Поўны збор твораў. Том 2 Аповесці, апавяданні Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 2

Аповесці, апавяданні
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 624с.
Мінск 2005
159.89 МБ
Увесь той дзень да вечара ён корпаўся ля машыны, падкачаў колы, прыбраў кабінку. Надвячоркам пайшоў у кантору прасіць якую машыну, каб адбуксіраваць палутарку ў раён. У канторы не было нейкага начальніка ды і скончыўся рабочы дзень, стомлены і згаладнелы, ён пераначаваў на абадраным сядзенні ў кабіне, і толькі назаўтра ранкам да
яго задам падсунуўся чатырохтонны «ЯС», які і ўзяў яго на буксір. Пакуль яны выехалі з горада і затым паўзлі па шашы, Бураў змакрэў ад поту за рулём свае дэрбіны — ад стомы і хвалявання; добра, што буксір быў даўгі, яму неяк удалося не стукнуцца ў задні борт таго «ЯСа». Пасля абеду, аднак, ён пад’ехаў да шырока расчыненых варот райпоўскага склада і, як вылез з кабіны, ледзьве не ўпаў на зямлю ад горычы і знямогі.
Усё доўгае лета затым Бураў корпаўся пад машынай — разабраў яе да апошняга вінціка: і рухавік, і хадавую частку, перабраў усе вузлы і агрэгаты — чысціў, змазваў, рэгуляваў. Кепска, аднак, што добрая палова дэталяў ні к чорту не гадзілася ад старасці і выпрацоўкі, трэба было мяняць, але дзе было ўзяць новыя? Разоў дзесяць ён ездзіў у Віцебск, усё на той жа станкабудаўнічы завод, ездзіў у Оршу да знаёмага чыгуначпага нечальніка, замяніў задні мост, які райпо здабыло аж у пагранатрадзе за Полацкам. Мост гэты таксама быў далёка не новы, ды ўсё ж трохі лепшы за ягоны ўшчэнт разбіты. Паўмесяца ён праціраў клапаны, паяў радыятар і ладзіў тармазы. Калі хадавая частка і рухавік былі трохі даведзеныя да ладу, настала чарга кабіны і кузава, але гэта было ўжо лягчэй — тут ужо ён абышоўся сваім матэрыялам. Зрабіўшыся на тыдзень сталяром, ён залапіў дзіркі ў кузаве добра падагнанымі дошкамі, а кабіну абабіў цынкавай бляхай, лістоў няць якой сам адарваў з даху местачковага кляштара пры закрытым касцёле, які даўно ўжо курочылі людзі. Заставалася пафарбаваць усё ў нейкі прыстойны колер, ды нідзе нельга было дастаць фарбы, і ён месяц ездзіў у такім страхоцкім выглядзе — з бляшанай кабінай і стракатым кузавам. I толькі позняй восенню за два мяхі капусных качаноў з гарода раздабыў на станцыі паўвядра жоўтай фарбы, якой і афарбаваў палутарку. Атрымалася даволі прыстойная машына, якая пасля за дзве зімы і лета выездзіла не адну тысячу кіламетраў і, мусіць, ездзіла б і яшчэ, калі б не ўсчалася вайна.
На трэці ці чацвёрты дзень ад пачатку вайны машыну загадалі адагнаць на станцыю, меліся пагрузіць на платформу, каб кудысь адправіць. Бураў і адагнаў, паставіў у рад з
іншымі недаломкамі на таварным двары, болей ён нічога не мог ёй зрабіць, бо сам спяшаўся з гюзваю на зборны ваенкамацкі пункт. Але сталася так, што ні ён не трапіў туды, куды яго пасылалі з ваенкамата, ні ягоны аўтамабіль не дачакаўся пагрузкі. Добра пасланяўшыся па жудасных дарогах вайны, ён мусіў урэшце вярнуцца дамоў, бо фронт далёка перагнаў яго, мястэчка занялі немцы, начальнікам над раёнам паставілі нядаўняга бухгалтара Шалькевіча, які стаў называцца бургамістрам, хутка арганізавалі паліцыю, што размясцілася ў новым памяшканні раённай бальніцы. Там жа ён убачыў аднойчы і сваю гаротную палутарку, на якой цяпер раз’язджалі паліцаі, а за яе рулём сядзеў малодпіы Мікіцёнак, што вучыўся ў школе адначасова з Буравым, толькі ішоў на тры класы пазней. Ён і жыў на суседняй вуліцы, і некалі, як дзядзька Ігнат рамантаваў свой грузавік, яны разам памагалі шафёру. Мікіцёнак таксамса захапляўся тэхнікай і вывучыўся на шафёра.
