Поўны збор твораў. Том 2 Аповесці, апавяданні Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 2

Аповесці, апавяданні
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 624с.
Мінск 2005
159.89 МБ
— Можна да вас?
Нахмураны твар Сушчэпі амаль не з,мяніўся, толькі зне-
рухомеў неяк, і ён, можа, з трохі заболыпанай паўзай маўклівасці шырэй расчыніў дзверы. 3 пэўнаю перасцярогаю ў душы Бураў пераступіў і другі парог, Сушчэня зачыніў ззаду дзверы, і тады госць павітаўся. Прывітанне яго, аднак, засталося без адказу, здаецца, у хаце не было больш нікога. На краі стала смуродна бліскаў агеньчык газнічкі, за прычыненымі дзвсрцамі грубкі, відаць было, разгараліся дровы. У няпэўным бляску адтуль Бураў згледзеў, аднак, шчыра зацікаўлены пагляд дзіцячых вачэй — хлопчык гадоў чатырох узгробся з падлогі і, усё ўзіраючыся ў яго, патупаў насустрач. У ягоных маленькіх ручках была груба выразаная з дошкі нейкая цацка-рагулька, якою той ляскаў сабе па далоньцы.
— А ў мяне во — конік. Татка злабіў...
Малое з радаснай гатоўнасцю працягвала яму сваю цацку, і ў вачанятах яго было столькі даверу і дабрыні, што Бураў узяў цацку, няўцямна пакруціў у руках і пахваліў:
— Харошы конь.
— Мпе папка і сабачку злобіць. 3 хвосцікам.
— 3 хвосцікам гэта харашо. А як цябе завуць?
— Мяпе завуць Глыша. А татку Сусцэня.
— Значыць, будзеш Рыгор Сушчэня, — сказаў Бураў. Ён пашкадаваў ужо, што распачаў гэтую гаворку з дзіцём, якая, адчуваў, зусім не рабіла лягчэйшай ягоную задачу. Як бы не абцяжарвала нават тую задачу. I ён павярнуўся да гаспадара, які змярцвела стаяў ля парога.
— Сядай, што ж... — выціснуў з сябе гаспадар. — He пазнаў спярша. Змяніўся...
— Ды, мусіць, і ты змяніўся, — сказаў Бураў і, адчуўшы раптоўнае, нейкае нязвыклае для сябе хваляванне, сеў на лаву ў прасценку. Зараз жа да яго валюхаста падбег Грышка і даверліва прыхінуўся да калена, звыкла забаўляючыся сваёй цацкай.
— А ў Лёніка ёсць патлон, — аддана зазіраючы ў твар Бурава, даверліва паведаміў ён. — Што страляе. Бух!
— Во як! Патроны цяпер не для рабят, — строга сказаў Бураў.
— Ды не патрон, Грыша, — зазначыў бацька. — Гільза ў яго ёсць.
— Ara, гільза.
Грыша пакінуў свайго канька і, болей зацікавіўшыся госцем, уклаў кароценькі пальчык у рот, пачаў разглядаць Бурава.
— А я да цябе, Сушчэня, — пасцюдзянелым голасам сказаў Бураў, трошкі адхінаючы ад сябс малога. Той, аднак, настойліва церся аб яго калена.
— I куля ў яго ёсціка, — ціха паведаміў Грыша.
— Ладна, Грышачка, ідзі на ложак, там пагуляеш, — сказаў Сушчэня і ўзяў сына пад пахі. Той крыўдліва забоўтаў нагамі, захныкаў нават, аднак бацька аднёс яго ў запечак і расслаблена вярнуўся да грубкі.
— А дзе ж жонка? — запытаўся Бураў.
— Жонка ў хляве. Карову доіць. Сёння во лазню пратапіў, мыцца сабраліся, — сказаў гаспадар і апусціўся на нізенькі зэдлік ля грубкі.
— Мыцца, гэта харашо, — сказаў Бураў, думаіочы пра іншае.
Канешне, страляць Сушчэню ў хаце было нельга, гэтае малое магло ўсё сапсаваць, бацьку трэба было кудысь вывесці — на падворак ці, можа, да лазні. Да лазні было б лепей. Праўда, маглі пачуць і на станцыі, а ім яшчэ трэба было пералазіць цераз рэчку... Лепш бы, канешне, за рэчкай. Адтуль цераз поле і — у лес. Толькі як туды яго давядзеіп. A калі здагадаецца?
— Я знаў, што прыйдзеце, — сказаў тым часам Сушчэня з нейкай незразумелай пакорай у голасе, якая штосці няўцям пакаробіла ў душы Бурава. Аднак ён не паказаў таго і амаль бадзёра зазначыў:
— Знаў? Гэта добра. Значыць, віну сваю разумееш.
