Поўны збор твораў. Том 2 Аповесці, апавяданні Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 2

Аповесці, апавяданні
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 624с.
Мінск 2005
159.89 МБ
Побач па падворку таксама сноўдаў сюды-туды прыблудны сабачка Рудзька. Калі яна спынялася, узіраючыся ўдалеч, ён таксама заміраў ля яе ног, узіраўся і ўслухоўваўся ў нешта сваё, сабачае. Але во ён неяк палахліва напружыўся, завурчэў, брахнуў, коратка і пагрозліва; Сцепаніда ціха шыкнула на яго, тупнуўшы нагой. Рудзька сціх, а яна ўжо папэўна ведала, хто там, і падалася з варотцаў у цемру. Яшчэ зводдаль яна ўчула ціхенькі стук кола ў выбоіне, змораны дых каня, неўзабаве на дарожцы паявіўся няпэўны варухлівы абрыс яго галавы, воза — побач валюхаста тупаў прысадзісты Карніла з лейцамі ў руках.
— А я ўжо чакала,— ціха сказала Сцепаніда, пераймаючы па дарозс фурманку.
— Чаго ж чакаць? Як амерклася, во запрог і паехаў. Дарога ж пе дальняя.
— He дальняя, але...
Япа хацела сказаць, што цяпер і на блізкай можна налезці на немцаў або спаткацца з паліцыяй, якая поўзае ўсюды за сваёй спажывай, ды і благі чалавек таксама мог выгледзець — ці мала бяды цяпер падпільноўвае за тынам сваёй сядзібы. Але яна змоўчала, каб лішне не вярэдзіць душу сабе і Карнілу. Абышлося — і добра.
— Куды табе яе? — ціха запытаўся Карніла, калі яны заехалі пад ліпы, і напяў лейцы.
Куды?
Сапраўды, куды ж яе можна схаваць тут? Мабыць жа, у хату нягожа, у хаце адразу знойдуць, значыць, трэба ў якое здатлае месца паблізу ад сядзібы, каб было прыглядпа і бяспечна. I Сцепаніда падумала пра равок за хлявамі, які дужа зарос шыпшынай, маліннікам, ды і ямы там з хворастам, якраз будзе чым закідаць, схаваць да таго часу, як яна стане патрэбна.
— Даваіі за хлявы. У роў.
— Можна і ў роў. Мне што? Мне ўсё роўна. Карніла падвярнуў перадок калёс і памалу павёў каня ля тыну ў захлеўе, Сцепаніда ўпоцемку ішла наперадзе, паказвала, як лепей ехаць.
— Тут во далей ад плота. Тут пень. Во, цяпер прама за мной.
Яна лёгка і ўпэўнена ступала ў цемры, бо ведала тут кожную былку ці патарчаку, а Карніла штось поркаўся ззаду, спыняўся, ашчаджаў, відаць, воз ці каня. Трохі ён адстаў ад яе, і Сцепаніда пастаяла нядоўга, прычакала яго і болей ужо не адрывалася, аж покуль яны не дабраліся да хмызняку на ўзроўку.
— Во тут яміны недзс...— Прыгнуўшыся ў цемры, Сцепаніда пашарыла нагамі ў траве.— Зараз падніму хвораст.
— Спярша давай сцягнем,— сказаў ад воза Карніла.— Я вазьму, а ты падсабі. Усё ж груз...
Яны сталі ля воза, Карніла аберуч пацягнуў бомбу з-пад сена, Сцепаніда падхапіла пад паху яе сцюдзёны жалезны хвост.
— Цяжкая, халера!
— А ты думала! Затое моц мае. He які там спарадзік. Сіла!
Дужа асцярожна яны апусцілі даўгое, слізкае ад дажджу цела бомбы на мокрую траву ўзроўка. Карніла саступіў піжэй у яміну, пацягнуў яе на сябе.
— Яна, ведаеш, трохі таго... 3 бракам,— задышліва паведаміў ён і выпрастаўся ў цемры.
— Няўжо з бракам? — насцярожылася Сцепаніда.
— Брачок невялікі, праўда. Калі хто з вайскоўцаў, дык справіць. Невялікі брак, — паспяшаўся супакоіць яе Карніла.
— Чаго ж ты тады не сказаў?
— А табе піто? He ўсё роўна? Мусіць жа, сама ўзрываць не будзеш? А спецыяліст — ён справіць. Каторы вайсковец.
— Дык дзе ж той вайсковец...
Аднак далей яна нічога казаць не стала, падумала, што яшчэ прагаворывіся перад гэтым Карнілам. Пра яе задуму не павінен быў ведаць ніхто старонпі. Хаця Карніла не старонні, канешне. I яшчэ разумела яна, што адной ёй наўрад
ці справіцца, патрэбны будуць памочнікі. Але памочнікі знойдуцца. He можа быць, каб не знайшліся памочнікі? He цяпер, дык пасля. Абы была бомба.
