Поўны збор твораў. Том 2 Аповесці, апавяданні Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 2

Аповесці, апавяданні
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 624с.
Мінск 2005
159.89 МБ
Каторы ўжо раз за апошнія тыдні Пятрок пабедаваў ад думкі, што ў такім пяздатным месцы паставілі пекалі хутар — так блізка ад дарогі. У мірны час дык яно, можа, і нічога, можа, і прывабней нават паблізу ад гасцінца, ад вёскі і мястэчка. Праўда, апошнія перад вайной гады той прывабнасці надышоў быў капец: ссялялі хутары, ды так настойліва, што ў Выселках адразу падаўжэла вуліца з хутарскіх будыпін, у мінулае лета якраз надышла чарга яго Яхімоўшчыне. Ужо разабралі і звезлі гумно, пасля сенакосу меліся разварушыць увесь хутар. Але вось вайна не дала, і цяпер можна толькі зайздросціць тым, хто апынуўся ў вясковым гурце, a пе застаўся, як ён, наводвіыбе. Хаця і цяпер ёсць хутары і вёскі, дзе па-ранейшаму, як у Бога за пазухай. Вунь тое ж Заграззе, хоць і пе дужа далёка ад мястэчка, але стулілася за балотам і жыве ў спакоі, нават Гуж паяўляецца там, можа, адзін раз у тыдзень, а немцаў там дык і наогул яшчэ нс бачылі. А ў яго Яхімоўшчыне?.. Немцы пастаялі некалькі дзён, а спляжылі, лічы, усю гаспадарку. Але чорт яе бяры, гаспадарку, горш во — забілі нямка, гэтага бяскрыўднага пастуха-хлопчыка, ды і ён з жонкай ледзьве выбавіліся з таго наслання. Дык то немцы, ведама, фашысты, а як тут жыць з гэтым Гужом, які ведае цябе здаўна і бачыць наскрозь ды яшчэ мае нейкую злосць за мінулае? Толькі дарма ён чапляецца, Сцепаніда тут ні пры чым, Сцепаніда якраз была супраць таго раскулачвання. Але во чапляецца, ездзіць, выганяе на працу. I, мабыць, яшчэ будзе чапляцца, пакуль не заганяе дашчэнту гэты помслівы і грызлівы чала-
век, як прывязаны на ланцуг сабака. Цяпер чорт яго бяры, не іпкада таго хлеба і працы — можа, самагонкай пашэпціць заліць яго сквапныя вочы.
«Божа, Божа, — думаў Пятрок, пазіраючы на мігатлівую мітусню агняных языкоў у вогнішчы, — што робіцца на свеце! Якая страпшая вайна, як няўдала пачалася, што будзе далей? Страшны час!» Хоць і да вайлы хапала рознага ў вёсцы... Пятрок слаба разбіраўся ва ўсёй той складанай механіцы барацьбы ў мапггабах краіны, але што датычыцца сваёй вёскі, дык тут ён ведаў болей за якіх упаўнаважаных. Упаўнаважаным, бывала, падабалася, як выступаў на сходах Антось Недасека, думалі, мабыць: які свядомы! А Пятрок ведаў, што гэта ён выступае так згодна таму, што днямі падаў заяву аб дапамозе як мнагадзетнаму і малазямельнаму. Во і стараецца! А калі Барыс Багацька прагаласаваў за калгас, дык зусім не таму, што быў яму рады, а каб дапячы Гужову, з якім даўно быў у сварцы і які, бы чорт крыжа, баяўся калгаса. Ды і ягоная Сцепаніда, хоць і агітавала за калгас па ўсёй вёсцы, калі разабрацца, болей старалася за сябе, ну, і за яго, вядома, бо ўжо стала відаць, што з дзвюх дзесяцін нражыць „еяк, а здароўе пакладзеш, гэта пэўпа. Але во як яно абярнулася: Барыс уцёк у Ленінград да родзічаў, Гужа раскулачылі і выслалі, а цяпер за тое трэба аддувацца, і першаму — Пятру Багацьку, жонка якога некалі трапіла ў той камбед і на сходзе пасядзела ў прэзідыуме. Каб цяпер тыя яе пасядзелкі не вылезлі бокам. Пятрок далей пад казан падсунуў дзве галавешкі і падклаў збоч бярозавае паленца, падумаў, піто, мабыць, ужо хутка закапае. Медная літровая конаўка даўно ўжо чакала пад кончыкам змеевіка, але там было яшчэ суха, яшчэ ніводная кропля не выцекла з трубкі. Пятрок зноў зірнуў угору: у ельніку на ўзроўку мітусліва-трывожна круцілася сарока, нешта настойліва сакатала, і Пятрок падумаў: ці не крадзецца хто да яго з рова? А можа, сарока сакоча на яго самога? Усё ж для пэўнасці, каб заспакоіць сябе, ён устаў і ўгледзеўся праз хмызняк — быццам паблізу нічога не было відаць. Але сарока не аціхала, падлятала то бліжэй, то абыходзіла гушчар стараной і ўсё настойлівей трашчала няўрымслівую сваю трыво-
гу. Тады ён, прыгнуўшыся, прадраўся праз елыіік і ўбачыў ля ручая Рудзьку, сабачку пастушка Янкі. Мабыць, асірацеўшы без гаспадара, сабака круціўся па полі і забрыў на вогнішча, можа, згаладнеў і цяпер, убачыўшы Петрака, жвава заматляў хвастом, не зводзячы радасна-ажывелага позірку з чалавека.