— Што ж тут разумець, — развёў рукамі Сушчэня. — Ніякай віны не маю, во ў чым загвоздка.
— He маеш?
— He маю.
— А рабяты? — вырвалася ў Бурава. — Што павесілі?
— Рабят павесілі, — пагадзіўся Сушчэня і зноў абвяў з выгляду, нагнуўшы галаву долу.
Падобна было, ён нават церануў пальцамі вочы, але тут жа, мабыць, перасіліў сябе і выпрастаўся. Бураў, ужо лаючы
сябе за лерашучасць, адчуваў, як усё болей зяблі яго мокрыя логі. Мокрая ануча на левай назе зусім скамячылася ў боце і муляла. Мусіць, трэба было канчаць гэтыя размовы, але ёл неяк нядобра расслабіўся і бавіў час, нібы баючыся пераламаць сябе на галоўнае. 3 запечка да яго зноў прыкаціўся Грышка.
— Дзядзя, а ў цябе наган ёсць? — спытаў ён, зноў прыхілаючыся да яго калень.
— He, які наган? — сказаў Бураў.
— А во што гэта? — кароцелькім пальчыкам ёл паказаў на яго кабуру.
— Гэта так. Сумачка.
— А нашто сумачка? — дапытваўся Грыша, смокчучы свой кароценькі пальчык. Неяк леўпрыкмет ён абняў калені Бурава і ўжо ласкава, як кацяня, цёрся аб іх. Сушчэня тым часам сядзеў ласупраць і ле адгаляў сыла — ён лаглыбіўся ў свае, мабыць, левясёлыя перажываллі. У той час у сенцах грукнулі дзверы, і ў хату ле адразу, леяк запаволела, бы з лошай, увайшла жаачыла з вядром, у цёплай, ваўнялай хустцы ла галаве. Згледзеўшы чужога ла лаве, відаць было, боязла ласцярожылася, але тут жа яе ўвагу гідабрала малое, якое ўжо слрабавала ўзлезці Бураву ла калелі.
— Грыша!
— А ў дзядзі лагал ёсць. У сумачцы, — жвава паведаміў хлолчык.
На твары ў гаспадыні штось здрыгалулася, як здрыгалулася і ў душы Бурава, які адразу пазлаў у гэтай жаячыне Анэлю Крукоўскую, з якой лекалі тры гады вучыўся ў тутэйліай школе.
Відаць, яла лазнала яго таксама.
— Здраствуйце.
— Здраствуй, Алэля, — збялтэжала сказаў Бураў. Ёл ле ведаў, піто тая дзяўчыла стала жочкаю Сушчэні, гадоў восем ёл з ёй ле бачыўся і лават нікога не папытаўся аб ёй, і гэтая сустрэча сталася для яго зусім нечакалай. Але л,япер ён ламогся, робячы выгляд, што паяўленне Анэлі зусім ле навіна для яго, што ён усё даўло ведае. Далей, адлак, размова ў іх ле пайшла, абаім штось замілала. Бураў дык ведаў,
канешне, што, але, мабыць, здагадвалася і Анэля. Ыапэўна, адчувала. Тым не менш яна ўвачавідкі перасіліла сябе і нерашуча прапанавала:
— Трэба ж пачаставаць вас. Галодныя ж, мабыць?..
— Няма часу, Анэля, — сказаў Бураў і тут жа зазлаваў па сябе: есці, канешне, дужа хацелася. Таксама хацелася пасядзець, пагрэцца ў хатнім цяпле, пагутарыць з ветлівай, ніштаватай з твару жанчынай, якая некалі нават падабалася яму, хоць і была гады на два старэйшая за яго. Дужа карцела Бураву адагрэць азяблае за дарогу цела ці, можа, надалей адсунуць тое, дзеля чаго ён прыехаў сюды і чаму міжвольна супраціўлялася ўся яго істота. Але як было расслабляцца, як было забыцца аб тым хоць на хвіліну? Ён і так сядзеў, бы на вуголлі: недзе на дрывотні яго чакаў Войцік і, можа, па вуліцы ўжо брылі сюды паліцаі.
— Завесь акно, — ціха гукнула Алэля да мужа, а сама кіпулася ў пасуднік, затым да печы, забразгала засланкай. Сушчэня таропка завесіў акію паласатай радзюжкай, што вісела no634 на цвіку, а Бураў, падумаўшы, сцягнуў з нагі мокры бот.
— Во, можа, у вас якая анучына знойдзецца? Псраабуцца.
— Аііуча? Зараз.
— Анэля шаснула ў запечак, чуваць было, нешта разадрала там і хутка вынесла яму дзве мяккія і нават цёплыя анучыны. Дровы ў грубцы сталі добра ўгарацца, скрозь па падлозе заскакалі барвовыя водбліскі, асвятлілі чырвоным і без таго счырванелую ад сцюжы ступню Бурава.
