Поўны збор твораў. Том 2 Аповесці, апавяданні Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 2

Аповесці, апавяданні
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 624с.
Мінск 2005
159.89 МБ
— Паглядзіце там...
Той борздзенька выскачыў у дзверы, а трэці, ля грубкі, расчыпіў дзверцы, з якіх пыхнула ўмерапай цеплынёй — дровы ўсё ж разгараліся.
— Ну во, бач! Па-сібірску весялей пайшло! — бадзёра зазначыў госць.
Якраз у той час у запеччы зноў закашляла Феня, Сцспаніда падалася за радзюжку, і лысы ля стала трудна ці зморана ўздыхпуў. Калі яна неўзабаве выйшла адтуль, суляўіпы дачку, той, што быў у скуранцы, устаў з услончыка і, здалося, адгарадзіў гіаўхаты сваёй шырокай спіной.
— Трэба ж лячыць дзіця. Доктара прывозілі?
— Дык дзе ж па такой завеі. Можа, сама як ачуняе. Дрэлна во, што малака ляма, карова запусціўшыся, а болей ле есць нічога.
— Гэта кепска. Мёду нада купіць.
— Гэ, каб жа было за што, — стрымана паскардзілася Сцепаліда.
Неўзабаве, дужа тупаючы ў сенцах, уваіішоў вайсковец і нешта сказаў. Той, піто сядзеў ля стала, адразу падняўся, пачаў зашпільваць на аплік каўнер, паліто, але затым расшпіліў яго і расшпіліў усе гузікі на грудзях. Петраку не было відаць, што ён дастае адкуль, другі, у скуранцы, якраз загарадзіў яго, але неўзабаве ён здагадаўся. Сцепаніда няпэўна прамовіла: «Не-не! Што вы, не трэба, — але тут жа пачала дзякаваць раўнейшым голасам: — Спасібачка вам, калі так...»
— На малако і лякарства, — ціха зазначыў старэйшы. На яго лысай галаве ўжо сядзела высокая чорная шапка, ён захінуў паліто і скіраваў у дзверы. Пятрок саступіў убок, у самы качарэжнік, і гатовы быў праваліцца ў зямлю ад сора-
му — навошта яна ўзяла? Як жабрачка якая — ад незнаёмых, ды яшчэ, пэўна, начальства, хоць бы і на лекі дзіцяці, але ж ці гэта прыгожа?
— Дзякуй вам. А як жа аддаць? Каб хоць знаць, каму, — трохі абянтэжана казала Сцепаніда, ідучы следам.
— Аддаваць неабавязкова, — цвёрда сказаў мужчына ў шапцы.
— Але ж доўг!..
— Невялікі доўг.
— Ведаць каб хоць, адкуль вы?
Той, у паліто, ужо выходзіў у сенцы, за ім пнуўся ў дзверы другі, што быў у скуранцы. Вайсковец, які ішоў апошні, прапусціўшы іх, крадком азірнуўся і ціха гукнуў у хату:
— 3 Міпска. Таварыш Чарвякоў.
Сцепаніда на момант зперухомела з заціснутым у кулаку чырвонцам, а Петрака нібы абдало жарам: ну і ўпарола жонка! У каго напрасілася на міласціну! To ж сам кіраўнік рэспублікі. А яна пра лён, пра грошы... Але госці выходзілі з сенцаў, і, хоць было страшэнна няёмка, ён мусіў праводзіць іх. Нягожа было выпраўляць людзей, не давёўшы хоць да варотцаў.
На падворку ўсё мяло, у паветры вісела смуга, але на свежым снезе было відно далёка. На гасцінцы пад хвойнічкам стаялі дзве легкавушкі, і ля іх чарпслася некалькі постацей — мусіць, дарогу там усё ж адкапалі, можпа было ехаць.
Ля варотцаў, павярнуўшыся ад ветру, Чарвякоў спыніўся.
— Дзякуй за абагрэўку, гаспадар. Здароўя тваёй дачцэ, — сцішана пажадаў ён.
Пятрок разгублсна стаяў, нс ведаючы: кланяцца, дзякаваць, ці як? У яго ажно адняло мову, і ён нічога сказаць не мог. Тады Чарвякоў спытаў нешта ў свайго памочніка, і той удакладніў:
— Прозвішча як тваё?
— Багацька, — сказаў Пятрок і сумеўся, упершыню пасаромеўшыся ўласнага прозвішча — так недарэчы прагучала яно на гэтым нехуцавым, заваленым снегам падворку.
— To багатага жыцця, таварыш Багацька, — пажадаў напа-
следак старшыня ЦВК, і ўсе, угнуўшы галовы, пачалі прабірацца па сваіх ранейшых слядах да гасцінца.
