Поўны збор твораў. Том 2 Аповесці, апавяданні Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 2

Аповесці, апавяданні
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 624с.
Мінск 2005
159.89 МБ
— Хазяін, курва тваю маць! Адкрой!..
Пятрок сцяміў адразу: гэта знадворку, сунуўся ў сенцы, дрыготкімі рукамі намацаў крук і выдзер яго з прабоя. Дзверы, расчыніўшыся, ледзьве не збілі яго з ног, Пятрок адхіпуўся, і ў сенцы ўваліўся нехта вялізны, здалося, чамусьці касматы; па Петрака дыхнула моцным пахам гарэлкі, цыбулі і яшчэ нечым — чужым і агідным. Ён моўчкі стаяў за
дзвярыма, а яны самі знайшлі дзверы ў хату і расчынілі іх — на сенцы пыхнула чырвопым святлом ад зыркага полымя з грубкі, якую паліла Сцепаніда, і чацвёра іх з тупатам, сапам, шорханнем мокрай адзежы ўвапхнуліся ў хату.
— Хазяін! — зноў раўнуў першы голасам, па якім Пятрок напружана стараўся здагадацца — хто? Але здагадацца ніяк не мог, мабыць, то былі незнаёмыя.
— Я тут, — сказаў ён з сянец.
— Хазяін, свету! Свету дай!
— Дык дзе ж цяпер свет? Нетуці свету. Во хіба з грубкі...
— Дай з грубкі! Лучыну зажгі!
Пятрок увайшоў у хату, якая адразу стала маленькай і цеснай, і прыткнуўся ля самага парога, ужо ведаючы пэўна, што дабром для яго гэты начны прыход не скончыцца. Сцепаніда таропка прыладжвала на запіетцы даўгую лучынку з агнём на канцы. Яе святло мільготка бегала па чатырох грувасткіх, настырчаных постацях, што разваліста тупалі па хаце, азіралі сцены, абмацвалі штось у застоллі. Пятрок зноў паспрабаваў згледзець каго знаёмага, але не пазпаў нікога. Той пярэдні, што першы ўваліўся ў сенцы, як добра загарэлася лучынка, павярлуў да яго насаты, аброслы запушчанай шчэццю твар.
— Хазяіп?
— Ну хазяін. Ведама...
— Бандзіты заходзят? Гавары быстра!
— Якія бандзіты? — не зразумеў Пятрок. — Ад нас во нядаўна немцы выехалі, счытай, нядзелю стаялі...
Двое з захожых прыселі на лаву, трымаючы між калень вінтоўкі, двое засталіся на сярэдзіне хаты.
— Сала ёсць? — запытаўся насаты, і не паспеў Пятрок адказаць, як другі, што стаяў наперадзе, крутануўся да яго бокам, падставіўшы позірку левую, з белай павязкай, руку. «Ага, паліцаі, значыць», — здагадаўся Пятрок, які спярша нават не ведаў, як сябе з імі паводзіць, што гаварыць.
— Ды што ты да яго з саламі, — нейкім прысмна адкрытым, са шчырасцю, голасам папракнуў паліцай пасатага і запытаўся з усмешкай: — Гарэлка ёсць?
— Адкуль жа? Няма гарэлкі, — сказаў Пятрок раптам
асіплым голасам. Насцярожаныя госці па-змоўніцку пераглянуліся.
— Эта ты брось зажымацца! Такой номер у нас нс прайдзёт! — быў гатовы абурыцца насаты. — Стаў бутылку, а патом пасмотрым.
— Дык чэсна няма! Што я, хлусіць буду, — стараючыся як мага болей шчыра і таму, мусіць, фалыпыва апраўдваўся Пятрок. Захожыя, відаць, ужо злавілі гэтую яго ненатуральнасць у голасе і яшчэ болей здзівіліся.
— Ты бачыў? — пасля нядоўгай замінкі сказаў паліцай да насатага. — Адмаўляецца!
— Што, жыць надаела? А эта ты нюхал?
Перпі чым Пятрок што зразумеў, насаты тыцнуў яму пад іюс сцюдзёную, прасмярдзелую порахам рулю выхапленага з-пад палы пагана.
— Самагону! Жыва!
— Дык але ж я не маю, — слаба стаяў на сваім Пятрок, хоць ужо ведаў, што ягоныя словы ім, іпто гарох да сцяны, — ім патрэбна была гарэлка.
— Якая вам гарэлка ад нас? — раптам загарачылася Сцепаніда, іпто дагэтуль моўчкі тулілася ў цяні каля грубкі. — Дзе ён вам яе возьме?
— Гужу дык недзе ўзяў, — лагодна сказаў паліцай з павязкай. — А нам шкадуе. Нядобра так. He па-чэснаму.
— Якому Гужу? Хто гэта вам сказаў?
