Поўны збор твораў. Том 2 Аповесці, апавяданні Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 2

Аповесці, апавяданні
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 624с.
Мінск 2005
159.89 МБ
наецца. Яла расплюшчвае вочы і разумее, што зачынаецца ранак.
Але Сцепаніда не дужа ўнікала ў заблытаны сэнс сну, ява яе не намнога ўступала прывідам начы. Клопат падганяў яс, і япа выйшла ў сенцы, узяла з куфра старую, трохі прадраную на рагу кашолку, у істопцы насыпала ў кішэню са дзве жмені зярнят з начовачак, якія так і не дамалоў Пятрок, выйшла на падворак. Стыў мокры восеньскі ранак, вецер гнаў касмылявыя хмары над ліпамі, але дажджу не было, і лясная далячыць за Галгофай выразна вылучалася па небакраі — як заўжды перад халадамі ці зімой — на мароз. Сцепаніда зайшла на дрывотню і расчыніла няшчыльна прычыненыя дзверы хляўка, курачкі радком сядзелі на жардзіле: дзве галовамі да дзвярэй, а тры — да сцяны. У кутку на саломе ля жоўтага старога поклада ляжалі два свежыя яечкі, і гаспадыня са спагадай падумала: бедныя курачкі, яны яшчэ несліся!
Яны даўно ўжо жылі тым, што знаходзілі на падворку, гаспадыня іх не карміла і цяпер, адчуўшы сваю віну перад імі, шчодра пасыпала з кішэні ля парога. Куры захлопалі крыллем, закудахталі і са згаладнелым імпэтам кінуліся з шастка да парога.
Яна яшчэ ім пасыпала і, пакуль яны, штурхаючы адна адну, навыперадкі клявалі, думала: каторую ўзяць? Яна ведала кожную з іх ад пісклячай пары, кожную адрознівала ад іншых па яс аздабе і ўбранству, ведала, якая і калі кожная з іх нясе яйкі. Найлепшыя яечкі несла стракатая, з чорнай галоўкай невялічкая курачка, якую, канешне, яна браць не будзе. Горай за іншых неслася цыбаценькая маладая курачка, чорпая, з касматымі ножкамі, самая худзенькая і баязлівая, яе нават і цяпер дзяўблі ўсе іншыя, і яна падбірала ззаду за ўсімі. Але ж які з яе будзе наедак, з худой? I Сцепаніда выбрала жоўценькую спакойную курачку, не горшую за астатніх, але і пе самую лепшую. Яна спакойна ашчаперыла яе зверху за крыльцы, і курачка не супраціўлялася, з даверам і добрасцю аддаючы сябе ў гаспадыніны рукі.
Сцепаніда звязала матузком яе ногі і паклала ў кашолку. Затым вярнулася ў сенцы, зняла з вешала над куфа-
рам старую паркалёвую хусцінку і ёю абвязала зверху кашолку.
Перад тым як выйсці, яна азірнула ўбогія сцены сянец, куткі, куфар. Але болей нічога прыдатнага для гасцінца яна не магла нагадаць у сваёй абрабаванай вайной гаспадарцы. Калі не пагодзіцца на адну, яна не пашкадуе ўсіх, хай есць, толькі б удалося тое адзінае, што цяпер адбірала яе ўвагу, клопат і сілы, а можа, і яе жыццё. Іншага япа не магла, а тут у яе руках апынулася такая магчымасць, якая выпадае не кожнаму. Гэта была вялікая яе мэта, і яна пастараецца яе здзейсніць. Шкада, што яна не можа зрабіць усё сама, але, можа, памогуць людзі? Пэўне ж, памогуць. Трэба толькі знайсці здатных людзей — не злыдняў і не баязліўцаў, і тады, можа, Пятрок дачуецца яшчэ, што здарылася на гасцінцы. Абы толькі ўдалося.
Канешне, адчувала яна, з людзьмі будзе самае труднае. Найлепш, калі б яна мела каго з мужыкоў, калі б дома быў Федзька ці хоць бы Пятрок. Яна зноў пабедавала ў думках, калі ўспомніла, як не пусціла ў тую ноч незразумелых захожых, можа, якраз яны і памаглі б? Але ж хто можа напэўна ўгадаць тое, чаго няма і толькі яшчэ мае адбыцца? Ці яна ведала, хто яны? Яна і цяпер нічога пэўна не ведае, толькі здагадваецца і мяркуе. Але меркаваць пра іх можна рознас, ды на справе мала што праўдзіцца.
