Поўны збор твораў. Том 2 Аповесці, апавяданні Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 2

Аповесці, апавяданні
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 624с.
Мінск 2005
159.89 МБ
дзелі на яго, бы толькі яго і чакалі. Пятрок, нібы заяц у зімовым полі, апісаў на асфальце крутую пятлю і ледзь не подбегам вярнуўся на вуліцу. Пакуль мінаў Дом урада, стараўся надаць сабе выгляд чалавека, у якога процьма немалаважных спраў і якога тут зусім не цікавіць нічога.
Мала што заўважаючы навакол, ён адышоўся далёка за чырвоны касцёл і ўжо не спыняўся. Спыніцца — значыла для яго павярнуць назад, зноў да Дома ўрада, а вяртацца ў яго ўжо не ставала сілы. Зноў жа ягоная патрэба вымагала пэўнага месца, якога ён нават не ведаў, дзе тут шукаць. Ён толькі дазволіў сабе дастаць капшук і згарнуць цыгарку. Закурка трохі супакоіла яго, і Пятрок не першы ўжо раз, але дужа выразна падумаў: нашто ён паехаў сюды? Зажыве нага, хай бы Сцепаніда і ехала. Яна бойкая, яна не сумелася б перад міліцыянерам. Яна ж брала чырвонец, які немаведама як аддаць, яна назбірала тых подпісаў, з якімі немаведама што зрабіць.
Даўшы сабе невялікую палёгку, ён пакурыў трохі, аддыхаўся ад нядаўняй страхавітай няёмкасці і так памалу ішоў люднай вуліцай, цікуючы па яе баках. Абапал грувасціліся то нізкія, то высокія будынкі з беззліччу вокнаў, балконаў, шыльдаў, у абодва канцы грукацелі набітыя людзьмі трамваі. Неяк угары над адным з іх густа пасыпаліся іскры, і Пятрок аж спалохаўся: загарыцца! Але не загарэўся, і ніхто на вуліцы быццам і не заўважыў таго, усе беглі сабе, занятыя ўласным клопатам. Тым часам ранак, мусіць, перайшоў на дзень, над дахамі закапцелых камяніц ускацілася спякотнае сонца, засень на тратуары зусім звузеўся, і так прыпякло, што хоць плач. Пятрок, колькі было змогі, трываў, хоць яму было ўжо не душна, а горача ў суконнай адзежыне, але ён не знімаў нінжака — усё ж баяўся за паперу і грошы. Ён кульгава ішоў люднай вуліцай трохі ўніз паўз трамвайныя рэйкі, піто ўвесь час беглі поруч і дужа блішчэлі пад сонцам, пратупаў далёка, упарта думаючы: недзе ж павінна быць якая разрыўка, кусцікі, раўчук ці пустка, якія б яму спатрэбіліся. Але вуліца ніяк не канчалася, абапал бясконцымі радамі цягнуліся дамы — вялікія, меншыя, часам аднапавярховыя, як у мястэчку, затое паміж
вялікіх цагляных гмахаў. I скрозь — вокны і дзверы, вокны і дзверы. У некаторыя можна было зайсці з тратуара, там штось прадавалася, але Пятрок толькі кідаў туды заклапочаны позірк і не заходзіў. Нага балела ўсё болей, ступню ён стаўляў цяпер бокам і лаяў сябе, піто не памазаў боты, ад дзёгцю яны б сталі мякчэйшыя і, можа б, меней мулялі. Але спяшаўся ў Лепля, каб паспець на цягнік, а цяпер пакутуй. He на жарт ён пачаў хвалявацца, бо ішоў час, a таго, што шукаў, нідзе не было відаць. Аднаго разу заглянуў у смярдзючы пад’езд з абадранымі аб вазы сценамі, але ў двары былі дзеці і жанчыны, адна вешала на вяроўцы бялізну і дужа цікаўна паглядзела на яго. Ад няёмкасці ён моўчкі павярнуў назад і хуценька выйшаў на вуліцу. Добра, што нічога не запыталася, што б ён адказаў ёй?
