Поўны збор твораў. Том 2 Аповесці, апавяданні Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 2

Аповесці, апавяданні
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 624с.
Мінск 2005
159.89 МБ
У небе з-за хмар прарэзаўся востры краёчак сонца і бліснуў на абшар знянацкім святлом. На якія паўхвіліны самотны восеньскі абсяг дужа змяніў свой выгляд, нібы заўсміхаўся насустрач жаданай сонечнай ласцы. Высветле-
ныя ім, рэзка азначыліся на зямлі гумны, садкі і будынкі Слабадскіх Выселак, што даўжэзным радам выцягнуліся на задарожным пагорку, воддаль засінеў хвойны лес, а бліжэй і правей лёгенька зазелянеў малады гушчар хвойнічку, роўна прарэзаны паскам гасцінца. Збоч ад яго і вышэй на шэрай сукніне поля азпачылася несамавітая хутарская сядзіба, яе Яхі.маўшчына, з парадзелым голлем садка, парканам пад ліпамі і калодзежным дашкам над ім. Сцепаніда прыгледзелася пільней, стараючыся ўбачыць там дзе Петрака, каб дазнацца, што робіць стары. Выганяючы ранкам карову, наказвала яму што-колечы зрабіць каля дому і не забыцца натаўчы ў ступе круп — назаўтра мелася варыць крупнік. Петрака, аднак, не было відаць, ды і сонца сышло за хмары, абшар спахмурнеў, не ўгледзець было, што там, на падворку, ёсць дзе Пятрок ці не.
Сцепаніда злезла з адхону (чаго ж тырчэць без патрэбы) і памалу пайшла за каровай.
Яна далекавата адышлася ад каменя, ужо недалёка быў хмызняковы ўзлесак, як пачула чалавечы голас па той бок дарогі. Тады яна ўзняла галаву, услухалася, і трывога яе мінулася, як толькі зглсдзела на дарожнай насыпцы знаёмага рудога сабачку. Той узбег на абочыну, спыніўся, таксама пазнаў яе і борздзенька заматляў хвастом. Адтуль, з-за дарогі, данёсся новы гартанны ўскрык, невыразны, здушаны, і яна ўжо ведала, што гэта Янка Ганчарык, нямы пастушок з Выселак, мабыць, прыгнаў свой невялічкі статак і пасе па той бок дарогі, як яна сваю Бабоўку — па гэты.
I праўда, услед за сабачкам на насыпцы з’явіўся даўганогі падлетак у зашмальцаванай, з чужога пляча кашулі і з пугаю ў руках. Сцепапіда нярэдка сустракала яго на гэтым прыдарожжы ці ў расцяробах, у лесе ўсё з тымі ж чатырма каровамі, і заўжды ён прымушаў жалем сціскацца яе сэрца — такі быў недагледжаны, занядбалы, у падцятых вяроўчынай, суконных портках, з якіх тырчэлі яго доўгія пасівсраныя лыткі. Заўжды ён з трывожнай недаўмеішасцю ўзіраўся ў яе твар, быццам хацеў і не мог зразумець штосці, сіліўся нешта сказаць на сваёй мове рук і рэзкіх гартанных гукаў, якія часам палохалі яе сваёй нечаканасцю. Часам яна хаце-
ла нешта сказаць яму, ён адказваў усё тымі ж гартаннымі ўскрыкамі, і яна ніколі не ведала: ці ён зразумеў што, ці не. Але хлеб ці якую скварчыну, якую яна даставала з кішэні, браў адразу ж і, прымасціўшыся на мяжы ці на камені, з’ядаў усё да крошкі. Падобна было на тое, што небарака часцяком быў галодны. Ведама, жыў не ў роднай маці, а ў дальняй радпі, якой трэцяе лета запар пасвіў жывёлу за сякітакі харч і прытулак пад дахам.
Пастушок між тым азірнуў з дарогі свой невялічкі статак, ляснуў у паветры пугай і, падышоўшы бліжэй, моўчкі сеў на ўскрайку дарогі. Яго парэпаныя, абсаджаныя болькамі ногі ледзьве не да калень вылезлі з палапленых портак, рукі ён зябка сашчапіў па грудзях і аблёгся грудзьмі на калені.
— Ы-ы, а-а! — сіліўся ён нешта сказаць,— А-э-э!
Хто ведае, што з’явілася ў гэтай яго нячэсанай галаве пад картовай, са зламаным казырком кепкай ці ў яго наіўна расшыраных светлых вачах — якія там мроіліся думкі-намеры? Сцепаніда яму часам падкідвала на якую гадзіну-другую Бабоўку, калі здаралася такая патрэба. Яначка быў рупны і заўжды безадмоўны хлопец, і яна, вяртаючыся да каровы, кожнага разу старалася прыхапіць яму які-небудзь гасцінец — аладку, скварку, жмешо гароху ці хоць спялейшы яблык з сука.
