Поўны збор твораў. Том 2 Аповесці, апавяданні Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 2

Аповесці, апавяданні
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 624с.
Мінск 2005
159.89 МБ
Моўчкі, з неіікаю нават упартай зацятасцю, Сушчэня тым часам узяўся капаць сабе яму. Адкінуўшы ўбок мох, ён дзёўб хваёвыя карані, якіх, мусіць, тут была процьма, паабсякаўшы іх, выкідваў разам з белым сухім пяском і ўжо праз некалькі хвілін да калепь паглыбіўся ў зямлю. Яшчэ пакапае трохі, і, мабыць, будзе даволі, са страхавітай рашучасцю падумаў Бураў. Усё ж трэба канчаць. Як гэта зрабіць, ён так і не надумаў за вечар — ці стрэлыіуць яго ў яме, ці над ямаю? Страляць у грудзі або ў патыліцу? Як лепш? Ці, можа, запытацца ў самога? Ён не хацеў, каб усё гэта было бязлітасна, са здзекам, хацеў, каб усё абышлося па справядлівасці і без крыўды. Усё ж свой чалавек, знаёмы вясковец. Ды яшчэ Анэля. I малы Грыша... «Як усё тое агідна і не па-людску, хай бы каго паслалі яшчэ», — каторы ўжо раз пачынаў злаваць Бураў.
— Ты, гэта, хоць не кажы Анэлі, — выпрастаўся ў яме Сушчэня, часта і цяжка дыхаючы ад стомы.
— Што не казаць? — насцярожыўся Бураў.
— Ды што расстраляў! Скажы, немцы забілі. Пасля ўжо, канешне, дазнаецца...
— Там відаць будзе, — няпэўна адказаў Бураў.
«Дзівак чалавек! — падумаў ён пра Сушчэню, які, трохі перадыхнуўшы, зноў лёг у работу. — Пра што клапоціцца...» На пагорку ўжо вырас ладны пясчаны гарбок, які выразна бялеўся ў доле, хутка разрастаючыся ўшыркі. Сушчэня шчыраваў як мае быць — мусіць, сапраўды клапаціўся, каб магіла была не горшая, чым на вясковых могілках. Ну, але гэта яму не могілкі, каб рабіць усё добра і грунтоўна, ды і ён не той, якіх там хаваюць. «Найперш ён здраднік, а затым ужо ўсё астатняе», — стараўся раззлаваць сябе Бураў.
— Ну, можа, хопіць? — сказаў ён, ступаючы на пясок. Сушчэня задыхана азірнуўся з яміны. — Закопваць многа прыйдзецца.
— Ага, ты ўжо закапай, я цябе папрашу. Ватоўка... Ватоўку б трэба Анэлі аддаць.
— Ватоўку? Давай. Перадам калі.
— Ага. Харошая яшчэ ватоўка. Калі яна такую справіць? Удава...
Адставіўшы ўбок рыдлёўку, Сушчэня здзеў у яме ватоўку, кінуў яе пад ногі Бураву. Той узяў, страсянуў ад пяску і, ступіўшы ўбок, азірнуўся. Кабыла, чуваць было, паціху варушылася ля кустоўя, яна не любіла ўначы далёка адыходзіць ад гаспадара, ён гэта ведаў і не турбаваўся. Яго раптам устрывожыў недалёкі пошум у хмызняку ля дарогі. Здалося, гэты пошум неяк раптоўна сціх, і ён ціха гукнуў:
— Ты, Войцік?
Аднак з падлеску ніхто не азваўся, затым там штосці хруснула — яўна і падазрона. Бураў пастаяў і, раптам угнуўшыся, тузануў затвор карабіна. Ён не так згледзеў здаля ды ў цемрьг, як адчуў пагрозу ў кустоўі, дзе напэўна ўжо з’явіліся людзі.
— Стой! — гучна вызверыўся ён.
I сеў на кукішкі, каб штосці лепш згледзець. Нейкі цень ужо выразна матлянуўся там між нерухомых плямаў ядлоўцу і знік.
— Стой! — здушана загадаў Бураў.
