Поўны збор твораў. Том 2 Аповесці, апавяданні Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 2

Аповесці, апавяданні
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 624с.
Мінск 2005
159.89 МБ
— Дзвюма бутэлькамі думаеш заліць яму вочы? — з’едліва запытала яна, спадылба пазіраючы на супакоенага Петрака.
— А што, мала?
— Сам ведаеш. Як бы зноў не прыпёрся.
— А не дам. Што ў мяне, спіртзавод?
— Аднак ужо ведаюць, што гоніш. Што змеявік на скрыпку выменяў. Агентура, кажа.
— Во як! Каб яна спрахла, агентура тая!
— Толькі во бомбу не могуць знайсці. Бомба там ля моста ляжала, дык спёр нехта.
— Бомбу! Ну каму яна трэба... Хіба Карніла? Пэўна, Карніла,— сказаў Пятрок, падумаўшы,— Таму ўсё трэба. Што дзе ляжыць, усё дамоў цягне.
Седзячы на тым самым месцы, дзе нядаўна еў Недасека, Пятрок сёрбаў капусту. Адчуваў ён сябе дашчэнту змораным, дужа сіпела ў грудзях — мусіць, ад дыму, але ўпершыню за шмат дзён з’явілася задаволенасць у душы, што зрабіў справу і тым трохі адкупіўся дзеля спакою, надоўга толькі ці не — невядома. Але на сёння, дык, мабыць, пэўна адкупіўся, ужо сёння Гуж пакіне яго ў спакоі. Даядаючы засквараную капусту з глінянай міскі, ён думаў, што спярша закурыць, а пасля трохі адпачне ў цяпле свае хаты, а там памяркуе, што рабіць далей. Але, як заўжды, Сцепаніда болей за яго ведала, што трэба рабіць найперш, а што пасля.
— Капец так і не абладзілі. Мне сёння не далі гэтыя. Ды і хлеба нямашака, малоць трэба.
— Бульба пачакае. Нс марозіць яшчэ.
— Ну а хлеб? Есці ж няма чаго.
— Заўтра,— сказаў Пятрок. Пасля яды, у хатнім цяпле яго зусім размарыла ад стомы, і ён не меў сілы брацца цяпер за якую справу. Хоць бы і за самую пільную.
— А калі заўтра выганяць абаіх? На мост ці на бульбу? Ці яшчэ куды,— насядала Сцепаніда.
— He выганяць.
— Як гэта — не выганяць! Што, ён табе даў аслабаджэнпе? Нап’ецца ды зноў прыедзе, будзе чапляцца.
Можа, і прыедзе і будзе чапляцца і пагражаць, але Пятрок так ужо выматаўся за гэтыя дні, што цяпер не меў жаднае сілы што-небудзь рабіць. Паеўшы, ён згарнуў цыгарку, прыпаліў яе ад вугольчыка з загнеткі і пайшоў у запечак.
— Я зараз...
He скідаючы апорак, ён прылёг у запечку і, не дакурыўшы цыгаркі, заснуў. Здалося, толькі самкнуў павекі, як на падворку дужа забрахаў забыты ім Рудзька, штось затупацсла ў доле — Пятрок прахапіўся са сну і з цяжкай галавой кінуўся да акна. На тым месцы, дзе нядаўна стаяла кухня, нехта прывязваў да тыну спраўнага рудога коніка, і, як павярпуўся, каб ісці да ганка, Пятрок пазнаў Каландзёнка — у шынялі, з вінтоўкай за плячмі.
— Каб вы паздыхалі ўсе! — роспачпа вылаяўся Пятрок, ужо адчуваючы, якая патрэба прывяла гэтага паліцая ў Яхімоўшчыну.
Рудзька ўсё брахаў — спярша на каня, які апасліва паводзіў вушамі, але не саступаў з месца, а пасля напусціўся на Каландзёнка. I той раптам спыніўся, хапаючыся рукой за вінтоўку. Пятрок, як быў без кажушка, выскачыў у сенцы і закрычаў на сабачку:
— Рудзька, прэч! Прэч ты, шчанюк! Я табе дам! He трэба яго страляць, ён не ўкусіць! — загаманіў ён да паліцая, які ўжо піхаў патрон у патроннік. Рудзька, мабыць, зразумеў нарэшце, што яму пагражае, і забег за вугал на дрывотню. Ён яшчэ пабрэхваў адтуль, але ўжо без вялікае злосці, і Каландзёнак закінуў вінтоўку на вузкае, абвіслае ў шынялі плячо.
— Па гарэлку прыехаў,— проста абвясціў паліцай, не мяняючы поснага выразу на белым панурым твары.
— Дык я ж аддаў! Недасека ж узяў дзве бутэлькі,— захваляваўся Пятрок,— Што ж у мяне, фабрыка?
— Гуж сказаў: яшчэ дзве бутэлькі. Інакш заўтра будзе рэпрэсія.