— Сцюдзёна, Яначка? Што ж ты якую надзёўку пе апрануў? — сказала яна, пазіраючы на яго ўгору.
— А-а, э-э! — нешта памкнуўся ён вымавіць і махнуў рукой.
— Такі вецер, прадзьме — і захварэеш,— паляпала яна сябе па грудзях,— Ідзі апранашку якую вазьмі.
Янка нібы зразумеў штось і ўскочыў з дарогі, клопатна азірнуўся на свой недалёкі статак з чатырох кароў.
— А-а-а! У-э-э-а!
— Ідзі, ідзі! — сказала яна.— Я пагляджу. Я пагляджу! — і паказала на ягоных кароў і сваю Бабоўку.
Дзіва, але ён зразумеў — лёгка, нібы пачуў. Збегшы з дарогі, завярпуў першую чорную карову і бегма прыпусціў гасцінцам да сасоннічку, ля якога была паваротка на Выселкі. Сабачка спярша борздзенька скіраваў за падлеткам, але, нібы
зразумеў свой абавязак, вярнуўся і сеў на ўзбочыне, непадалёк ад Сцепаніды.
— Рудзька, сюды! — паклікала яна, ды Рудзька толькі стрыгнуў вушамі — ён ужо дбайна азіраў статак, які памалу варушыўся ў канаве і на адхоне. Гэта быў хітраваты псяюга, не глядзі што малы, а калі не бачыць у руках кавалка, дык дарма да чалавека не пойдзе.
Янкавы каровы жвава тупалі па той бок гасцінца, і, каб не размінуцца з імі, яна таксама павярнула Бабоўку, узышла на гасцінец і памалу пайшла паперадзе. Нагам тут, на дробнай сухаватай траўцы, было зручпей, не калола дуддзё, але вецер дзьмуў апантана, і яна хутка спынілася, адвярнуўшыся ад яго. У небе плыло-неслася рванае ашмоцце хмар, невядома, у якім месцы там хавалася сонца і ці хутка меўся настаць вечар. Але яна адчувала, што ўжо даўію павярнула з паўдня, праз якую гадзіну-другую абшар пацямнее, пачне змяркацца. Некалі ў дзённан гарачцы яна любіла і чакала той час, калі з палявой пільніцы можна вярнуцца на свой падворак, у хату, дзе клопату таксама не мепей, але збіралася сям’я, і звыклыя хатнія турботы былі ў асалоду асабліва пасля дзённай гарачыні ці непагадзі, аднастайнай палявой работы. Цяпер жа ёй было ўсё роўна, не вабілі і вечаровыя клопаты ў хляве ці ля псчы, сям’і, лічы, не было, заставаўся толькі Пятрок; адзіп за адным адышлі на той свст старыя, трохі падросшы, адляцелі дзеці, неўпрыкмет мінулася ўсё добрае і благое, што з імі звязана. А двум старым ці шмат чаго трэба? Нсчага перакусіць ды пабок, укрыўшыся якім кажушком,— не хацелася і наліць на ноч грубку, добра было і так. Праўда, была жывёла: карова, дзесятак курыц і парсючок у хляўку, іх трэба было пакарміць і дагледзець. У тым амаль што і ўвесь яе хатні клопат.
Рыжая маладая кароўка з Янкавага статка, не дужа пільнуючыся астатніх, поркалася сабе ззаду, усё болсй адстаючы ад іншых, і Сцепаніда крыкнула на яе раз і другі. Але тая, мусіць, не прывыкла слухацца чужога голасу і не спяшалася даганяць статак. Тады Сцепаніда вярнулася па дарозе і, сышоўшы з насыпкі, падагнала карову. Калі ж зноў ускараскалася на гасцінец, убачыла, як на другім ягоііым
канцы ля хвойнічку нехта бяжыць, аж раздзімаецца на спіне кашуля. Трохі, аднак, угледзеўшыся, яна сцяміла, што гэта ж Янка. Але чаму ён вярнуўся, чаму не збегаў на Выселкі? Пад вецер праз слёзы з вачэй яна пільна паўзіралася ў яго, і нешта зашчымела ў яе нутры — нейкая трывога перадалася ёй ад таго апантанага бегу хлопца.