Тое, што ягоны аўтамабіль апынуўся цяпер у паліцыі, адабрала ў Бурава сон, ён дужа схуднеў, перастаў есці і нават размаўляць з маці, тая ўжо думала, што ён захварэў. Але сын быў здаровы, толькі ён тыднямі ламаў сабе галаву, як адпомсціць паліцыі ды і гэтаму Мікіцёнку таксама. Сотні варыянтаў помсты пракруціў ён у сваіх мазгах, але ўсе яны былі з бракам: то надта дробязныя, то смешныя, то занадта небяспечныя, то зусім яму не па сіле. Але ўсё роўна ён думаў, прыкідваў, прымерваўся, назіраў. Мабыць, у снежні ён ужо ведаў напэўна, што зробіць, належала толькі выбраць здатны для таго час. Гэты Мікіцёнак з машынай у будні і святы прападаў у паліцыі, ноччу машына стаяла на бальнічным двары, там была варта, туды падступіцца было немагчыма. На дарозе таксама ён нічога зрабіць ёй не мог: у яе кузаве заўжды сядзелі наліцаі з вінтоўкамі. Мусіць, у паліцыі была жорсткая дысцыпліна, канешне, немцы ўмелі наводзіць парадак, ды ўсё ж Бураў колькі разоў заўважаў, што Мікіцёнак калі-нікалі па кароткі час прыязджае дадому, заглядае да бацькоў. Машына тады стаяла ці каля веснічак на вуліцы, ці ён заганяў яе ў вароты. За варотамі, вядома, яе не дастаць, там бразгаў лапцугом звяглівы сабака. А вось ля веснічак...
Але гэта трэба, каб было цёмна, каб яго ніхто не ўбачыў ні праз акно, ні з вуліцы. I ўвесь канец восені ён сачыў уранку, як паліцаі выязджаюць куды на раён, а ўвечары калі вяртаюцца. У двары за хляўком ён прыладзіў да сцяны драбіну, каб хуценька ўлезці па ёй на страху, зірнуць цераз садкі на суседнюю вуліцу, дзе бачны быў вугол Мікіцёнкавай хаты. Ён ужо даўно падрыхтаваў добры квач на драціне, каб дастаць з бака бензін, ашчадна прыхаваў пад страхой паўкарабка запалак. Аднаго разу ён аж закалаціўся ад радасці, калі неяк на змярканні згледзеў машыну ля Мікіцёнкавай хаты. Але, мусіць, ён позна ўсё ж згледзеў — пакуль абабег пуньку і пералез цераз суседаў паркан, там ужо з’явіліся людзі — два паліцаі прыкурвалі каля веснічак, а Мікіцёнак нядоўга пакорпаўся над капотам, апусціў яго, і яны хутка паехалі некуды. Ён спазніўся. Другі раз у кузаве нехта сядзеў, мусіць, чакаў шафёра, які ненадоўга забется ў хату. Затое трэці раз ён згледзеў сваю гаротніцу ў самы спрыялыіы час. Тады ўжо вечарэла, ён еў бульбу за сталом у хаце і ўсё пазіраў у акно, дзе між будынін на суседняй вуліцы мільганула прыцьмелае святло фар, і ён зразумеў, што гэта Мікіцёнак. Кінуўшы на стале недаедзеную бульбу, ён рынуўся з хаты, падхапіў квач у сенцах, выхапіў з падстрэшша запалкі, цераз заснежаны і заліты памыямі сметнік выбег на гарод, пералсз адзін плот і пераскочыў другі, прабег задамі суседавай сядзібы і з-за паркана паглядзеў на вуліцу. Машына стаяла пасярод дарогі, якраз насупраць Мікіцёнкавай хаты, у двух вокнах якой ліпела святло газнічкі, і Бураў наважыўся. Ён не так зразумеў, як адчуў інстынктам, што болей зручнага выпадку пе будзе. Гэты самы зручнейшы.