— Ну што? Чаго сядзіш? Ідзі сюды,— сцішана паклікаў ён Рудзьку, і сабачка сапраўды ахвотна прашмыгнуў пад елачкамі да вогнішча. Аднак блізка не падыходзіў, сеў зводдаль і, папераменна пазіраючы то на гаспадара, то на вогнішча, чагосці чакаў.
— Што, есці хочаш? Дык няма нічога. Выпіць будзе, a паесці няма,— як да чалавека, з роўнаю добрасцю гаварыў да яго Пятрок.
Шкада, у кішэнях у яго не было нічога, што можна было б з’есці. Аднак, прыбіўшыся да чалавека, Рудзька, здаецца, гатовы быў тым задаволіцца, мусіць, ён набыўся ўжо ў адзіпоце, і цяпер ля вогнішча пры чалавеку адчуў сябе ў спакоі, лёг і наклаў галаву на лапы, стомлена пазіраючы на агонь.
Але во, здаецца, набліжаўся той самы прыемны момант, калі першыя кроплі з трубачкі, урачыста бумкнуўшы ў дне, упалі ў медную конаўку. Пятрок зараз жа выграб з-пад казана недагарэлыя галавешкі, цяпер будзе даволі вуголля ды слабага агню, полымя ўжо не трэба. Тым часам кроплі з трубкі пасыпаліся часцей, нават быццам зацурчала тоненькім, як нітачка, струменьчыкам, сярод дымнага смуроду ў раўку прыемна запахла спіртным. Тут трэба было асабліва ашчадна абыходзіцца з агнём, трымаць жар у адной меры: каб не астыў казан, але і каб не перагрэўся, не падгарэла гушча, — што і казаць, умельства трэба было не меней, чым пры ігры па скрыпцы. Пятрок аж захваляваўся і то прысоўваў галавепікі бліжэй да казана, то адсоўваў іх далей; ад дыму ў яго слязіліся вочы, і ён выціраў іх скарэлымі пальцамі і ўсё зазіраў у конаўку: а ці многа? Урэшце там набралася да гіалавіны, ён узяў конаўку і ашчадна пераліў чысцюткую, як сляза, гарэлку ў старую, ад ліманаду, бутэльку. To быў пярівак, самая моцная на градус порцыя з усёй выганкі. Яму
стала шкада аддаваць яе ў ненажэрнас горла Гужа, можа б, сам калі выпіў пры якой нагодзе ці ашчадзіў для добрага чалавека. Так трохі разважыўшы, Пятрок закаркаваў скамечанай паперынай бутэльку і адышоўся да шыпшынавага куста на ўскрайку прагаліны. Там ён выграб у зямлі добрую ямку і, уладкаваўшы туды бутэльку, старанна загарнуў яе прэлым лісцем. Хай ляжыць на час лепшы.
Рудзька не адрываў позірку ад яго корпання ля самагоннага начыння і ўмольна-цікаўнымі вачмі суправаджаў кожны яго рух з конаўкаю: цярпліва чакаў, мабыць, што гаспадар урэшце чымсь пачастуе яго. Але пачаставаць яго ў Петрака ле было чым, ён і сам выгаладаўся, пакуль перагнаў казан брагі — выйшла яшчэ тры бутэлькі, далей ужо сачылася рудая юшка, ла сподзе, мабыць, засталася адна гушча. Трэба было канчаць, і Пятрок выграб з-пад казана ўвесь жар, затаптаў яго апоркамі ў доле, казан адвалок з прагаліны ўсё ў той жа шыпшынавы куст, дзе старанна закапаў ліслем і зверху кінуў яшчэ некалькі хваёвых лапак. Змеявік, як самую каштоўную дэталь, трэба было ўзяць з сабой, таксама як і дзяжу. Тры бутэлькі з яшчэ цеплаватым самагонам парассоўваў па кішэнях і за пазухай. Урэшце напаследак прыкурыў ад вугольчыка і памалу пайшоў да сцежкі.