Настылая за ноч гразь на дарозе студзіла яе босыя ногі, і яна выбірала, дзе трохі сушэй і каб без травы. Трава спрэс была мокрая, як бы ў золкай pace, і ў ёй болей, чым у гразі, стылі ногі. Неба патроху праяснілася, быў позні ранак — хмарны, без сонца, ветраны і сцюдзёны, але яна не заўважала ні ранку, ні сцюжы — яна думала, як лепш падысці да Віктара, каб пагадзіўся. Але ж павінен. Некалі ён быў ладны, паслухмяны і разумны хлапчына, усё бегаў у маленстве да іх на хутар, цягаўся з Федзькам. Аднойчы яна адчытала абодвух за небяспечнае свавольства з запалкамі, карабкоў восем якіх яны абкрышылі для зараду ў прыпяканку, і яна спалохалася, што павыпальваюць вочы. Праўда, падросшы, яны разышліся: Віктар годам раней за Федзьку пайшоў на ваенную службу і перед вайной, казалі, ужо быў камандзі-
рам з трыма трохкутнічкамі на пятліцах. Мусіць, ён сумее абысціся з той бомбай.
Карніла ж казаў, што няспраўнасць там невялікая, спецыяліст справіць.
Сцепаніда перабегла пусты зранку гасцінец, пайшла краёчкам такой жа гразкай дарогі на Выселкі. Крайнія высялкоўскія хаты былі ўжо блізка, яна бачыла, як у канцавым за плотам двары Амяллянавы мальцы запрагалі ў калёсы каня, і вецср данёс да яе мацерны мужчынскі вокрык. На пагорку дарога стала трохі сушэйшая, але ў ямінс пляскалася на ветры шырокая лужына жоўтай вады, якую яна абышла стараной, а як выйівла зноў на сярэдзіну дарогі і зірнула наперад, на момамт знерухомела. 3 высялкоўскай вуліцы ішлі па дарозе трое мужчын, двух з іх яна пазнала адразу, то былі паліцаі Гуж і Калапдзёнак, а трэці... Трэці ішоў паміж імі, угнуўшы галаву і заклаўшы за спіну рукі; першага позірку на яго было даволі, каб зразумець, што гэта арыштаваны. Сэрца ў яе нядобра трапятнулася ў грудзях, калі ёй здалося, што гэта... Алс нават у думках яна баялася сказаць сабе яго імя — пакуль яшчэ заставалася няпэўнасць, Сцепаніда дужа хацела памыліцца і думала: няхай бы гэта быў хто сабе хочаш — знаёмы, сусед, якая радня, абы не ён.
Запаволемым цяжкім крокам яна ішла насустрач мужчыпам, і ў яс свядомасці ўсё болей і выразней выяўлялася знаёмае аблічча, каржакаватая постаць у шэрай паддзёўцы, іпырокі разварот плячэй, цяжкі нетаропкі крок. I ён, і паліцаі ішлі па гразі нетаропкай спорнай хадой — наперадзе Гуж, а ззаду Каландзёнак, і ёй, як збавення, хацелася праваліцца пад зямлю, абы толькі не спатыкацца з імі.
Але яны ўжо згледзелі жанчыну і з трошкі празмернай увагай зводдаль пазіралі на яе, а падышоўшы бліжэй, зірнуў на яс і арыштант. To быў Карніла.
Тым не менш яна ішла з такім выглядам, быццам не ведала з іх нікога, і толькі ногі яе прымлелі, і яна намаганнем волі ледзьве перастаўляла іх па гразі. Яна б так і размінулася з імі, не сказаўшы слова і нават не павітаўшыся, калі б не той позірк Карнілы. Яго знешне спакойны барадаты твар,
аднак, выражаў цяпер адбітак такой тугі і такой устрывожанасці, што Сцепаніда міжволі спынілася. Але тут жа спыніўся і Гуж.
— Куды ідзеш, акцявістка?
— У дзярэўню, не бачыш? — сказала яна, зірнуўшы на яго спадылба, і падумала: ну, прапала! Забярэ абаіх. Але Гуж найперш кіўнуў на кашолку:
— Там што?
— Курыца.
— Ану! — Гуж патрабавальна працягнуў руку, і яна падала яму кашолку.
— Так. Патап, на! Прыйдзем — адкруціш галаву. Спатрэбіцца.
Ён аддаў кашолку Каландзёпку і павярнуўся да яе, ва ўпор працяў стоеным пагрозлівым позіркам.
— Усё сноўдаеш?
— Сноўдаю. А што, нельга? — запытала яна, з апошняю сілай вытрымліваючы гэты ягоны позірк. Думала, што зараз ён паставіць яе побач з Карнілам і павядзе ў мястэчка. Гэта было б жахліва. I, відаць было, ён некалькі секунд вагаўся, мабыць, не ведаючы, што зрабіць з ёю.