— А тос, што мокра,— нічога? He адсырэе? — запыталася Сцепаніда.
— Апічога. Зарад жа ў жалезі,— упэўнена сказаў Карніла, і яна падумала, што, мабыць, ён ведае: служыў у войску і нават быў на польскай вайне, казалі, ледзь не дайшоў да Варшавы.
Яны добра навалілі на яміну сухога хворасту, які ляжаў поруч — Пятрок улетку церабіў тут узровак, каб не разрастаўся хмызняк, не засціў гародніну. Цяпер без патрэбы быў той яго лішні клопат, прыйшлося клапаціцца аб іншым. Але хвораст спатрэбіўся.
— Ну во, хай ляжыць,— зморана сказаў Карніла,— А дзе ж той падсвінак?
— Ды ў застаронку. Трэба круга аб’ехаць. Сляды каб...
— Ну ведама. Каб сляды...
Ён зноў узяў каня за аброць, а Сцепаніда пайшла наперадзе і навобмацак у воглай цемрадзі прывяла яго да сцежкі цераз гарод, скінула жэрдку з плота, каб ён мог праехаць да істопкі.
Пустыя калёсы стукотна перавальваліся па барознах, але нішто там дужа не стукнула-скрыпнула, конь мякка ступаў па мяккай зямлі. Ля дрывотні яны спыніліся.
— Во тут. Я зараз!
Пралезшы праз мокры дзядоўнік, яна адкінула ад дзвярэй падпорку, нізкія дзвсрцы адразу расчыніліся, і пад ногі ёй выкаціўся з цемры светлы рухавы круглячок, які радасна зарохкаў, затыцкаўся цвёрдым лычком у яе мокрыя ступні. На момант ёй стала шкада парсючка, столькі яна напакутавала з ім, а цяпер мусіла аддаваць у чужыя рукі. Але высілкам волі яна тут жа прыцяла ў сабе тое шкадаванне. Цяпер, калі ўсё ішло прахам, было не да шкадавання.
— Ідзі, ідзі сюды...
Парсючок даверліва даўся ёй у рукі, яна прыціснула да грудзей яго цяжкаватае трапяткое цела і паднесла крокаў пяць да фурманкі.
— Во, куды тут?
— А ў торбу. Торба ёсціка...
Ну вядома, у яго ёсць торба, бо як жа вазіць свінчо ў возе без торбы. Толькі як яго запіхаць туды, падумала Сцепаніда. Нязграбна ўпоцемку япа сунула яго галавой у падстаўлены мех, але парсючок, мусіць, здагадаўся, што чакае яго, растагіырыў ногі, затузаўся з апантаным страхам, і яна ледзьве ўтрымала яго ў руках.
— Ну што ты? Ну цішай, дурань!..
Карніла, аднак, хвацка ўкруціў яго торбай і гэпнуў у задок воза, захінуў сенам. Парсючок пранозліва заверашчэў у возе.
— Ціха ты! Халера, малы, а піску...
— He такі ўжо і малы! — гатова была пакрыўдзіцца Сцепаніда.— Вясновы, спраўны падсвіначак.
— Я думаў... A то...
Падобна было, Карніла расчараваўся, здалося яму што парсючок недарослы. Праўда, не кабанок яшчэ, але ж і бомба, як сам прызнаўся, не дужа спраўная, з бракам. Яшчэ трэба неяк спраўляць, падумала Сцепаніда з апрыклай нядобрасцю да гэтага вупара Карнілы.
— Ешчы, спакойны, дужа здатны падсвіначак. Каб не гэта во, век бы не аддала.
— Ладна,— сказаў Карніла, спыняючы на тым размову. Калёсы яго трохі рыпнулі на развароце, Сцепаніда паказала яму, як выехаць з падворка, і адтуль яны скіравалі ў варотцы. Там Карніла спыніўся.
— Дык ты ж гэта, маўчы. Калі што — я цябе не бачыў, нічога не ведаю.
— Што ж я, малая? — азвалася Сцепаніда і падумала: нябось не дурнейшая за цябе.
Карніла паціху паехаў цёмнай дарогай, чутно было спярша, як тузаўся, спрабуючы падаць голас, парсючок пад сенам, але памалу ўсё сціхла. Баягуз Рудзька, які дагэтуль недзе хаваўся па-за вугламі, цяпер падбег да гаспадыні і няпэўна гаўкнуў у змрок.
— Ну во! — сказала яна да сабакі.— Што цяпер будзе?