— Калапдзёнак сказаў, — удакладніў паліцай, і Пятрок здагадаўся: мусіць, то былі прыезджыя паліцаі з Крынкаў. Канешне, мост, мусіць, гатовы, цяпер будуць ездзіць і крынкаўскія, і вязнікоўскія, і яшчэ шмат якія з далёкіх і блізкіх вёсак і ўсе заварочваюць на Яхімоўшыну — ведама ж, пад рукой, пры дарозе. I Пятрок аж жахнуўся з свае задумы: інто ён нарабіў з тым самагонам? Хіба можна было напаіць гэтых сабак з усяе акругі? Ці ў яго хопіць на тое жыта, начыння, ягоных дзвюх спрацаваных рук?
— Каландзёнак тут месяц не паяўляўся! — смела схлусіла далей Сцепаніда, і паліцаі пераглянуліся ў недаўменні.
— Як гэта — не паяўляўся?
— А так. He было яго тут. Можа, дзе ў другі.м месцы ўзяў.
— Няпраўду гаворыш, — заўсміхаўся паліцай з павязкай. — Каландзёнак не хлусіць.
— Ану абыскаць! — раптам закрычаў насаты. — Всё абыскаць! Бярыце лучыну і всюду: в сенях, в аборы!
— Дык спаліце ж хутар, хіба так можна з агнём, ці вы здурнелі! — залямантавала Сцепаніда.
Але двое, што сядзслі на лавах, жыва ўскочылі і, пахапаўшы з загнеткі лучыны, пачалі падпальваць іх у грубцы. У дымным мільготкім смуродзе на момант асвяціліся іх счырванелыя азызлыя твары, відаць, абодва былі на добрым падпітку, і чакаць ад іх якой асцярогі не выпадала. 3 лучынкамі яны падаліся ў сені, чуваць было — палезлі ў істопку, з дзвярэй павалакло сцюжай, і Петраковы плечы ў адной камізэльцы перасмыкнуліся ад дрыжакі. Двос, што засталіся ў хаце, вальней расступіліся перад гаспадаром.
— Ану ідзі сюда! — зацята загадаў насаты. Пятрок моўчкі ступіў на сярэдзіну хаты і стаў, гатовы да горшага. — Водку даеш?
— Дык няма, — сказаў ён проста ўжо амаль абыякавым голасам, разумеючы, што даказваць, бажыцца тут без карысці. Яны былі ў такім стане хцівай драпежнасці, што ягоныя словы наўрад ці маглі многа значыць. Ім патрэбна была гарэлка.
— А еслі найдзём?
— Знойдзеце, дык ваша, — сказаў Пятрок, адчуўшы, аднак, што, мусіць, сказаў няўдала: яшчэ падумаюць, што ён недзе хавае. Але там, дзе хавае, яны не знойдуць, хоць бы перавярнулі ўсю сядзібу і яшчэ ўвесь роў у дадатак.
— Знойдзем — палучыш пулю. За ашуканства, — паабяцаў паліцай.
— А не найдзём — тожа прыстралім, как сабаку, — удакладніў насаты. — Так што харашэнька падумай.
— Што ж, воля ваша, — паныла сказаў Нятрок і зразумеў, што выйсця для яго не будзе. — Толькі няма гарэлкі.
Наступіла невялічкая затрымка, паліцаі, відаць, чакалі, што прынясуць тыя, што пайшлі шарыць у істопцы. Сцепаніда мяняла лучыну па загнетцы, каб было трохі відаць у
хаце, у якой віўся пластамі дым і дужа патыхала гарэлым. Пятрок вельмі баяўся, каб не падпалілі што ў істопцы ці дзе на падворку, бо якой жа ашчаднасці можна чакаць ад п’яных. 3 усіх чатырох адзін толькі паліцай з павязкай здаўся яму трохі менш п’яным ці менш звераватым, чым той насаты з наганам, і Пятрок сказаў да яго:
— Ды не шукайце, яй-богу, няма. Што ж мне, шкада, яйбогу...
— Бандзітам прыберагаеш! — раўнуў насаты. — А нам фігу? За нашыя старанні для народа!
— Ды піто ты яму чытаеш мараль? — па-ранейшаму дужа сардэчна сказаў паліцай. — Час марнуеш. Пастаў да сценкі яго. Жыць захоча — знойдзе.
I ён хораша засмяяўся, паказаўшы шырокі рад прыгожых зубоў.
«Во табе дабрэйшы і цверазейшы!» — расчаравана падумаў Пятрок. А ён яшчэ хацеў у яго папрасіцца, каб не знушчаліся, павсрылі, што нічога няма. Неяк разам Пятрок перастаў ужо баяцца за сваю сядзібу, апасацца, што тыя дзенебудзь падпаляць. Ужо ён хацеў аднаго: каб хоць як выкараскацца з гэтага ліха, і думаў, што, мабыць, не ўдасца, не выкараскаешся.