Пакуль ішоў ровам каля ручая, Рудзька бег ззаду, але затым на паваротцы да хутара трохі адстаў, і Пятрок, павярнуўшыся, ціха паклікаў яго. Рудзька наўскач дагнаў старога і болей ужо не адставаў. Здаецца, ён быў сціплы і выхаваны сабачка, які паважаў людзей і ніколі не соваўся куды без запрашэння.
Яшчэ падыходзячы гародам да істопкі, Пятрок учуў невыразны голас, быццам бы з хаты, але затым голас той сціх, і Пятрок падумаў, што, мабыць, гэта здалося — хто цяпер, апроч Сцепаліды, мог быць на сядзібе? Тым нс менш маленькая трывога ўжо запала ў ягоную душу, і ён на дрывотні спыніўся, кілуў на трэскі дзежку і, азірнуўшыся сюды-туды, сунуў за дровы змеявік і тры бутэлькі з гарэлкай. Так лепей, бо ці мала хто мог забрысці ў хату, ле немцы, дык паліцаі, што таксама не лепсй. Пасля, надаўшы твару абыякава-стомлены выгляд, увайшоў у сені.
Ну, так яно і было, ён не памыліўся — з хаты чулася размова: адзін голас быў Сцепанідзін, а другі... He ўцяміўшы адразу, чый быў той голас, Пятрок нясмела расчыніў дзверы ў хату.
— Bo, а мы чакаем. Думалі ўжо — не дачакаемся сёпня.
«Вы ды каб нс дачакаліся — воўк за гарой здохне»,— падумаў Пятрок, пазнаўшы паліцая Недасеку, што падняўся насустрач з лавы. Ён падаў Петраку шырокую далонь, якую той ціхенька паціснуў, думаючы ўсё: «Каб ты здох, унюхаўтакі. Але што ж, мабыць, здагадлівыя... He паспееш нешта падумаць, як яны ўжо ведаюць».
— Але калі на работу, дык не пайду,— сказаў Пятрок,— Учора падбіўся, няма рады.
— Ай пе хадзі,— ахвотна пагадзіўся паліцай.— Сёння можпа і тіе ісці, нсмцы паехалі. Ну як, ці нагнаў? — раптам запытаў ён і сціх, поўны ўвагі.
Пятрок зразумеў, што ён мае на ўвазе, і ўжо хацеў быў аднекацца, нешта схлусіць, але перш зірнуў на Сцепаніду, якая моўчкі стаяла пры печы. Злавіўшы ягоны позірк, яна СКсІЗЭЛсК
— Во дажыдаецца. Быў жа Гуж, ужо ўсё ведае.
Каторы ўжо раз Пятрок моўчкі пры сабе вылаяўся, ну але што ж! Без Гужа тут, ведама, не абыдзецца, але, можа, і лепей, што няма самога старшага паліцая, не трэба нічога тлумачыць ці апраўдвацца. I ўсё ж самагон ён хацеў аддаць ва ўласныя рукі Гужа, каб было зразумела, каму і ад каго, ды, можа, яшчэ і абгаварыць, за што. Папрасіць, каб не дакучаў з працай, не прысылаў немцаў кватараваць, перастаў чапляцца да жонкі. Ці мала ў яго было спраў да Гужа! Але ж во трэба цяпер ні за што, ні пра што аддаваць самагон Недасеку, які, можа, сам усё і вып’е.
Памарудзіўшы трохі, Пятрок выйшаў з хаты і на дрывотні выцягнуў з-за штабялька дзве бутэлькі гарэлкі. Трэцюю рашыў не аддаваць, паберагчы трохі. Ідучы ў хату, трошкі пабойваўся, што Недасека заўпарціцца, скажа: мала, тады прыйдзецца апраўдвацца, што мала нагнаў, бо кепскае начынне ці мала заквасіў. Але, на яго здзіўленне, Недасека
не сказаў ні слова, запіхаў бутэлькі ў кішэні суконнага галіфэ, што нізка спаўзло на калені.
— 3 бульбы ці жытняя? — толькі і пацікавіўся паліцай.
— Жытняя. Стараўся, а як жа! Цяпер жа, ведаеш, трэба ўсім дагадзіць, уласці асобенна, — ветліва сказаў Пятрок.
— Уласці заўжды дагаджаць трэба. Хоць савецкай, хоць нямецкай, а як жа,— глыбакадумна заключыў Недасека і ўзяўся за клямку— Ну, то да пабачэння!
Ён пайшоў, быццам нават задаволены тым, што ўзяў, Пятрок падазрона пасачыў у акно, як паліцай выходзіў з варотцаў, і тады стомлсна сеў на лаву. Сцепаніда палезла ў печ па чыгунок з рэшткай капусты.