Поўны збор твораў. Том 2 Аповесці, апавяданні Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 2

Аповесці, апавяданні
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 624с.
Мінск 2005
159.89 МБ
Аж не прайшоў цэлы, канешне, паляцеў пад адхон, і вагонаў з дзесяць зрабілі кучу малу пад насыпам. На стрэлках усе ўчулі, і да начальніка нрыбег задыханы, потны стрэлачнік, кажа: «Бяда, ля моста крушэнне!»
Ыачальнік той Ярашэвіч адразу кінуўся на тэлефон, а мы памалу змыліся, хто куды. Я, як пабіты, прывалокся дамоў. Думаў тады: кончыцца кепска, але, можа, не надта хутка. Усё ж павінны яны нешта расследаваць, дапрошваць, высвятляць. А яны нас адразу і хлопнулі.
...Іх узялі на другі дзень ранічкай, як аварыйны поезд за поч расчысціў ад завалу пуці і, канешне ж, як і меркаваў Сушчэня, немцы знайшлі пад друзам той злашчасны развінчаны стык. Узялі ўсю брыгаду, бо ад таго часу, як яна там рабіла, да моманту аварыі мінула ўсяго гадзіна. Хто ж яшчэ мог там быць? Зрэшты, асабліва нікога і не шукалі, адразу населі на гэтых чатырох пуцейцаў, хоць, па сутнасці, ніякіх канкрэтных супраць іх улік і не мелі. Пачалі, канешне, з брыгадзіра. Дапытвалі ў новым памяшканні былой раённай бальніцы, сышлося там чалавек дзесяць розных чыноў, сваіх і немцаў, чакалі. Кабінецік такі быў утульны, на падаконніках вялікіх акон стаялі кветачкі ў вазонах, а гаспадар, даволі яшчэ маладжавы чалавек, у рудым кіцелі з нейкімі пагонамі і даволі прыветлівым тварам, спярша і не крычаў, нібы спачуваючы нават, што здзівіла Сушчэню. Гаварыў чыста па-руску, хоць з астатнімі немцамі — па-нямецку. Ашчадна трымаючы ў даўгіх тонкіх пальцах з пярсцёнкам топкую нямецкую цыгарэтку, ён проста, амаль па-сяброўску пытаўся ў Сушчэні: «Дык хто вам даў такое заданне? Каб разрушыць дарогу?» — «Ды мы нічога не разрушалі! Мы нічога не ведаем», — са страхавітай шчырасцю здзіўляўся Сушчэня. «А хто ж разрушыў?» — «Дык не бачыў, не ведаю». — «Не ведаеш, — з няпэўнасцю паўтарыў немец і кінуў камусь са сваіх памагатых, што пасталі радком ля сцяны: — Ану, дайце яму ўспомніць!»
...Яго адразу схапілі дзве пары ўчэпістых злосных рук, штурханулі, падхапілі, павялі. Двое раз’юшаных мардастых паліцаяў звязалі наперадзе рукі, а затым, пасадзіўшы на падлогу, і ногі, і ён недарэчна падумаў: a ногі нашто? Але неўзабаве зразумеў нашто — той жа вяроўчынай прыкруцілі да ног звязаныя рукі, і ён апынуўся, як кола, — скурчаны, з выпнутай голай спіной. I тут пачалося. Сушчэня не крычаў, стараўся не стагнаць нават. Ён, канешне, і не разлічваў на іншае, таму ўсё трываў, развітваючыся з воляй, сям’ёй ды і з жыццём таксама. Збітага на горкі яблык, яго кінулі ў склепе на воглую салому, дзе спакваля па адным апынуліся і астатнія трое ягоных пуцейцаў. Усе стагналі, войкалі, пляваліся крывёю; Тапчэўскаму, мусіць, адбілі лёгкія, і кроў у яго ішла з рота. Вельмі хацелася піць, ды піць не давалі. Допыты тым часам працягваліся — па два на дзень, ранкам і ўвечары. Зрэшты, пыталіся мала. Усё той сімпатычны немец службы СД, як пасля дазнаўся Сушчэня, па прозвішчы доктар Гросмаер, пачынаў допыт з пытання: хто загадаў развінціць рэйкі? Сушчэня тут мог не крывіць душой і не хлусіць — пазіраючы ва ўсмешыста-хітраватыя вочы немца, ён прастадушна адказваў і нават бажыўся, што ніхто не загадваў. I Гросмаер не настойваў, не дабіваўся болей нічога — ён адпраўляў у склеп, падумаць.
— Білі мяне чатыры дні запар, ужо не ўставаў. Думаў: яшчэ трошкі — і сканаю, і ўсё скончыцца. I, ведаеш, страху не было, толькі жонку і дзіця шкада было страшэнна.