I толькі ён дакрануўся да пляча карабінам, каб стрэліць, як з таго боку грымнулі запар тры стрэлы, куля ляснула аб камель блізкай хвоі, кінула ў яго карыной. «Што ж гэта такое, там жа Войцік... Дзе ж Войцік?» — роспачна матлянулася ў галаве думка, і ён стрэліў таксама — два разы запар. Адтуль застралялі — часта і бязладна, Бураў напружыў зрок, каб што-небудзь там згледзець, як спалохана асеў долу, падкошамы востра-пякучым ударам у бок. «Ну, папалі! Папалі...» У змроку непадалёк ужо мілыалі хісткія цені, ён яшчэ раз стрэліў і, спалохаўшыся, што яны акружаць яго, скочыў убок, покатам пакаціўся з грудка. Ззаду загалёкала некалькі галасоў, бахалі таропкія стрэлы, а ён, не разбіраючы дарогі, задыхана бег, нясучы пякучую патарчаку ў баку. Кулі з хлёсткім бізуновым посвістам нізалі лесавыя нетры, ён адчуваў іх імпэтныя ўдары вакол і бег колькі было сілы, бо толькі ногі цяпер маглі даць яму паратунак. Было зусім цёмна, ён не ведаў шляху, даўію згубіў шапку, абдзёрся ў суччы і ўрэшце ўлез у хмызняк. Тут бегчы было ўжо нельга, заблытаўшыся нагамі ў хворасце, упаў, за штосці ўхапіўшыся, устаў зноў. Стрэлы бахалі ззаду, хоць, здаецца, ён адарваўся ад даганя-
тых, пад нагамі пачалася балацявіна, нейкія шархоткія зараснікі лазняку ці алешніку, якія зусім не давалі бегчы. Ён запаволіў крок, ногі падагнуліся, і ён упаў, губляючы апошнія сілы. Свядомасць яго пачала цьмець у правалінах памяці і болю, ніз жывата быў увесь у крыві, ён павярнуўся ў доле і застыў, так і не сцяміўшы, уратаваўся ці ўсё ж пагібель дагнала яго...
Як толькі побач закрычаў Бураў, Сушчэня ледзь не абмёр у сваёй магіле-яме, бо надта спалохаўся, — хаця, здавалася б, чаго ўжо было палохацца гэтаму чалавеку? Але ён аж сцяўся, угнаў галаву, а затым, як забахалі стрэлы, і зусім абвяў у дне ямы. Вядома, ён не сцяміў адразу, што здарылася там, наверсе, і, толькі калі побач матлянулася прыгнутая постаць Бурава, зразумеў, што трэба ўцякаць. 3 нсзвычайным спрытам ён выкінуў сваё немалое цела з выкапанай па грудзі яміны і перакуліўся цераз жвіровы бруствер. Між частых таропкіх стрэлаў з дарогі ўжо чуліся нейкія галасы, кулі візгліва джгалі ў хвоях, але не па ім, — мабыць, туды, дзе пабег Бураў. I Сушчэня, разгарачаны і спатнелы, у адной кашулі, прыпусціў з пагорачка крыху ў іншы бок, але таксама ад тых, што беглі з дарогі. Ён не разумеў, што гэта былі за людзі, свае ці немцы, але калі Бураў кінуўся наўцёкі, дык і яму трэба было бегчы. I ён бег, спярша з баравінкі, ледзьве не паляцеў спотырча, зачапіўшыся за пень ці корань, абадраўся аб голле ў хмызняку, выскачыў на ўзбалаць з мяккім імшыстым долам; далей тут было хмызняковае балота, але, ведаў ён, балота можна было абысці, калі кіраваць па пагорку з хвоямі. I ён патрухаў пагоркам, аж пакуль ладна не ўходаўся, тады пайшоў крокам. За ім не гналіся, можа, яго і не згледзелі нават, нейкі час на баравінцы чулася няпэўная гамана і бахалі рэдкія ўжо стрэлы — усё ў той бок, куды кінуўся Бураў. Але за Буравым яны, здаецца, таксама не пагналіся — падобна, яны таўкліся ўсе на пагорку, голасна і ўзбуджана нешта гамонячы: словы іх ледзьве даляталі да Сушчэні, ды ён не мог іх разабраць. Ён слухаў і чакаў, куды яны скіруюцца далей — па ягоных слядах ці за Буравым, будуць шукаць ці не. Страляць, аднак, яны перасталі, над лесам зноў запанавала ветраная ціша,
вакол ляжала настылая лесавая цемра. Тады Сушчэня падумаў, што, мяркуючы па ўсім, ягоны расстрэл пакуль што адсоўваўся, даўшы нейкую мажлівасць для паратунку. Толькі дзе той паратунак, у якой старане? Дома ўжо пэўна ён не ўратуецца, дома яго дастануць зараз жа, як толькі ён з’явіцца там. Алс дзе не дастануць? Куды яму скіраваць свой адсюль бег і як пакарыстацца такой рэдкай і дзівоснай удачай, што нечакана кінуў яму яго нешчаслівы лёс?