— Ну-пу, пасноўдай! — неяк загадкава-з’едліва сказаў ён і адвярнуўся да Карнілы. Але Карніла ўжо не глядзеў на яе — паныла пазіраў некуды ў хмарную далячынь мокрага поля.
— Шагам арш!
Яны пайшлі далей да гасцінца, а яна няпэўным аслабелым крокам пабрыла да Выселак. Тое, што забралі Карнілу, балюча ўдарыла па яе адчуваннях, таксама як і па яе планах, і яна адчула, што, мабыць, неўзабаве ўсё непапраўна рухне. Але яна не магла лёгка з тым прымірыцца. Яна гатова была змагацца, тым больш што ў яе была воля, нейкая свабода дзеяння, рукі яе яшчэ не былі звязаны. Але чаму не забралі яе? Можа, пакінулі на пакуль што? А можа, пра бомбу ім певядома? А можа, яны шукалі бомбу і ўзялі Карнілу? A дзе бомба, ён ім не сказаў. I не скажа. А раптам скажа? Пачнуць катаваць, выцягваць з цела жылы, хіба ўтрываеш? Дык няўжо скажа? Што ж ёй рабіць?
He адразу яна зразумела, што ісці да Александрыпы не
мае сэнсу, што наогул ісці ў Выселкі ёй няма па што. Што ёй трэба самой ратавацца. Толькі дзе і як?
Амаль дайшоўшы да першых высялкоўскіх хат, яна нясмела азірнулася: паліцаі з Карнілам ужо набліжаліся да хвойнічку на гасцінцы, тады яна спынілася, памарудзіла трохі і хутка пабегла тою ж дарожкай назад да хутара. Цяпер ёй трэба было дамоў, да сваіх сцен, быццам там быў нейкі ратунак, нейкае заспакаенне.
Паліцаі з Карнілам ужо схаваліся за павароткай у хвойнічку, яна перабегла гасцінец, задыханая, хуткім крокам і подбегам дасягла падворка і, мінаючы хату з істопкай, праз дрывотшо і захлеўе выйшла на ўзровак. Аднекуль да яе выскачыў Рудзька, радасна заскуголіў, галодны, але цяпер ёй было не да Рудзькі: трэба было некуды перахаваць бомбу. Яшчэ на гародзс яна занепакоілася, як убачыла, што след ад колаў дужа прарэзаў барозны і лехі і выразнай крывулінай вёў да расцяробу на ўзроўку. Але яна ледзь не змярцвела ад спалоху, як зазірнула ў яму — з-пад нагрувашчанай кучы хворасту збоку вытыркаўся жоўты жалезны хвост бомбы. Гэта ж трэба было так бязглузда схаваць яе — першаму, хто тут апынецца, стапе відаць, што пад галлём. Але ведама ж — рабілі ўсё ўпоцемку, спяшаючыся, ноччу, хіба здатна што зробіш? Ноч болей для таго, каб красці, а хаваць, пэўна, трэба ўдзень.
Сцепаніда хуценька пабегла да хаты, на дрывотні ўзяла старую рыдлёўку, мусіць, найлепш цяпер будзе закапаць бомбу ў зямлю. Толькі дзе? На гародзе? У захлеўі? На ўзроўку? Але, напэўна, на ўзроўку ў кустоўі, там мяккая, без травы, зямля, і можна будзе закідаць усё смеццем, апалым лістоўем. Наўрад ці там будуць шукаць. Хай там і ляжыць. Там ужо сапраўды, апроч яе, ніхто болей не ведае. Там будзе схоўна.
Непадалёк ад ранейшай яміны ў алешнічку яна пачала капаць новы схоў-ямку крокі са тры ўдоўжкі і вузенькі, бы дзіцячая магілка. Спярша капалася хутка, перагной лёгка паддаваўся рыдлёўцы, яна зняла першы штых і спынілася. Далей замінала карэнне, якое жорсткімі бізунамі ва ўсіх кірунках пранізала глебу. Яна секла яго тупою рыдлёўкай,
выдзірала рукамі, некаторыя карані спрабавала ламаць, ды яны толькі гнуліся, бы кулакі, выстаўляючы белыя вузлы, і парушылі зямлёй у твар, на галаву і плечы. Уся змакрэўшы ад поту, яна якую гадзіну ці дзве калупалася ў той яміне, покуль выкапала яе па калена, неяк трохі расчысціла ад белых агрызкаў карэння. Зямлю далёка не адкідала, ведала, зямля ёй спатрэбіцца. Калі яма была гатова, Сцепаніда трохі перадыхнула на беражку і адклала рыдлёўку. Трэба было ісці па бомбу.