Пятрок сумеўся і зноў не адказаў нічога, толькі пазіраў на гэтых людзей і ў думках паўтараў узрушана: «Дзе ўжо багата!.. Дзе ўжо багата!..» Ранейшы нязбыўны клопат апанаваў яго з новаю сілай — жыта ў засеку заставалася пуды з чатары, з хлебам, можа б, як і дацягнуў да крапівы і шчаўя, каб было болей бульбы. Бульба, аднак, канчалася, неўрадлівае было лета на бульбу, вымакла ад дажджоў, пагніла пад каліўем. Невядома, як было дажыць да новай?
23
Неяк, аднак, дажылі да вясны, не сытна — больш голадна, але дачакаліся цёплых дзён і зялёнай травы. Сцепаніда з першай крапівы налаўчылася варыць нейкае варыва, якое, калі яго добра засмажыць салам, можна было і есці. Горш было з хлебам. Але старшыня калгаса Багацька Лявон ухітрыўся дадаткова размеркаваць на працадні тры бурты леташняй бульбы, і Пятрок прывёз к Першамаю калёсы прарослых, абвялых, як порхаўкі, клубняў. Нічога, елі, мяшалі з ячменнай мукой на лапуны, хоць ячмень таксама ашчаджалі на крупы.
Нарэшце ў самую сілу ўвабралася лета, маем прайшлі спорпыя, з навальніцай дажджы, і азіміна нават на глеі і пагорках дружна шыбанула ў рост. Жытное было якраз на гэтым баку гасцінца, ля рова і хутара і далей па ўсёй Галгофе. Часам, калі выпадала валыіейшая хвіліна, Пятрок подбегам кідаў вокам на поле і радаваўся: добрае мелася быць у тым годзе жытное. Калі не засушыць улетку, не залье на Ілыо, дастаіць сухое да спаса. А сенакосы дык былі ўжо гатовы, ужо Лявон сабраў мужчын на «пробу касы» ў Бараннім Лозе ля рэчкі. 3 нязвыкласці ці ад недаедку Пятрок аж задыхаўся, заняло ў грудзях, перацяло дыханне, але ён ведаў: гэта спярша, пасля пройдзе, калі ўцягнецца,— няўжо ж ён горшы, чым другія мужчыны. Вунь і Лявон хоць і з двума пальцамі на руцэ, а як зашчэміць паміж імі касільна, дык махае касой як апантаны. Тут ужо дзейнічае мужчынскі
гонар — ніхто не хоча аказацца слабейшым, кожны пнецца за іншымі з апошняй магчымасці. Тым суботнім адвячоркам разбілі дзялянкі, вырашылі, якія і дзе пойдуць брыгады, дамовіліся назаўтра, у нядзелю, пачаць на зары і касіць, пакуль прыпячэ сонца. Лявон наказаў увечары накляпаць добра косы і каб ніхто не пазніўся, у канцы дня меліся падвесці вынікі, і якая брыгада скосіць болып, тую тады — на чырвоную палавіну дошкі, а тую, што менш,— на чорную. Другой брыгадзе выпаў якраз лягчэйшы, ад елыііку, бераг поплава, трава там была ніштаватая, але і не дужа высокая, меліся пэўныя шанцы абагнаць трэцюю брыгаду гразёўцаў і папасці на чырвоны бок дошкі.
На тым і разышліся позна ўвечары з псаломшчыкавага падворка, дзе гады тры як асталявалася кантора калгаса. Пятрок спяшаўся ў сваю Яхімоўшчыну, бо трэба было паспець накляпаць касу, мянташка ж у яго была дужа кепская — кавалак бруска, бы абмылак, заціснуты ў драўляныя тронкі,— такім пакуль наменціш касу, іншыя абыдуць цябе далёка. Але Лявон паабяцаў: ранкам згойсае ў мястэчка і прывязе паўсотню брускоў на ўсіх, у сельпо ўжо заплочаны грошы, будзе без ашуканства. Конна гэта гадзіна часу, і справе канец.
Паспадзяваўшыся на новую мянташку, Пятрок не ўзяў свой стары «абмылак» і, пачаўшы касіць, хутка адчуў, што каса пачынае тупець, а Лявона з мянташкамі яшчэ не было. Мужыкі прайшлі ўжо два пракосы, ужо над ельнікам падыялося сонца, раса, праўда, яшчэ трывала ў густой траве, якая добра клалася ў пульхны выгінасты рад. Пятрок усё часцей паглядваў на беражок ельніку, з якога на поплаў выбягала дарожка — ці не пакажацца старшыня з торбай мянташак. Ды ўсё марна. Пад сняданак ужо, калі з касцоў сцякло добра поту і замакрэлі зрэбныя і кужэльныя спіны, з ельніку выбег і стаў, нібы чагосці спалохаўшыся, меншы Лявонаў сынок Мацейка. Пятрок падумаў спярша, ці не прыслаў яго старшыня з брускамі, ды ў руках у хлопца не было нічога. Калі ён падышоў бліжэй і нехта з касцоў грубавата запытаўся пра бацьку, хлопчык гэпнуўся задам у траву, затуліў твар рукамі і затросся ў бязгучным плачы.
