарадзейка ёсць...
Змяняе Забавы-радасці яна.
Калі захоча —ап’яняе
Без усялякага віна.
Па волі гэтай чараўніцы
Усё пераблытаю, відаць: Увесну прыйдзецца напіцца, А ўвосень — моцна пакахаць!
ВЯСЁЛЫ ЧАЛАВЕЧАК
Маленькі чалавек — У шэрым цэлы век. А сам ён круглатвары — Чым яблычку не пара? Есць грошы — ён прап'е, А грошай нестае,— Ён кажа: «Напляваць! Няма чаго губляць.
Без грошай — меней грэху!» Заходзіцца ад смеху Маленькі чалавек, Вясёлы чалавек.
На гульні, на дзяўчат Ён траціць грошай шмат, Ен грошы пазычае, Ніколі ж не вяртае.
Што крэдытораў рой? Паліцыі самой Ён кажа: «Напляваць! Няма чаго губляць.
Без грошай — меней грэху! Заходзіцца ад смеху Маленькі чалавек, Вясёлы чалавек.
Столь працякае? «Што ж! Нам весела і ў дождж». Ну, а зімой нязменна У хаце—ні палена.
Ен свішча у кулак,
Увесь дрыжыць, дзівак, I кажа: «Напляваць! Няма чаго губляць.
Без грошай — меней грэху Заходзіцца ад смеху Маленькі чалавек, Вясёлы чалавек.
Для жонкі маладой Паны наперабой Аплачваюць уборы...
Тут — плёткі, абгаворы, Усмешкі за спіной.
А ён махнуў рукой
I кажа: «Напляваць! Няма чаго губляць. Без грошай — меней грэху! Заходзіцца ад смеху
Маленькі чалавек, Вясёлы чалавек.
Ды больш яму не жыць. На ложку ён ляжыць, I смерць касу ўжо точыць. A non яму прарочыць I пекла і ражон...
«Няхай! —смяецца ён.— На смерць мне напляваць! Няма чаго губляць.
Без грошай — меней грэху!» Заходзіцца ад смеху Маленькі чалавек, Вясёлы чалавек.
ПАДАРОЖЖА У КРАІНУ КОКАНЬ
Гам рэчка льецца, Там спеў пяецца I ўсім даецца Сапраўдны рай. Віном сагрэты, Адкрыць сакрэты Іду я ў гэты Прывабны край!
Ты будзь любімай Маёй радзімай!
Мы чаркі ўзнімем За новы лёс!
Я п’ю, шчаслівы
I жартаўлівы: Якое дзіва Мне лёс прынёс!
Зірнуў праз дзверы — I ледзь паверыў:
Сцяна з цукерак У Луўры тым. А на салдатах — Там з цукру латы. Палац багаты — I добра ўсім!
Сістэме — слава! He толькі стравы, Гарматы нават Там з ледзянцоў. Ды з цукру — люстры, Скульптуры, бюсты.
Такія густы Прызнаць гатоў!
П еро, паяцы На вольным пляцы Імчацца ў танцы, Чаруюць нас. Сама прырода Дае заўсёды Віно народу — He толькі квас!
Там па парадку Пякуць аладкі
I смажаць гладкіх Цялят, бычкоў... Закон прыняты: Ён вінаватых Запіша ў штаты Паварчукоў.
Палац дзівосны! Палац няпросты, Сяджу між тоўстых Паноў старых.
У гэтых залах Хапае сала!
Амур бывалы Таўсцей за ўсіх!
Ілбоў зласлівых, Прамоў крыклівых, Вачэй тужлівых He знойдзеш тут. Як стол накрыты! Тут кожны сыты, Тут, менавіта, Сяброўскі кут.
Бліжэй да справы! Красуням — слава!
За іх, ласкавых,— Бакалаў звон!
Яны спяваюць, Нас абдымаюць I забіраюць Мяне ў палон.
Сусед мой п'яны! Ляжыць, рахманы;
3 яго каханай Mary гуляць!
А цешчы ўпартай Шапнуў я жартам: «Пад стол не варта Вам паглядаць!»
Твар чырванее, Жывот таўсцее, I ёсць надзея Быць каралём! А гонг ударыў,— Да новых чараў Пабеглі пары 3 шынка — у дом.
Ад абяцанняў, Ад заляцанняў
Я ў добрым стане. Няма даўгоў!
Хадзіць мне ў госці — У весялосці, У маладосці — Да ста гадоў!
Кокань!
Гуляю Я ў вольным краі. Хто ж разбурае Мой светлы сон? Як недарэчы Прыйшоў буфетчык! Падлік за вечар Падносіць ён!..
ПРЫДВОРНЫ ФРАК, або візіт да яго светласці
Сам пан прыслаў мне запрашэнне, Яго наведаю цяпер.
Анучнік, дай хутчэй адзенне, Якое скінуў камергер.
Ах, што за дзень, Цудоўны дзень!
Я пабягу на вечар званы, Бо гэта ж гонар як-ніяк! О, я пайду ў палац да пана! I я купіў прыдворны фрак.
Крыху мне фрак той вузкаваты, Ды выглядаю ў ім важней.
У гэтай вопратцы багатай Вучуся кланяцца ніжэй.
Ах, што за дзень, Цудоўны дзень!
Цяпер я далікатным стану, Хоць выгінацца не мастак..
Сядзець мне сёння побач з панам!
I я надзеў прыдворны фрак.
Шкада, не маю экіпажа, Іду я сціпла пехатой.
I раптам чую, хтосьці кажа: — Сусед, паснедаеш са мной?
Ах, што за дзень, Цудоўны дзень!
Паснедаць з сябрам — не загана, Яно б не шкодзіла... Аднак...
Браткі! Спяшаюся да пана, На мне ж цяпер прыдворны фрак.
Пад’елі добра. Пасядзелі.
I тут адзін з маіх сяброў Мяне паклікаў на вяселле, I я, захоплены, пайшоў!
Ах, што за дзень, Цудоўны дзень!
Бутэлькі, стол!
Ад песень п’яных He адарвацца аніяк!
Ды я... запрошаны да пана, Я апрануў прыдворны фрак.
На хмель увагі не звяртаю, Я ледзь іду, згубіўшы спрыт.
Яго вялікасці жадаю Нанесці сёння свой візіт.
Ах, што за дзень, Цудоўны дзень!
Я ля палаца нечакана Убачыў Розу. Эх, дзівак! Яна ж мілейшая ад пана, Навошта ёй прыдворны фрак?
Я аддаліўся ад палаца, Іду, пакорлівы, за ёй;
Мяне прыцягвае, прызнацца, Яе маленечкі пакой.
Ах, што за дзень, Цудоўны дзень!
Мне здаўся ля маёй каханай Страшэннай ношай фрак...
Вось так, Зусім забыўшыся пра пана, Я скінуў свой прыдворны фрак.
Прэч фанабэрыю! Даволі!
Я ўзяў бразготку і свісток.