...Іншыя трое таксама ўжо не паднімаліся, а самы малодшы з усіх — Мішук — неяк увесь дзень ляжаў непрытомны, і калі надвячоркам прыйшлі, каб узяць яго на допыт, дык вярнуліся з калідора — куды ж такога дапытваць? Такога можна толькі пакласці ў труну. Яны перасталі ўжо лічыць дні ў гэтым сутарэнні, не маглі адрозніць дня ад ночы — яны пластам ляжалі на скрываўленай саломе, з жахам прыслухоўваючыся да крокаў у калідоры — па каго ідуць? I неяк — о дзіва! — яны ўчулі музыку: дзесь паблізу, у мястэчку, іграў духавы аркестр, а музыка была жалобная, няйначай, пахавальная. I так яна добра клалася на іх змарнелыя, нямоглыя душы, нібы іграла на іх калектыўных хаўтурах. He па іх,
канешне, яна цяпер іграла, але ім усё роўна было прыемна слухаць яе, тым больш што, як пасля дазналіся, гэта хавалі бургамістра Шалькевіча, якога ўсё ж падстрэлілі партызаны на выездзе з мястэчка. У той дзень іх на допыт не ўзялі, не ўзялі і назаўтра, мусіць, паліцаі і гэты Гросмаер занятыя былі чымсь болей пільным, і яны трохі аклемаліся ў сваім сутарэнні. Сушчэня пачаў паднімацца, каб сесці, бо на адбітых баках і спіне ляжаць было зусім нестрывана. Устаў і Карабань і нават засмяяўся — нядобрым, істэрычным смехам віселыііка. Яны ўжо змірыліся з думкаю, што на свеце пе жыць, жыццё іх скончылася, заставалася дажыць нейкую рэшту. I яны цешылі сябе слабой надзеяй, што гэтая рэшта абыдзецца мо без вялікіх пакут.
— I тады неяк пасля абеду прыходзіць паліцай, крычыць: «Сушчэня — на выхад!» Неяк узгробся я, хапаючыся за сцяну, іду. Ужо ці не на расстрэл, думаю.
...Але пе па расстрэл — расстрэл неўзабаве здасца Сушчэпю шчасцем, да якога яму не дапяцца. Яго прывялі зноў у знаёмы кабінет з вазончыкамі на вокнах, доктар Гросмаер, як заўжды, усмешыста пазірае на яго і кажа так, з трохі насмешлівай спагадай у голасе: «Сядай. Давай пагаворым, як сябры, па душах. Гляджу, ты чалавек палажыцельны».
«Палажыцелыіы, палажыцельны...» — затузалася ў галаве Сушчэні гэтае слова, і ён чамусьці згубіў яго сэнс, іііяк не мог даўмецца, піто гэта значыць. А немец тым часам страсянуў попел са свае цыгарэткі ў маленькую талерачку па сталс і прадаўжаў: «Палажыцельны, да, і мы цябе выручым. Заўтра ўсіх вашых павесім, а табе даруем жыццё. Толькі...» Гэтае паведамленне Гросмаера нібы выцяла Сушчэню па яго свядомасці — не тое, што іх павесяць (з думкай пра тое яны ўжо даўно звыкліся), а тое, што яго аддзеляць ад ягоных хлопцаў, — як жа гэта, чаму так? Яшчэ не разумеючы ў поўнай меры ўсяго жаху таго паведамлення, ён інстынктыўна адчуў, іпто нешта ў ягоным лёсе жахліва ўскладняецца. «Да, ты будзеш жыць. Толькі... Толькі ты павінен даць падпіску аб сатрудпіцтве...» — «Якім сатрудніцтве?» — «3 нямецкімі ўладамі. Сакрэтным сатрудніцтве. Мы табе ўстроім уцёкі, ты перабяжыш да сваіх. Да тых, хто табе даў заданне на тую
дыверсію. I мы будзем з табой трымаць сувязь. Сакрэтна, разумеецца».
Сушчэня хвіліну маўчаў, пс ведаючы, што сказаць, і толькі коўтаў у роце сліну. Яму даруюць жыццё. Але ж... Але ж ён адчуваў, што так нельга, што гэта — жах, што ягонас жыццё будзе горш за пагібель. «Нс, ведаеце... Я не магу. Я не ўмею...» — «Што?»
Гросмаер увесь напяўся, нібы пачуў якую брыдоту, вочы яго сталі вузенькія і злосныя, нядобрым позіркам ён упіўся ў Сушчэпю. «Што? Што ты сказаў?» — «Не магу я...» — «Ты што — дурань? Адмаўляешся жыць? Хочаш памерці?» — «Дык каб жа хацеў... He хачу, вядома. Але...» — «Дык згаджаііся. Мы ўсё зробім, балыпавікі носа не падточаць». — «Не, не магу». — «Значыць, хочаш памерці! — злосна заключыў немец. — Гэта прасцей паранай рэпы. Заўтра ж павесім. Ды ўсё ж падумай. Да заўтра».