Яна і не заўважыла, як акалела на гэтай золі і вымакла, асабліва спадніца і ногі, але цяпер яе ўзяло такое ўзрушэн-
не, піто яна не магла даць сабе хвіліны спакою. Яна не магла сядзець дома, карцела некуды ісці, пакуль ціха, нешта зрабіць, каб наблізіць той момант, калі на гасцінцы гахне. Калі рассыплецца гэты ненавісны мост. Хай тады ладзяць. Хай вяртаюць тую каманду, зганяюць людзей. Можа, пакуль збяруцца, міне нейкі час, зноў якіх са тры месяцы, настане зіма, а там нашы дадуць ім пад зад. Яна чула ўжо неаднойчы ад мужыкоў, што нашыя заўжды лучаць зіму, як на той фінскай ці яшчэ даўпей на французскай. Зіма заўсёды нашым паможа. Галоўпае, цяпер у яе было чым, не голымі рукамі. У рове ляжыць грозная сіла, якая разнясе мост на трэскі. Куды толькі падкласці яе?
Памятае, у ранейшым тым мосце дык былі адкосіны пад насцілам, куды часам залазілі падшыванцы і воўчым храпам палохалі на дарозе коней. Туды здатна было ўладкаваць бомбу. А цяпер як? Яна, як хадзіла, толькі аднаго разу спынілася на мосце і як след нічога не разгледзела там. А раптам пад мостам усё закапалі, зраўнялі, куды тады ўладкуеш бомбу? He падкладзеш жа яе зверху на дошкі, дзе ходзяць і ездзяць людзі.
Яна дужа занепакоілася гэтым клопатам і, не зайшоўшы ў хату, выбсгла ў варотцы і пусцілася па дарожцы к гасцінцу. Было зусім цёмна, то сыпаў, то пераставаў дробны дожджык, вецер жа дзьмуў, не перастаючы. He дабегшы да павароткі, Сцепаніда збочыла ў поле і дзе крокам, а дзе подбегам шыбавала наўпрост, каб хутчэй. Спярша пад нагамі яе шорхала мокрас ржышча нівы, пасля пачалася мокрая трава ля хвойнічку, які яна абышла з другога боку, ад поплава. Перайшла пешырокую балацявінку з зарослай асакой канавай і недалёка ад моста ўскараскалася на жвіровы пасып гасцінца.
Найперш яна тут услухалася, нават ссунула на патыліцу мокрую хустку: было цёпла ад хады, дужа трывожна, але, здаецца, на гасцінцы было па-начному пуста. Яма трохі пабойвалася, каб яе тут не напаткаў хто, асабліва калі знаёмы, як тады апраўдаешся? Але ўсё абышлося. Унізе ля насыпу цьмяна паблісквала пляма вады ў рацэ, яна асцярожна сышла да яс са свежанакапанага адхону і стала, зазіраючы ў не-
праглядны змрок падмастоўя, дзе няпэўна бялеў рад свежых паляў і ўгары шырока навісала чорная плаха моста. Яна не столькі ўбачыла, колькі здагадалася па характары насыпу, што паміж насцілам і зямлёй засталася добрая адтуліна, у якую можна было змясціць многа. Улезе туды і бомба, яна нятоўстая.
Задаволеная, Сцепаніда ўскараскалася на гасцінец і пайшла да хвойнічку. Удача надала ёй адвагі, а гэтая начная хада адабрала сілы, яна ўся ўпрэла пад вопраткай, дашчэнту абмакрэла і цяпер ужо ціхім крокам шкандыбала па краі гасцінца. За хвойнічкам павярнула на сваё поле, думаючы ўсё: каб жа што не пашкодзіла, каб жа паспець. Дужа хацела яна здзейсніць цяпер сваю помсту, ад якой у яе ўжо не было сілы адмовіцца. Ведала, аднак, што яшчэ клопату хопіць, трэба шукаць памагатых, а найперш спецыяліста-вайскоўца, каб нешта там справіць.
Трэба заўтра ж збегаць у Выселкі, падумала яна, да Александрыны, Віктар жа камандзір, павінен нешта ўмець. Калі што, дык у хляўку яшчэ засталося пяць курыц, заплоціць. Ён хворы, кантужапы, мусіць, яму патрэбна кураціна, булёнчык. Яна яго ўпросіць.
27
Як толькі пачало днець, Сцепапіда выйшла з запечча, паправіла хустку на галаве, захінула ватоўку.
Нарэшце канчалася ноч з начнымі прывідамі, думкамі і самотай — пачынаўся дзень, у які яе чакала шмат спраў і незвычайнага, трохі страхавітага клопату. Яна была цалкам ва ўладзе гэтага клопату і нават ноччу, у сне, бачыла і перажывала нешта, звязанае з бомбай. Снілася ёй, быццам яна караскаецца на нейкую гару і валачэ за сабой цяжкі груз, які цягне яе ўніз, а пад нагамі слізка, як на гразкай дарозе, рукам няма за што зачапіцца, але яііа ўсё роўна лезе і лезе ўгору. Тым больш што ўжо блізенька верх, беражок нейкага ўзроўка, ёй патрэбна сілы хоць бы на некалькі намаганняў, хоць бы яшчэ на два крокі. Тут, аднак, штосці затуманьваецца ў яе свядомасці, малюнак сну перайначваецца, і яна ачы-