3 цёмных сянец, папаліўшы свае лучынкі, улезлі тыя двое ў чорных шапках з вінтоўкамі.
— Што, няма?
— Ды няма нічарта, цёмна, як быццам нічога такога. Меле, там мука ў жорнах...
— Ах, мелет! — вызверыўся насаты. — Для каго-та на самагоначку мелет! А для нас нет! Ану к сценке! Жыва!
У Петрака пацямнела ўваччу, здаецца, ён нібыта пахіснуўся ад слабасці ці страху, адчуўшы, што зараз усё, мабыць, і скончыцца. Нехта дужа піхнуў яго ў плечы, пасля ў бок, ён няўцямна ступіў і апынуўся ў прасценку паміж двума вокнамі на падворак. Насаты насупраць прыладзіўся ямчэй — расставіў на падлозе ногі і нетаропка падняў на яго руку з смярдзючым наганам.
— Што вы робіце, ірады? За што вы яго? — залямантавала ад печы Сцепаніда, і насаты апусціў руку.
— А, жалка стала? Так нясі пару фляжак! Ну, быстра!!
Але Сцепаніда залямантавала яшчэ гучней:
— Скуль я вазьму вам, няма ў нас ніякай гарэлкі, каб вы сваіх жонак не бачылі, як мы тую гарэлку...
— Заткнісь! — раўнуў насаты, і паліцаі ўчэпіста схапілі Сцепаніду за рукі, размашыста штурхнулі ў сені. Там яна сцішана войкнула і раптам сціхла. «Ці не забілі?!» — здрыгануўся ад страху Пятрок, які таксама ўжо развітаўся з жыццём.
— Так, счытаем да трох! — аб’явіў насаты, зноў скіроўваючы на яго рулю нагана. — Даёш, нет? Раз... Імей в віду, я б’ю точна, без промаху. Два... Ну, даёш? Нет?
«Няўжо ты застрэліш, сабака? — думаў Пятрок, млосна пазіраючы на хісткую рулю нагана, якая сноўдала ў павстры праз тры крокі ад яго. — Няўжо хопіць лютасці на забойства? Ці, можа, палохаеш? Але каб хутчэй што-небудзь. Страляць, дык страляй, чорт з табой, усё роўна, відаць, не суджана перажыць вайну пабачыць дзяцей. Але хоць бы пачуць, як турнулі гэту напаўзь», — разгублена думаў Пятрок, і дзве слязіны ціха паўзлі па ягоных даўно ўжо не голеных шчоках.
— Тры! — раўнуў урэшце насаты, і ў тое ж імгненне калючае чырвопае полымя ўдарыла Петраку ў твар, вушы забіла тугім коркам ад стрэлу, і гіраз момант ён не адразу зразумеў нават, што быццам жывы і стаіць, як стаяў — плячмі да прасценка. Толькі праз паўхвіліны скрозь густы звон увушшу да яго, бы здалёку, данесліся галасы паліцаяў, тыя спрачаліся.
— Ды што з ім цацкацца, патроны псаваць! Бі ў лоб, і пайшлі!
— He спяшы! Я яго па часцям раздзелаю. Как бог чарапаху. Ну, так гдзе водка? Долга малчаць будзеш?
Пятрок ужо не адказваў — ён амаль што аглух і аслупянеў у безнадзейнай абыякавасці да сядзібы, жонкі і найперш да самога сябе, бо якіх сіл абараніць сябе ўжо не знаходзіў.
Яны нешта там выранджаліся — адзін свяціў лучынкамі, палячы іх пучкамі, дым густа валіў у хату і праз расчыненыя дзверы струменямі сплываў у сені; цені ад людзей крукастымі пачварамі хадзілі па сценах і столі: то пыхала, то
аціхала полымя лучынак, слепячы яго слязлівыя вочы і высвечваючы насупраць каржакаватую постаць ягопага ката з наганам.
— Гдзе водка? Гавары! Ах, малчыш?..
Новы стрэл грукнуў, здаецца, мацней за першы, дужа трэснула штосці ў вуху, і Пятрок, не ўтрымаўшыся, паваліўся бокам на канец услона. Ён дужа ўдарыўся клубам, рукамі трапіў у штось гразкае на падлозе, дужа балела ў вуху, але паліцай не даў яму доўга грэбацца па падлозе, выцянуў ботам у грудзі і за каршэнь, бы шчанюка, зноў падняў да сцяны. Каб не ўпасці, Пятрок у поўнай знямозе прыціснуўся нлячмі да шархоткіх газет якраз у тым месцы, дзе ўжо чарнеліся радком тры дзіркі ад куль.