Ён пайшоў цішэй і ашчадней, каб не налезці на сук, усё азіраючыся і праслухоўваючыся. Рабілася дужа холадна, рукі яго ўжо скалелі дашчэнту, сцюдзёнай карыной узялася на спіне кашуля. Ён доўга і слепа брыў па негустым тут хвойпіку. Сярод лесавога пошуму ўслухаўся, стараючыся штонебудзь учуць з пагорка, але там, падобна было, усё сціхла. Можа, яны адтуль ужо і змыліся — вядома, чаго ім сядзець ноччу ўлесе? Недзе там засталася яго ватоўка, ды, мусіць, ватоўку ўжо не возьмеш — ватоўку яны падабралі. Канешне, гэта паліцаі, інакш бы Бураў не пачаў у іх страляць ды і яны ў Бурава таксама. Толькі як яны налезлі на іх уначы? Ці, можа, пачулі з дарогі? Але ж там быў гэты другі партызан з канём, куды ён падзеўся? Можа, забілі? Мабыць, забілі, калі ён нічым не азваўся — ні стрэлам, ні крыкам, і даў гэтак нечакана абкласці баравінку.
Праз які кіламетр ці болей ад баравінкі Сушчэня спыніўся на краі старой дзялянкі-вырубкі з добра падрослым гушчаром маладняку. Ён усё думаў: куды падацца? Слых яго сіліўся злавіць якія-небудзь гукі з баравінкі, але адтуль ужо нічога не далятала праз лес. Пастаяўшы трохі і спачыўшы, ён палез далей у гушчар на дзялянцы, але хутка спыніўся. «А можа, яны пайшлі з баравінкі ці пабеглі за Буравым», — падумаў ён і павярнуў назад. Выбраўшыся з гушчару кустоўя, зноў трохі спыніўся ў нерашучасці: куды ўсё ж ісці? Куды ісці яму на гэтам свеце, ён не мог ніяк сцяміць. Але ўвага па-ранейшаму вярталася да баравінкі, дзе заставалася недакапаная яго магіла, і, яшчэ хвіліну разважыўшы, ён паціху начаў красціся на тое праклятае месца. Мабыць, яму важна было ўпэўніцца, што там нікога няма. А можа, і пашукаць там ватоўку.
Так ён ціхай хадой прамінуў пагорак, па якім бег сюды, і зноў выйшаў да сырога ўзмошша забалаці; на яе хмызняковым ускрайку спыніўся. Было ціха. Толькі ён зноў спупіў у цемрыве са два крокі, адхінаючы ад твару галіну, як пад нагой дужа хруснула — мабыць, хваёвы сучок, і ён стаіўся. He, зноў скрозь было ціха, мабыць, яго тут ніхто не пачуў. Паспакайнеўшы і разважыўшы, ён махнуў у душы рукой — чорт з ёй, з ватоўкай, а раптам яны там сядзяць у засадзе, чакаюць? Напорашся, што тады?
I ён успомніў тады пра Бурава, які пабег якраз недзе тут паблізу, трошкі бы стараной, у той канец забалаці, — стрэлы з баравінкі тады джгалі менавіта ў тым кірунку, рэхам-водгаласам ляскаючы наскрозь па ўзлессі. Ці ён уцёк, ці, можа, яго забілі? А можа злавілі? Цяпер у той яго безвыходнасці лёс Бурава чымсь прыцягваў да сябе ўвагу Сушчэні, і ён, абмінаючы баравінку, узяў убок; памалу, часта спыняючыся, пабрыў у цемры, мабыць, па ягоных слядах. Колькі разоў пад ягонымі ботамі зноў страхавіта хрускала сухая галінка, тады ён заміраў, стойваўся, але крыку ці стрэлу ніадкуль не чулася, і ён, трохі пасмялеўшы, ступаў зноў. Мабыць, яму таксама трэба было кіраваць туды, у абход балотца, а там падумаць, што рабіць далей. Куды ісці. Бо на станцыю яму шлях закрыты, на станцыі паратунку яму не будзе. Хіба што ў лес? Ці куды на хутар? Ці ў які схоў, далей ад людзей, вёсак, дарог. Дзе толькі ён знойдзе такі здатны схоў? Ды яшчэ ў такую халадэчу.
Ужо добра адышоўшыся ад баравінкі, ён зноў набрыў на балота, здаецца, тут быў травяністы яго мысок, парослы алешнікам ды асіннікам, трошкі правей, ведаў ён, зноў цягнуўся мешаны лес — рэдкія хвоі, бярозы з падлескам і далей ішлі пералескі аж да Сінянскага бору. Недзе тут поруч была і дарожка, але дарогі Сушчэня баяўся — з дарог цяпер ішла ўся бяда. I ён, растапырыўшы рукі, слепа брыў, адхінаючыся ад голля, часам прытрымліваючы шапку на галаве. Густаваты малады асіннічак, які ён памятаў з лета, трэба было абмінуць стараной, па вальнейшым месцы. I толькі ён павярнуў на трохі цвярдзейшы дол, як у звыклым стоеным гюшуме лесу ўчуў нейкі старонні гук. Бы лясны голуб недзе