Наперадзе па той бок вуліцы зазелянелі высокія дрэвы, мусіць, нейкага сквера, ён трохі прыспешыў крок, але неўзабаве зіюў пайшоў цішэй — там таксама было поўна людзей, што сядзелі на лаўках, чыталі, побач гулялі малыя, іншыя проста шпацыравалі па цяністых дарожках. Насустрач па вуліцы ішла маладая жанчынка, трымаючы ў аднойруцэ павадок з лахматым сабачкам, а ў другой — распушчаны над галавой парасон, і Пятрок падзівіўся: было ж так сонечна, ніводнай хмаркі на небе. Ен пастаяў трохі, паазіраўся і зноў пакутна пакульгікаў туды, дзе вуліца пераломвалася на пагорку і збоч сквера за ладна расфарбаваным дамком з прыгожымі вокнамі зноў высіўся шэры гмах, вельмі падобны на Дом урада. Па гэты ж бок вуліцы цягнуўся высокі дашчаны плот, за якім быў відаць немалы двор з вялізнымі каштанамі над пакатым дахам. Вароты ў двор былі шырока расчынены, хоць там нікога не было відаць, толькі чуваць — лілася-цякла вада. Пятрок нясмела зазірнуў з-за пахілага шула — збоч ад каштанаў, у густым цяні дрэў тырчэла металічная тумба-калонка, ля якой поркалася цыбатая дзяўчынка ў стракатым сарафаніку. Далей віднеўся нейкі хлявок, цямнеліся зараснікі бэзу, дзядоўнік у доле, падобна, там магло быць тое, што яму цяпер было трэба.
Як ён увайшоў, дзяўчынка адразу ўскочыла ад меднага таза з мылыіай вадой, у руках у яе былі зграбныя маленькія
апранашкі, мабыць, ад лялек, жвавыя вочкі дзіцяці ўсмешыста ўставіліся ў яго.
Пятрок падышоў бліжэй і сказаў першае, што набрыло ў галаву:
— Ці можна напіцца каб?
— Можна,— ахвотна адказала дзяўчылка ў стракатым сарафаніку, з якога выглядвалі худзенькія, загарэлыя плечы.
Пятрок думаў, што яна пабяжыць у хату па конаўку ці які кубак, а яна тут жа хуценька нешта ўзяла з бруку, цісканула рычаг тумбы-калонкі — долу празрыстым струменем палілася вада.
Ён ашчадна ўзяў з яе мокрых пальчыкаў белы сцюдзёны кубак, піць зусім не хацелася, але во прыйшлося, і, аддаючы кубак, ён ліхаманкава матлянуў позіркам па зарасніках ля хляўка. Здаецца, не памыліўся: сапраўды наводдаль была прыбіралыія.
Дзяўчынка запыталася пра нешта, але ў яго ўжо не ставала трывання. Стараючыся спакайней, але ўсё ж, мабыць, гюдбегам ён шыбануў па сцежцы, зарослай абапал дзядоўнікам.
Калі ён вяртаўся, дзяўчынкі ў двары не было, ля калонкі стаяў яе медны таз, ад якога дробна брукаванай капаўкай цякла па схіле вада. Пятрок трохі парадаваўся — усё ж было нялоўка перад гэтай гарадской малечай, і ён адчуў сябе амаль шчаслівым, калі апынуўся ўрэшце на знаёмай вуліцы. Але тут яго зноў апанаваў клопат: што рабіць далей? Усё ж ладта вымагала справа, дзеля якой прысхаў, няўжо ж ён такі недалэга, што паедзе дамоў ні з чым? Што ён скажа тады Сцепанідзе? Што скажа Сцепаніда яму, ён добра всдаў.
3 узноўленай горкай рашучасцю ён патупаў па той жа спякотнай старане вуліцы ў процілеглым напрамку. Ужо цвёрда наважыўся: няхай хоць што будзс, а ён падыдзе да міліцыянера і запытае. Ужо не арыштуюць яго за тое, можа, і не аблаюць лават, хоць аблаяць было б за што. Але ён ветліва папытаецца, як гіабачыць таварыша Чарвякова, калі не зараз, дык, можа, пасля, ён пачакае. А калі зусім пельга пабачыць, дык, можа, таварыш міліцыянер перадасць старшыні ўрада сялянскае хадайніцтва за свайго старшыню калгаса.
Харошы ж быў старшыня — і парцейны, і гаспадарлівы, за што яго арыштоўваць? Гэта ўсё свае, мясцовыя начальнікі, хіба яны разумеюць? Але таварыш Чарвякоў павінен разабрацца, ён жа чалавек душэўны і мае вялікую ўладу. Няхай ён іх пакарае. Зноў жа доўг, які трэба вярнуць. Пятрок не такі чалавек, каб скруціць грошы, такога за ім яшчэ не было. Ды і Сцепаніда таксама. Да чаго іншага бывае ўсялякая, a што да капейкі, дык тут яна дужа акуратная. Вылузнецца, a аддасць, калі пазычала.
Па-ранейшаму дужа кульгаючы, дашчэнту спатнелы пад тоўстым суконным пінжаком, з кужэльнай тарбінкай у руцэ Пятрок прамінуў чырвоны касцёл і набліжаўся да рога тае запаведнай і страхотнай будыніны. 3 шырокага падворка наперарэз яму, аж напалохаўшы, выкацілі дзве легкавушкі, ён ледзьве паспеў адскочыць убок, слізгануўшы па іх позіркам. Але не, Чарвякова там не было. У пярэдняй сядзелі мужчына з жанчынай, а ў задняй некалькі вайскоўцаў — у фуражках, гімнацёрках з рамянямі-партупеямі на плячах,— пекуды шпарка пакацілі, абмінаючы трамваі на вуліцы. На пляцы-падворку было па-ранейшаму пуста, ні ля дзвярэй, ні за шклом не відаць было ні душы, і Пятрок аж сумеўся: ці не прыйдзецца пхнуцца ў дзверы, у нетры гэтай будыніны? Канешне, лепей было папытаць ранкам, тады хоць было ў каго. А цяпер? Стаяць, стукацца ці самому расчыняць дзверы?