Усё ўзіраючыся, яна пайшла насустрач, ведаючы ўжо, што здарылася благое, ніяк толькі не цямячы — што? Пасля япа не раз успамінала гэта сваё прадчуванне і дзівілася, як яно правільна падказала ёй набліжэнне таго, што так знянацку перавярнула яе жыццё. Але цяпер было толькі прадчуванне, блізкае да страху, з якім яна дачакалася Янку. Той, аднак, не дабегшы да яе, кінуўся з насыпкі да пярэдняй каровы і, аперазаўшы яе пугай, стаў шалёна заварочваць назад увесь статак. Каровы спярша нехаця, а пасля адна за адной патрухалі абапал канавы назад да ўзлеску, а Янка нешта зычна і нема крычаў, матляў у паветры пугай і тыцкаў рукой назад; твар яго скрывіўся ад страху ці, можа, здзіўлеішя, і Сцепаніда, яшчэ нерашуча, таксама завярнула сваю Бабоўку. Мабыць, там, у сасонніку, была небяспека, ад якой трэба было ратавацца,— так зразумела яна Янкаў спалох і сама ўжо гатова была не на жарт спалохацца.
Праз нейкі час яны амаль шго бягом загналі статак у зараснікі акрай балотца, трохі адагналі далей ад гасцінца, і япа падышла ў кустоўі да Янкі. Той зірнуў на яе новым, дагэтуль незнаёмым ёй позіркам і, гартанна гергечучы, нешта трывожліва спрабаваў растлумачыць, усё паказваючы рукой назад, туды, дзе застаўся гасцінец.
— Дык што там? Што? — дапытвалася Сцепаніда, бачачы на абсівераным хлапечым твары толькі спалох, які гарэў таксама ў яго шырока раскрытых вачах, разяўленым роце. Янка даў працы рукам, нешта ўсё торкаў у кустоўе, абводзіў у паветры, такія круцялі вырабляў на пальцах, што, мусіць, зразумеў бы кожны. Яна ж, аднак, не разумела нічога.
«Божа мой, гэта ж трэба ўрадзіцца такім недалэгам!» — упершыню з прыкрасцю падумала яна і ўслухалася. Але ў зарасніку было ціха, толькі шархацеў голлем вецер ды пейкая карова, мусіць, залезіпы ў куст, воддаль трашчала
суччом. 3 дарогі ж не было чутно ніводнага гуку. I тады яна надумалася схадзіць, паглядзець самой.
— Ты лапасі Бабоўку. Ну папасі карову. Я схаджу. Я скора.
Янка загергетаў нешта зноў, заматляў рукамі, ці не разумеючы, ці нс згаджаючыся, але яна яшчэ ўслухалася ў цішыню лесу і нетаропка пайшла хмызняком да гасцінца.
На гасцінцы па-ранейшаму было пуста, і нічога не чуваць адтуль, ад сасоннічку, яна пастаяла, падумала і, не выходзячы на насыпку, хуценька патупала па-за канавай, дзе з гэтага боку была пакручастая, трохі ўтаптаная людскімі нагамі сцсжка.
Яна так і не магла даўмецца, што здарылася наперадзе, хоць увесь час узіралася ў канец гасцінца і разы чатыры ажно спынялася, слухаючы і разважаючы: што б там магло быць? На Слабадскіх Выселках таксама ўсё было ціха, пуста шарэў бульбяны палетак на касагоры каля яе хутара, усё дзьмуў вецер, і разы два здалося — выблісне з-за хмар сонца, ды так і не выбліснула. Так яна амаль што дайшла да сасонніку, шчыльны гушчар якога заўзята зелянеў абапал гасцінца, і да яе насцярожанага слыху ветрам данесла стук. Нешта там забівалі, ці што,— выразна ляскала па чымсь цвёрдым, аж аддавалася ў паветры, і ўпершыню яе пранізала здагадка: мост! Так, гэта было за недалёкай павароткай гасцінца, што знікаў у хвойным лапіку, менавіта там нешта адбывалася.
Сцепаніда запаволіла хаду, гатовая спыніцца, але не спынілася — хуценька дайшла да сасоішіку і, каб не ісці па дарозе, звярнула ў ягопы гушчар. Тут было рукой падаць да хутара, і тут яна ведала ўсе пянькі, сцежкі, вытаптаныя Бабоўчыпымі ды і яе нагамі. Яна амаль подбегам, дзс прама, а дзе ўгінаючыся ад голля, адолела невялічкі хвойны пагорак на ўзлеску, асцярожна ступаючы, зірнула на шырокую разлогу поплава з нябачнай адсюль крывулінай рэчкі. Сапраўды, ад моста ўжо чутны стаў гоман, спазнела гупнула ад скінутага на зямлю бервяна, яна адхінула ад твару калючую галіну і ўбачыла тос, што на момант прымусіла замерці сэрца.