Бураў пераскочыў цераз паркан і кінуўся да машыны. Бензінавы бак якраз быў з гэтага боку, таму праз акно з хаты яго ніхто згледзець не мог. Заснежаная вуліца ўся патанала ў паўзмроку, хоць чалавек на ёй быў бачны здалёк, але ніхто нідзе не ішоў і не ехаў. Бураў з усяе сілы крутануў з гарлавіны тугаватую накрыўку бака (всдаў, яна заўжды адкручвалася туга) і сунуў туды свой абкручаны пакуллем квач. Шкада, бензіну было не поўна, мусіць, з палавіну бака, ён адчуў гэта, боўтнуўшы квачом, і, выцягшы яго да паловы,
церануў запалку. Пэўна, ён усё ж хваляваўся: першая запалка згасла, згасла і другая, тады ён узяў з карабка іх некалькі разам і запаліў. Калі запалкі добра ўспыхнулі, ткнуў імі ў квач, той ярка пыхнуў у самы ніз кузава, жарам ударыў у твар (абпаліўшы бровы), але Бураў усё кінуў з рук і рынуўся цераз плот. He азіраючыся, на падворку адчуў, як ззаду агняна ўзвіхрылася, зашквірчэла, ярка асвяціла наваколле, ён убачыў перад сабой на снезе свой даўгалыгі цень ля хляўка і забег за вугал. Далей, не азіраючыся, прыбег на ўласны падворак і стаў ля дрывотні — за садкамі і стрэхамі будынкаў палаў дымны пажар і чуліся крыкі — то былі музыка і відовішча, весялейшых за якіх ён не памятаў у жыцці.
Машыпа згарэла датла, рамантаваць там ужо не было чаго, паліцаі яе нават не звалаклі з вуліцы, яе абгарэлы шкілет стаяў там да сярэдзіны лета, пасля недзе прапаў. Але таго Бураў ужо не бачыў: тае ж ночы, калі па яго прыйшлі паліцаі, ён прадбачліва сядзеў у пуньцы і гародамі падаўся з мястэчка ў пушчу. Там пачаўся для яго новы жыццёвы этап, які як бы не скончыўся разам з жыццём у гэтым прыстанцыйным лесе...
Бураў ляжаў пад стромкай, голай аднізу хваінай, і Войцік нейкай анучай спрабаваў перавязаць яго. Рана была, мусіць, кепская — ці пе разрыўной у левы бок, крыві наплыло многа, Войцік у прыцемках доўга поркаўся пад яго кашулямі, і Бураў, хрыпата стогнучы, лаяўся:
— Мудак! Я ж цябе паслаў пільнаваць... А ты...
— А я і пільнаваў. Што, я вінаваты, што яны з іншага боку? — шчыра дзівіўся Войцік.
— Іншага...
Стоячы на каленях, Войцік нарэшце абкруціў анучай скрываўлены жывот Бурава. Як след перавязаць яго было, аднак, неяк ды і не было чым, і Войцік думаў, што карысці з тае перавязкі будзе няшмат. Трэба б яшчэ якую анучыну, але дзе яе возьмеш у гэтым бязлюдным восеньскім лесе? Ён ваўкавата зірнуў на змакрэлага ад поту Сушчэню, які паныла сядзеў побач, і ад яго, відаць было ў світальным прыцемку, веяў потны парок. Сушчэня сохнуў, аддыхваўся, упёршыся рукой у імшарнік, і нявесела пазіраў на двух парты-
зан. Яны да яго не звярталіся, ні пра што не пыталіся, быццам нават злавалі на яго, але не стралялі і нават не праганялі яго. Яму ж ісці адгэтуль не было куды, і ён сядзеў так, стомлена дыхаў, чакаў. Праўда, адчуваў ён, што, мусіць, яшчэ спатрэбіцца: хілы Войцік наўрад ці сам справіцца з цяжкім, зусім ужо знямоглым Буравым, трэба будзе падмога. Пэўна, гэта ж адчуваў і Войцік, які, перавязваючы Бурава, усё flyMay: што з ім рабіць, куды несці? I як несці?
— Ох і нарабіў ты... Ох і нарабіў! — стагнаў тым часам паранены.
— Гэта ты нарабіў, — вяла апраўдваўся Войцік. — На чарта было лезці ў лес?
— Што ты разумееш, Войцік, — прастагнаў Бураў і, нібы штосці ўспомніўшы, запытаўся: — Дзе Сушчэня?
— Ды во сядзіць, — кіўнуў галавой Войцік.
— He чапай Сушчэню, — выразна вымавіў Бураў і сціх. Войцік зацяў дыханне, нібы чакаючы пачуць ад яго і яшчэ нешта, але, не дачакаўшыся, паціснуў плячыма пад воглай рудой паддзёўкай.
— Хай... Мне што. Толькі што камандзір скажа?
Бураў на тое ўжо не адказаў, ён зусім неяк нядобра абціх у доле і ляжаў так, нямогла выпрастаўшыся даўгім целам, раскінуўшы худыя ногі ў ботах. Знятую з яго дзягу з наганам у кабуры Войцік ужо начапіў сабе на паддзёўку і, мабыць, не збіраўся яе знімаць. Але Бураву, відаць, было не да зброі, здаецца, ён зноў упаў у непрытомнасць.