— Што такое? Што з табой?
— Бацьку... ноччу... забралі...
Касцы знерухомелі, бліжнія моўчкі ўторкнулі ў пожню косы, далыіія яшчэ дакошвалі рады, але па адным ішлі да ельніку — ужо зразумелі, што сталася. Лявона Багацьку? За што?
Неяк супакоілі хлопца, нядружна, напаўсілы дакасілі да снедання, хоць болей сядзелі, курылі, скупа выказвалі рознае. Некаторыя цвярдзілі: памылка, ужо Лявона не возьмуць, бо ён жа не вораг, не «ўрадзіцель», ніколі не ішоў напроціў, некалі пацярпеў за Савецкую ўладу. Ясна, што тут недагляд, памылка, каму трэба, разбяруцца і праз дзень-другі выпусцяць.
Калі Пятрок прыплёўся з касою дамоў, Сцепаніды ў хаце яшчэ не было, не прыйшла яна і ў полудзень, і ён не ведаў, куды яна знікла, па якой патрэбе. Здарэнне з Лявонам збянтэжыла ўсіх, бы аглушыла, людзі не ведалі, што думаць і што рабіць. 3 паўдня Пятрок на касьбу не пайшоў — у яго апусціліся рукі, зноў жа ёл надта трывожыўся за Сцепаніду, думаў: хоць бы не забралі і яе.
Сцепаніда прыбегла надвячоркам — задыханая, спатнелая, без хусцінкі на раскудлачанай галаве, у прапацелай паркалёвай кофце — аказалася, яна ўжо збегала ў мястэчка, у райком, міліцыю, дазнавалася, завошта — Лявона? Ды марна. Ніхто ёй не сказаў нічога, усе ваўкавата маўчалі, яна пасварылася са старшынёй выканкома Капустай, якога прасіла заступіцца, ды той сказаў — не. На падворку стомлена ўпала на прызбу, паныла адказала на ўзрушаныя Петраковы пытанні і пасля роздуму, трохі супакоіўшыся, аб’явіла:
— Нада збіраць подпісы.
— Якія подпісы? — здзівіўся Пятрок.
— За Лявона. Што ён свой, бальшавік, не ўрадзіцель.
Пятрок падзівіўся, падумаў.
— А тады што?
— А тады падаць у НКВД. Хай паглядзяць.
Той жа вечар у Феньчыным сшытку пісала нешта старонках на трох і, прыхапіўшы хімічны аловак, пабегла ў
Выселкі. Хутка мелася прыйсці з пашы. карова, трэба было даіць, а гаспадыня знікла да поўначы. Аббегала ўсе двары ў Выселках, вярнулася ноччу маўклівая і ўзрушаная і, штонішто зрабіўшы па гаспадарцы, павалілася спаць. Пятрок таксама лёг позна, хоць назаўтра планавалі расчаць новую лугавіну за ельпікам, ісці туды было няблізка, уставаць трэба было яшчэ раней. Падняўся, як толькі пачало днсць, толькі засінелася неба на ўсходзе, а Сцепаніды ўжо не было, пабегла ўжо. Карову мелася выгнаць Фсня, але Феня так салодка спала, што Пятрок памарудзіў браць касу, выгнаў карову сам. Але ж адчуваў, піто гэта непарадак, гэта разарэшіе для гаспадаркі, калі ад яе адцуралася гаспадыня.
I праўда, што адцуралася. Якіх дні тры Пятрок яе быццам не бачыў на хутары, толькі мільгне дзе, ранкам ці ўвечары, а так усё на нагах. Аббегала тры вёскі і, праўда, назбірала нямала тюдпісаў — Лявона шкадавалі, быў ён чалавек свой, памяркоўны, не злосны і не гюмслівы. Ніхто не мог паверыць, піто ён вораг ці які «ўрадзіцель». Людзі не разумелі, завошта яго ўзялі ў такі час, пакінулі калгас без кіраўніцтва. Праўда, кіраваў гаспадаркай брыгадзір трэцяй брыгады Аўтух з Заграззя, і дзіва — чалавск, які быццам няблага ладзіў са старшынёй, ніколі быццам з ім не сварыўся, падпісаць хадайніцтва за Лявона адмовіўся: «А скуль я ведаю, «урадзіцель» ён ці не. Калі органы ўзялі, дык нешта знаюць». Сцепаніда не дужа ўгаворвала, раззлавалася, абазвала яго «ваўкалакам», як часам звалі Аўтуха па злосці, і пабегла цераз лес у раён.