— Што будзе? — не зразумеў Пятрок.
— Рэпрэсія. Ну гэта — будзем цябе вешаць. Ці, можа, страляць? — усумніўся Каландзёнак.— He, вешаць, здаецца. Ага, успомніў — вешаць. Рэпрэсія, значыць.
— Ото дзівосы! — развёў рукамі Пятрок.— Дык дзе ж я вазьму? Я ж аддаў. Недасека...
— Тады бяры шапку.
— Зачым?
— Пойдзеш у мястэчка. Гуж сказаў: не дасць гарэлкі — самога за каршэнь і сюды. На рэспрэсію.
— Гэтак?..
Ну што яшчэ можна было зрабіць перад гэтымі злыднямі? Пятрок памаўчаў, падумаў і амаль з відавочнай выразнасцю зразумеў, што і гарэлка — не выйсце. He, не ўратуе яго самагон — як бы не пагубіў хутчэй, чым што іншае.
Ён моўчкі ступіў на воглую зямлю падворка, не тоячыся, прайшоў на дрывотню і выцягнуў з-за альховага штабялька трэцюю сваю бутэльку.
— Ну во! А казаў — няма! Пакуль вам рулю ў пашчэнкі не сунеш, не зразумееце! — тонка завішчэў Каландзёнак і выхапіў з ягоных рук мурзатую бутэльку.— А яшчэ?
— Няма! Яй-богу, болей няма. Во хоць абшукайце. Выгнаў, знаеце, мала, запарка няўдалая.
— Ладна,— падумаўшы, згадзіўся Каландзёнак,— Аддам, a там хай сам рашае.
Ён адвязаў каня і скочыў на яго ўпоперак хрыбта жыватом, перакінуў па другі бок даўтую ў боце нагу. Конік пабег да гасцінца, а з гарода на падворак выйшла Сцепаніда, несучы кош з бульбай.
— Зноў па гарэлку?
— Зноў,— сумна пацвердзіў Пятрок.
— А я што казала? Цяпер пачнуць ездзіць...
— А ўжо скулля! Болей няма.
— Табе ж горш будзе, калі няма.
А ўжо горш не будзе,— запальчыва сказаў Пятрок, не адчуваючы, аднак, упэўненасці ў сваіх словах. Праўда, канчаткова ён не хацеў верыць у кепскае, усё думаў: а можа, яшчэ як-небудзь абыдзецца...
20
Надвячоркам, як пачало ўжо змяркацца, пакрактаўшы трохі і пасварыўшыся з жонкай, Пятрок мусіў награбці ў начовачкі высушанага на печы жыта і пайшоў у істопку. Трэба было малоць: на хлеб ці на гарэлку, бо ўжо стала відаць, што без таго і без другога на гэтым свеце пражыць немагчыма.
Жорны былі старасвецкія, з тонкімі, пабітымі і сцягнутымі абручом камяпямі, даўно не насяканымі, малолі не дужа спраўна, адіюй радасці, што круціць іх было не надта каб цяжка. I Пятрок памалу круціў за млён, нячаста падсыпаючы цеплаватага жыта з начовак, і неадчэпна думаў пра розпае, болей благое, што цяпер, бы мошка ў спёку, лезла ў яго галаву.
Вайна, канешне, нікому не ў радасць, лічы — усім гора, але калі тос гора праз немца, чужынца якога, дык што ж тут і дзівіцца, гэта як мор — чума ці халера, тут на каго наракаць? Але калі гэтая чума праз сваіх, вясковых, тутэйшых людзей, вядомых усім да трэцяга калена, якія раптам перасталі быць тымі, кім былі ўсё жыццё, а зрабіліся нелюдзямі, звяр’ём, падуладным толькі гэтым набрыдам-немцам, тады як разумець тое? Ці яны раптам ператварыліся ў звяр’ё і вытвараюць такое па чужым прымусе, прытаптаўшы ў сабе ўсё чалавечае, ці, можа, яны і не былі людзьмі, адно прытвараліся імі ўсе гады да вайны, якая разбудзіла ў іх звяруг. Па натуры сваёй Пятрок быў чалавек ціхі і мяккі — гэткі, якімі была большасць у Выселках: страхавіты, зважлівы, трохі набожны. Такія ж былі і продкі. Дзед, бывала, ніколі не дазваляў сабе сказаць грубае слова не толькі на каго з сямейнікаў, але і на сяльчан, местачкоўцаў, аблаяць якую жывёліну, як гэта павялося зараз, калі нават падлеткі і тыя
ўсё з мацюгом да каня ці каровы. Крый Бог, каб ён калі зрабіў каму шкоду ці ўзяў не сваё з двара або з поля. A цяпер?.. Добра, што ён не дажыў да такога страхоцця, не пабачыў, што робіцца ў свеце, на гэтай вайне...