Дужа паволі, нібы абмацваючы падэшвамі кожны прыступак, ён падняўся на шырокі каменны ганак і падышоў да бліжніх дзвярэй. Спярша зірнуў праз шкло, каб убачыць каго ўнутры, і аж схамянуўся ад сполаху: такі нехуцавы чалавек пазіраў на яго з-за шкла — аброслы сіваю шчэццю твар, засмяглыя, крыўдліва пакрыўленыя вусны, страхавіта раскрытыя вочы; сіпяя кашуля на грудзях была ўся мокрая ад поту, пот сцякаў па твары, і мутная кропля вісела на канцы недаўгога, бульбінай носа. Пятрок абцёрся, нясмела крануў шырокую ручку дзвярэй, патузаў, ды дзверы не скрануліся пават. Тады ён папіхнуў іх ад сябе, але таксама марна. У той час за шклом нешта мільганула, і ён пачуў невыразны голас — ну канешне, то быў міліцыянер у знаёмай белай кашулі,
белай фуражцы, з зоркай над казырком. Ён нешта гукаў, але Пятрок недачуў і ўсё спрабаваў адчыніць дзверы. Тады міліцыянер за шклом сігануў убок, і за два крокі ад Петрака лёгка расчыніліся другія дзверы — аказваецца, яны былі і не зачынены. Пятрок сумеўся ад няёмкасці, але хіба зразумееш, якія тузаць, калі іх тут некалькі.
— Вам што, грамадзянін?
Здаецца, то быў другі міліцыянер, не ранішні — малады, з прыемным чарнабровым тварам, танклява перацяты шырокаю, з наганам, дзягай. На яго белых грудзях лёгенька целяпаўся ланцужкамі невялічкі значок, а рука з гадзіпнікам прытрымлівала расчыненымі цяжкія дзверы, запрашаючы заходзіць унутр. Але Пятрок ужо не хацеў заходзіць, паклаўшы ля ног тарбінку, ён дрыготкімі лальцамі расшпіліў воглую ад поту кішэню, з якой асцярожна выцяг добра такі пакамечаныя лісткі хадайніцтва.
— Мне каб да таварыша Чарвякова. Во тут напісана, дык...
3 яўнай зацікаўленасцю на твары міліцыянер узяў тыя лісткі, неяк дужа спрытна прабег позіркам не надта прыгожае Сцепанідзіпа пісанне і рашуча склаў яго ў чатыры столкі.
— Позна ты прыйшоў, дзядзька.
— Дык мо пачакаю?
— Надта доўга прыйдзецца чакаць.
— Во як,— паныла сказаў Пятрок, усё яшчэ мала што разумеючы. Здалося, міліцыянер кпіць з яго ці жартуе. Але калі не жартуе, дык што ж тады рабіць?
— I гэта... Яшчэ доўг у мяне. Знаеце, чырвонец павінен, аддаць каб...
— Які чырвонец? Каму?
— Ну, таварышу Чарвякову. Пазычаў жа.
Прыгожы міліцыянераў твар стаў пакутна-напружаны, бы ў чалавека забалеў жывот,— мусіць, ён таксама хацеў і не мог зразумець чагосці.
— Ха, пазычаў! Цяпер на тым свеце расплоцішся, дзядзька. На гэтым не ўдасца. Памёр Чарвякоў.
— Гэтак?
Міліцыянера паклікалі ўнутр будынка, а Пятрок застаўся перад дзвярыма на ганку. Здаецца, ягоная справа сапраў-
ды скончылася — назаўжды і разам. Ён старанна запіхаў у кішэню паперкі, узяў з ганка мяшэчак. На асфальце падворка ахапіла такая гарачыня, што стала млосна, і ён раптам забыўся, куды павярнуць, каб ісці да вакзала. Тлумны туман напоўз на яго свядомасць, ён не мінаўся ўсю дарогу да станцыі, і як Пятрок стаяў у чарзе па білеты, і як пасля сядзеў пад сцяной на лаўцы, чакаючы цягніка на Оршу. Усё, што рабілася навакол, было яму дужа пастыла і дужа хацелася дамоў. Да сваёй сядзібы, пагорка і рова, сваіх лугавін і імшарын, свайго маленечкага кутка на гэтай вялізнай няласкавай зямлі...