— А як жа мама твая? Ці жывая? — запыталася Анэля ад печы.
— Мамы няма ўжо. Тры гады як.
— А сястра ж Феня?
— I сястры няма. Забілі вясной у Лісічанскай пушчы.
Гаспадыня там часам паставіла на стол міску з цёплай смажанай бульбай, ад якой ііпоў такі смачны пах, што цяжка было ўтрымацца, але Бураў пераабуваўся з абыякавым да ежы выглядам — быццам сам нядаўна ад стала. Сушчэня тым часам сігануў за посцілку і паставіў ля міскі трохі няпоўную пляшку, у якой знаёма калыхалася мутпаватая вадкасць.
— Дык, можа, прысядзеце? — амаль умольна зірнуў ён на Бурава, ды той рашуча пакруціў галавой.
— He, не буду.
— Шкада. Ну што ж, тады я. Можна?
— Ладна, — пагадзіўся Бураў. — Толькі нядоўга.
Сушчэня наліў шклянку і выпіў, зараз, з нейкай нядобрай рашучасцю, бы кідаўся ў вір — без аглядкі, пажаваў кавалак хлеба і на момант знерухомеў каля газнічкі. Анэля ставіла і ячшэ нейкія талеркі — з салам і агуркамі, кідаючы хуткія, заклапочаныя позіркі то на мужа за сталом, то на Бурава ў прасценку.
— Эх, як не па-людску ўсё! — скрыгануў зубамі Сушчэня, і Анэля крутнулася да Бурава.
— Анягож! Ці ж мы спадзяваліся на што, ці чакалі! Як яго ўзялі, у мяне сэрца зайшлося, тыдзснь слаць не магла, усе вочы праплакала... Аж выпусцілі, што ж цяпер рабіць? Ці ж па яго волі?..
Неўпрыцям глытаючы слінкі, Бураў тым часам не пераставаў сачыць за ўсім, што адбывалася ў хаце, услухоўваўся ў кожны прыцішаны гук знадворку. Але на падворку і вуліцы, здаецца, усё было ціха, у незавешапым ля парога акне ўжо чарнелася начная цемра. Грышка падлез пад сталом і ўмасціўся на лаўцы ля бацькі (бліжэй да ежы), здаецца, ужо страціўшы цікавасць да госця.
— Ён жа пічым не паграшыў супраць іх, ён жа іх выгараджваў, — ціха заплакала Анэля, і Бураў не стрымаўся.
— Але ж павесілі! А яго выпусцілі. За што?
— А хто ж іх знае, жа што...
— Так не бывае.
Сушчэня пры тых ягоных словах адхіснуўся ад стала, прыстукнуў вялікай даланёй па стальніцы.
— Ладна, Анэля, што гаварыць! Судзьба...
— Да, — няпэўна сказаў Бураў і ўстаў з лавы. Пакуль не ўсчалося горшае, тую гаворку трэба было канчаць. — Пайшлі!
Ен выйшаў на сярэдзіну хаты, трохі падцягнуў дзягу на шынялі. Сушчэня сядзеў за сталом, бы змярцвелы, наваліўшыся грудзьмі па стальніцу. Здалося, ён і не чуў тых слоў
Бурава, але неўзабаве здрыгануўся, таропка наліў сабе з бутэлькі яшчэ і за адзін глык апаражніў шклянку.
— А чорт з ёй! Пайшлі!
— Куды? — узвілася Анэля. — Куды ты яго? Куды?
Яна загаласіла — не гучна, ды пакутна і роспачна, за ёй заплакаў малы, і Бураў ажно спалохаўся, што яны сваім плачам, не дай бог, паднімуць на ногі паўстанцыі. Праўда, Анэля хутка заціснула рукамі рот, заплакала цішэй, пасля падхапіла на рукі малога. Сушчэня тым часам накінуў на сябе ватоўку.
— Пайшлі. Гэта...
Нібы прыпомніўшы што, ён павярнуўся, таропка пацалаваў жонку і рашуча ступіў да дзвярэй. Яго дрыготкія рукі невідушча бегалі па грудзях у пошуках гузікаў, каб зашпіліць ватоўку.
— Куды гэта вы?! — зноў ужо другі раз узвілася Анэля і загаласіла так, што Бураў спалохаўся.
— Ну, трэба, — сказаў да жонкі Сушчэня. — Мы ненадоўга. Ты не плач, супакойся...
Ён стараўся гаварыць ціха, з набалелай добрасцю ў голасе, і, мабыць, гэта падзейнічала на жонку, тая на момант змоўкла. Яе вусны бязмоўна торгаліся, а вочы яшчэ з недаверам упіліся ў твар мужа, нібы спрабуючы дазнацца пра тое, пра што немагчыма было дазнацца.