Спярша, як толькі прыйшлі немцы, Пятрок наведваўся ў мястэчка, каб што-небудзь прыдбаць, зірнуць на новы парадак, а больш, каб пачуць, што робіцца ў свеце, і дазнацца, як яно будзе далей. Памятае, неяк каля пажарнай сабралася ў засені пад клёнам трохі мужчын — сядзелі, курылі. Гаворка была невясёлая — усё пра тое ж. Дзён колькі назад у раён прыехаў нейкі нямецкі чын у рудым фрэнчы з чырвонаю перавяззю на рукаве, казалі: прызначыў новае кіраўніцтва з мясцовых. Мужыкам увогуле гэта спадабалася, што кіраўніцтва будзе не з немцаў, не якое прысланае, а менавіта з сваіх, мясцовых. Трохі счакаўшы, новае начальства ўсталявалася ў мураванай будыніне колішняга выканкома, і там ужо бачылі нямецкага перакладчыка, былога настаўніка, ціхманага халасцяка Свянткоўскага, што шэсць гадоў кватараваў ля моста ў яўрэйкі Рывы. Галоўным паліцаем адразу стаў Гуж, які перад тым толькі паявіўся ў мястэчку. Неўзабаве надзеў на рукаў павязку і Антось Недасека, што надта здзівіла местачкоўцаў, бо ніхто з іх не мог сказаць нічога благога пра гэтага чалавека. Трэцім паліцаем многія абураліся адкрыта, бо даўно яго не любілі ў Выселках, але Патап Каландзёнак, мусіць, ужо прывык да таго і не дужа звяртаў увагу. Цяпер ён зважаў толькі на немцаў і на свайго непасрэднага начальніка старшага паліцэйскага Гужа. А Гуж? Узяўся за старое ці новае, яго не зразумееш, дзесяць гадоў яго не было тут — праходзіў навуку ў далёкім Данбасе, на каго там вывучыўся, можна толькі здагадвацца. Але цяпер адно ўпіваецца дадзенай яму немалой уладай, разам з немцамі панішчыў местачковых яўрэяў, разрабаваў іхняе майно і дзень пры дні фарсіць у рудой скуранцы, што нядаўна яшчэ насіў вядомы ўсім загадчык райземаддзела Яфім Кац. Вось табе і сваё кіраўніцтва.
«Але як жа так можна,— думаў Пятрок, мерна ківаючыся ля жорнаў у такт ходу млёна — узад і ўперад. Было зусім цёмна, якой газнічкі ён не паліў. Сцепаніда ашчаджала газу,
і ён не хацеў сварыцца — змеле і ўпоцемку— Як жа так можна? — пытаўся ў думках Пятрок,— каб свае — сваіх?» Гэта ж як спрадвеку шанаваліся ў вёсцы добрыя адносіны паміж людзьмі, рэдка хто (можа, вырадак толькі) адважваўся на яўнае зло ў адносінах да суседа, даваў сабе волю судзіцца ці нават сварыцца з такім жа, як сам, селянінам. Здаралася пгго-нішто, не без таго ў жыцці, але часцей за ўсё праз зямлю — за надзелы, пожні, жывёлу.
Але ж цяпер якая ж зямля? Каму яна патрэбна стала, зямля, даўно ўся сварка праз яе адпала, а міру з таго не пабольшала. Людзі разбэсціліся. Раней малады не мог дазволіць сабе прайсці міма старэйшага, каб не зняць шапкі, a цяпер гэтыя во маладыя знімаюць другім галовы разам з шапкамі. I не баяцца нічога — ні боскага гневу, ні суда чалавечага. Як быццам так заведзена тут спрадвеку, як быццам па іхнім баку не толькі сіла, але яшчэ і праўда. А можа, ім і не патрэбна праўда, даволі крыважэрнае нямецкае сілы?
На праўду яны гатовы пляваць, калі яна будзе ім замінаць у іхнім злачынстве. Аднак праўда ўсё ж ім замінае, інакш бы яны не азіраліся кожнага разу на немцаў, не залівалі б сваё сумленпе гарэлкай, не хапаліся б за вінтоўку, не пагражалі б рэпрэсіяй ды нямецкай строгасцю.
Пятрок змалоў, можа, з гарнец жыта, пакратаў рукой мяккую, цеплаватую ля цёплых камянёў муку і падумаў, што калі ўжо ўзяўся, дык трэба намалоць болей — і на хлеб, і на брагу, бо трэба ж заквашваць зноў. За мерным глухаватым гудам камянёў ён не адразу пачуў голас Сцепаніды з хаты, а як пачуў, дык сцяміў, што кліча яна не першы раз, і нейкі спалох быў у тым яе голасе. Ён перастаў круціць, і адразу моцны стук у сенцах трывогай напоўніў сядзібу — хтось дужа лупануў у дзверы, басавіта лаючыся: