Поўны збор твораў. Том 2 Аповесці, апавяданні Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 2

Аповесці, апавяданні
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 624с.
Мінск 2005
159.89 МБ
— Што яшчэ?
— Закусь, кажу, харошая. Для прадстаўнікоў германскай улады!
— Даўпо вы такія прадстаўнікі? — з унутранай нястрымпасцю ўспыхнула Сцепаніда, і Пятрок адчуў, піто зараз здарыцца непапраўнае.
— Баба, маўчы! — крыкнуў ён,— Маўчы! Ладзь яешню! Чуепі прыказ мой? Яешню!
Гуж нядобра зарагатаў на ягоны выпад. Сцепаніда моўчкі павярнулася і выйшла за парог. Дзверы за ёй засталіся расчыненыя, і Каландзёнак зачыніў іх, стоячы ўсё там, ля парога.
— Во бачыў? — сур’ёзна зазначыў Гуж Петраку— Зпаеш, піто псмцы з такімі робяць?
— Ну чуў... Але гэта...
— Вешаюць! Вешаюць на тэлефонных слупах! — прыстукпуў ён цяжкім кулаком па стале. Пахаладнеўшы нутром, Пятрок глыбсй уцягнуў галаву ў плечы, паліцай, мусіць, заўважыў гэта і задаволена адкінуўся да сцяпы.
— Ды яна так, не са злосці,— паспрабаваў апраўдаць жонку Пятрок.
— Ад чаго ж тады? Скажаш, ад добрасці? Камуністка яна,— аб’явіў раптам Гуж.
— Ды не... Яна языком толькі.
— Во-во, языкатая,— пядобра пагадзіўся Гуж,— He выдралі яшчэ. Дык выдзеруць. У немцаў гэта раз-два.
Пятрок не ведаў ужо, што сказаць, каб як бараніць жонку, якую вельмі хутка нават маглі загубіць гэтыя двое. Сама яна не паберажэцца — скарэй наадварот. Але Гуж нечакана абвясціў:
— Скажы мне дзякуй. Маёй дабраце. A то б даўпо ўдаўцом стаў. Панятна?
— Дык TO — дзякуй.
— Во-во!
Што ж, Пятрок зразумеў: на гэты раз быццам пранесла. Можа, не возьмуць. Пакуль што. Калі гэта дурніца зноў не налезе на іх паліцэйскі ражон.
— Але «дзякуем» не абыдзешся. Ці ты думаеш, я цябе буду пакрываць і яшчэ паўлітэркі насіць? Гэта ты мне пасіць должан,— зноў узяўся за сваё Гуж.
— Дык я б з гатовай душой. Але...
— Гарэлкі няма? А ты дастапь! Купі! Выменяй! Для радні не можаш пастарацца? Я ж табе не чужы?
— He чужы, ага...
«Каб ты згарэў, аднак, сваячок гэты»,— зацята думаў пры сабе Пятрок, адчуваючы, іпто новая паваротка ў гаворцы нс лепшая за ранейшую. Дзе ён возьме яму гарэлкі? У лаўцы не купіш, у суседзяў не пазычыш. Некалі, праўда, спрабаваў гнаць самагон, але і пачыння таго даўно ўжо няма. Зноў жа, як было пярэчыць гэтаму жываглоту — неяк трэба выкручвацца. Як толькі?
— Я да цябе яшчэ завітаю. Чуеш?
— Чую, анягож. Ды толькі...
Ён не знайшоў, як скончыць, калі ўвайшла Сцепаніда, прынесла гуркоў і капусты, моўчкі паставіла ўсё на стол.
Мусіць, немцы слабавата кормяць? — з прыхаванай з’едлівасцю запытала яна. Гуж нядобра вырачыў вочы.
— А табе што? Ці вельмі не падабаюцца немцы?
— Як скуллё на задніцы!
— Сцепаніда!!! — ускочыў Пятрок,— Маўчы!
— А я і маўчу!
— Маўчы!!! Знаеш... Вот ён па-родствсннаму! Па-добраму, а ты! Знаеві?..
— Ладна,— сказала яна да Петрака,— Ужо выпіў, дык і гатоў зад лізаць. Дужа ты, аднак, быстры...
Апошнія яе словы ўжо даляцелі з сенцаў, бразнулі дзверы, і Пятрок вінавата пракашляўся. Ёп чакаў і баяўся, што цяпер скажа Гуж.
— Баба, вядома... Што зробіш?
— Што зробіпі? — злосна падхапіў паліцай,— Пута
вазьмі. Каторае тоўстае, новае, з кастрой! I путам! A то пяньковай пятлі дачакаецца. Папомніш мяне!
Пятрок панура маўчаў, седзячы пры стале. Кучку накрышанай табакі ссунуў на ражок стала і невідушча падмятаў даланёй табачныя крошкі, слухаючы, як пляцкае тоўстымі вуснамі Гуж — есць яго сала, грозіцца і павучае яго, як жыць з бабай. Удвая маладзейшы, а глядзі ты, які стаў разумны пры нямецкай уладзе!
— Прыязджаў важны чын,— ужо спакайней паведаміў Гуж,— Называецца па-нямецку зондарфюрар. Загадаў усё ў полі ўбраць.
— Счытай, усё ўжо ўбралі,— уставіў Пятрок.
— He ўсё. Тое, што ўбралі, нікуды не дзенецца. Пападзе ў нямецкі засек. Але бульба! Бульба засталася. Во і яе выкапаць. I здаць. Для германскай арміі. Паняў? Як пры Саветах.
«Чорта ты яе з поля возьмеш для германскай арміі,— падумаў Пятрок.— Няхай яна пагніе там!»
У бутэльцы яшчэ трохі заставалася, Гуж выліў рэшту ў шклянку і моўчкі перакуліў шклянку ў рот. Крактануў, выцер пяцярнёй тлустыя ад сала вусны.
— I яшчэ во што! Тут, мабыць, заходзяць розныя?.. 3 лесу каторыя. Бандзіты! — зноў уставіўся ён на Петрыка, якому стала не па сабе ад гэтага яго позірку— He было такога? Ладна, паверу. Але помні: калі хто — адразу ў паліцыю. У мястэчка ці ў Выселкі. Але каб зараз жа. Паняў? A то за ўкрывацельства, знаеш? У мястэчку быў?
Быў, ну.
— Чытаў прыказ? Расстрэл і канфіскацыя імушчаства. Немцы, япы не чыкаюцца. Паняў?
Пятрок паныла ўздыхнуў — што ж зробіш? Кругом нявыкрутка. Кругом кара, расстрэл, канфіскацыя. Як тут жыць будзеш?
Гуж, не спяшаючыся, вылез з-за стала і, сытна ікаючы, нацягнуў на плечы рудую скуранку.
Яешня адмяняецца! — з нечаканай добрасцю аб’явіў ён Петраку— Другім разам. Можа, калі на днях. Так што рыхтуйся!
4
Пятрок сядзеў на ўслоне, паныла падпёршы галаву рукамі, і невідушча глядзеў на стол, дзе тоўстыя восеньскія мухі поўзалі па тлустай ад сала сталешні. Ён не прыбіраў посуд, не дакранаўся ні да агуркоў, ні да сала, Сцепаніда таксама не падыходзіла сюды — яна сварылася ад парога.
— Устроіў частаванне! Сала, гуркі! I яшчэ разяўляецца: яешню ім! Сам яек ім нанясеш? Ты хоць раз курэй пакарміў? Каб не я, што б ты зрабіў з гаспадаркаю? Нават каня не вярнуў, калі ўсе павярталі.
Конь, канешне, быў іхнім агульным болем, Пятрок перажываў не меней за жонку, але дзе ён мог яго ўзяць? Ці ён мала нахадзіўся ў Выселкі, напрасіўся ў дзеравенскіх, ды хто ўступіць? Кожнаму на гаспадарцы найперш трэба коііь. Затое ў мястэчку яму пашэнціла болей, і ён успомніў пра сваю галоўную па гэтым часе заслугу.
— А газы хто расстараўся? He я хіба?
— Ах, газы! Смех адзін — газы! Вунь людзі мяшкамі соль пацягалі. Запалкамі запасліся. Цукрам нават. A то суляю газы прынёс — смех адзін...
— А што? Газа ўзімку — знаеш! Мала ў каго, а ў нас ёсць.
— Маўчы ты! Газы... I гэта, знайшоў сваяка! Сабутэльніка! Каб ён мой быў сваяк, я б яго памялом з дому. Прадажнік! А ён гарэлку з ім распівае, частуе яго. Вунь немцы прыйдуць, тады іх пачастуеш.
Дзверы ў сенцы былі расчынены, Сцепаніда споўдала то да печы, то ў сенцы, у істопку, бразгала конаўкаю ў вядры, разводзіла пойла. Цяпер, калі яны засталіся адны, яна не стрымлівалася, выгаварвала ўсё, што намуляла за гэтыя тыдні і на яго, і на вайну, і на жыццё таксама. Пятрок болей маўчаў — што ён мог сказаць ёй, чым запярэчыць? Ен адчуваў яе праўду, але ж не хацеў паступацца і сваёй, слабаватай, але таксама блізкаю яму праўдай, якая крыўдліва варушылася ў душы, не жадаючы каму-пебудзь паддацца.
— Прыйдуць — пачастуеш. Куды дзенешся? — ціха зазначыў ён, думаючы, што жонка, можа, не ўчуе. Але яна ўчула, і гэта яе абурыла канчаткова.
— Ну гэта ты частуй! Я не буду. Я сыду з каровай у лес. Каб мае вочы пе бачылі.
— Гэткай бяды! — сказаў ён, таксама ўжо злуючыся,— Ідзі! Абыдуся!
— Ага, абыдзешся! Думаеш, ты пап’еш тут? Падліжашся да іх? Ды яны тваё вып’юць і цябе ж мардаваць пачнуць.
Пятрок памкнуўся быў нешта сказаць, але толькі махнуў рукой: Сцепаніду не перапыніш. Хіба што ўцямяшыш бабе насуперак яе волі? Тое, што для цябе ясны дзень, ёй здаецца цёмнаю ноччу. Паспрабуй дакажы, што сёння ёй няблага пашэнціла, што Гуж адмякчэў пасля выпіўкі і не стаў дужа да іх прыдзірацца, што ён, можа, сапраўды пакрывае яе перад пемцамі. Сам жа сказаў: радня. Таму не лішне з ім ладзіць, неяк паддобрыцца, можа, завесці дружбу. Канешпе, ён п’яніца, нягоднік, нямецкі халуй, але ж ён — улада. Быццам яму, Петраку, вялікая радасць піць з ім гарэлку, прыслужваць ды яшчэ слухаць яго знявагі? Але, калі хочаш жыць, мусіш трываць пе такое. 3 ваўкамі жыць — па-ваўчынаму і выць.
Праўда, тос разумнае меркаванне толькі блытана мроілася ў яго захмялелай галаве, услых жа ён стрымана, ціха агрызаўся па Сцепанідзіны наскокі, ведаў: пры злосці ёй лепш не пярэчыць, ягонага верху ўсё роўна не будзе.
Сцепаніда ж тым часам, здаецца, усё выгаварыла і неяк ураз пацішэла. Спярша яна аж спалохалася, як убачыла ў хаце чужых, але затым пакрысе асмялела, асабліва калі раззлавалася. А раззлавалася яна болей на Петрака за яго нахабны наскок па яе з крыкам, камандаю ды яшчэ перад гэтымі злыднямі. Хай бы крычаў-загадваў, калі яны засталіся ў хацс ўдваіх, дык цяпер ён маўчыць ці адно буркае штось для свайго апраўдання. А тады ў яго лаянцы яна ўчула паганы намер вылузнуцца перад гэтым Гужом, дагадзіць яму тым, Што зняважыць яе. Але зняважыць сябе яна не дазваляла нікому, заўжды магла пастаяць за сябе. Высялкоўцы і дагэтуль памятаюць, як калісь на калгасным сходзе яна збэсціла псрад прадстаўніком з раёпа іхняга кладаўшчыка — злодзея і п’яыіцу Салаўя, як таго пасля знялі з кладаўшчыка і нават хацслі судзіць. А калі яна была звеннявой па льну і Кандыбішын зяць даказаў, быццам яе бабы крадуць ноччу
лён, яна дамаглася праверкі, нават вобыску ва ўсіх; колькі разоў іх перапынялі на сцежцы, правяралі ў баб за пазухамі, пад спадніцамі, але марна, і гэты паклёп з іх знялі.
Яна размашыста секла сечкай траву ў карытцы. У расчыненых дзвярах пры парозе было светлавата, сечка кідала ахрап’ем на ўтаптаны земляны дол, яе парэпаныя босыя іюгі, і япа горка думала, што з Петраком у такі кляты час прападзеш напэўна. Галоўнае — у яго няма жаднай цвёрдасці, мужчынскай самавітасці, з кожным ён гатоў пагадзіцца, падтакнуць, хоць той брэша, не баючыся Бога. Быццам людская пакорнасць робіць іх дабрэйшымі. Хутчэй наадварот. He дасі адразу адпор — неўзабаве ўзаб’юцца на карак і будуць ехаць, колькі каму захочацца. Яна змалку ведала гэтага высялкоўскага Гужа, які ў калектывізацыю некуды ўцёк ад раскулачвання, а цяпер во зноў паявіўся з вінтоўкаю ў руках, каб помсціць людзям за мінулае ды піць гарэлку. Але яна не забылася на сваю апошнюю з ім сустрэчу ў трыццатым годзе і век не даруе яе яму. Хай сабе ён і з вінтоўкай. Таксама як і таму Каландзёнку, якога гадамі ненавідзела вёска аж да самай вайны, калі ён пайшоў па першай мабілізацыі ў войска, ды во праз месяц вярнуўся, людзі казалі: немцы адпусцілі з лагера. I ён прыбрыў у мястэчка, схуднелы, у вайсковых трантах, з вошамі за каршэнню. Дык во цяпер ад’ядаецца на паліцэйскіх харчах.
Яны абодва з вінтоўкамі, улада іх над людзьмі вялікая, яны ўсё могуць. Але яна іх не баялася, бо не паважала іх. Болей таго — яна іх ненавідзела. Зрэшты, ёй не было да іх справы, у тым жыцці, якое абрынулася на свет, яна адчувала перавагу сваёй спрадвеку ўстаноўленай праўды і, гіакуль у яе было тое адчуванне, магла смела глядзець кожнаму ў вочы.