Болей Гросмаер размаўляць не стаў, адправіў Сушчэню ў сутарэнне, і той пайшоў болей спакутаваны, чым пасля допыту і катаванпя...
— Атрымаў, значыць, такую галаваломку, што хоць ты крычы! I жыць хочацца, і хочацца чалавекам застацца. A як? I тое, і другое разам не атрымліваецца, трэба выбіраць адно. I тут, ведаецс, падумаў пра Анэлю і пра сынка, і нешта стала праяснівацца. Калі я зраблюся шпіёнам, дык як жа тады ім жыць?
...Зрэшты, як жыць ім — было пытанне з пяхітрым адказам — яны застануцца ў заложніках. Сушчэня гэта ведаў напэўна. У якасці заложпікаў япы нс дадуць яму ашукаць немцаў. Калі што будзе не так, гэты доктар закатуе абаіх. Дык ці не лепш яму ахвяраваць сабой, загінуць разам з усімі. Сям’я будзе без бацькі, затое будзе ганарыцца ім — усё ж ён намогся на нешта і хоць не надта ўдала, але спусціў пад адхоп цягнік. Усё ж памёр недарма. А так...
У камеры ён сказаў толькі, іпто заўтра іх павесяць, і ўсе змоўклі, прыціхлі, нават перасталі стагнаць. Ніхто ўжо не наракаў на лёс, на той іх не надта спрытны ўчынак. Канешне, кожны цяпер разумеў, што, мабыць, усё трэба было зрабіць разумней, хітрэй, ці што. Можа, у іншым месцы, далей
ад іхняга ўчастка, ад станцыі. Але далей ад станцыі, значыць, бліжэй да вёскі — пагінулі б невіноўныя людзі. Словам, роздуму хапала, асабліва Сушчэню, які тае ночы не заснуў ні хвіліны. Назаўтра раніцай за сцяной забегалі, замітусіліся, расчынілі дзверы — выходзь!
Усе знямогла выходзяць, наперадзе Сушчэня, за ім схуднелы, як кашчэй, Тапчэўскі. Карабань пад пахі вядзе MirnyKa, які ўжо сам не хадзіў. I тады з калідора старшы паліцай кажа: «Сушчэню адставіць!» — «Чаму адставіць?» — пытаецца Сушчэня. Кажа: «Доктар сказаў...» I яго зноў упіхнуў у камеру, а тых павялі. Хутка ў склепе стала ціха і пуста, мабыць, усе вымеліся на рыначную плошчу, дзе вешалі ягоных хлопцаў. У роспачы і адчаі Сушчэня біў кулакамі ў сцены, кулём качаўся па саломе ў доле, часам да яго даносіліся гукі нейкіх каманд з плошчы, і ён не мог знайсці сабе месца ў гэтым апусцелым катуху. Ён ужо адчуваў, што яго чакае нешта горшае за смерць, якую цяпер прымалі на людзях ягоныя хлопцы.
— Хацеў я разбіць сабе галаву аб сцяну, ужо і ляпнуўся здорава, але, мусіць, не хапіла сілы, і толькі самлеў. Трохі адышоўшыся, ляжаў. А надвячоркам прыйшлі: уставай! Павялі. «Ну што, — кажа гэты доктар. — Хочаш палюбавацца, як твае хаўруснікі на вяроўках качаюцца? Mary паказаць». — «Не, кажу, лепш бы вы і мяне таксама».
...Гросмаер тады трохі нават з цікавасцю паўзіраўся ў счарнелы, аброслы і страшны ад пакут твар Сушчэні і, мабыць, упершыню зразумеў нешта. А зразумеўшы, раззлаваўся так раз’юшапа-жорстка, што Сушчэню стала страшна — ён аж закалаціўся, стоячы ля сцяны. Доктар падбягаў да яго і адскокваў, махаў перад тварам рукамі, браўся ў бакі, адскокваў за стол і вяртаўся на сярэдзіну кабінета. Праўда, ён ні разу не зачапіў яго пальцам, ён толькі крычаў амаль пакрыўджана: «Я думаў, ты разумны чалавек! Памяркоўны беларус! А ты дурань, ідыёт, бальшавіцкі чурбан! Ты захацеў смерці? Прапагандысцкай смерці? Каб цябе там шанавалі? У лістоўках пра цябе пісалі? He, так не будзе! Я табе падрыхтую другую смерць, балылавіцкі ўблюдак! Апошні раз пытаюся: згаджаешся на маю прапанову? Так ці не?» Ён